Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"
2.79K subscribers
95 photos
28 videos
47 links
Грамадзянскае аб'яданне "Пагоня" створана з мэтай дапамогі і садзейнічанню воінам, добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне.
Download Telegram
Channel name was changed to «Беларускі тыл Украіны»
Channel name was changed to «Беларускі полк "ПАГОНЯ".»
Channel name was changed to «Беларускі полк "ПАГОНЯ"»
🔥Байцы палка "ПАГОНЯ" прынялі прысягу і афіцыйна ўступілі ў шэрагі ЗСУ. Полк працягвае падрыхтоўку для выканання спецыялізаваных задач.
Падрабязны рэпартаж украінскага блогера Яўгена Мачалава пра рэальнае стаўленні ўкраінскага грамадства да беларусаў і беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне. Ніякіх міфаў і эмоцый. У відэа адказы на шматлікія пытанні, якія ўзнікалі падчас нядаўніх беларуска-ўкраінскіх дыскусій.

З сюжэту вынікае, што беларускія дабраахвотнікі ва Украіне сёння ратуюць імідж беларускага народу ў вачах украінцаў. Сёння і байцы палка "ПАГОНЯ", і байцы палка імя Кастуся Каліноўскага ў прамым сэнсе ваююць за нашую будучыню!


https://youtu.be/nxCMt-8DRoo
Частка палка "ПАГОНЯ", якая прыпісана да Брыгады спецпрызначэння ім. Івана Богуна, ўжо амаль месяц працуе на перадавой. Байцы палка "ПАГОНЯ" бралі ўдзел у баях на ўсходзе Украіны. У задачы байцоў уваходзіла аператыўная работа, экстраная эвакуацыя параненых. Пры выкананні баявых задач ёсць страты сярод пабрацімаў з прадстаўнікоў іншых краін. Сярод беларусаў палка "ПАГОНЯ" страт няма. Камандаванне брыгады асобна адзначыла высокі маральны дух і якасную падрыхтоўку байцоў "ПАГОНІ". Асабліва адзначаюць прафесіяналізм камандзіраў з пазыўнымі Алесь і Рэд.

У бліжэйшы час мы чакаем далучэння падраздзялення аэравыведкі. Полк "ПАГОНЯ" дзякуе ўкраінскім і польскім інструктарам, а таксама прадстаўнікам беларускага бізнесу, беларускай дыяспары ў Чэхіі, беларускай дыяспары ў Ізраілі, а таксама беларускім фондам салідарнасці за актыўную падтрымку пры стварэнні ядра арміі Новай Беларусі.

Разам пераможам.
Былы баец палка Каліноўскага з пазыўным Зубр выказаў сваё меркаванне пра полк “Пагоня”:

💬Хоць "полк" — гэта гучна сказана, але ў мяне адназначна станоўчае стаўленне да байцоў "Пагоні". Я паважаю гэтых хлопцаў за тое, што яны прайшлі доўгі шлях. У іх былі праблемы з афармленнем. Людзі з каліноўцаў спрабавалі цалкам манапалізаваць усё [беларускае] ваеннае поле ва Украіне. Я ганаруся тым, што пагонеўцы змаглі супрацьстаяць і выстаялі, не адступілі ад сваіх планаў і ідэй. На цяперашні момант, наколькі мне вядома, яны ўжо ўдзельнічалі ў баях, выконваюць аперацыі і рухаюцца далей.

Крыніца: Еўрарадыё
З Днём беларускай вайсковай славы!

8 верасня, 508 гадоў таму, войскі Вялікага княства Літоўскага перамаглі маскалей ў бітве пад Воршай.

🗡Аршанская бітва 1514 года — адна з самых знакамітых у летапісах нашай краіны. Як зараз, так і ў мінулым расейцы нам ворагі, мы памятаем пра сапраўдныя падзеі і нашу доўгую барацьбу.

Па паведамленні караля Жыгімонта Старога, забітых і палонных маскавітаў было 30 тысяч з 80-тысячнага войска. Перамога нашых войскаў затрымала Маскву, якая пасылала свае знічшальныя атрады ў ВКЛ, як цяпер ва Украіну, а мы пачалі вяртаць свае гарады, якія былі занятыя акупантамі.

✊🏻Як памяць пра перамогу нашых войскаў над Маскоўскім княствам, 8 верасня мы адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы.

Наш полк віншуе кожнага беларуса! І асабліва тых братоў, якія зараз змагаюцца з расейскімі акупантамі за вольную Украіну і Беларусь!

Слава Воршы ўжо ня горша! Жыве Беларусь! Слава Украіне!
⚡️Створана Грамадская камісія спартоўцаў для падтрымкі палка "Пагоня"

Беларускія вольныя спартоўцы з мэтай справаздачнасці збору сродкаў на патрэбы палка "Пагоня" заснавалі адмысловую Грамадскую камісію.

❗️Грамадская камісія мае намер дапамагчы дабраахвотнікам палка "Пагоня" у пытаннях збору сродкаў і фінансавання, будзе адказваць за празрыстасць збору і рэгулярна справаздачыцца. Паседжанні камісіі будуць праходзіць раз на тыдзень. Справаздача камісіі будзе выходзіць напрыканцы кожнага месяца.

У склад камісіі ўвайшлі:

Віталь Гуркоў — шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь;

Андрэй Краўчанка — беларускі лёгкаатлет, чэмпіён Еўропы, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў-2008 у Пекіне, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь;

Канстанцін Якаўлеў — беларускі гандбаліст і актывіст Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY;

Сямён Букін — беларускі гімнаст, артыст цырку Дзю Салей, майстар спорту па спартовай гімнастыцы;

Ад палка "Пагоня" у камісію дэлегаваны ваяр-дабраахвотнік з пазыўным "Марс".

