Белсат
19.4K subscribers
63.8K photos
20.1K videos
38 files
49.6K links
«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году

Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST

↓ Важныя спасылкі ↓

taplink.cc/belsat
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Як кантактуюць са сваімі гадаванцамі людзі, якія не могуць размаўляць?

Яны проста вучаць іх сваёй мове жэстаў!

Не верыце? Паглядзіце самі!
😂 Ябацькі пакрыўдзіліся на Андрэя Павука і патрабуюць ад яго маральную кампенсацыю

Блогер патэлефанаваў да пакрыўджаных, каб спраўдзіць, наколькі моцна яны пакутуюць ад ягоных дзеянняў.

👉 Глядзіце новае выданне праграмы «Шухер-шоу»
🧙‍♀️ Ілюстрацыю да першага выдання раману Джаўэн Роўлінг прадалі за амаль 2 млн. долараў

Чакалася, што лот прададуць за 600 000 долараў – гэта самая высокая перадпродажная цана, калі-небудзь усталяваная для прадмета, звязанага з Гары Потэрам.

😮 Але арыгінальная ілюстрацыя да першага выдання раману Джаўэн Роўлінг 1997 года «Гары Потэр і філасофскі камень» была выкупленая за рэкордныя 1,9 млн долараў.

Акварэльную вокладку стварыў ілюстратар Томас Тэйлар (Thomas Taylor). На той момант мастаку было ўсяго 23 гады, ён намаляваў выяву для вокладкі за два дні
💥 #галоўнае за 29 чэрвеня

✔️ Вызваленых з Расеі і Беларусі ўкраінцаў сустрэлі ў аэрапорце «Жуляны

✔️ У Google Translate дадалі больш за 100 моваў

✔️ Сейм Польшчы ўхваліў узмацненне жорсткасці крымінальнага артыкула аб згвалтаванні

✔️ 84 гады таму з Заходняй Беларусі цягам адной ночы дэпартавалі ў Сібір і Казахстан больш 50 тысячаў палякаў

✔️ Рэдкалегія газеты «The New York Times» заклікала Джо Байдэна зняцца з выбараў

✔️ Праз тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыям, «Гары Потэр» не дазваляюць выдаваць на беларускай мове

✔️ ЕЗ распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней увёў супраць Расеі

✔️ 25га чэрвеня Украіна вярнула дадому яшчэ 90 ваеннапалонных

✔️ Данія першая ў свеце ўвядзе падатак на выкіды вуглякіслага газу ў сельскай гаспадарцы

✔️ У Чарнігаве з'явілася мемарыяльная дошка ў гонар Кастуся Каліноўскага

#рэпрэсіі:

▪️ Сілавікі цяпер змогуць блакаваць грошы на вашых электронных гаманцах

▪️ Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў вызваленне украінскіх палонных

▪️ Палітвязня Цімура Рызапура будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»

▪️ Палітзняволеных беларусак у жаночай калоніі №4 змяшчаюць у «клетку» на вуліцы
Вітаем у выходных, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць. Пачытайце!

🔸Заявы расейцаў пра занятыя сёлы

Што адбываецца на фронце ва Украіне?

🔸Беларусаў чакаюць у Крыме. І хутчэй за ўсё – вялікія непрыемнасці

Беларускія турыстычныя аператары прапаноўваюць пуцёўкі ў Крым, нахвальваючы цудоўны адпачынак на беразе Чорнага мора.

🔸«Быў выдатным прэзідэнтам»

Рэдкалегія газеты «The New York Times» заклікала Джо Байдэна зняцца з выбараў, а Дэмакратычную партыю – знайсці яму замену.

#штопачытаць
😮 На аўтобусным прыпынку ў Лондане знайшлі скрадзеную карціну Тыцыяна

Карціна «Адпачынак на шляху ў Егіпет» ацэньваецца ў $19,1–31,9 млн.

Твор найхутчэй быў напісаны, калі майстар эпохі Адраджэння быў яшчэ падлеткам.

