Белсат
50.4K subscribers
37.6K photos
12.4K videos
34 files
27.5K links
Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Download Telegram
❗️Затрыманыя сябры незалежных прафсаюзаў прызнаныя палітвязнямі.

Сёння праваабаронцы прызналі палітвязнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, якіх затрымалі ў красавіку. Гэта Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў.

Агулам у Беларусі ўжо 1195 палітзняволеных.

Крыніца: @viasna96
Белсат
❗️ДФР сапраўды прыйшоў з праверкай у «Нардзін». Мы патэлефанавалі ў медцэнтр, і нам пацвердзілі інфармацыю аб тым, што ў «Нардзін» прыйшла праверка з ДФР. Крыніца: @belsat
❗️Заснавальнік медцэнтр «Нардзін» Дзмітрый Сайкоў затрыманы разам з жонкаю, паведамляе «Наша Ніва».

Доктара Дзмітрыя Сайкова затрымалі на ягоным лецішчы ў Браславе. Што яму інкрымінуюць – не вядома.

Тым часам ДФР закончыў вобшук у медычным цэнтры, выняў дакументацыю. Праца «Нардзіна» не спынялася.

Крыніца: @nashaniva
📚Міністэрства інфармацыі спыняе дзейнасць выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор» на 3 месяцы.

Іх дзейнасць спыняецца ад 16 траўня. Мінінфарм сцвярджае, што прычынаю сталася нібы «парушэнне тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з апавяшчэннем аб змене звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдавецтваў».

Выдавецтва «Лімарыус» было заснаванае Аляксандрам Фядутам, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ па абвінавачванню ў «змове з мэтаю захопу ўлады».

Дырэктара выдання «Кнігазбор» Генадзя Вінярскага раней дапытвалі па падатковых пытаннях і блакавалі ягоныя рахункі, але пазней справа была закрыта.

Крыніца: mininform.gov.by
💳 Карткі Mastercard Альфа-Банку часова не працуюць у Беларусі.

Зараз карткамі нельга заплаціць у крамах на тэрыторыі Беларусі, немагчыма таксама здзейсніць грашовы перавод на картку іншага банку альбо з карткі іншага банку. Але грошы можна зняць у банкаматах Альфа-Банку.

Карткі Visa працуюць.

Банк паведамляе, што ўжо працуе над выпраўленнем збою.

Крыніца: @alfabankby
Белсат
💳 Карткі Mastercard Альфа-Банку часова не працуюць у Беларусі. Зараз карткамі нельга заплаціць у крамах на тэрыторыі Беларусі, немагчыма таксама здзейсніць грашовы перавод на картку іншага банку альбо з карткі іншага банку. Але грошы можна зняць у банкаматах…
💸 Кліенты Прыёрбанку, МТБанку і БНБ-банку таксама паведамляюць пра збоі ў працы картак Mastercard.

Ці сярод вас ёсць уладальнікі картаў Mastercard ад Прыёрбанку, МТБанку, БСБ Банку, Беларускага народнага банку? Ці працуюць вашыя карткі? Напішыце нам у @belsatbot або ў каментары!

Крыніца: @zerkalo_io
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарадца мэра Марыупалю Пётр Андрушчанка паказаў відэа, на якім бачна вялізная чарга за ежай у горадзе.

Ён паведаміў, што кожны дзень расейцы выдзяляюць жыхарам Марыупалю толькі 3 тыс прадуктовых набораў у той час, калі ў горадзе жыве 150 тыс чалавек.

«Людзі сталага веку з-за немагчымасці атрымаць дапамогу і ежу ў «гуманітарных штабах» вымушаны збіраць рэшткі ежы ў сметніках», – піша Пётр Андрушчанка.

Крыніца: @andriyshTime
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Лідар гурту «Океан Ельзи» Святаслаў Вакарчук зайграў для супрацоўнікаў Чарнобыльскай АЭС.

На ЧАЭС яго вельмі цёпла сустрэў персанал, які зараз працуе вахтавым метадам. Вакарчук паразмаўляў з працаўнікамі станцыі за зайграў ім некалькі песень.

Крыніца: Святослав Вакарчук
❗️Ала Лапатка, фігурантка «справы TUT.ВY», выйшла з СІЗА.

