Белсат
19.5K subscribers
63.7K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Расейцы паказалі кадры ўчорашняга выхаду ўкраінскіх вайскоўцаў з заводу «Азоўсталь»

Першае відэа было апублікавана Міністэрствам абароны РФ, другое − камандзірам аднаго з батальёнаў так званай ДНР.

Ацалелыя ўкраінскія байцы вынеслі сваіх параненых пабрацімаў на насілках.

Крыніцы: Мінабароны РФ, @aleksandr_skif
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ягор Вяршынін – былы следчы, асуджаны да двух гадоў зняволення.

Ён быў асуджаны за нібы «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», насамрэч жа Ягор прысутнічаў на 2 мірных маршах пратэсту.

Падтрымайце палітвязня лістамі!

💌 Адрас для ліставання:
ПК № 3, г. п. Віцьба, Віцебская вобласць, індэкс 211322
❗️Перамовы паміж Украінай і Расеяй прыпыненыя.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка МЗС Расеі Рудэнка. Ён заявіў журналістам, што Украіна выйшла з перамоваў.

Інфармацыю пацвердзіў і украінскі бок. У эфіры нацыянальнага тэлемарафону кіраўнік офісу прэзідэнта Украіны Мыхайло Падаляк: «Працэс перамоваў паміж Украінай і РФ прыпынены. Аднак ён будзе адноўлены, і, як мне падаецца, мадэратарам будзе Зяленскі».

Крыніцы: @kommersant, Телеканал 1+1
🔸 Палітзняволенай Юліі Сырых змянілі меру стрымання і выпусцілі на волю з Валадаркі да суда

Гэта адбылося 6 траўня. Дзеянні валанцёркі фонду «Страна для жизни» перакваліфікавалі на «мякчэйшы» артыкул, але на які − невядома.

Юлія была затрыманая КДБшнікамі на пачатку ліпеня мінулага года, першапачаткова ёй ставілі ў віну «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання».

Крыніца: @prisoners_spring96
Белсат
📹 Паглядзіце, як жыхары Слуцку пераадольваюць мост, на якім ужо два месяцы ідзе рамонт 14 сакавіка на ім адбыўся правал. З таго часу мост рамантуюць, і афіцыйна хадзіць па ім забаронена (пра гэта паведамляюць адпаведныя знакі). Але жыхары гораду ўсё роўна…
👆 Мост у Слуцку, рамонт на якім доўжыўся ажно 2 месяцы, урэшце адрамантавалі.

Цяпер па ім можна бяспечна хадзіць, і мясцовыя жыхары больш не вымушаныя караскацца праз мост.

Аднак раней насціл маста быў бетонны з асфальтам, зараз жа яго зрабілі драўляным.

Падчас рамонту праход па мосце быў забаронены, але жыхары Слуцку вымушаныя былі карыстацца ім, бо акурат там пралягала найбольш кароткая дарога з густанаселенага раёну да дзіцячай паліклінікі, парку і рынку.

Крыніца: mlyn.by
У цэнтральнай частцы менскага праспекту Незалежнасці зноў будуць ездзіць тралейбусы

З 1 чэрвеня «Менсктранс» падоўжыць тралейбусны маршрут №22 да дыспетчарскай станцыі «Лошыца-2». У цэнтры Менску тралейбусы гэтага маршруту будуць курсаваць ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Незалежнасці і назад.

Тралейбусаў у цэнтральнай частцы праспекту Незалежнасці не было з пачатку 2000-х.

Крыніца: minsktrans.by
Белсат
🔹Адбыў пакаранне і выйшаў на волю яшчэ адзін палітвязень, асуджаны па «справе размаляваных цюкоў» Гэта Ігар Мыслівец. Сёння ён вызваліўся з магілёўскай турмы №4. Каля тыдня таму з гомельскай калоніі выпусцілі фігурантку той жа справы Алену Дзядзюлю. Амаль…
🔸 Працягваюць выходзіць на волю палітвязні, асуджаныя па «справе размаляваных цюкоў»

Сёння вызвалілася 45-гадовая Вольга Дубовік. Раней выйшлі з-за кратаў Алена Дзядзюля і Ігар Мыслівец. Неўзабаве павінны выйсці іншыя фігуранты справы, бо амаль усім прысудзілі па году калоніі.

Крыніца: @prisoners_spring96
«Гэта блюзнерскае абвінавачванне»

Заўтра, 18 траўня, на тэрыторыі гарадзенскай турмы №1 пачнуць судзіць так званую «групу Аўтуховіча». Агулам ім інкрымінуюць ажно 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч.3 арт. 289 «акт тэрарызму і падрыхтоўка да яго». Гэта – «расстрэльны» артыкул.

Суд нібы будзе адкрытым, але і тут ёсць складанасць. З-за таго, што адбудзецца ён на тэрыторыі турмы, трэба атрымліваць дазвол ад турэмнага кіраўніцтва. На практыцы гэта практычна немагчыма.

Што яшчэ чутно пра заўтрашні суд над так званай «групай Аўтуховіча», пра саму справу, стан здароўя Мікалая Аўтуховіча, а яшчэ пра тое, чаму яго дагэтуль не прызналі палітвязнем, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ананімныя сведкі ў масках, абвінавачванні ў тэрарызме, экстрэмізме, дыверсіях, ператрусы і канфіскацыя «забароненай літаратуры»

Гэта не апошнія навіны з Беларусі, гаворка пра анексаваны Крым. Мясцовыя татары пераследуюцца з першых дзён акупацыі, цяпер жа ў жорны рэпрэсій трапляюць усе, хто не прыняў новую ўладу.