У 1995 годзе карціну скралі. Уладальнікі нават нанялі дэтэктыва са сферы мастацтваў, каб яе адшукаць.

Праз сем гадоў карціну знайшлі... без рамы ў пакеце для пакупак на аўтобусным прыпынку ў Лондане.
👆Ізраіль памяняў правілы бязвізавага ўезду. Яны датычаць і беларусаў

Цяпер для атрымання права на ўезд неабходна падаць адпаведную заяву.

Для ўезду ў Ізраіль з 1 жніўня 2024 года ў выпадку кароткатэрміновых паездак (турыстычная, гасцёўня, дзелавая) беларусы, як і іншыя замежныя грамадзяне, павінны мець дазвол ETA-IL. Ён будзе дзейнічаць напрацягу 2 гадоў.

Цягам ліпеня 2024 г. падача заявы будзе бясплатнай. Пасля тэставага перыяду – з 1 жніўня 2 – падача заяўкі будзе каштаваць 25 шэкелей (каля 7 долараў).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Чарговыя змены ў Крымінальным кодэксе, змены ў выплаце бальнічных і сацыяльныя выплаты па-новаму

У ліпені беларусаў чакае шэраг зменаў. Якіх?

Глядзіце ў нашым сюжэце!

Пачытаць пра іх можна ў артыкуле:

Праз VPN Без VPN
☝️Двое замежных грамадзянаў атрымалі тэрміны ў калоніі за арганізацыю незаконнай міграцыі

Суд адбыўся ў Менску. Грамадзянства асуджаных не называецца. Вось якое пакаранне было ім прызначана:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💬 «Нашая задача – рабіць тое, чаго не робіць дзяржава»

У Беластоку хочуць заснаваць Інстытут беларускай мовы. Навошта ствараецца гэтая ўстанова ды як яе падтрымаць, глядзіце ў відэа ⬆️

📍Што яшчэ абмяркоўвалі на канферэнцыі «Беларуская мова і мовазнаўства» ў сталіцы Падляшша, чытайце ў нашым вялікім рэпартажы:

Праз VPN Без VPN
🕺💃 На беразе Віслы адгрымеў «Hučna Fest». Паспрабавалі перадаць ягоную атмасферу ў нашым рэпартажы

Фэст уяўляў з сябе не толькі музычны канцэрт, тут былі таксама закуткі для аматараў літаратуры і выяўленчага мастацтва.

Чытайце (і глядзіце болей здымкаў) на сайце:

Праз VPN Без VPN
😨 Канфлікт на роварнай сцежцы ў Варшаве скончыўся тым, што паляк накінуўся на беларуску ды стаў яе душыць

Гэтая гісторыя здарылася з 29-гадовай Кацярынай тыдзень таму. Вось як развіваліся падзеі:

Праз VPN Без VPN
🌿 Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў святкаванні беларускага Купалля ў Вільні

Удзельнікі плялі вянкі ды сплаўлялі іх па рацэ, а яшчэ спявалі народныя песні, танчылі ды, згодна з купальскай традыцыяй, шукалі папараць-кветку.

📷 Фота і відэа: @tsikhanouskaya
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃🏼 Нягледзячы на ўзрост, гэтая бабуля бярэ ад жыцця што можа

На Дні гораду ў Магілёве жанчына сталага веку танчыла так, што маладыя маглі толькі пазайздросціць.

Паглядзіце!
▪️У аграгарадку на Гомельшчыне гадавалае дзіця патанула ў надзіманым басейне

Як паведамляе МНС, хлопчык 2023 года нараджэння гуляўся з мячом на падворку ў аграгарадку Млынок Ельскага раёну. У нейкі момант мяч патрапіў у надзіманы басейн, напоўнены вадою. Дзіця палезла туды, каб дастаць цацку, але ўпала ў ваду ды не змагло вылезці.

Неўзабаве маці выцягнула хлопчыка з вады, а бацька зрабіў сардэчна-лёгачную рэанімацыю ды выклікаў хуткую дапамогу. На жаль, у больніцы дактары канстатавалі смерць дзіцяці.