Белсат
19.5K subscribers
63.7K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
🇺🇦 Навіны апошніх гадзінаў з Украіны (па стане на раніцу 14 траўня)

🔸Украіна заявіла, што вяртае дадому целы загінулых расейскіх вайскоўцаў. У пятніцу вайскоўцы былі заўважаныя за пагрузкай і штабеляваннем целаў, сабраных у Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцях, у вагоны-рэфрыжэратары, паведамляе BBC. Украіна заяўляе аб знішчэнні больш як 20 тысяч расейскіх вайскоўцаў з пачатку вайны. Расея не абнаўляла колькасць загінулых з 25 сакавіка – тады размова ішла аб 1351 загінулым.

🔸Расейскія войскі зноў нанеслі ракетны ўдар па Крэменчугскай ЦЭЦ. Такім чынам яны хочуць пакінуць без цяпла зімой 180 тысячаў жыхароў, кажа кіраўнік Палтаўскай АВА.

🔸У Данецкай вобласці ад расейскіх войскаў пацярпелі 12 мірных жыхароў, адзін чалавек загінуў (Дакладную колькасць пацярпелых у Марыупалі і Валнавасе ў цяперашні час вызначыць немагчыма).

🔸Раніцай 14 траўня расейскія войскі абстралялі з «Ураганаў» населены пункт Шырокаў у Днепрапятроўскай вобласці. У некалькіх дамах выбітыя вокны. Касетныя боепрыпасы ў некалькіх дварах, загінулых і параненых няма.

🔸Больш за 50 дамоў разбурылі расейскія войскі ў Луганскай вобласці, у Лысічанску трапілі ў будынак заводу.

🔸Расейскія войскі наносяць масіраваныя артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары па «Азоўсталі». А на Данбасе мінулыя содні для агрэсара прайшлі з вялізнымі стратамі тэхнікі, украінскімі вайскоўцамі адбіта 10 варожых атак, паведамляе генштаб ЗСУ.

#Украіна2022
Лукашэнка зняў з пасады беларускага амбасадара ў Польшчы

Уладзімір Чушаў
пазбаўлены пасады адмысловым загадам, які быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

У кастрычніку 2020 года Польшча і Беларусь узаемна адклікалі амбасадараў: амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, як і амбасадар Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў, з’ехалі «для кансультацый». Гэта адбылося на фоне абвастрэння стасункаў паміж краінамі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Пасаду амбасадара Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў займаў з 12 лютага 2019 года.

Крыніца: pravo.by
Вось так выглядаюць наступствы начных абстрэлаў у Луганскай вобласці

Былі разбураныя дзясяткі будынкаў у Горскай і Папаснянскай грамадах.

Паводле кіраўніка Луганскай абласной адміністрацыі Сяргея Гайдая, у згаданых грамадах расейскія абстрэлы штодня руйнуюць каля 50 будынкаў.

Крыніца: @luhanskaVTSA
▪️227 дзяцей загінулі і больш за 420 атрымалі раненні з пачатку расейскага ўварвання ва Украіну

На раніцу 14 траўня ва Украіне ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі з боку РФ пацярпелі больш за 647 дзяцей. Паводле афіцыйных звестак, загінулі 227 дзяцей і больш за 420 атрымалі раненні.

У выніку бамбаванняў і абстрэлаў расейскімі ўзброенымі сіламі ўкраінскіх гарадоў і вёсак пашкоджана 1748 навучальных установаў. Пры гэтым 144 з іх былі знішчаныя цалкам.

❗️Гэтыя лічбы не канчатковыя, пакуль вядзецца праца па іх удакладненні ў месцах актыўных баявых дзеяннях і на часова акупаваных тэрыторыях.

Крыніца: @pgo_gov_ua
🔹25-гадовую дзяўчыну затрымалі пры спробе выехаць з Беларусі за мяжу

ГУБАЗіК запісаў з мянчанкай Рэнатай Сальмановіч «пакаяльнае відэа», дзе дзяўчына прызнаецца, што ўдзельнічала ў пратэстах у 2020 годзе. Вядома, што яе затрымлівалі 9 жніўня 2020-га.

Крыніца: @viasna96
Белсат
💳 Карткі Mastercard Альфа-Банку часова не працуюць у Беларусі. Зараз карткамі нельга заплаціць у крамах на тэрыторыі Беларусі, немагчыма таксама здзейсніць грашовы перавод на картку іншага банку альбо з карткі іншага банку. Але грошы можна зняць у банкаматах…
🔸Альфа-Банк паведаміў, што карткі MasterCard пачнуць працаваць у кліентаў праз 3-4 гадзіны

Учора адбыўся збой, у выніку якога расплаціцца карткамі MasterCard не маглі не толькі кліенты Альфа-Банку, але і яшчэ шэрагу беларускіх банкаў.

Крыніца: @alfabankby
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📹 Паглядзіце, як жыхары Слуцку пераадольваюць мост, на якім ужо два месяцы ідзе рамонт

14 сакавіка на ім адбыўся правал. З таго часу мост рамантуюць, і афіцыйна хадзіць па ім забаронена (пра гэта паведамляюць адпаведныя знакі).

Але жыхары гораду ўсё роўна працягваюць карыстацца мостам, часам дэманструючы цуды акрабатыкі. Справа ў тым, што гэта найбліжэйшы шлях з густанаселенага мікрараёну да дзіцячай паліклінікі, парку і рынку.

