Белсат
39.6K subscribers
44.9K photos
14.3K videos
34 files
32.5K links
Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Download Telegram
🔸Расейцы ў Беларусі скупляюць валюту, сімкі і шукаюць кватэры. А іх адсочвае міліцыя

Вялікія чэргі з грамадзянаў Расеі заўважаныя, напрыклад, на чыгуначным вакзале ў Менску. Пра вялікую колькасць прыезджых з Расеі паведамляе і партал пра нерухомасць Realt.by.

☝️На думку сілавікоў, Беларусь будзе выдаваць тых, хто ўхіляецца ад мабілізацыі, назад у Расею, а злавіць іх – «плёвая задача».

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін

Сёння ў кароткім выданні:

📍Украіна вярнула дзвесце пятнаццаць ваеннапалонных, у тым ліку абаронцаў «Азоўсталі»

📍Пасля абвяшчэння ў Расеі мабілізацыі колькасць зваротаў у «BYSOL» па кансультацыю наконт выезду і эвакуацыі вырасла ў сем разоў

📍Праваабаронца Наста Лойка зноў арыштаваная на пятнаццаць содняў

📍У Літве забаранілі трансляцыю беларускіх і расейскіх каналаў, а таксама распаўсюд іх прадукцыі ў інтэрнэце

📍Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду запатрабавала вывесці расейскія войскі з Прыднястроўя

📍Міжнароднае агенцтва атамнай энергіі пачало «сапраўдныя перамовы з Расеяй і Украінай пра стварэнне зоны ядравай бяспекі вакол Запарожскай АЭС»

📍У Беларусі з сённяшняга дня набываюць моц папраўкі ў закон «Аб дарожным руху»

Асноўнае на гэтую гадзіну глядзіце ў кароткім выданні навінаў ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️
🤔 «Значная частка расейцаў – за Пуціна і гатовая ўзяць зброю ў рукі»

«Белсат» пагутарыў з беларусам, які жыве ў Маскве ўжо больш за 20 гадоў.

«Я раней быў сябрам некаторых групаў у сацыяльных сетках, дык пачаў жартаваць на конт мабілізацыі, заклікаў хавацца, уцякаць. У выніку мяне проста выдалілі з гэтых групаў», – распавядае беларус.

☝️Але ёсць, вядома, тыя, хто супраць вайны, супраць Расеі нават.

Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🙌 Неймаверная гісторыя майстра, які шые для ЗСУ эксклюзіўны абутак ажно 52-га памеру

Майстра па рамонце і пашыву абутку Юрыя Аляксандрава не маглі мабілізаваць ва Узброеныя Сілы Украіны – яму ўжо споўнілася 65 гадоў. А ён вельмі хацеў дапамагаць фронту.

І раптам даведаўся, што ў вайскоўцаў з вялікім памерам нагі – праблемы з абуткам. Такога не могуць знайсці нават за мяжою. І Юрый адразу ўзяўся за працу.

Паглядзіце рэпартаж «Абутак для волата» пра гэтага цудоўнага чалавека ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️
Белсат
🔻«Наша ніва»: лукашэнкаўскім сілавікам загадалі адсочваць расейцаў, якія хаваюцца ў Беларусі ад мабілізацыі Выданне спасылаецца на сваю крыніцу ў міліцыі, якая сцвярджае, што ўчора было даведзенае вуснае распараджэнне сачыць за кватэрамі, дзе спыняюцца расейцы…
☝️DW: У Менскім аэрапорце пачалі правяраць мужчын з расейскімі пашпартамі

Пры гэтым задзейнічана міліцыя, паведамляюць крыніцы «Deutsche Welle Беларусь». Многія расейцы спрабуюць пакінуць РФ, і адзін з напрамкаў – Беларусь.

📌 Нагадваем: сёння выданне «Наша ніва» паведаміла, што лукашэнкаўскім сілавікам загадалі адсочваць расейцаў, якія хаваюцца ў Беларусі ад мабілізацыі

Сілавікі мусяць сачыць за кватэрамі, дзе спыняюцца расейцы, кантактаваць з уласнікамі гэтага жытла, адсочваць новыя машыны на расейскіх нумарах у дварах дамоў.

