Белсат
108K members
16.3K photos
6.78K videos
31 files
12.8K links
Тэлеканал Белсат

Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
Download Telegram
to view and join the conversation
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бабруйск быў сёння прыгожы. Як зрэшты і ўся Беларусь!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларусы такія беларусы. Знялі абутак на мітынгу, каб не запэцкаць лавачку)) Найлепшыя!

Менск, Пушкінская, відэа @vybory_smotri
Forwarded from NEXTA Live
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Из ИВС на Окрестина ночью выпускают людей. Изолятор переполнен. На месте дежурят волонтёры, которые помогают развозить людей по домам.
Чарга з аўто на Акрэсціна, людзі едуць сустракаць вызваленных пратэстоўцаў.

Фота: Выборы видишь?
Наш кор: А 00:40 каля Акрэсціна недзе 15 чалавек, якіх выпусцілі з ізалятару. Агулам выйшла 40 хлопцаў і 20 дзяўчат. Валанцёры абгортваюць іх коўдрамі, даюць ваду і ежу.
У будынак некалькі разоў заязджалі машыны хуткай дапамогі.

Кажуць, што хлопцаў больш выпускаць не будуць, а дзяўчат – хутчэй за ўсё, так.
Валанцёры дапамагаюць развезці людзей па дамах, нават у іншыя гарады. Людзі, што шукаюць сваіх блізкіх, паказваюць фота тым, хто выйшаў у надзеі, што яны бачыліся ў ізалятары.
Наш кор: Адна з затрыманых распавяла, што яе машыну спыніла ДАІ. Потым пад'ехала міліцыя, нібы ў іх была наводка, што ў аўта шмат піратэхнікі. Ператрэслі ўсю машыну, нічога не знайшлі, але яе ўсё адно затрымалі.

Людзі стаяць моўчкі.
Кажуць, што калі звонку крычаць, то ўнутры пачынаюць збіваць затрыманых.
Нам пішуць: "По Окрестина - сориентируйте людей, чтобы забивали в навигатор переулок, а не улицу. Из того, что нужно - чай, пледы, еда, паурбэнк. Много людей едут, но многие дезориентированы. Волонтёры просят остаться на месте только 50-60 людей, готовых ждать всю ночь. Водители вроде как больше пока не нужны".
Людзі прыносяць да валанцёрскага пункту ваду, ежу і пледы.
Падʼехала міліцэйская машына, з яе чалавек у форме сказаў. Што да раніцы ўсіх затрыманых выпусцяць.
Падʼехаў намеснік міністра ўнутраных спраў Аляксандр Барсукоў, заявіў, што ніякага гвалту і здзекаў у Акрэсціна не было.
Паведамляюць, што ў Жодзіна таксама журналістаў выпускаюць.
❗️У Жодзіна патрэбныя машыны, каб адвозіць затрыманых дамоў.
З Акрэсціна выйшлі каля 50 чалавек. Кажуць, што іх збівалі людзі ў масках. На спінах тых, хто выйшаў, маркерамі напісаныя лічбы.
❗️❗️Сілавікі ставілі на затрыманых жоўтыя і чырвоныя меткі, у нас сядзела у камеры дзяўчына з жоўтай меткай: яе закінулі ў пусты аўтазак і білі некалькі АМАПАўцаў, стан у яе зусім не ок. Ёй сказалі: бьюць за дрэды.

Пакуль сядзела на вуліцы, бачыла некалькі хлопцаў з меткамі, але збітыя былі і без метак.
Кажуць, што чырвоную ставяць на самых агрэсіўных.
Жоўтую на татуіраваных, з дрэдамі, на хлопцах з завушніцамі і даўгімі валасамі.

Інфармацыя ад нашага карэспандэнта.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Атмасфера пад Акрэсціна. Выйшла ўжо 90 асобаў
З Жодзінскага СІЗА таксама пачалі выпускаць затрыманых пратэстоўцаў. Да гэтага часу вызвалілі, паводле валанцёраў, 119 чалавек.

Выпускаць людзей з Жодзінскага СІЗА пачалі прыкладна ў 4 раніцы.
Forwarded from Наша Нiва
Фотарэпартаж з Акрэсціна ад Надзеі Бужан