Белсат
19.5K subscribers
63.7K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☝️ «Трэба ратаваць сябе, сваіх дзяцей, а там, дасць Бог, вернемся – усё адбудуем»

У гэтым цягніку з Пакроўска едуць абсалютна розныя людзі: пенсіянерка Вера, маладая маці Таццяна, мужчына Арцём. Але ў іх ёсць адна агульная бяда: вайна прымусіла іх уцякаць з дому.

🚆 Паслухайце што распавядаюць гэтыя людзі пра сваю вымушаную эвакуацыю і мары вярнуцца дадому.
❤️🤍❤️«Бела-чырвона-белы». У Варшаве адкрылі выставу плакатаў, прысвечаных другой гадавіне беларускай рэвалюцыі

На конкурс прыйшло каля 250 працаў, адкрытая экспазіцыя на агароджы парку Каралеўскіх Лазенак у Варшаве складаецца з 19 лепшых.

✊🏻«У другую гадавіну я маю надзею, што гэтая выстава нагадае і свету, і вам пра той неймаверны досвед сілы, што вы мелі два гады таму. І гэта, вядома ж, прыкры досвед, які дагэтуль вы атрымліваеце кожны дзень. Зычу вам, каб вашыя надзеі здзейсніліся», – сказаў на адкрыцці выставы амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Падрабязнасці чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✊🏻Br 2,6 млн наўпроставай дапамогі беларусам: два гады праекту «Хуткая ўзаемадапамога», які дазваляе пераводзіць грошы пацярпелым проста на карты

Што гэта за праект? «Хуткая ўзаемадапамога» – гэта не фонд. Праект наўпрост звязвае людзей, якім патрэбная дапамога, і людзей, якія гатовы дапамагчы. Калі вы хочаце праявіць салідарнасць з кімсьці, хто пацярпеў, то вы атрымліваеце нумар карты чалавека, і робіце перавод.

Аўтары праекту падзяліліся дасягненнямі за два гады:
🔹грашовую дапамогу атрымалі 1215 чалавек
🔹грашовую дапамогу аказалі 7645 чалавек
🔹пацярпелыя атрымалі 2 670 000 Br дапамогі наўпрост

А таксама відэа ў якім 6 беларусаў і беларусак – студэнты, псіхолаг, дырэктар школы, працаўніца дзіцячага садка – расказваюць, што для іх значыла дапамога, якую яны атрымалі. А яшчэ кажуць дзякуй усім, хто працягвае рабіць добрыя справы і дужацца ☝️

Крыніца: Скорая Взаимопомощь
Белсат
Пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку дзіця Улады Крыму паведамілі аб выніках выбухаў у Новафёдараўцы. Аднаму з пацярпелых праводзіцца аперацыя. Эвакуяваныя каля 30 чалавек. Крыніца: расейскія СМІ
Адзін чалавек загінуў у выніку выбухаў

Пра гэта заявіў кіраўнік Крыму.

«Сітуацыя лакалізаваная і знаходзіцца пад кантролем. Яшчэ раз паўтару: агульнай эвакуацыі па раёне няма. Адселеныя будуць толькі жыхары дамоў, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад вайсковага аэрадрому», – сказаў ён.

⁉️А вы верыце інфармацыі пра гібель толькі аднаго чалавека ці крымскія ўлады ўтойваюць важную інфармацыю?
Белсат
💥Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні пераходнага кабінету У яго ўвайшлі: ▫️Павел Латушка – прадстаўнік кабінету па транзіце ўлады ▫️Аляксандр Азараў – па аднаўленні правапарадку ▫️Валер Кавалеўскі – па замежных справах ▫️Валер Сахашчык – прадстаўнік…
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я хацеў бы стварыць умовы, каб людзі ў пагонах у Беларусі схіліліся да таго, што трэба размаўляць, а не рыхтавацца забіваць адзін аднаго»

Былы камандзір Берасцейскай дэсантна-штурмавой брыгады Валерый Сахашчык цяпер прадстаўнік новаўтворанага кабінету па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Падчас канферэнцыі ў Вільні падпалкоўнік запасу паразмаўляў з журналісткай «Белсату».