Крыніца: kurjer.info
Ахвяры прапаганды ці гісторыкі-самавукі: разбіраемся, якія расейцы падтрымліваюць вайну ва Украіне

Хто гэтыя людзі, што менавіта яны падтрымліваюць і якой логікаю кіруюцца? А галоўнае, колькі ж іх насамрэч?

«Калі кажуць, што 68 % людзей падтрымліваюць спецаперацыю, – гэтаму давяраць нельга», – кажуць незалежныя сацыёлагі. Чытайце падрабязней 👉 ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☝️Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя ператрусы ў Менску. Прыходзяць да былых валанцёраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі

Падставай для гэтага нібыта стаў зліў звестак «Чорнай кнізе Беларусі» ды «Карателям Беларуси».

Ператрусы прайшлі ў Дзмітрыя Альшанікава, Таццяны Стрыжнёвай, Глеба Браіма, Аляксея Буцерава ды іншых людзей. Усе яны нібыта былі ў кантактах тэлефону затрыманага ў красавіку экс-валанцёра групы Бабарыкі.

Крыніца: @viasna96
Белсат
🔹Праваабаронцы: Віктара Бабарыку змясцілі ў штрафны ізалятар Паведамляецца, што адміністрацыя наваполацкай калоніі, дзе ўтрымліваюць Бабарыку, вырашыла змясціць экс-банкіра у ШІЗА на 20 содняў. Віктар Бабарыка стаіць у калоніі на прафуліку як асоба, «схільная…
🔸 Віктара Бабарыку трымалі ў ШІЗА 10 сутак

Ён знаходзіўся ў штрафным ізалятары з 1 па 10 траўня, сустракацца з адвакатам 4 і 5 траўня яму забаранілі, праўда дазволілі 10-га.

12 траўня проста ў калоніі адбыўся суд па скарзе адваката на змяшчэнне Віктара Бабарыкі ў ШІЗА. Вынік гэтага паседжання невядомы, але, улічваючы тое, што Бабарыка ўжо адбыў усе суткі ў штрафным ізалятары, скарга, відавочна, была адхіленая.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дзяржаўная памежная служба Украіны паказала побыт памежнікаў, якія знаходзяцца на «Азоўсталі»

Нягледзячы на складаныя ўмовы і пастаянныя абстрэлы, яны знаходзяць час для ўсмешак і прыгатавання блінчыкаў з мукі, вады і солі.

Нагадаем, што Марыупаль дагэтуль абараняе не толькі полк «Азоў», але і прадстаўнікі памежнай службы ды марской пяхоты.

Крыніца: Державна прикордонна служба
«Яны спрабуюць адпомсціць за сваё бяссілле. Бо Украіна ім не па зубах»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апублікаваў здымкі разбураных жылых дамоў мірных жыхароў.

«Яны спрабуюць адпомсціць за сваё бяссілле. Бо Украіна ім не па зубах. Але па зубах (пакуль што) спаліць дзіцячыя атракцыёны ў харкаўскім парку Горкага або разбурыць які-небудзь мост. Або наогул склад з зернем ці жылы будынак. Чым больш такіх удараў, тым далей Расея ад цывілізацыі. Ад таго, што называецца цывілізаванасцю», – напісаў ён.

Крыніца: @V_Zelenskiy_official
👆«Непасрэдна я атрымлівала дапамогу толькі ад беларусаў»

На самым пачатку вайны вакалістка ўкраінскага гурта «Колір» Людміла Колер далучылася ў Адэсе да арганізацыі «Паляниця», якая займаецца зборам рэчаў для ўкраінскіх вайскоўцаў. Людміла звярнулася па дапамогу да беларускай ініцыятывы «Партызанкі», і з таго часу яны шчыльна супрацоўнічаюць.

Зараз гурт «Колір» завітаў да Варшавы, каб сабраць сродкі на цеплавізары для ўкраінскіх вайскоўцаў. Зарганізаваць дабрачынны канцэрт ім таксама дапамаглі беларусы.

Як яшчэ беларусы дапамагаюць украінскай ініцыятыве «Паляниця», чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
🔹Ксяндзу Анджэю Бульчаку завочна далі штраф 960 рублёў

Святара прызналі вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Бульчак пакінуў Беларусь з-за пагрозы палітычнага пераследу. Позву ў суд яму прыслалі на Viber.

Ксёндз заявіў, што заплаціць гэтыя грошы, але Украіне.

Крыніца: @christianvision
❗️Актывіст са Шклову Станіслаў Брыкін выехаў з Беларусі разам з сям'ёй.

У лютым 2022 году да Станіслава прыйшлі сілавікі і правялі ператрус. Пасля гэтага стала вядома, што Брыкін праходзіць па крымінальнай справе, але не вядома, у якім статусе.

Зараз Станіслаў і ягоная сямʼя знаходзяцца ў бяспецы.

Станіслаў Брыкін працаваў у Белтэлекаме. Са жніўня 2020 году знаходзіўся ў забастоўцы.

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📍«Расея не вельмі адрозніваецца ад калоніі агульнага рэжыму сваім таталітарызмам»

Андрэй Баравікоў знаходзіцца за кратамі ў расейскай калоніі. Яму прысудзілі 2,5 гады зняволення за рэпост кліпа групы Rammstein у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». На волі Андрэй быў актывістам, каардынатарам штабу Навальнага ў Архангельску, крытыкаваў пуцінскі рэжым.

У гэтым інтэрв'ю ён распавядае пра свой быт ды настроі іншых зняволеных у калоніі, а таксама пра свае бачанне сітуацыі ў Расеі. Паслухайце ягоную гісторыю!

Крыніца: @radioactivesnow