Белсат
46.7K subscribers
39.9K photos
13K videos
34 files
29.1K links
Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Download Telegram
✈️ Не лётайце расейскімі самалётамі!

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) заявіла, што Расея не забяспечвае бяспеку палётаў. Такая інфармацыя змяшчаецца ў закрытым бюлетэні ад 15 чэрвеня. РБК кажа, што бачыў копію дакументу.

«Гаворка ідзе пра тое, што расейскія самалёты маюць рэгістрацыю ў рэестры грамадзянскіх паветраных судоў больш чым адной краіны, а таму ўзнікае праблема рэчаіснасці ліцэнзіяў на іх радыёабсталяванне і сертыфікатаў лётнай прыдатнасці», – піша РБК.

✈️ Калі да 14 верасня расейскія ўлады не разбяруцца з праблемай, інфармацыя стане агульнадаступнай. І тады Расея далучыцца да Эрытрэі і Бутану, дзе афіцыйна дэклараваныя праблемы з забеспячэннем бяспекі палётаў.
Самалёт, на якім лётае кіраўніцтва Мінабароны Расеі, сёння раніцай сеў у Гомельскім аэрапорце

Ту-134 прыляцеў з Масквы а 8:02, а праз паўтары гадзіны паляцеў назад.

Раней падобны самалёт быў заўважаны над Гомлем у пачатку лютага.

Заўважыў @flagshtok
🐵 Сусветная сетка аховы здароўя (не блытаць з САЗ) прызнала воспу малпаў пандэміяй

На гэты момант зафіксавана амаль 3,5 тысячы выпадкаў гэтай хваробы ў 58 краінах свету.

Крыніца: WHN
Беларусбанк таксама змяняе ўмовы зняцця наяўных

Можна будзе зняць 500 рублёў у тыдзень у банкаматах банку па картках VISA, Mastercard, UnionPay International банкаў-нерэзідэнтаў;

Павялічваецца памер камісіі з 2,5% да 15% ад сумы за выдачу наяўных у беларускіх рублях у аддзяленнях банку з выкарыстаннем картак VISA, Mastercard банкаў-нерэзідэнтаў.

Новыя правілы пачалі працаваць сёння з 14:00.

Крыніца: Беларусбанк
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Журналісты ў Беларусі – гэта вельмі мужныя і адказныя людзі», – казала Ірына Слаўнікава напрыканцы 2020 году.

Ірына знаходзіцца ў зняволенні ўжо амаль 8 месяцаў. Ёй інкрымінуюць «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» ды «грубае парушэнне грамадскага парадку». Слаўнікавай можа пагражаць да 7 гадоў зняволення. Мы зрабілі рэпартаж пра нашую мужную, сумленную і неверагодную калегу. Паглядзіце!
⚡️Палітзняволенаму Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Філосафа абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

• ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за «Марш народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка;
• ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) — за платформу «Сход»;
• ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) — за відэазапіс на YouTube-канале.

Крыніца: @PENBelarus
У Літве пачалі расследаванне з-за экзаменацыйнага задання па расейскай мове

У пісьмовай частцы задання вучняў папрасілі напісаць ліст у школу ў Расеі і абмеркаваць магчымасці супрацоўнічаць у сумесных ініцыятывах. Экзамен здавалі і ўкраінскія школьнікі.

Нацыянальнае агенцтва па адукацыі ўжо выбачылася за «некарэктнае заданне на дзяржаўным экзамене па расейскай як замежнай» і пачало ўнутранае расследаванне. Чыноўнікі патлумачылі, што заданні складаліся яшчэ да пачатку вайны.

«Я не бачу апраўдання гэтай сітуацыі, мне сорамна і крыўдна», – сёння пракаментавала сітуацыю міністр адукацыі Літвы Юргіта Шюгждзінене.

Крыніца: Delfi
У Маскве сустрэліся міністры абароны РФ і Беларусі

Хрэнін і Шайгу абмеркавалі пытанні «абароназдольнасці Саюзнай дзяржавы».

Крыніца: БелТА
Amazon стварае калонку, якая зможа гаварыць галасамі памерлых

Сістэма Alexa зможа імітаваць любы голас, праслухаўшы аўдыё з ім хвіліну. Мэта – «захаваць успаміны пасля таго, як многія з нас страцілі кагосьці, каго мы любім падчас пандэміі», – заявілі ў Amazon.

Крыніца: Reuters
🔻Сваякі Паліны Шарэнды-Панасюк заяўляюць, што не могуць высветліць, дзе яна

Апошнія месяцы палітзняволеная знаходзілася ў гомельскім СІЗА №3 Гомля. Цяпер яе там няма. Дзе жанчына, яе родным не кажуць.