Паслухайце, пра стаўленне да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама ў чым, на думку Валерыя, галоўная праблема беларускіх сілавікоў ☝️

🎬@belsat
Памёр былы кіраўнік БССР Мікалай Слюнькоў

Мікалай Слюнькоў кіраваў Савецкай Беларуссю з 1983-га па 1987.

☢️Адметна, што пад час яго кіраўніцтва адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Праз татальнае неразуменне праблемы тагачасныя ўлады нарабілі шмат памылак.

Крыніца: дзяржаўныя СМІ
Белсат
🇺🇸ЗША ўводзяць візавыя санкцыі супраць больш як 100 асобаў датычных да рэжыму Лукашэнкі «У другую гадавіну сфальшаваных выбараў у Беларусі ЗША абвяшчаюць аб абмежаванні выдачы візаў больш як 100 асобам, у тым ліку прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Мы падтрымліваем…
🤭МЗС Беларусі заклікае ЗША і Еўразвяз адмовіцца ад санкцыяў

У адказ на заявы Еўразвязу і ўвядзенне візавых абмежаванняў з боку ЗША з нагоды другой гадавіны выбараў і паслявыбарчых пратэстаў, МЗС Беларусі заявіў, што еўрапейскія санкцыі – нелегітымныя, правакуюць сусветны харчовы крызіс і балюча б'юць па насельніцтве саміх краінаў-ініцыятараў абмежаванняў.

✍️«Калектыўны Захад, які хаваецца за гучнымі лозунгамі пра ўмацаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, абарону правоў чалавека, дэ-факта робіць усё, каб эканамічна задушыць беларускую дзяржаву, прымусіць нас адмовіцца ад уласнага шляху развіцця...Настойліва заклікаем ЕЗ і іншыя заходнія краіны спыніць безадказную і тупіковую антыбеларускую палітыку, адмовіцца ад ціску і санкцый, вярнуцца да прадметнага дыялогу і ўзаемавыгаднай супрацы», – гаворыцца ў заяве на сайце МЗС.

Крыніца: МЗС
📸 І нават марская свінка. Як праходзіць эвакуацыя з прыфрантавога гораду Бахмут

У горадзе няма газу і пастаянныя перабоі з падачай вады, таксама пастаянна чуваць выбухі. Мясцовыя кажуць, што ўжо прывыклі да іх.

Валанцёрская арганізацыя «Refugease.org» дапамагае эвакуяваць людзей з прыфрантавога городу Бахмут, які расейскія войскі спрабуюць штурмаваць апошнія тыдні.
Па перапісе 2020 года, насельніцтва гораду складала 73 тыс. чалавек, а на цяперашні момант Бахмут падаецца пустым: большасць насельніцтва ўжо ў ім не жыве. «Белсат» паглядзеў, як праходзіць эвакуацыя.

📷Міра Ляселішская @belsat
🔴 СТРЫМ Навіны 9 жніўня. 167 дзень расейскага ўварвання ва Украіну

24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай. Каманда «Белсату» сочыць за апошнімі навінамі.

У сённяшнім выпуску:

🔻 Новы кабінет і вынікі канферэнцыі ў Вільні;

🔻 Гадавіна выбараў у Беларусі;

🔻 Выбух на аэрадроме ў Крыме;

🔻 Заява Уладзіміра Зяленскага наконт расейцаў у Еўропе;

🔻 Адвакат Яны Пінчук пра яе этапаванне ў Беларусь.