Аўтарытэт вядомых спартоўцаў павінен дапамгчы павысіць давер беларускага грамадства і беларускай дыяспары да збору сродкаў. У гэты момант полк "Пагоня" рыхтуе далучэнне новых падрыхтаваных байцоў і спецыялістаў, што значна падвышае неабходныя лагістычныя і арганізацыйныя выдаткі.

Кожны беларус можа падтрымаць "Пагоню" матэрыяльна:

▫️Па спасылцы ў Monobank◀️

▫️Па нумару карткі ў Monobank:
5375 4112 0057 3645
Yurko Anastasiya (наш валанцёр)

⚪️PayPal: polk.pahonia@gmail.com
🔴Payoneer: polk.pahonia@gmail.com
⚪️Wise: polk.pahonia@gmail.com

Праз крыпта-кашалькі:

🔺BTC
bc1qehnryv9hv750xevjn4wp4u4ufkqlyuzx3zdps6

🔺ETH
0x6aFEB299281E25a24F0B90bB86B8d459Df35c19

🔺Tether USDT TRC20
TMT269SaeHiWyw7T8RFznUBz25aWd5xZaz

🔺Tether ERC 20 USDT
0x6aFEB299281E25a24F0B90bB86B8d459Df35c191

Мы таксама звяртаемся да прадстаўнікоў бізнэсу для абмеркавання супрацы. Звязацца з намі можна праз чат-бот: @polk_pahonia
✊🏻Беларускі спартовец Віталь Гуркоў, які ўвайшоў у склад Грамадскай камісіі для падтрымкі палка "Пагоня", пракаментаваў свой учынак:

💬Жывучы ва Украіне, не магчыма не прымаць удзел у дапамоге тым, хто бароніць мірнае жыццё, тым больш што дапамога патрэбна таксама нашым беларусам, якія абралі гэты рызыкоўны і цяжкі шлях. І мы, якія вярнуліся да мірнага жыцця, павінны рабіць усё дзеля забеспячэння вайсковых усім неабходным.

💬Часам гаворка ідзе наўпрост пра бытавыя пытанні, якія трэба вырашаць вельмі хутка і аператыўна: рамонт аўто, абмундзіраванне і адзенне, паліва, набыццё сродкаў сувязі і г.д. Хлопцы маюць патрэбу ў падтрымке, пакамунікаваўшы з імі было вырашына зрабіць менавіта такую мадэль супрацы, каб нашыя ваяры не адчувалі сябе кінутымі сам на сам з такога рода складанасцямі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚔️Відэа бою 1-й інтэрнацыянальнай роты спецпрызначэння пад Грыгараўкай, у якім прымалі ўдзел байцы палка “Пагоня”
❤️ 31 год таму БЧБ-сцяг і "Пагоня" сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі.

19 верасня 1991 года былі зацверджаны на дзяржаўным узроўні нацыянальныя і гістарычныя сімвалы Беларусі — герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.

Пагоня з'яўлялася гербам Вялікага княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў пачатку 2000-х гадоў яна была ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. На жаль, гэта ніяк не паўплывала на тое, што карныя структуры лукашэнкаўскага рэжыму затрымліваюць і здзекуюцца з тых, хто карыстаецца нашымі нацыянальнымі сімваламі.

"Пагоня" ўяўляе сабой ідэю абароны Бацькаўшчыны і стала сімвалам пратэсту супраць гвалту і беззаконня ў Беларусі, сімвалам барацьбы за волю нашага народу і, канешне, назвай палка нашых смелых хлопцаў, якія абараняюць Украіну ад уварвання акупантаў.

✊🏻Мы ведаем, што хутка бел-чырвона-белы сцяг і “Пагоня” залунаюць над вольнай Радзімай!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння загінуў баец палку "Пагоня" з пазыўным "Жнец".

На жаль, вайна не бывае без страт і забірае найлепшых сыноў Беларусі і Украіны. Наш брат біў маскалей з 2017 года. Ён быў сумленны і справядлівы хлопец, усім сэрцам адданы барацьбе за свабоду. У яго засталося 2 дзяцей і жонка.

Другі баец палка "Пагоня" быў лёгка паранены, але хутка вернецца ў шэраг.

Героі не паміраюць!
Жыве Беларусь! Слава Украіне!
❗️ Шаноўныя прадстаўнікі медыя і інфармацыйных рэсурсаў!

Беларускі полк "Пагоня" звяртацца з просьбай НЕ публікаваць асабістыя звесткі байцоў і геаграфічныя прывязкі і не пашыраць гэтую інфармацію, калі яна з'явілася ў іншых крыніцах.
Гэтым вы можаце нанесці значную шкоду нашай працы і стварыць небяспеку для розных людзей. Памятайце, што ідзе вайна. Прэс-служба палка "Пагоня" будзе дзяліцца з вамі ўсёй неабходнай інфармацыяй па меры магчымасці.

Дзякуем за паразуменне!
2 кастрычніка. Г. Тальнэ, Украіна. Менавіта тут загадаў пахаваць сябе наш баявы сябра Жнец. Менавіта тут быў пахаваны яго пабрацім, з якім яны разам баранілі незалежнасць Украіны ў 2016 годзе.

З вуснаў тых, хто прыйшоў правадзіць Жнеца, не сыходзіла слова “герой”. На ўрачыстым развітанні на галоўнай плошчы горада разам з поклічам “Слава Украіне!” гучыць “Жыве Беларусь!”

Цэрэмонія праводзіцца пад патранажам мэрыі горада.

Героі не паміраюць, пакуль іх памятаюць!