Крыніца: dw_belarus
🇭🇺 Прэм'ер-міністр Венгрыі заявіў, што санкцыі ЕЗ супраць Расеі павінны быць адменены

Пра гэта паведамляе праўрадавая штодзённая газета Magyar Nemzet.

Пры гэтым выданне прыводзіць словы Орбана – без указання крыніцы.

Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў сваёй кіруючай партыі Фідэш, што санкцыі ЕЗ прывялі да росту коштаў на газ і інфляцыі, і калі гэтыя меры будуць адменены, цэны на газ адразу ўпадуць на 50%, а таксама запаволіцца інфляцыя.

☝️ Без санкцый Еўропа магла б аднавіць сілы і пазбегнуць пагрозлівай рэцэсіі, цытуе выданне даклад Орбана, які паўтарае сваю ранейшую пазіцыю, што санкцыі наносяць Еўропе больш шкоды, чым Расеі.

Крыніца: Reuters
❤️‍🩹 Запарожскія ратавальнікі выцягнулі з-пад завалаў параненую нямецкую аўчарку

Ракетны ўдар па горадзе быў нанесены сёння раніцай. Пад заваламі апынулася аўчарка. Ратавальнікі дасталі сабаку з-пад абломкаў і вынеслі на руках у бяспечнае месца.

Пацярпелай жывёліне аказалі першую дапамогу.

Крыніца: Pravda_Gerashchenko
😲 Пайшоў па сома, вярнуўся з мячом часоў ВКЛ

Звыш удалая рыбалка выйшла ў жыхара Полацку Аляксандра Брыля.

«Вырашыў парыбачыць, пашукаць сома на глыбіні, а тут такая знаходка. Выцягнуў, адразу думаў, што гэта навадзел, але затым пачытаў. Аказалася, што зброя часоў Сярэднявечча», – распавядае Аляксандр.

Знаходку перадалі нацыянальнаму полацкаму гісторыка-культурнаму музею.

☝️ Рэстаўратар Аляксандр Волкаў кажа, што знаходка вельмі цікавая, раней такіх не было:

«Гэта своеасаблівы адзнака часу. Агульная даўжыня мяча 128 см, прыкладна 1,6 кг. У выніку даследавання хімічнага складу мяча ўстаноўлена, што лязо і гарда выраблены з загартаванай высокавугляроднай сталі, а навяршынне – з няскончанага жалеза. Матэрыялам для вырабу інкрустацыі стала двухкампанентная латунь без дадатковых прымесяў».

Крыніца: прэс-служба МНС
❗️Вобшук у «Востраве чысціні»

Паводле выдання «Наша Ніва», працягваецца вобшук у галаўным офісе рытэйлера «Востраў чысціні». Пра гэта паведамляюць партнёры кампаніі, пастаўшчыкі, якім ужо стала пра гэта вядома.

«Нешта там у іх пачалося яшчэ раней, можа быць, рыхтаваліся, не маглі дазваніцца мы да іх некалькі содняў», – сказаў адзін з пастаўшчыкоў.

«Востраў чысціні» – адзін з двух найбуйнейшых гандляроў побытавай хіміяй у Беларусі.

Апошнім часам сетка атрымала ліцэнзіі на продаж алкаголю

Крыніца: nashaniva
☝️ Моцны начны землятрус адбыўся ноччу ў Мексіцы. Другі за тыдзень

Землятрус магнітудай 6,8 адбыўся на захадзе Мексікі. Паведамляецца як мінімум пра адну смерць.

Жанчына спатыкнулася на лесвіцы свайго дома ў цэнтральным раёне гораду Дактарэс, калі прагучалі сігналы аб землятрусе і пачалі трэсціся будынкі.

Таксама паведамілі, што мужчына на поўдні сталіцы перанёс смяротны сардэчны прыступ пасля землятрусу.

Паведамленняў аб сур'ёзных пашкоджаннях у іншых раёнах краіны не паступала.

📌 Папярэдні землятрус магнітудай 7,6 адбыўся ў панядзелак у гадавіну смяротных землятрусаў у 1985 і 2017 гадах. Пасля яго Ціхаакіянскі цэнтр выдаў папярэджанне аб цунамі.

