Белсат
21K subscribers
60.8K photos
18.9K videos
38 files
46.4K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
⚡️Добрай раніцы!

Сёння мінае роўна месяц пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Працягваем пільна сачыць за самым важным.
У БРСМ распавялі, што ад 20 жніўня з арганізацыі выйшла 1119 студэнтаў.

«Гэта неістотны працэнт ад агульнай колькасці», – кажуць у прэс-службе арганізацыі.

Зараз студэнты розных вучэльняў па ўсёй краіне масава выходзяць з БРСМ.

Крыніца: @nashaniva
⚡️ ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць Беларусі.

У Вашынгтоне моцна занепакоеныя тым, што адбываецца з Марыяй Калеснікавай і астатнімі сябрамі Каардынацыйнай Рады.

«ЗША ў каардынацыі з нашымі партнёрамі і саюзнікамі разглядаюць дадатковыя мэтавыя санкцыі для забеспячэння адказнасці тых, хто ўдзельнічае ў парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў Беларусі», – заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа.

Таксама ён заклікае беларускія ўлады спыніць гвалт і вызваліць усіх палітзняволеных.

Крыніца: Reuters
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Маскве абмяркуюць і беларускі вонкавы доўг.

Крыніца: ТАСС
БТ назвала беларускай нацыянальнай сімволікай расейскія і НОДаўскія сцягі 😳

На дзяржаўным тэлеканале выйшаў сюжэт пра ўчорашні лукашэнкаўскі мітынг.

«Адзначым, калона людзей з нацыянальнай сімволікай сёння прайшла ад плошчы Перамогі да плошчы Незалежнасці. Людзі выйшлі з адной мэтай: трэба захаваць тое, чаго дамагліся беларусы за гады незалежнасці», – гаворыцца ў сюжэце.

Крыніца: БТ
Польшча перадасць Святлане Ціханоўскай і «Беларускаму дому» вілу, каб дапамагчы стварыць альтэрнатыўны ўрад.

Паводле крыніцаў у польскім урадзе, гэтая ідэя належыць прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму.

Пацвердзіць або абвергнуць гэтыя звесткі здолеюць толькі сёння падчас візіту Ціханоўскай у Варшаву.

Крыніца: Wirtualna Polska
⚡️Магчыма затрыманы юрыст Максім Знак!

«А 8:30 у Максіма павінна было быць інтэрв'ю, ён не зайшоў у Zoom, я яму патэлефанаваў ён вымавіў фразу: «Падобна, хтосьці да нас прыйшоў», адключыўся і напісаў слова «Маскі». Цяпер ён недаступны. Калі нехта можа цяпер падʼехаць да штаба – было б супер!», — кажа прадстаўнік штабу Бабарыкі.

Крыніца: @kyky_org
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❗️Святлана Ціханоўская звярнулася да расейцаў. Яна заклікае іх ведаць сапраўдную прычыну, чаму беларусы патрабуюць адстаўку Лукашэнкі.

«Расейская прапаганда намагаецца максімальна перакруціць тое, што адбываецца ў Беларусі. Я заклікаю вас не паддавацца ўплыву гэтай хлусні».

Крыніца: «Пул первой»
Зараз на паркоўцы каля будынка штабу Бабарыкі быў заўважаны дзіўны бус. Там жа ходзяць два чалавекі ў масках.

Крыніца: @motolkohelp
❗️❗️А тым часам у менскай кватэры Марыі Калеснікавай верагодна праходзіць ператрус.

Туды ламаліся ў цывільным і ў масках тры чалавекі.

«Мяркуючы па гуку ламалі дзверы. Цяпер там. На фота – аўтамабіль з якога выйшлі», - кажуць відавочцы.

Крыніца: @motolkohepl
Сябры! Наш бот @BelsatBot часова не працуе!

Падобная праблема назіраецца таксама ў іншых ботаў, якія створаны пры дапамозе @LivegramBot.
Паспрабуем вырашыць гэтую праблему як мага хутчэй. Заставайцеся з намі!💪
Белсат
❗️❗️Максім Знак затрыманы! Вось фота, як ён ідзе ў суправаджэнні сілавікоў. Крыніца: @motolkohelp
Працэсуальныя дзеянні ў дачыненні да Максіма Знака праводзіць Следчы камітэт. Пра гэта сказаў ягоны адвакат Дзмітрый Лаеўскі.

Крыніца: @kyky_org
Святлана Ціханоўская патрабуе неадкладна вызваліць Максіма Знака.

«Патрабую неадкладна вызваліць Максіма Знака, затрыманага, ці больш правільна будзе сказаць, выкрадзенага сёння. Метады, якія выкарыстоўвае так званая ўлада, – абуральныя. Патрабую таксама вызваліць Сяргея Дылеўскага і Марыю Калеснікаву, а таксама гарантаваць бяспечнае вяртанне ў краіну Паўла Латушкі і Вольгі Кавальковай. Несумненна, Лукашэнка баіцца перамоваў і спрабуе такім чынам паралізаваць працу Каардынацыйнай Рады, запалохаць яго членаў. Але альтэрнатывы перамоваў няма, і Лукашэнку давядзецца гэта прыняць».

Крыніца: @pulpervoi
Белсат
❗️❗️Максім Знак затрыманы! Вось фота, як ён ідзе ў суправаджэнні сілавікоў. Крыніца: @motolkohelp
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У штабе Бабарыкі спрацавала сігналізацыя. Прыехаў дэпартамент аховы МУС.

Супрацоўнікі звоняць у дзверы – а ў адказ ім кажуць, што ў офісе праходзяць следчыя дзеянні.

Крыніца: @onlinerby
❗️Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца Марыя Калеснікава

«Мы чакалі, што з'явіцца інфармацыя пра месцазнаходжанне Марыі Калеснікавай. Атрымліваецца сваволя, калі паведамляюць на самым высокім узроўні, што чалавека затрымалі, але ніхто да яго ня можа трапіць і дзе ён, таксама нікому не адкрываюць», — кажа адвакатка Людміла Казак.

Крыніца: @radiosvaboda