Белсат
19.5K subscribers
63.7K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Белсат
У менскім офісе «SolbegSoft» ператрусу ўсё ж не было. Паводле прадстаўніка кампаніі, у Берасці прыходзілі не да «SolbegSoft», а да суседзяў па паверсе – «SmartexLab». Падобна, што да «Solberg» маглі зайсці «за кампанію». Ці канфіскавалі тэхніку з берасцейскага…
❗️Выглядае, што SolbegSoft і SmartexLab звязаныя адно з адным.

На старонцы SmartexLab у LinkedIn напісана, што ў 2019 годзе кампанія была набыта SolbegSoft.

Гэта пацвярджае выпіска ТАА «ФинтексЛаб» (гандлёвая марка – SmartexLab): 90% кампаніі належыць SolbegSoft.

Крыніца: @devby
📌 Фотафакт! Беларускія памежнікі займелі свой сцяг

Так, натуральна, ён чырвона-зялёны.

Крыніца: @gpkgovby
Талібы афіцыйна абвесцілі пра стварэнне «Ісламскага эмірату Афганістан»

Адпаведная заява з'явілася ў Twitter-акаўнце прэс-сакратара руху Забіхулы Муджахіда.

Адзначым, што сёння (19 жніўня) адзначаецца 102-я гадавіна здабыцця Афганістанам незалежнасці ад Вялікай Брытаніі.

Крыніца: Twitter
🏆 Беларускія біятланісты прапусцяць «летні» чэмпіянат свету

Ён пройдзе ў Чэхіі з 26 па 29 жніўня. У прэс-службе Федэрацыі біятлону заявілі, што заяўку на ўдзел не падавалі.

Нагадаем: раней з'явілася інфармацыя, што Міністэрства спорту не дазваляе і не будзе фінансаваць удзел беларускіх спартоўцаў у камерцыйных спаборніцтвах за мяжой.

Крыніца: @tribuna_by
Чарговы прысуд за эмодзі: жанчыне з Менску далі 2 гады «хатняй хіміі» за «палец уніз» на «Аднакласніках»

Суддзя Сяргей Шаціла прызнаў Вольгу Варывончык вінаватай у абразе начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары. Акрамя «пальца ўніз», жанчына нібыта пакінула допіс з абразай, які пазней выдаліла. Што гэта была за абраза, падчас працэсу не агучылі.

Сам Прыгара на суд не прыйшоў, аднак зачыталі ягоныя паказанні. У тым ліку міліцыянт скардзіўся на «псіхалагічныя пакуты».

Крыніца: @viasna96
На Беларускай чыгунцы выявілі недахопы ў «ідэалагічнай працы»

У злітай дакладной запісцы на імя кіраўніка чыгункі Уладзіміра Марозава кіраўнік службы арганізацыйна-кадравай працы Андрэй Кашко паведамляе, што ідэалагічная праца праводзіцца на нізкім узрозні, а чыгуначнікі бралі ўдзел у акцыях пратэсту і сыходзілі ў стачкі.

Дакументы датаваныя яшчэ красавіком. Ужыць неабходныя захады трэба было да лета.

Крыніца: @belzhd_live
Белсат
❗️Юлія Слуцкая, Пётр Слуцкі і Сяргей Альшэўскі з «Прэс-клубу» выйшлі на волю Яны былі за кратамі з 22 снежня. Крыніца: @belsat
❗️Першыя здымкі вызваленых журналістаў «Прэс-клубу» пасля выхаду на волю!

Таксама стала вядома, што выпусцілі і Алу Шарко.

Крыніца: @belsat
Белсат
❗️Юлія Слуцкая, Пётр Слуцкі і Сяргей Альшэўскі з «Прэс-клубу» выйшлі на волю Яны былі за кратамі з 22 снежня. Крыніца: @belsat
☝️«Прэс-клуб» паведамляе, што ўсе журналісты, якія сёння выйшлі на волю, былі памілаваныя

Крыніца: Press Club Belarus
☝️ Затрыманых учора супрацоўнікаў БелаПАН праваабаронцы прызналі палітвязнямі

Гэта дырэктарка парталу Ірына Леўшына, бухгалтарка Кацярына Боева і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў. Усіх затрымалі ў сераду.

