Белсат
21K subscribers
60.8K photos
18.9K videos
38 files
46.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Святлана Ціханоўская выступіла перад камітэтам па замежных справах амерыканскага Сенату

«Рэакцыя міжнароднай супольнасці на падаўленне прадэмакратычных пратэстаў была прынцыповай, але паступова змяншалася. Гэта дапамагло рэжыму адаптавацца. Ён адчуў беспакаранасць.

Але пасля інцыдэнту з самалётам Ryanair міжнародная рэакцыя была хуткай і эфектыўнай. Аднак рэакцыя міжнароднай супольнасці не павінна абмяжоўвацца гэтым інцыдэнтам. Уся сітуацыя ў Беларусі заслугоўвае ўсёабдымнага адказу. У адваротным выпадку Лукашэнка ператворыць нашу краіну ў еўрапейскую Паўночную Карэю - непразрыстую, непрадказальную і небяспечную»
, – заявіла яна.

Крыніца: @tsikhanouskaya
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
▫️Польскі актор Барташ Беленя закрычаў для Беларусі ў Еўрапарламенце

Актор атрымоўваў узнагароду за фільм «Цела Божае». У сваёй прамове ён узгадаў рэпрэсіі за ўсходняй мяжою Еўразвязу і выказаў салідарнасць суседзям.

Сваю прамову ён скончыў словамі «Жыве Беларусь!» 🤍❤️🤍
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍Сяргей Капанец верыць у новую Беларусь і таму далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі

Пакаранне за жаданне лепшага для сваёй краіны – 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чакаем Сяргея на волі і заклікаем пісаць яму лісты: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2

Як падтрымаць палітзняволенага?
Чытайце тут 👉 https://3beltv.eu/zhyve-be/
У такім стане цяпер магіла Яўхіма Карскага – навукоўца, які першым акрэсліў этнічныя межы Беларусі

Ён навукова абгрунтаваў самабытнасць беларускай нацыі ў трохтомніку «Беларусы».

Магіла Карскага месціцца на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу, дзе ёсць консульства Беларусі і досыць вялікая беларуская дыяспара. Побач з Яўхімам Карскім пахаваная ягоная ўнучка Таццяна.

Фота: Facebook
️️🔻Гэтаму чалавеку мы павінны быць удзячныя за імкненне захаваць нашую гісторыю.

Менавіта ён пачаў збіраць скарбы для першага беларускага музею ў Вільні, але зусім крыху не дажыў да адкрыцця.

▫️Сёння – 140-я ўгодкі з дня нараджэння Івана Луцкевіча, палітычнага і грамадскага дзеяча, публіцыста, краязнаўца, археолага.

Што здарылася з музеем і ў чые рукі трапілі экспанаты XVI ст.?
Даведаецеся з праграмы «Загадкі беларускай гісторыі» 👇

https://youtu.be/GFRQKLBjrNI
🛬 Дырэктар па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі назваў санкцыі супраць «Белавіі» «бяззубым укусам»

Паводле яго, ЕЗ санкцыямі зрабіў горш толькі звычайным грамадзянам, а для «Белавіі» гэта паходзіць на абмежаванні 2020-га праз каранавірус.

Як мяркуеце, ці сапраўды толькі простыя грамадзяне церпяць праз санкцыі?

Крыніца: БЕЛТА
Паводле інфармацыі «Нашай нівы», выйшаў на волю Генадзь Кірэйкаў – уладальнік гандлёвай сеткі Green

Яго затрымалі на пачатку лютага.

Крыніца: @nashaniva
Фота: @tutby_official
💥 #main Галоўнае за 9 чэрвеня:

🔹
Паліне Шарэндзе-Панасюк прысудзілі 2 гады калоніі. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай

🔹 Сіноды БПЦ, а пасля і РПЦ пастанавілі адхіліць ад пасады архіепіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія. Ён неаднаразова выступаў супраць гвалту і беззаконня

🔹 Ігар Ласіцкі і Аляксандр Бялецкі, засуджаныя па «справе медыкаў» у 2019 годзе, выйшлі на волю па амністыі

🔹 Святлана Ціханоўская выступіла ў сенаце Чэхіі і (у анлайн-фармаце) перад камітэтам па замежных справах амерыканскага Сенату

🔹
Да Рамана Пратасевіча ўпершыню за доўгі час дапусцілі адвакатку. Паводле яе, Пратасевіч цяжка перахварэў танзілітам

❗️У нас ёсць чат-бот @belsatbot. Дасылайце фота і відэа таго, што адбываецца побач з вамі.
Палітзняволеная блогерка Вольга Такарчук абвясціла галадоўку ў карцары

«Яна абвясціла галадоўку праз надуманую падставу для змяшчэння яе ў карцар. Тэрмін 7 сутак, з 7 па 14 чэрвеня. Оля ў цэлым адчувае сябе нядрэнна, але карцар ёсць карцар. З ёй працуе псіхолаг», — сказаў яе бацька Андрэй Такарчук.

Крыніца: @bajby
☀️Добрай раніцы, сябры!

Сёння 306-ы дзень, як беларусы змагаюцца за сваю свабоду!💪

Мы жадаем вам прыемнага дня і добрага настрою!😉
❗️Дзяніс Дудзінскі разам з жонкаю Кацярынай Раецкай з'ехалі ва Украіну.

Пра гэта Раецкая напісала на сваёй старонцы ў Facebook:

«Я ни разу за 29 лет не думала об отъезде и всегда уверенно говорила, что я остаюсь жить в Беларуси, чтобы свои силы и таланты вкладывать в нее. Но, оказывается, самое серьёзное решение можно принять за полдня. И вот я пока не могу жить дома, но надеюсь, лишь временно».

Крыніца: Катерина Раецкая (Facebook)
«Калі б на мяне не працягвалі так маральна ціснуць, думаю, я б не наважыўся на такі жахлівы ўчынак, як суіцыд. Але мае сілы былі на сыходзе».

Што адбылося са Дзмітрыем Стахоўскім у Следчым Камітэце і чаму ён наважыўся на гэты крок?

Пагаварылі з блізкімі людзьмі Дзімы аб яго дзяцінстве, маладосці і апошніх жудасных днях. Пачытайце гісторыю хлопца, які вельмі любіў жыццё: https://3beltv.eu/news/09-06-2021-u-nashym-zhytstsi-tsyaper-pustka-bez-yago-pra-dzimu-stahouskaga-raspavyala-yagonaya-italyanskaya-syam-ya/
В Расеі ФБК і штабы Навальнага прызнаны экстрэмісцкімі арганізацыямі.

Маскоўскі гарадскі суд прызнаў «Фонд барацьбы з карупцыяй» і штабы Аляксея Навальнага экстрэмісцкімі арганізацыямі. Цяпер актывістам можа пагражаць крымінальная адказнасць у выпадку працягу дзейнасці або фінансавання.

Крыніца: @rbc_news
Жыхары раёну Розачкі падтрымліваюць Сцяпана Латыпава і жыхароў Плошчы Пераменаў!💪

«Сегодня суд над Степаном Латыповым, над человеком, который боролся мирным путём с псами власти, за что получил беззаконное наказание».

Крыніца: чытачы @belsat