Белсат
19.5K subscribers
63.7K photos
20.1K videos
38 files
49.5K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
У судзе Першамайскага раёну Менска працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненнні Віктара Сядова.

Нагадваем, Віктара затрымалі 16 кастрычніка за відэа, якое нібыта паказвае, што ён кідае камяні на акцыі пратэсту ў Менску. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).

Крыніца: @belsat
«Найлепшае для Лукашэнкі цяпер – задумацца пра новую пасаду».

Такое меркаванне ў праграме «Размова» выказаў акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі.

Ці ідуць патаемныя перамовы з чыноўнікамі? Глядзіце тут👉https://www.youtube.com/watch?v=HJnD8NhLnyI
У Валожыне цікава дапамаглі шматдзетнай сям’і: бацьку забралі на 15 содняў і звольнілі з працы, а на гаражы перафарбавалі чырвоную паласу

19 сакавіка Сяргея Тура выклікалі ў Валожынскі РАУС. На мужчыну склалі пратакол па артыкуле 24.23 КаАП за чырвоную паласу на гаражы. Пасля яго адпусцілі дадому, але праз некаторы час забралі проста з паліклінікі.

Сяргей патэлефанаваў жонцы з міліцыі і паведаміў, што суд над ім адбудзецца ў панядзелак, але жанчына патрапіць на яго не здолела: працэс прайшоў фактычна ў закрытым рэжыме. Мужчыну арыштавалі на 15 содняў.

Пасля да Тураў прыехалі камунальнікі, якія зафарбавалі тую чырвоную паласу на гаражы. Гаспадыні яны сказалі, што гэта дармова – у якасці дапамогі як шматдзетнай сям’і. Яны маюць дзяцей 2, 4 і 8 гадоў.

Зрэшты, «дапамаглі» і з працай: як кажа жонка, Сяргея Тура ўжо паспелі звольніць 😐

Крыніца і фота: @viasna96
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Які ж Дзень Волі без музыкі?!

Запрашаем на онлайн-канцэрт «Граем для Беларусі».

📆25 сакавіка а 22:15! Згадаем разам знакавыя пратэставыя песні ды запалім на ўсю моц!🔥

Больш падрабязнасцяў неўзабаве🤫
Пратэстоўцаў, штрафы якім аплацілі фонды, будуць штрафаваць паўторна

Кіраўнік менскага ўпраўлення СК Сяргей Паско сёння заявіў, што выяўляецца значная колькасць фактаў, калі штрафы па адміністратыўных справах аплачваліся грашыма, якія былі «ўцягнутыя ў злачынны абарот».

«Такім грошам даецца пэўны працэсуальны статус, і з вінаватых па адміністратыўных справах будуць паўторна спагнаныя штрафы», – запэўніў Паско.

Крыніца: @belta_telegramm
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚪️🔴⚪️Мы знялі фільм «Колеры нацыі» – пра тое, як бел-чырвона-белы сцяг аб'яднаў беларусаў. Давайце разам згадаем, як усё пачыналася!

🎥Прэмʼера – 25 сакавіка а 18:30 на «Белсаце». Не прапусціце!
«Напярэдадні Дня Волі заклікаем ўлады распаўсюдзіць гэтыя правы на ўсіх беларусаў». Амбасада ЗША пракаментавала праўладны пікет ля свайго будынку

«Улады дазволілі мірным дэманстрантам сабрацца і крытыкаваць ЗША каля амбасады. Мы падтрымліваем права на сходы і мірнае выказванне свайго меркавання. Напярэдадні Дня Волі мы заклікаем улады распаўсюдзіць гэтыя правы на ўсіх беларусаў – без міліцэйскага гвалту і затрыманняў».

Крыніца: @USEmbBy/Twitter
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Як будзе выглядаць Менск, калі ўсё зменіцца?🤔

Каманда вядомага ў інтэрнэт-прасторы праекта Mr.Freeman выпусціла натхняльны ролік, каб падтрымаць змаганне беларусаў за волю і галасаванне за мірныя перамены ў Беларусі.

Крыніца: mrfreemanofficial (Instagram)
Кіраўніка АГП Мікалая Казлова судзяць у адміністратыўнай справе. Ён распавёў пра жорсткія ўмовы на Акрэсціна

У судзе Цэнтральнага раёну Менску разглядаюць адміністратыўную справу кіраўніка Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Яго вінавацяць у непадпарадкаванні сілавікам паводле артыкулу 24.3 (раней 23.4).

Судзяць праз скайп, сувязь дрэнная, а сам Мікалай Казлоў перабывае на Акрэсціна. Палітык хадайнічаў, каб разбор адклалі, бо яму патрэбная медычная дапамога. Пачуваецца кепска: павышаны ціск. Ён сцвярджае, што з учорашняга дня сядзеў у камеры на адно месца, дзе заставаліся 8 асобаў. На падлогу яшчэ і налілі каля 20 літраў канцэнтраванага рошчыну хлоркі.

Цяпер у судзе перапынак – Мікалаю Казлову вымяраюць ціск.

Крыніца і фота: АГП/Facebook
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дэпутаты Еўрапарламенту запісалі відэазварот з патрабаваннем свабоды палітвязням

Крыніца: politzek.me (Instagram)
У Санкт-Пецярбурзе затрымліваюць беларусаў. У паліцыі ўжо пяць чалавек

Сёння з раніцы паведамляюць пра затрыманні беларусаў Санкт-Пецярбургу. У 30-ы аддзел паліцыі адвезлі пяць чалавек.

