Белсат
19.4K subscribers
63.8K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
Лукашэнка распавёў тры сцэнара замаху на яго:

▫️ з ягоных словаў, змоўцы планавалі ліквідацыю Лукашэнкі на парадзе 9 траўня, але яны адмовіліся ад пачатковай ідэі;

▫️затым разглядаўся напад на прэзідэнцкі картэж: для гэтага мяцежнікі нават закупілі і прывезлі ў Беларусь гранатамёты;

▫️паводле трэцяга сцэнару ўзброеныя людзі павінны былі напасці на загарадную рэзідэнцыю Лукашэнкі, які да таго ж заявіў, што на знішчэнне рэзідэнцыі разам з Лукашэнкам вылучалі $ 10 млн, а на снайпера – $ 1 млн.

Крыніца: belta
Анонс Лукашэнкі апынуўся не такім моцным, як некаторыя чакалі.

Аналітык Ігар Ільяш ў сваім тэлеграм-канале тлумачыць, навошта ўладам патрэбны новы дэкрэт і чым ён небяспечны для Лукашэнкі:

Дэкрэт Лукашэнкі, як і чакалася, – гэта спроба легалізаваць урадавую хунту. Толькі замест грувасткага Усебеларускага народнага сходу, пра што гаворка ішла ў лютым, справа абмяжуецца кампактнай Радай бяспекі. У выпадку, «калі заўтра няма Лукашэнкі», уся ўлада пераходзіць да Рады бяспекі, якая зможа адразу ўвесці надзвычайнае або ваеннае становішча ў краіне.

«У нас будзе фактычна калектыўны прэзідэнт у выглядзе Рады бяспекі. Так, старшыня будзе: калі няма прэзідэнта, выконвае абавязкі прэм’ер. Ён будзе старшынстваваць, але ўсе рашэнні будуць прымацца таемным галасаваннем, каб не было ціску. Калі будуць прэзідэнцкія выбары прызначаныя, уводзіць ці не ўводзіць надзвычайнае становішча, як дзейнічаць і гэтак далей – вось грамадзянскія і вайскоўцы ў Радзе бяспекі вырашаць», – заявіў ён.

Зразумела, чаго хоча дамагчыся гэтым дэкрэтам сам Лукашэнка – гарантыяў для сваёй сям'і і найбліжэйшага атачэння. Але ў рэчаіснасці эфект ад гэткае пастановы будзе роўны нулю.


Па-першае,
дэкрэт супярэчыць дзейнай Канстытуцыі, бо паводле Канстытуцыі, калі прэзідэнт не можа выконваць сваіх абавязкаў, то ягоныя паўнамоцтвы пераходзяць да прэмʼер-міністра. Таму з юрыдычнага пункту гледжання, значэнне гэткага дакументу нікчэмнае.

Калі здарыцца гэтае заўтра, дзе «няма Лукашэнкі», то ўсе дэкрэты і загады дыктатара наагул страцяць сэнс – яны не будуць адпавядаць той паперы, на якой напісаныя. Усё будзе залежаць выключна ад таго, на чыім баку апынецца ў гэты момант сіла – на баку народу ці генералаў урадавай хунты. Такі заканамерны вынік доўгатэрміновага прававога дэфолту.

Па-другое,
дэкрэт не засцеражэ Лукашэнку ад палацавага перавароту. Думаю, нават наадварот – гэткія рызыкі толькі вырастуць. Бо ў выпадку смерці Лукашэнкі Рада бяспекі атрымлівае неабмежаваную ўладу ў краіне. Таму калі ў некага з чальцоў Рады бяспекі раптам прачнуцца палітычныя амбіцыі, то дэкрэт Лукашэнкі станецца для іх варʼяцкай спакусай – цяпер можна будзе ў адно імгненне сарваць джэкпот.

Крыніца: @beladonb
❤️ Матуля Дашы Чульцовай змагла ўбачыцца з дачкою!

Наталля распавяла, што ў Дашы ўсё ў парадку. Яна ў добрым, нават узнёслым настроі. Даша перадала, што вакол яе вельмі добрыя людзі. Даходзяць і навіны з волі.

Крыніца: @belsat
Цудоўны тавар, ёсць толькі адзін недахоп...

Крыніца: @belsat
📚 Што пачытаць у суботу? Мы сабралі для вас найлепшыя тэксты «Белсату» за тыдзень:

▫️ Рэпартаж з з Мар’інкі: «Як украінскія салдаты ў данецкай Мар’інцы рыхтуюцца да расейскага ўварвання».