А таксама іншыя тэмы з навінавай павесткі сённяшняга дня. Далучайцеся і не пераключайцеся!

https://youtu.be/I8QTpwZVAjE
Палітвязню Паўлу Белавусу «шыюць» новы артыкул – «здрада дзяржаве»

Паводле гэтага артыкулу, заснавальніку Symbal.by можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Аўтары праўладнага тэлеграм каналу пішуць, што Павел нібыта «прапагандаваў ідэю польскага свету» і ў 2020 годзе «дапамагаў каардынаваць дзейнасць, скіраваную на гвалтоўны захоп улады».

Крыніца: праўдадны тг-канал
Крымінальнікі ды былыя сілавікі. Распавядаем хто з беларусаў ваюе на баку Пуціна

Беларускі Расследавальніцкі Цэнтр знайшоў і праверыў інфармацыю пра тузін беларусаў, якія ваююць ва Украіне на баку Расеі.

У асноўным гэта былыя міліцыянты або злачынцы. Нягледзячы на рызыку крымінальнага пераследу ў Беларусі, яны вяртаюцца дадому ў водпуск і даюць інтэрв'ю дзяржаўным СМІ, а праваахоўныя органы іх не шукаюць.

👀Глядзіце новае расследаванне аўтараў праграмы «Давайце разбірацца»
У Літве скончылася жытло для ўкраінскіх уцекачоў

Размяшчаць уцекачоў дапамагала ініцыятыва «Моцныя разам», цяпер у базе арганізацыі засталіся «некалькі тысяч адзінак рознага ўзроўню пакояў».

«Але рэальна, тое, што магла, Літва ўжо выкарыстала», – сказалі ў ініцыятыве.

Украінцы, якія прыехалі раней, жывуць у асноўным у пустуючых дамах і кватэрах літоўцаў. А вось тым, хто прыязджае цяпер, жытло знайсці моцна складана. Сітуацыя можа ўскладніцца восенню з-за коштаў на камунальныя паслугі – у Літве яны моцна выраслі.

«Пакуль мы спраўляемся з сітуацыяй, але так, пік дасягнуты і ў грамадстве, якое было схільнае дапамагаць, і ў органах улады», – сказаў мэр Ёнаўскага раёну.

Крыніца: Delfi
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці падтрымаюць ЗША пераходны Кабінет?

Гэта магло б быць звычайнае інтэрв'ю Белсату з амбасадарам ЗША ў Польшчы, калі б у кадры не зʼявіўся яшчэ адзін герой ☝️

Як вам такі паварот? Тым не менш, у поўным інтэрвʼю яшчэ шмат цікавага:

Як ЗША змянілі сваё меркаванне пра Лукашэнку цягам двух гадоў пасля выбараў 2020 года?

Чаму на Беларусь і Расею накладаюць розныя па маштабе санкцыі, і ці падтрымае Вашынгтон беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, калі той паўстане?

👉Адказы глядзіце ў нашым Інтэрвʼю з амбасадарам ЗША ў Польшчы Маркам Бжэзіньскім
📰Як беларускія медыя згадваюць другую гадавіну сфальшаваных выбараў 2020

Паглядзелі, як нашыя калегі асвятлялі гадавіну выбараў і паслявыбарчых пратэстаў:

Радыё Свабода: Прэм'ера падкасту «Красаўцы». Як сілавікоў рыхтавалі да вайны з народам

Наша Ніва: «Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну

Брестская газета: «Весь ИВС Ленинского РОВД до этого освободили — готовились». Вспоминаем, как прошло 9 августа 2020 года в Бресте

«Сейчас у беларуского общества больше шансов на перемены». Что говорят участники событий 2020-го спустя два года

Reform: Дзесяць запаветаў у імя нашага жніўня

zerkalo: Что было бы, если бы протест в 2020-м не был мирным? А если бы Путин ввел войска? Попросили ответить нейросеть

«Мы были глупыми и наивными». Монологи четверых белорусов, стоявших в очередях на участках и ждавших итоги выборов 9 августа 2020-го