Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"
2.76K subscribers
95 photos
28 videos
47 links
Грамадзянскае аб'яданне "Пагоня" створана з мэтай дапамогі і садзейнічанню воінам, добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне.
Download Telegram
Беларусы ў складзе другога інтэрнацыянальнага легіёна трымаюць пазіцыі!

➡️ Падтрымаць беларускіх ваяроў ⬅️

Жыве Беларусь!❤️
Слава Украіне!
🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У баях за свабоду Украіны загінуў сябра грамадскага аб'яднання "Пагоня".

Ён быў сапраўдным беларусам — смелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку святла супраць расейскіх акупантаў.

Яго ўкраінскія сябры па зброі кажуць:

💬 Назаўжды ў страю, брат! Ты ваяваў за Украіну і не дачакаўся звальнення Беларусі...

Выказваем шчырыя спачуванні сям'і Героя і яго пабрацімам.

Жыве Беларусь! Слава Украіне!
Сёння ў баях за незалежнасць Украіны загінуў яшчэ адзін беларускі герой — сябра грамадскага аб’яднання "Пагоня", баец ЗСУ Другога інтэрнацыянальнага легіёна.

Прыйдзе час — і мы будзем ведаць твары і імёны герояў зямлі беларускай, якія склалі свае галовы ў барацьбе супраць расейскіх акупантаў! Іх прозвішчамі павінны называцца вуліцы беларускіх гарадоў і мястэчак!

Вобраз іх заўжды ў нашых сэрцах!

Ад імя грамадскага аб'яднання "Пагоня" выказваем шчырыя спачуванні пабрацімам і родным Героя.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍Сёння беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага развітаўся з трыма загінуўшымі Героямі з батальёна “Літвін”.

Сярод іх быў і сябра грамадскага аб'яднання "Пагоня".

🔴Гэта страта і боль не толькі для чальцоў Палка, але і для ўсяго беларускага народа.

Героі не паміраюць, пакуль пра іх памятаюць!

📷: Полк Каліноўскага
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Кіраўнік грамадскага аб'яднання "Пагоня" Віталь Гуркоў правёў сустрэчу з Асацыяцыяй сапёраў Украіны.

9 жніўня адбылася важная сустрэча з старшынёй Асацыяцыі сапёраў Украіны Цімурам Пістругай.

Асацыя сапёраў Украіны — гэта дабраахвотніцкая арганізацыя, створаная дзеля абароны правоў і падтрымкі ў прафесійнай дзейнасці і развіцці дзеючых і былых сапёраў і іншых спецыялістаў у галіне супрацьміннай дзейнасці.

Вось як каментуе сустрэчу Віталь Гуркоў:

💬Сёння вельмі важны дзень! Так, вельмі важна памятаць мінулае! Але таксама варта клапаціцца пра будучыню!

Грамадскае аб'яднанне "Пагоня" працягне супрацрўніцтва з АСУ і пачне падтрыхтоўку сумесных праектаў ва Украіне.

Сачыце за навінамі ў нашым афіцыйным канале!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥ВІНШУЕМ НАШЫХ ВАЯРОЎ🔥

Мы да вас з неверагоднай навінай! Сёння беларускія дабраахвотнікі, сябры грамадскага аб’яднання "Пагоня", атрымалі пасведчанні ўдзельнікаў баявых дзеянняў.

За
якасна выкананыя задачы, самаадданую працу і абарону Украіны ад расейскіх акупантаў быў адзначаны шэраг беларускіх ваяроў, сярод якіх ёсць і заснавальнікі нашага грамадскага аб’яднання!

❗️Пасведчанне пацвярджае статус асобаў, якія прымалі ўдзел у выкананні баявых задач па абароне Украіны, на падставе якога прадастаўляюцца адпаведныя льготы і кампенсацыі.

Гэта сапраўды выдатная падзея для нашых беларускіх ваяроў, якія змагаюцца з маскалямі на баку Украіны!

Віншуем і ганарымся нашымі смелымі хлопцамі!

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!🇺🇦
Разам да перамогі!
⚡️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Віталь Гуркоў, кіраўнік грамадскага аб'яднання "Пагоня", распавёў, чым зараз займаецца арганізацыя:

💬Мы акумулюем запыты на дапамогу па меры неабходнасці. Не так ужо шмат выпадкаў нейкай экстраннай дапамогі, бо хлопцы — на забяспечанні УСУ, у многіх ёсць свае каналы ў фондах, і асноўныя патрэбы закрываюцца. Але я асабіста прывозіў машыны, адзін з апошніх нашых кейсаў — збор на цяжкапараненага байца, людзі пералічылі нават больш грошай, чым мы заяўлялі. Чалавека эвакуявалі на верталёце, ён праляжаў амаль два месяцы ў чатырох сценах рэанімацыі — у мінулы чацвер яго перавялі ў нармальную палату. Спадзяюся, далей пойдзе на папраўку.