Затрымалі Ягора Мякіннікава, Уладзіміра Драгун, Жанну Гаеву і двух асобаў, прозвішчаў якіх не паведамляюць: Паўла і Юлію.
Прынамсі, на аднаго з затрыманых склалі пратакол паводле артыкулу 20.2 расейскага КаАП (аналаг нашага 24.23, які раней быў 23.34).

Беларусы Санкт-Пецярбургу амаль штодзень ладзяць акцыі салідарнасці з суайчыннікамі. Магчыма, менавіта гэта выклікала пераслед з боку мясцовых сілавікоў.

Крыніца: @spb_belarus
Палітвязня Дзмітрыя Кубарава могуць пасадзіць на 7 гадоў. Яго вінавацяць у арганізацыі закалотаў

Для палітвязня Дзмітрыя Кубарава запыталі 7 гадоў пазбаўлення воля ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых закалотаў паводле ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу. 25-гадоваму хлопцу інкрымінуюць, што ён кіраваў пратэстамі онлайн і офлайн, меў намер набыць рыштунак для пратэстоўцаў і вырабіць «кактэйлі Молатава».

Крыніца: @viasna96
У Беларусі ўжо 298 палітвязняў. У спіс дадалі 10 чалавек

Праваабарончы цэнтр «Вясна» дадаў у спіс палітвязняў людзей, асуджаных за супраціў ці гвалт у дачыненні сілавікоў паводле артыкулаў 363 і 364, Крымінальнага кодэксу, а таксама зняволеныя праз «народныя» артыкулы 342 і арт.218.

Сярод новых палітвязняў 10 асобаў: Уладзімір Малахоўскі, Іван Ракіць, Мікіта Кочур, Андрэй Расулаў, Сяргей Бекарэвіч, Віктар Шмігельскі, Ілля Патрушаў, Андрэй Шаўчук, Уладзіслаў Усцін і Вадзім Луковіч.

Крыніца і фота: @viasna96
❗️У Горадні затрымалі старшыню Саюзу палякаў у Беларусі Анджэліку Борыс. Цяпер яе вязуць у Ленінскі РАУС.

Крыніца: @belsat
💥#main Галоўнае на гэты момант:

🔹 Легальнага Дня Волі ў Менску не будзе. Адмовілі актывістам і ў Пінску

🔹 Працягваецца працэс у справе «Белгазпрамбанку». Віктар Бабарыка запытаў адвод суддзі, але яму адмовілі

🔹 Ужо больш як 700 тысяч асобаў прагаласавалі на платформе «Голас», большасць – за перамовы

🔹Сёння зладзілі праўладныя пікеты ля амбасадаў ЗША і Украіны. У амерыканскім пасольстве прыгожа пракаментавалі

🔹У Конга затрымалі набліжанага да Віктара Шэймана бізнесоўца Аляксандра Зінгмана. Ён можа мець дачыненне да нелегальных паставак зброі ў Афрыку

❗️ У нас ёсць чат-бот @belsatbot. Дасылайце фота і відэа таго, што адбываецца побач з вамі. Дзякуем!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 «А дзе ў цябе нага прабіта? Пакажы», – папрасілі сілавікі Мікіту, якому выстралілі ў нагу ва ўпор.

Ён падумаў, што яны сапраўды не ўбачылі раны, перавярнуў нагу і паказаў. У той жа момант атрымаў у гэтае месца ўдары дручком.

Але на гэтым усё не спынілася. Глядзіце, праз што давялося прайсці герою праграмы Беларускі свет: https://blstv.eu/programs/15-03-2021-glyadzeli-na-ranu-i-zahaplyalisya-yak-gumovaya-kulya-razarvala-myakkiya-tkanki/
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Ужо праз пару дзён беларусы будуць святкаваць Дзень Волі. Адзін з нашых нацыянальных сімвалаў – бел-чырвона-белы сцяг🤍❤️🤍

Чаму бел-чырвона-белы? Чаму менавіта такі наш сцяг, беларускі? І ці праўда, што ён фашыстоўскі? 😲

Паглядзіце гэтае відэа і пакажыце знаёмым! Там ёсць адказы!

Хочаце ведаць больш пра БЧБ? Калі ласка!
🔵 Хто прыдумаў бел-чырвона-белы сцяг? https://youtu.be/uPJayH5FjXk
🔵 Беларусь вяртае незалежнасьць / Сведкі https://youtu.be/wcvTY-GjVKc
🔵 Разам да перамогі. Беларусы аб'ядналіся пад БЧБ https://youtu.be/6AEEs8oowDA
🔵 Вясковец жыве пад бел-чырвона-белым сцягам / Вяскоўцы https://youtu.be/n5W27e1k5sk
🔸Вечная дыскусія: наколькі беларускім было Вялікае Княства Літоўскае? Кім былі князі паводле паходжання і якую дзяржаву стваралі?

💬 Паслухайце, што кажуць гісторыкі з Беларусі, Літвы ды Польшчы ў новым выданні ток-шоу «Intermarium». А з кім згодныя вы?
https://www.youtube.com/watch?v=3q0SxO8lAH4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вольны Захад прэзентаваў цэлы міні-фільм пра падзеі Беларусі пасля выбараў.

Абавязкова паглядзіце!

Крыніца: @zahad97info
«Дзень Волі – 2021 павінен быць асаблівым нават для тых, хто цяпер далёка ад Радзімы».

Беларусы Вроцлава (Польшча) выйшлі сёння падтрымаць землякоў і павіншаваць іх
з блізкім Днём Волі✌️❤️

Жыве Беларусь!

Крыніца: чытачы @belsat