Белсат
39.5K subscribers
45K photos
14.4K videos
34 files
32.6K links
Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu
Download Telegram
На трасе М1 адбылося ДТЗ з удзелам вайсковага «Уралу» і фуры. Загінуў вайсковец

Каля 10-й гадзіны раніцы фура, якой кіраваў грамадзянін Польшчы, сутыкнулася з «Уралам», што ехаў у тым жа накірунку. «Урал» з'ехаў у кювет ды перакуліўся.

Вайсковец, які кіраваў ім, пазней памёр ад атрыманых траўмаў у шпіталі. Яму было 37 гадоў.

Крыніца: @skgovby
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
ВУП Беларусі неўзабаве абгоніць ВУП Швейцарыі?😳

Чые пальцы падымуць эканоміку краіны, цуд на літоўскай мяжы і іракскія спартсмены ў Беларусі👇

Самыя актуальныя навіны і толькі вострая аналітыка ў сатырыстычнай праграме «News Hit» ад «Хай Так TV»:
❗️Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» застаецца за кратамі. Яго змясцілі ў СІЗА

«Наша Ніва» паведамляе, што Следчы камітэт абраў меру ўтрымання ў выглядзе варты для Ягора Марціновіча. Таксама пад вартай будзе кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко.

Крыніца: @nashaniva
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Мы выстаім і дачакаемся гэтых шчаслівых момантаў»

За забастоўку на БМЗ Яўгена Говара ўлады абвінавацілі ў нібыта групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Супрацоўніка БМЗ асудзілі на 2,5 года пазбаўлення волі

Падтрымайце палітвязня!

Як дапамагчы – чытайце на сайце: https://3beltv.eu/zhyve-be/
❗️У Беларусі 3 новыя палітвязні. Цяпер агульная колькасць дасягнула лічбы 579 чалавек.

Сёння праваабаронцы дадалі ў спіс Віталя Шышлова, Сяргея Дзецука і Алега Краўцова.

Крыніца: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці ёсць магчымасць паўплываць на Лукашэнку?

Палітолагі і аналітыкі з Літвы супастаўляюць міграцыйны крызіс на мяжы і санкцыі супраць рэжыму.

На што разлічвае Літва і ці будуць дадатковыя санкцыі – глядзіце ў нашым матэрыяле:
🇺🇸Першая жанчына-дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт сустрэлася са Святланай Ціханоўскай.

Крыніца: @belsat
МЗС Беларусі вырашыў выказацца пра візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША:

«Навряд ли нам стоит комментировать двухнедельную туристическую поездку, оплаченную за счет средств американских налогоплательщиков. Это внутреннее дело властей США, для кого и с какой целью устраивать бессмысленные двухнедельные вояжи и инсценированные спектакли перед камерами».

Нагадаем, Святлана Ціханоўская ўжо сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйкам Саліванам, сенатарамі і іншымі палітычнымі дзеячамі.

Крыніца: МЗС Беларусі
💥#main Галоўнае за 21 ліпеня:

🔹 Суд у Маскве пакінуў у сіле пастанову аб экстрадыцыі беларускага байца Аляксея Кудзіна

🔹 Рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько вызвалілі пад абавязальніцтва аб яўцы. Іншыя «нашаніўцы» па-ранейшаму за кратамі.

🔹Мінюст падаў у Вярхоўны суд позву аб ліквідацыі БАЖ

🔹 Менчуку Сяргею Пацукевічу далі 6 гадоў узмоцненага рэжыму за «удзел у масавых беспарадках»

🔹 Працягваецца візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША
☀️Добрай раніцы, сябры!

Сёння 348-ы дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду💪

Сёння ў Менску ўдзень тэмпература падымецца да +22 °С, а ўвечары апусціцца да +19 °С.

Зычым добрага і спакойнага дня ☺️
Журналістка @radiosvaboda Іна Студзінская трымае галадаванне чацвёрты дзень.

Увечары панядзелка затрыманая журналістка абвясціла галадаванне на знак пратэсту.

Крыніца: @radiosvaboda
«Як святар і вернік я ўдзельнічаю ў змаганні дабра і зла. І заўсёды станаўлюся на бок дабра».

Ксёндз Вячаслаў Барок вядзе паспяховы блог на YouTube і актыўна падтрымлівае перамены ў Беларусі. Праз сваю грамадзянскую пазіцыю ён адседзеў содні ўзімку, а цяпер мусіў уцячы ў Польшчу.

Але ён не збіраецца маўчаць, нягледзячы на ціск. І будзе казаць праўду.

https://3beltv.eu/news/22-07-2021-ksyondz-vyachaslau-barok-belarus-stala-krainaj-apanavanaj-zloj-volyaj/
Фотафакт. У Берасце прыбылі першыя расейскія вайскоўцы і тэхніка

Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2021» пройдуць у верасні.

Фота: «Ваяр»