Белсат
47.4K subscribers
39.5K photos
12.9K videos
34 files
28.8K links
Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Download Telegram
Гісторыя выратавання ў фота

25-гадовая амерыканская сінхраністка Аніта Альварэс страціла прытомнасць у басейне і сышла на дно.
Трэнерка плыўчыхі выратавала падапечную.

Паведамляецца, што цяпер з дзяўчынай усё добра.

Фота: Oli Scarff/AFP
Белсат
🔹Затрыманы старэйшы выкладчык Інстытуту бізнесу БДУ Відэа з Максімам Марозам апублікавалі лукашысцкія каналы. Мужчына расказвае, што затрыманы «падчас расследавання спраў па экстрэмізме». Магчыма, прычынаю затрымання сталі каментары ў інтэрнэце. У відэа…
📌 Ідуць затрыманні выкладчыкаў сталічных ВНУ

🔻за пратэстны марш у жніўні-2020 затрымалі доктара эканамічных навук, дацэнта Юрыя Каралёва (фота 1), які выкладае ў Інстытуце бізнесу БДУ (гэта ўжо другі затрыманы выкладчык з Інстытуту бізнесу)

🔻за падпіску на «экстрэмісцкія каналы» затрымалі дацэнта кафедры крымінальнага права БДУ Дзмітрыя Мароза (фота 2).

Крыніца: @viasna96
🇺🇦 Міністр абароны Украіны паведаміў, што ЗСУ атрымалі амерыканскія ракетныя комплексы HIMARS

Пра гэта Аляксей Рэзнікаў напісаў у Twitter. Ён падзякаваў міністру абароны ЗША і зазначыў, што для акупантаў «лета будзе гарачым і апошнім».

Крыніца: Oleksii Reznikov
❗️Новы працэс над нашай журналісткай Кацярынай Андрэевай распачнецца 4 ліпеня

Справу будзе разглядаць Гомельскі абласны суд.

Гэтым разам Кацярыне інкрымінуюць «здраду дзяржаве».

Крыніца: Ігар Ільяш
✈️ Не лётайце расейскімі самалётамі!

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) заявіла, што Расея не забяспечвае бяспеку палётаў. Такая інфармацыя змяшчаецца ў закрытым бюлетэні ад 15 чэрвеня. РБК кажа, што бачыў копію дакументу.

«Гаворка ідзе пра тое, што расейскія самалёты маюць рэгістрацыю ў рэестры грамадзянскіх паветраных судоў больш чым адной краіны, а таму ўзнікае праблема рэчаіснасці ліцэнзіяў на іх радыёабсталяванне і сертыфікатаў лётнай прыдатнасці», – піша РБК.

✈️ Калі да 14 верасня расейскія ўлады не разбяруцца з праблемай, інфармацыя стане агульнадаступнай. І тады Расея далучыцца да Эрытрэі і Бутану, дзе афіцыйна дэклараваныя праблемы з забеспячэннем бяспекі палётаў.
Самалёт, на якім лётае кіраўніцтва Мінабароны Расеі, сёння раніцай сеў у Гомельскім аэрапорце

Ту-134 прыляцеў з Масквы а 8:02, а праз паўтары гадзіны паляцеў назад.

Раней падобны самалёт быў заўважаны над Гомлем у пачатку лютага.

Заўважыў @flagshtok
🐵 Сусветная сетка аховы здароўя (не блытаць з САЗ) прызнала воспу малпаў пандэміяй

На гэты момант зафіксавана амаль 3,5 тысячы выпадкаў гэтай хваробы ў 58 краінах свету.

Крыніца: WHN
Беларусбанк таксама змяняе ўмовы зняцця наяўных

Можна будзе зняць 500 рублёў у тыдзень у банкаматах банку па картках VISA, Mastercard, UnionPay International банкаў-нерэзідэнтаў;

Павялічваецца памер камісіі з 2,5% да 15% ад сумы за выдачу наяўных у беларускіх рублях у аддзяленнях банку з выкарыстаннем картак VISA, Mastercard банкаў-нерэзідэнтаў.

Новыя правілы пачалі працаваць сёння з 14:00.

Крыніца: Беларусбанк
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Журналісты ў Беларусі – гэта вельмі мужныя і адказныя людзі», – казала Ірына Слаўнікава напрыканцы 2020 году.

Ірына знаходзіцца ў зняволенні ўжо амаль 8 месяцаў. Ёй інкрымінуюць «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» ды «грубае парушэнне грамадскага парадку». Слаўнікавай можа пагражаць да 7 гадоў зняволення. Мы зрабілі рэпартаж пра нашую мужную, сумленную і неверагодную калегу. Паглядзіце!
⚡️Палітзняволенаму Уладзіміру Мацкевічу прысудзілі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Філосафа абвінавачвалі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

• ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за «Марш народнага ўльтыматуму» 25 кастрычніка;
• ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) — за платформу «Сход»;
• ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) — за відэазапіс на YouTube-канале.

Крыніца: @PENBelarus
У Літве пачалі расследаванне з-за экзаменацыйнага задання па расейскай мове

У пісьмовай частцы задання вучняў папрасілі напісаць ліст у школу ў Расеі і абмеркаваць магчымасці супрацоўнічаць у сумесных ініцыятывах. Экзамен здавалі і ўкраінскія школьнікі.

Нацыянальнае агенцтва па адукацыі ўжо выбачылася за «некарэктнае заданне на дзяржаўным экзамене па расейскай як замежнай» і пачало ўнутранае расследаванне. Чыноўнікі патлумачылі, што заданні складаліся яшчэ да пачатку вайны.

«Я не бачу апраўдання гэтай сітуацыі, мне сорамна і крыўдна», – сёння пракаментавала сітуацыю міністр адукацыі Літвы Юргіта Шюгждзінене.

Крыніца: Delfi
У Маскве сустрэліся міністры абароны РФ і Беларусі

Хрэнін і Шайгу абмеркавалі пытанні «абароназдольнасці Саюзнай дзяржавы».

Крыніца: БелТА