▫️ У Беларусі пабудуюць сховішча адкідаў Беларускай АЭС. Што гэта будзе за аб’ект і за чые грошы яго збіраюцца пабудаваць – не патлумачылі.

▫️ Хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні.

▫️ Ілюстратарка Надзея Макеева – пра ад’езд у ЗША, супрацу з «Forbes» і натхняльны беларускі пратэст.

▫️ «Такое не знішчыць. Гэта назаўжды». Чым увайшоў у гісторыю Горадні Цэнтр гарадскога жыцця.

▫️ «Я ў любым выпадку іду да канца». Правілы жыцця Марыі Калеснікавай.
Вольныя беларусы рыхтуюцца да Вербнай нядзелі

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вольныя жыхары Наваполацку зладзілі акцыю супраць дэкрэтаў Лукашэнкі💪

«Дэкрэт не мае сілы таму, што ты нелегітымны».

Крыніца: чытачы @belsat
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
А ці патрэбная нам АЭС пасля трагедыі ў Чарнобылі?🤔

Спыталі беларусаў, ці давяраюць яны ўладам у іхных спробах развіваць ядравую энергетыку.
Вось такія малюнкі дасылаюць нашыя чытачы да дня нараджэння Марыі Калеснікавай❤️

«Мы ўсе далучаемся да шматлікіх віншаванняў і выказваем упэўненасць, што наступны дзень нараджэння Маша адзначыць у новай Беларусі!»

Крыніца: чытачы @belsat
Жыхары Шабаноў далучаюцца да віншаванняў і зычаць Марыі хутчэй сустрэцца з роднымі✌️❤️

Крыніца: чытачы @belsat
💥#main Галоўнае за дзень.

🔹 У аўтамабілі Рыгора Кастусёва, затрыманага кіраўніка БНФ, прабілі ўсе колы.

🔹 "SmallDickEnergy" – гэтак у амбасадзе адрэагавалі на высыланне расейскіх дыпламатаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі.

🔹 Мужу Кацярыны Андрэевай Ігару Ільяшу не дазволілі спаткацца з жонкай, спаслаўшыся на дзіўнае абмежаванне.

🔹 Лукашэнка «раскрыў» падрабязнасці анансаванага ім раней «важнага дэкрэту».

❤️ Неймаверна кранальнае віншаванне таты Марыі Калеснікавай!

📚 Што пачытаць у суботу? Мы сабралі для вас найлепшыя тэксты «Белсату» за тыдзень.
«Пачаў рыхтаваць свой сыход»
Святлана Ціханоўская пракаментавала дэкрэт Лукашэнкі:

«Лукашэнку давялося рэагаваць на пратэст: упершыню за 26 гадоў пачаў рыхтаваць свой сыход. Цяпер мы павінны скончыць пачатае і забяспечыць яго сыход у адпаведнасці з законнымі працэдурамі. Найлепшы спосаб – перамовы аб новых выбарах», – сказала Святлана Ціханоўская.

Крыніца: @radiosvaboda
Грушаўка віншуе Марыю Калеснікаву з Днём Народзінаў! ❤️✌️

Крыніца: чытачы @belsat
Добрай раніцы, сябры!

Сёння 260-ы дзень барацьбы беларусаў за сваю свабоду💪

Мы зычым вам прыемна правесці гэты дзень і цешыцца добрым надвор'ем☺️
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ну і крыху гумару ў стужку. Міліцыя схапіла аматара брэнду «Nivea». Яму вынеслі прысуд на месцы затрымання, панюхаўшы рукі! 😳

Зараджаем энергіяй і пазітывам проста з раніцы разам з гумарыстычнай перадачай «Хай Так ТВ»

Поўны выпуск глядзіце праз лінк: https://youtu.be/FX5J4Nm6e3g
Будзьце ўважлівыя!

Магчыма, ваш дзень народзінаў або іншае сямейнае свята падобна да таго, што мы бачым на здымку аператыўнікаў?

У такім разе вас таксама могуць затрымаць разам з усімі гасцямі.

Так увечары 24 красавіка працаўнікі Жодзінскага ГАУС у прыватнымі сектары затрымалі 20 мясцовых жыхароў за несанкцыянаваную масавую акцыю.

Крыніца: @minobl_uvd