Ёй змянілі меру стрымання. Абвінавачванні з Алы не знятыя. Жанчына знаходзілася за кратамі амаль год.

За кратамі па «справе TUT.ВY» застаюцца былая генеральная дырэктарка выдання Людміла Чэкіна, былая галоўная рэдактарка Марына Золатава і журналістка Алена Талкачова.

Крыніца: @zerkalo_io
Белсат
❗️ Алена Гнаўк ужо дзесяць дзён трымае галадоўку за кратамі. Пенсіянерка-палітвязень патрабуе, каб лісты, якія яна напісала дахадзілі адрасатам. У жанчыны ўзнікаюць праблемы са здароўем. Нагадаем, што на 65-гадовую жанчыну завялі ўжо чатыры крымінальныя…
❗️ Алена Гнаўк спыніла галадоўку.

Аб гэтым «Белсату» паведамілі сваякі пенсіянеркі.

Алена Гнаўк не прымала ежу больш за дзесяць дзён, яна патрабавала, каб лісты, якія яна напісала, дахадзілі адрасатам.

Нагадаем, на 65-гадовую жанчыну завялі ўжо чатыры крымінальныя справы. У дзвюх з іх яе асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Але Алена Гнаўк працягнула актыўную дзейнасць, яна пісала звароты да ўладаў і здымала відэа. За гэта на Гнаўк завялі яшчэ 2 крымінальныя справы: нібы за «дыскрэдытацыю Беларусі» і «паклёп на Лукашэнку».

Крыніца @belsat
Дэпутат Дзярждумы РФ Алег Марозаў прапанаваў унесці Польшчу ў «спіс па дэнацыфікацыі».

«Своими заявлениями о России Польша побуждает нас поставить её на первое место в очередь на денацификацию после Украины», – напісаў ён у сваім Telegram.

Крыніца: ТГ-канал Алега Марозава
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🐶 Памежніца, якая зараз знаходзіцца на тэрыторыі «Азоўсталі», паказала свайго сабаку.

Сабачку завуць Соня. У мірныя часы жывёліна шукала забароненыя прадметы на мяжы. Зараз сабака загадзя папярэджвае байцоў пра небяспеку і падымае іхны баявы дух.

Крыніца: @chanel24
У самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі 17 ліпеня адбудзецца рэферэндум па ўваходжанні ў склад РФ.

Сёння Анатоль Бібілаў, прэзідэнт непрызнанай рэспублікі, падпісаў указ аб правядзенні рэферэндуму.

Гэта не першая спроба далучыць Паўднёвую Асецію да Расеі. Падобны рэферэндум ужо праходзіў 30 гадоў таму – у 1992 годзе.

Крыніца: presidentruo.org
🧑‍🎨 У Беластоку адкрылася выстава беларускага мастака Уладзіка Бохана.

Уладзік Бохан – анархіст, мастак і акцыяніст з Менску. З-за ўдзелу ў пратэстах трапіў пад пераслед і быў вымушаны пакінуць краіну.

Выстава называецца «Чырвоная лінія», і паказвае падзеі да рэвалюцыі, падчас яе і зараз.

Пазнаёміцца з яго працамі, гісторыямі ды асабіста з ім вы зможаце падчас выставы, якая пройдзе ў MediaPort-Belarus 13-15 траўня.

Крыніца: @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤥 Прапагандысты Салаўёў, Кісялёў і Сіманьян заяўлялі, што Расея збіраецца тапіць Брытанскія астравы.

🤔 А прадстаўнік расейскага МЗС назваў выказванні аб планаваным ядравым удары па Вялікай Брытаніі хлуснёй. Руйнуем міфы прапаганды ў новым выпуску праграмы «Лукавыя навіны».

Паглядзець праграму цалкам можна ПА СПАСЫЛЦЫ.
😲 Лукашэнка рыхтуе Пуціна да капітуляцыі

Пуціну спатрэбіўся спецыяліст па паразах – і ён успомніў пра Лукашэнку! Гэта зразумела з іхнага таемнага чату, які злілі ў сеціва.

☺️ Кацярына Ваданосава і Міхась Зуй склалі топ сёлетняга «пабедабесія», а Дзяніс Дудзінскі наглядна патлумачыў, чаму прапаганда такая эфектыўная.

Глядзіце ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай Так TV»