Яны праходзяць падазраванымі па справе аб «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Крыніца: @viasna96
Беларусы, якія адмовіліся ад квіткоў Belavia, месяцамі чакаюць, калі авіякампанія верне ім грошы

Журналіст Алесь Ляўчук месяц чакаў, пакуль яму вернуць грошы за квіткі, і атрымаў іх толькі пасля таго, як напісаў скаргу ў Міністэрства транспарту.

«Мы з сям'ёй паляцелі ў адпачынак, у нас былі зваротныя квіткі на канец ліпеня. Але пасля вобшукаў і шэрагу рэпрэсіяў супраць журналістаў вырашылі пакуль не вяртацца ў Беларусь», - сказаў Алесь Ляўчук «Белсату».

Доўгі час перапіска з Belavia не давала плёну, і толькі пасля скаргі ў Міністэрства транспарту справа развязалася.

«Я атрымаў свае грошы толькі праз месяц, але далёка не ўсе. Тры нашыя квіткі каштавалі 1687 рублёў, Belavia вярнула толькі 1236, у выніку на кожным квітку мы згубілі па 150 рублёў. Нам ніяк не патлумачылі, чаму не вярнулі менавіта 450 рублёў, чаму такая сума штрафу. Упэўнены: каб не напісаў скаргу, то чакаў бы свае грошы яшчэ доўга», - кажа Алесь Ляўчук.

Журналіст спісваўся з іншымі людзьмі, якія яшчэ не атрымалі назад свае грошы. Некаторыя з іх чакаюць па некалькі месяцаў.

У адказе Ляўчуку з Belavia гаворыцца пра тое, што авіякампанія адчувае высокую нагрузку праз масавыя звароты пасажыраў. Узнікла чарга на зварот грошай за квіткі.

Крыніца: @belsat
❗️Павел Вінаградаў не выйшаў на волю пасля 45 содняў арышту

«Затрыманы пакуль на 72 гадзіны. Абвінавачванні пакуль на агучылі», – піша ў фэйсбуку ягоная жонка Святлана Вінаградава.

Крыніца: Facebook
😳 Беларускі стэндап-комік Ідрак Мірзалізадэ адсядзеў 10 дзён у Расеі за жарт пра расейцаў

Хто такі Ідрак, чаму на яго напалі і як ён апынуўся за кратамі, чытайце па спасылцы 👇

https://btvsat.eu/news/19-08-2021-belaruski-komik-adsyadzeu-10-dzyon-u-rasei-za-zhart-pra-rasejtsau/

🔹Навіны «Белсату» таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
🕯Генадзь Шутаў адным з першых стаў ахвяраю азвярэлага рэжыму пасля сфальсіфікаваных выбараў 2020 года

Сёння на ягоную магілу недалёка ад Жабінкі жыхары прынеслі кветкі каб ушанаваць памяць выдатнага чалавека, якога не вярнуць.

Крыніца: падпісанты @belsat
❗️Дзе чытаць навіны, калі блакуюць інтэрнэт?

Сябры, нам пішуць, што ў некаторых раёнах Беларусі час ад часу кепска працуе інтэрнэт. Але вы можаце чытаць і глядзець «Белсат», нават калі сеціва цалкам адключаць!

Найлепшыя VPN-сэрвісы – Tachyon, Lantern, Psiphon і Hotspot Shield VPN.

Ёсць яшчэ assguard.app, для Беларусі яны зрабілі бясплатны доступ.

Ніжэй спасылкі з файламі ўсталявання (іх можна перадаваць нават праз смс) розных VPN на Android, Mac OS і Windows: http://135.181.47.40/

🔹Навіны Белсату таксама чытайце ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!

Таксама чытайце нас у сацыяльных сетках:

Тэлеграм: https://t.me/belsat
Facebook: https://www.facebook.com/BELSAT.TV
Twitter: https://twitter.com/Belsat_TV
Укантакце: https://vk.com/belsat_tv
Аднакласнікі: https://ok.ru/belsat
Іnstagram: https://www.instagram.com/belsat
YouTube: https://www.youtube.com/c/ibelsat