Белсат
44.1K subscribers
41.6K photos
13.6K videos
34 files
30.3K links
Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Download Telegram
🇮🇱 Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) абвесціла пра пачатак контртэрарыстычнай аперацыі ў сектары Газа

Былі нанесеныя ракетныя ўдары па жылым квартале, дзе жыў адзін з камандзіраў арганізацыі «Ісламскі джыхад». Ён загінуў (паводле некаторых звестак, ракета прыляцела акурат у ягоную кватэру).

Прадстаўнікі «Ісламскага джыхаду» паабяцалі біць у адказ па цэнтры Тэль-Авіва.

Крыніца: Reuters
🧐 Фотафакт. Як маглі б выглядаць гербы гарадоў Беларусі, калі б на іх былі фэнтэзійныя героі

Гэтыя гербы стварыў з дапамогай штучнага інтэлекту #Midjoyrney беларускі дызайнер Павал Пілавец. Шрыфт – беларускага дызайнера шрыфтоў Дзяніса Серабракова.
Белсат
«Карта беларуса»? Прыбалтам і палякам з беларускімі каранямі хочуць спрасціць атрыманне віду на жыхарства Як паведамляе МУС (якому мы ўсе верым), пасля ўвядзення бязвізу з Літвой, Латвіяй і Польшчай у Беларусь прыехалі 164 тыс. чалавек і «адначасова ўзрасла…
Ці ўбачым мы чэргі на атрыманне беларускага віду на жыхарства?

Пачытайце меркаванне журналіста польскай газеты «Rzeczpospolita» пра тое, ці будуць палякі, літоўцы, латышы ды эстонцы карыстацца магчымасцю спрошчанага атрымання беларускага ВНЖ.

Падкажам адказ цытатай:
«Лукашэнка не мае сваёй уласнай ідэалогіі і адзінае, што можа прапанаваць, – рабства».

Чытаць ПА СПАСЫЛЦЫ
«Народ открыл счет». За такі каментар жыхара Чэрыкава пасадзілі на 3,5 года

Іван Янчанка абвінавачаны ў тым, што пакінуў гэты «жудасны» (❗️на думку суддзі Аляксея Хлышчанкова ) каментар у верасні 2021 года ў «ВКонтакте» пад паведамленнем пра перастрэлку, у якой загінулі айцішнік Андрэй Зельцэр і КДБ-шнік Федасюк, які ўварваўся ў дом Зельцара.

Паведамленне, што напісаў Іван Янчанка, на думку абвінавачвання, 🤯 «распальвала агрэсіўнасць інтэрнэт-карыстальнікаў, гераізавала дзеянні тэрарыста, які забіў супрацоўніка КДБ. Акрамя таго, яно змяшчала ўхваленне і прапаганду ўзброенага супраціву прадстаўнікам улады і праваахоўнікам Беларусі, распальванне нянавісці, сацыяльнай варожасці».

⁉️Як вы думаеце, ці добра ва ўніверсітэтах вучыліся суддзі, якія сёння выносяць гэтыя прысуды?

Крыніца: @viasna96
Белсат
📚 Бібліятэка ў Астраўцы ўсё ж будзе насіць імя Адама Мальдзіса, нягледзячы на старанні праўладнай актывісткі. У чэрвені гэтага году раённай бібліятэцы прысвоілі імя Адама Мальдзіса, але гэта выклікала пратэсты праўладнай актывісткі Вольгі Бондаравай. Яна…
Цяпер кантраляваць, у гонар каго называюць беларускія бібліятэкі, будзе само Міністэрства культуры💪🏼

Раней мясцовыя ўлады маглі самі вырашаць гэта пытанне на абласным і нават раённым узроўні.

Верагодна, такое рашэнне было прынятае пасля сітуацыі з Астравецкай раённай бібліятэкай, якую спачатку хацелі назваць у гонар Адама Мальдзіса, потым перадумалі, потым зноў захацелі. І – дзіва – зноў перадумалі🤷🏼‍♂️.