Што робіцца на паўвыспе цяпер распавяла прадстаўніца прэзідэнта Украіны ў Крыме Таміла Ташава, паслухайце ☝️
🔹Украінская выведка сцвярджае, што за страту крэйсера «Масква» быў зняты з пасады і арыштаваны камандзір Чарнаморскага флоту РФ

Гаворка пра віцэ-адмірала Ігара Осіпава. Таксама нібыта распачалі следчыя дзеянні ў дачыненні ягонага намесніка (таксама віцэ-адмірала) Сяргея Пінчука.

Акрамя таго, выведка паведамляе яшчэ пра цэлы шэраг «кадравых чыстак» у расейскім войску ў сувязі з праваламі падчас так званай «спецаперацыі».

Крыніца: ГУР Міноборони України
🇫🇮 Фінскі парламент прагаласаваў за далучэнне краіны да NATO

З двухсот дэпутатаў «за» прагаласавалі 188, «супраць» − толькі 8.

Крыніца: yle.fi
Белсат
☝️Праваабаронцы даведаліся пра затрыманне былога вядоўцы праграмы «Зона Х» Дзмітрыя Лукшы Лукшу змясцілі за краты яшчэ 11 сакавіка, пасля ператрусу ў кватэры. У апошні час Дзмітрый быў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканалу «Хабар 24». Менавіта…
☝️Праваабаронцы ўдакладнілі звесткі пра крымінальныя артыкулы, якія інкрымінуюць былому БТшніку Дзмітрыю Лукшы

Яго падазраюць у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь».

Лукшу трымаюць за кратамі ўжо больш як два месяцы, аднак вядома пра гэта стала толькі сёння.

Крыніца: @viasna96
Белсат
☝️Пасля ўчорашняга ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» адсутнічае сувязь з яе дырэктарам Андрэем Янушкевічам і супрацоўніцай Настай Карнацкай. Андрэй правёў ноч у Першамайскім РУУС, ці складалі на яго пратакол − дакладна не вядома. У судах інфармацыя пра магчымыя…
❗️«Наша Ніва»: затрыманаму ўчора Андрэю Янушкевічу прызначылі 10 содняў арышту.

Нагадаем, дырэктар выдавецтва «Янушкевіч» быў затрыманы ўчора пасля ператрусу ў новай кнігарні «Кнігаўка». Разам з ім затрымалі таксама супрацоўніцу кнігарні Насту Карнацкую, у чым яе вінавацяць, пакуль не вядома.

Крыніца: @nashaniva
✈️ «Неверагодная» перамога менскага аэрапорту ў экалагічным конкурсе.

10 траўня Мінпрыроды выбрала пераможцаў конкурсу па змяншэнні выкідаў ад механічных транспартных сродкаў за 2021 год. У ім прымалі ўдзел 70 розных арганізацый, але ўпэўненую перамогу атрымаў Нацыянальны аэрапорт Менск.

👆Нагадаем, што з канца траўня 2021 году, пасля пасадкі самалёту Ryanair, амаль увесь цывілізаваны свет перастаў лятаць у Беларусь ды над яе тэрыторыяй, а таксама забараніў самалётам з Беларусі выкарыстоўваць сваю паветраную прастору.

🤔 Як вы думаеце, ці шмат прыклаў намаганняў аэрапорт для атрымання першага месца ў гэтым конкурсе?

Крыніца: airport.by
🔹 Наталля Качанава падавала стравы ды налівала на банкетах чыноўнікаў. А цяпер патрабуе, каб ёй гэтак жа прыслужвалі іншыя буйныя чыноўнікі ды прыбірае ў апараце Лукашэнкі тых, хто ёй перашкаджае

🔹Кіраўнік БПЦ на першы погляд падаецца ціхім ды сціплым, але яшчэ задоўга да пратэстаў 2020-га казаў пра тое, што ў выніку стане мітрапалітам

🔹 А былы міністр аховы здароўя Каранік «зарэзаў» праект, які мог бы скараціць смяротнасць у Беларусі

Які яшчэ таямніцы хаваюць згаданыя персоны − глядзіце ў спецрэпартажы «Беларускага расследавальніцкага цэнтра» ды Мікіты Мелказёрава ⬇️

https://youtu.be/J9M3sJ71IxQ
Расейская ракета літаральна раскалола на дзве часткі пяціпавярховік у Бахмуце (Данеччына)

Паводле кіраўніка Данецкай абласной адміністрацыі Паўла Кірыленкі, вядома мінімум пра аднаго загінулага і пра цяжкапараненае 9-гадовае дзіця. Пад заваламі могуць знаходзіцца больш параненых.

Крыніца: @pavlokyrylenko_donoda
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Такога выканання знакамітай песні «Ой, у лузі червона калина» вы ячшэ не чулі!

Музычны рух Варшавы заспяваў яе ажно на трох мовах. Паслухайце!

Крыніца: @polskastudent
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😱 У Менскай вобласці на адным з участкаў трасы М1 пясчаная бура, распавядаюць чытачы @zerkalo_io.

Калі вамі нешта пра гэта вядома, пішыце да нас у бот @BelsatBot, а таксама дасылайце свае фота і відэа. Ананімнасць гарантуем!

Крыніца: @zerkalo_io