«Пасля апеляцыі ў гомельскім абласным судзе, якую разгледзелі 8 чэрвеня, Паліну этапавалі з СІЗА-3. Гэта адбылося 13 чэрвеня. З таго часу месцазнаходжанне Паліны невядомае. Некалькі дзён мы спрабавалі даведацца яе месцазнаходжанне, але і ў магілёўскай турме, і ў гомельскай жаночай калоніі адмаўляюцца даць інфармацыю. Зварот маці Паліны ў Дэпартамент выканання пакаранняў таксама застаўся без адказу. Фактычна Паліна знікла», – заявіў «Белсату» муж жанчыны Андрэй Шарэнда.

Нагадаем, што 7 красавіка Паліне дадалі яшчэ год калоніі да асноўнага тэрміну.

Крыніца: @belsat
Расею не любяць. Амерыканская кампанія апытала жыхароў 18 краін аб іх стаўленні да Расеі

Высвятлялі і стаўленне да ЗША і НАТА. У даследаванні ўдзельнічалі жыхары краін Еўропы, Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, Японіі, Малайзіі, Сінгапура і Ізраіля.

📌90% рэспандэнтаў заявілі, што не падтрымліваюць дзеянні Пуціна;

📌85% адмоўна ставяцца да Расеі. Рэйтынг адабрэння Расеі заўсёды быў невысокім, але пасля вайны пагоршыўся яшчэ;

📌Джо Байдэн атрымаў 49% негатыўных ацэнак;

📌Негатыўна ставяцца да ЗША 35%;

📌А да НАТА – 26% рэспандэнтаў.

Крыніца: Pew Research Center
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Такія месцы зараз вельмі патрэбныя: дзе працуюць псіхолагі, дзе ёсць дэмакратыя, дзе дзеці могуць абстрагавацца ад вайны».

Шмат украінскіх дзетак перажылі страшныя падзеі: акупацыю, выбухі ды эвакуацыю. Каб хоць на некаторы час вярнуць ім радасць жыцця, на Кіеўшчыне для іх арганізавалі дзіцячы лагер. Паглядзіце,як выглядае жыццё дзяцей у гэтым утульным месцы!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На міжнародным фестывалі творчасці Cannes Lions украінка павесіла на руку Пэрыс Хілтан бранзалет у колерах сцяга Украіны

Мадэль не здымала бранзалет на працягу дня.

Крыніца: @u_now
⚡️Выкрылі онлайн – платформы, на якіх украінскіх бежанцаў спрабавалі прадаць у сексуальнае і працоўнае рабства

93 афіцэры з 14 краін вывучалі пасты з прапановамі аб дапамозе з транспартам, пражываннем і працай для ўкраінскіх бежанцаў.

У выніку:

📌 Выяўлена 9 падазраваных у гандлі людзьмі;
📌 Устаноўлена 9 магчымых ахвяр;
📌 Распачата 15 новых расследаванняў;
📌Правераны 351 карыстальнік.

Крыніца: Europol
У спартсменаў забраць, на рамонт стадыёну аддаць. Схема ад беларускага ўраду👇🏼

Спарткомплекс БДУФК на менскім праспекце Пераможцаў, 105А адрамантуюць, а грошы дзеля гэтага забяруць з прызавых спартсменаў.

Сёння апублікаваны дакумент, які загадвае павялічыць выдаткі на рамонт за кошт «адпаведнага змяншэння выдаткаў Мінспорту для выдачы прызоў спартсменам, а таксама для выплаты ўзнагароджанняў трэнерам і іншым спецыялістам».

Заўважыў Blizko.by
Да 5 гадоў зняволення за 2 грамы марыхуаны

Пакуль маці была ў ад'ездзе, мужчына 36-ці гадоў прарасціў насенне канопляў у менскай кватэры. Ён затрыманы наркакантролем, у кватэры знойдзеныя два грамы гатовай да ўжывання марыхуаны.

За гэта мужчыну можа пагражаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Крыніца: Милиция Минска
У Беларусі забаранілі наведваць лясы на мяжы з Украінай

На інтэрактыўнай карце бачна, што забарона дзейнічае толькі ў Берасцейскай і Гомельскай вобласцях і амаль па ўсёй тэрыторыі мяжы з Украінай.

Афіцыйна забарона на наведванне лесу ўводзіцца пры высокім класе пажаранебяспекі, калі асноўнай прычынай узгаранняў з'яўляецца чалавечы фактар.

Але ж у мінулым годзе чэрвень быў гарачэйшы, а забарона дзейнічала і ў Гарадзенскай, і ў Магілёўскай, і ў Гомельскай і Менскай вобласцях.
У Кіеўскім моргу пачалі агляд целаў загінулых абаронцаў Марыупалю

Ёсць целы без канцавінаў і галоваў. Некаторыя ў актыўнай стадыі раскладання, іх апазнаюць па татуіроўках, калі яны ёсць.

«Мы нават не ведаем да канца, каго нам перадаюць. У папярэднім абмене ў мяшках былі грамадзянскія, пажылая жанчына ў памперсах. Мы ім аддалі вайскоўцаў, а яны нам тых, хто быў. Панакідалі для колькасці», – распавялі ў патранажнай службе.

Крыніца: Hromadske.ua