Але больш такога не паўтарыцца, цяпер усе рашэнні будуць выключна абаснаванымі.
Дзякуючы Міністэрству культуры.

Крыніца: Reform
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Я добра паінфармаваны, што журналістка Ірына Слаўнікава застаецца ў турме ў Беларусі. Мы салідарныя з ёй і заклікаем вызваліць яе неадкладна!»

🇺🇸 ЗША патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі TVP Ірыны Слаўнікавай, асуджанай у Беларусі на 5 гадоў зняволення. Пра гэта ў інтэрв’ю «Белсату» паведаміў амбасадар ЗША ў Польшчы Марк Бжэзіньскі.

А поўную версію размовы з амерыканскім амбасадарам у Польшчы мы апублікуем 9 жніўня, у другую гадавіну выбараў 2020 году.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔷 «Чырвоны Крыж і ААН ніяк не могуць умяшацца і на нешта паўплываць. У той час як людзей проста спальваюць і катуюць»

◼️ У цэнтры Кіева сваякі абаронцаў «Азоўсталі» зладзілі акцыю пратэсту. Нагодаю стала трагедыя, якая адбылася ў калоніі ў Аленаўцы на Данеччыне. Падчас яе загінулі больш за 50 украінскіх ваеннапалонных.

Мы пабывалі на акцыі і паразмаўлялі з роднымі палонных украінскіх вайскоўцаў. Паслухайце, што яны нам распавялі!⤴️
🔴 СТРЫМ! Навіны 5 жніўня. 163 дзень расейскага ўварвання ва Украіну.

24 лютага 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай. Каманда «Белсату» працягвае сачыць за апошнімі навінамі.

Таксама абмяркуем:

🔷Ці пагражае банкруцтва беларускім прадпрыемствам?

🔷Злучаныя Штаты Амерыкі патрабуюць неадкладнага вызвалення журналісткі польскага дзяржаўнага тэлебачання Ірыны Слаўнікавай.

🔷Літоўскія памежнікі звярнуліся па дапамогу да паліцыі і арміі з-за абвастрэння сітуацыі на мяжы з Беларуссю.

🔷Затрымалі і будуць судзіць за песні гурту «Океан Эльзи» на вулічным канцэрце спявачку Мерыем Герасіменка.

https://youtu.be/8P7NLkWnJ-s
Рэкорд году! За содні ў Літву не ўпусцілі больш за 100 нелегальных мігрантаў, якія зноў актывізаваліся

Літоўскія памежнікі ўжо звярнуліся па дапамогу да арміі і паліцыі, а сваім грамадзянам настойліва рэкамендуюць не ездзіць у Беларусь.

Што адбываецца на мяжы Беларусі і Літвы, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
Meta выдаліла сетку «крэмлеботаў», якія пісалі каментары ў падтрымку вайны

«Фабрыка троляў» была звязаная з самаабвешчанай арганізацыяй CyberFront Z і Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў (IRA).

📎 Боты працавалі 7 дзён у тыдзень з перапынкам на абед

📎 Каментары пісаліся ў фэйсбуку, інстаграме, ціктоку, youtube, Укантакце і Аднакласніках

📎 Акаунты часта не выглядалі праўдападобна

📎 Акцэнт быў на колькасці каментароў, а не на іх якасці

📎 Аднак пісаліся ўнікальныя каментары, якія больш не дубляваліся нідзе

📎 «Крэмлеботы» не дзейнічалі хаатычна, а выбіралі канкрэтныя мэты.

📎 Іх праца не была эфектыўнай: часта пад пастамі, дзе яны пісалі, «антываенных» каментароў было ўсё роўна больш

28 сакавіка фабрыка атакавала акаўнт міністра абароны Фінляндыі. У выніку, з 255 уліковых запісаў, якія пракаментавалі пост, амаль 200 падтрымлівалі Украіну і толькі каля 20 – вайну.

Крыніца: Meta
Больш за 1000 зняволеных з 17 расейскіх калоніяў завербавала на вайну ва Украіну ПВК «Вагнэр»

Першыя вярбоўкі адбыліся вясной, калі ПВК «Вагнер» наведвала калоніі для былых сілавікоў.

З сярэдзіны ліпеня наймітаў сталі набіраць у калоніях агульнага, строгага і асаблівага рэжымаў Тульскай, Яраслаўскай, Ленінградскай, Разанскай, Наўгародскай, Архангельскай і Пскоўскай абласцей, рэспублік Комі, Карэліі і Санкт-Пецярбургу.

Паводле «Русь сидящая», на зняволеных, якія адразу пагадзіліся ехаць ваяваць, а потым перадумалі, ціснуць і адпраўляюць у карцары.

Трэніруюцца найміты па 20 гадзінаў на содні на базе ВК–2 у Растове-на-Доне. Першую групу з гэтай калоніі адправілі на фронт у канцы ліпеня.

Крыніца: «Вёрстка»
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Вы [улады] ні на хвіліну не даяце нам забыцца, што вы там седзіце і баіцеся свайго народу. Таму што ведаеце, што праўда не вашая, і нас больш»

Так казаў Павел Вінаградаў летам мінулага году.

◽️Роўна год таму на Паўла завялі крымінальную справу. А вясною 2022 году яму вынеслі прысуд – 5 гадоў зняволення. Нядаўна стала вядома, што ў палітвязня падазрэнне на сухоты – яго перавялі ў Папраўчую калонію № 12, дзе ўтрымліваюцца і лечацца асуджаныя, хворыя на актыўную форму сухотаў.

Паглядзіце гісторыю гэтага мужнага чалавека!
Белсат
🔻Спявачку Мэрыем Герасіменку сапраўды затрымалі. Але прапагандысты кажуць, што не за песню Праўладныя ТГ-каналы сцвярджаюць, што частку прыбыткаў ад сваёй творчай дзейнасці яна накіроўвала на патрэбы ўкраінскай арміі і данаціла на набыццё «Байрактару». …
Андрэю Жуку, кіраўніку бара «Банкі-бутэлькі», каля якога прайшоў выступ спявачкі Мэрыем Герасіменка, далі 30 содняў арышту

Паводле калегі Андрэя, яго судзілі па двух артыкулах КаАП: 24.3 («Непадпарадкаванне) і хутчэй за ўсё за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. За кожны артыкул — па 15 содняў.

Разам з Андрэем на 14 содняў асудзілі яшчэ аднаго супрацоўніка бара.

У Андрэя Жука двое маленькіх дзяцей.

Інфармацыя стала вядомая @nashaniva
Васьмі беларусам Польшча адмовіла ў статусе міжнароднай абароны

📌 Усяго ж у Польшча прыняла 52313 беларусаў, менавіта столькі нашых суайчыннікаў легалізавана

📌 Палова (каля 28%) ўжо мае пастаянны від на жыхарства, астатнія – іншыя віды дакументаў, якія даюць права на пражыванне ў Польшчы.

📌 З 2020 года беларусы – замежнікі, якія часцей за ўсё просяць статус міжнароднай абароны

📌 64% падаюць заяву на ВНЖ па прычыне працаўладкавання

📌 Узрост беларусаў, якія прыязджаюць у Польшчу – ад 20 да 39 гадоў, мужчын на 12% больш

Зараз на разглядзе знаходзіцца каля 19 тысяч заяў на атрыманне ВНЖ

Крыніца: Цэнтр Беларускай Салідарнасці
🔸Вечаровая хвілінка гумару: у эфіры шоў Чайкоўскі Live!

👆У новым выданні вы пачуеце выдатную песню пра Азаронка і ягоны выдалены youtube-канал, даведаецеся, як Коля Лукашэнка рыхтуецца скінуць сіняпалага, адкуль у Славы Камісаранкі столькі матэрыялаў для стэндапаў з пародыямі на Лукашэнку, ну і канечне, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад.

Паглядзіце!

https://youtu.be/QYQHHSU-0uc