Крыніца: Reuters
🔴 СТРЫМ. «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

Мы сочым за апошнімі навінамі ды абмяркуем сёння:

🔸 Аб’яднаны Пераходны Кабінет патрабуе вываду расейскіх войскаў з Беларусі. Валерый Сахашчык адмаўляецца ад расейскага грамадзянства

🔸Як ідзе мабілізацыя ў Расеі і ці закране яна Беларусь, а таксама як зацягнецца вайна тлумачыць вайсковы эксперт Сяргей Грабскі

🔸Чаму Пуцін паставіў усё на вайну супраць Украіны ды чаго чакаць далей, распавядае гісторыка і палітолаг Аляксандр Фрыдман

🔸Просьбы аб эвакуацыі да BYSOL павялічыліся ў 7 разоў. Андрэй Стрыжак тлумачыць каму дапамагае фонд

Далучайцеся да нашага эфіру! ⤵️

https://youtu.be/u3gO0jiurbs
🤷 Жанчыны плачуць і хрысцяць мабілізаваных хлопцаў. Атмасфера каля ваенкаматаў

Учора ўвечары 25-гадовы студэнт Зміцер атрымаў позву. Сёння прыйшоў у ваенкамат і даведаўся, што яго адразу збіраюцца адправіць на «зборы». Нават не паспеў развітацца з мамай.

📌Тым часам у Бураціі вырашылі мабілізаваць мужчыну, які памёр 2 гады таму.

«Яны спачатку не паверылі, што ён мёртвы, але потым папрасілі прабачэння», – паведаміла сястра мужчыны

📌У адным з прызыўных пунктаў у Стаўрапольскім краі вайсковец кажа аб тым, што мабілізаваныя будуць ахоўваць адміністрацыйныя будынкі і інфраструктуру, а на перадавую патрапяць тыя, «каму пашанцуе».

💁 Пры гэтым наўпрост кажа: «Гэта вайна». Усё ж можна ў Расеі называць вайну вайной?

📌 А каля ваенкаматаў у Дагестане асабліва гарачая атмасфера. Працаўніца прызыўнога пункту сварыцца з мужчынамі:

- Твой дзед ваяваў, каб ты жыў...
- Тады вайна была, а цяпер не, гэта палітыка.
- Паслухай жанчыну, мужчына!

Крыніца: @ostorozhno_novosti, baza
⁉️Ці правядзе Лукашэнка мабілізацыю ў Беларусі?

Сотні тысячаў партызанаў плану «Перамога», беларускія жаўнеры ва Украіне, якія ідуць на Менск, а можа здрада сілавікоў не дае спаць спакойна Аляксандру Лукашэнку?

Каментуюць палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі і Каміль Клысіньскі, эксперт у пытаннях Беларусі ў варшаўскім Цэнтры ўсходніх даследаванняў ПА СПАСЫЛЦЫ ⤵️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️СБУ апублікавала ўнікальныя кадры абмену ваеннапалоннымі

«Усе знаходзяцца ў абсалютна розным стане... Ёсць людзі, якіх вельмі жорстка катаванні. На жаль, працэнт такіх асоб сярод тых, каго мы вярнулі, даволі вялікі», – сказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў, гаворачы аб стане байцоў, якіх учора вызвалілі з палону.

«Гэта, без перабольшання, гістарычны момант. Мы хочам паказаць унікальныя кадры таго, як менавіта адбываўся абмен, самыя першыя і шчырыя эмоцыі ўкраінскіх абаронцаў, якія ведалі, што не будуць забытыя і абавязкова вернуцца дадому.

І будзем змагацца, пакуль не вызвалім усіх, хто яшчэ ў палоне, і не адваюем апошні кавалак нашай зямлі!»
, – гаворыцца ў паведамленні СБУ

Крыніца: СБУ
Партызанскі супраціў на акупаваных Расеяй тэрыторыях напярэдадні «рэферэндуму»

З акупаваных тэрыторыяў пастаянна ідуць навіны аб партызанскай актыўнасці: ад раскідвання ўлётак і развешвання сцягоў да дыверсіяў на чыгунцы, падрыву штабоў і забойства калабарантаў. Дзейнасць украінскіх партызанаў цалкам сакрэтная.

Хто такія ўкраінскія партызаны?
Ці ёсць сэнс і магчымасць зрываць «рэферэндумы»?

«Белсат» спытаў экспертаў. Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)