💬У нас працуе юрыст, дапамагае вайскоўцам. Вось зараз некаторыя хлопцы змаглі атрымаць пасведчанні удзельнікаў баявых дзеянняў — гэта цяжкі кейс. Цяпер мы запускаем адукацыйны праект разам з былымі добраахвотнікамі па гуманітарным размініраванні. Будзем перавучваць хлопцаў. Хацелася б, каб былі не толькі беларусы, якія ваююць, але і тыя, хто спрыяе, каб на вызваленыя тэрыторыі як мага хутчэй вярнулася мірнае жыццё. Мы можам зрабіць вельмі карысную справу, у тым ліку для рэпутацыі беларусаў. Бо шмат гаворым пра палітыку, яшчэ нешта, але ёсць рэчы, якія трэба проста рабіць рукамі.

➡️
Чытаць інтэрв'ю цалкам ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Афіцыйны зварот беларускіх дабраахвотнікаў, якія абараняюць незалежнасць Украіны ў складзе 79 Асобнай дэсантна-штурмавой брыгады⚡️

Беларускія ваяры ва Украіне запрасілі кіраўніка грамадскага аб'яднання "Пагоня" Віталя Гуркова стаць іх прадстаўніком у медыяпрасторы.

Грамадскае аб'яднанне "Пагоня" неаднаразова падтрымлівала хлопцаў з 79 АДШБ, і зараз мы рады абвясціць, што працягнем дапамагаць смелым вайскоўцам афіцыйна!

Вось як каментуе падзею Віталь Гуркоў:

💬Я ганаруся сваімі землякамі, якія мужна выконваюць вайсковую працу супраць расейскіх акупантаў. Не першы год ведаю гэтых хлопцаў, раней таксама мы неаднаразова ўзаемадзейнічалі. Абяцаю добрасумленна выконваць усе пакладзеныя на мяне абавязкі і надалей.

Цяпер сачыць за навінамі 79 Асобнай дэсантна-штурмавой брыгады можна будзе ў афіцыйных сацсетках "Пагоні" — далучайцеся!

Разам да перамогі!❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Грамадскае аб’яднанее "Пагоня" віншуе ўсіх з днём незалежнасці Украіны!🇺🇦

Мы ўдзячныя ўсім, хто набліжае мір і свабоду, хто не застаецца абыякавым.

З вялікай павагай памятаем тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу будучыню і магчымасьці.

Жадаем падзяліцца відэа з момантамі выканання задач нашымі байцамі, якія сапраўды ведаюць, што такое незалежнасць і як шмат яна каштуе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Збор сродкаў на дапамогу былому беларускаму дабраахвотніку

Шаноўныя сябры! Былому беларускаму дабраахвотніку з пазыўным Філ патрэбна ваша дапамога, каб вярнуцца да мірнага жыцця і працягнуць сваю працу.

💬Калі пачалася вайна, я запісаўся добраахвотнікам у ЗСУ. Я выконваў задачы ў атрадзе "Пагоня" і ў Другім Інтэрнацыянальным легіёне.

💬Пасля баёў пад Бахмутам я зразумеў, што больш не выводжу. Мне трэба было спраўляцца з псіхалагічнымі праблемамі, якія да гэтага часу даюць аб сабе ведаць. Я прыняў рашэнне скончыць службу і з'ехаў у Польшчу.

💬Цяпер я жыву ў Варшаве. Здымаю кватэру і працую ў дастаўцы ежы (працую ўжо 5 месяцаў, гэтая праца мяне задавальняе). Мне выпісваюць лекі, у тым ліку і антыдэпрэсанты.

Зараз Філу для працы патрэбен новы ровар — яго кошт €550.

Дапамагчы беларусу можна праз збор у фондзе BYSOL па спасылцы ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Кароткі адказ хэйтарам, якія ўчора паднялі гвалт у каментарах😉

А ўсім, хто дапамагае нашым хлопцам, мы выказваем шчырую падзяку за падтрымку!

Збор на новы ровар для былога беларускага дабраахвотніка закрыты меньш, чым за суткі!

Дзякуй за салідарнасць, Беларусы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM