BelMult
56 subscribers
32 photos
10 videos
37 links
Мультфільмы з беларускай агучкай - https://belmult.online/
Download Telegram
Усмешлівыя сябры атрымаюць працяг на 4-ы і 5-ы сезоны.

[ adult swim ] у сваім твітэр акаўнце абвясцілі, што пасля трэцяга сезона, які выйдзе гэтай восенню, серыял атрымае 4-ы і 5-ы сезоны.

Пакуль чакаеце 3, 4, 5 і іншыя сезоны, можаце ўжо зараз паглядзець ці спампаваць 1-ы і 2-і сезон з беларускай агучкай ад Arciom (і не толькі):
Усмешлівыя Сябры, 1 сезон
Усмешлівыя Сябры, 2 сезон

#smiling_friends #news
🔥3
Навіны

1. Сёння адбудзецца рэліз 7 серыі мультсерыяла Па-за садовым плотам. З цікавага - гэтым разам песню у серыі выконвае дуэт Kambeg'a і Эскі з BETELGEUSE, атрымалася выдатна!
2. Дадалі у бібліятэку сайта мультсерыял Рык і Морці, як старыя сезоны (першы, другі, трэці) так і новы - восьмы. Зараз перакладаюцца назвы і апісанні серый 4-7 сезонаў і хутка яны таксама з'явяцца на сайце у арыгінальнай агучцы.
3. Праз N месяцаў пасля рэліза і дзясяткі выпраўленняў у трансляцый на нашым сайце з'явіўся дакладны расклад. Таму запрашаем вас на стрым, кожную суботу і нядзелю з 21:00 па Мінскім часе.
4. Заўтра у кожнай серыі на сайце з'явіцца рэйтынг з IMDB.

P.S. Калі вам падабаецца Рык і Морці з беларускай агучкай, вы можаце наблізіць той час, калі ўсе астатнія сезоны таксама будут агучаны па-беларуску - падтрымайце збор Мой родны гук праз buymeacoffee (з Беларусі адкрываецца толькі праз VPN, але плацяжы прымае добра 😉).

#news
👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дадалі 7 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Пасля таго як нечаканая цемра разлучае сяброў, Вірт бярэ ініцыятыву на сябе і сустракае Лорну, маладую жанчыну, якую прымушае займацца хатнімі справамі агідная вядзьмарка з магічным званком. Ці змогуць Вірт і Грэг выратаваць Лорну, а таксама сябе, ад злой вядзьмаркі?

Глядзець серыю у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 7 серыя.

Пампаваць усе серыі на Баравіку і на старонцы сезона.

Рэйтынг: IMDB - 8.7, Таматная свежасць - 96
Узроставыя абмежаванні: TV-PG, 8+

#over_the_garden_wall
👍6
Навіны

1. Як і абяцалі - дададзены 4, 5, 6 і 7 сезоны “Рыка і Морці”! Пакуль што толькі з арыгінальнай агучкай, але вельмі чакаем пераклад і агучку ад “Мой родны гук”. Падтрымаць перакладчыкаў можна праз buymeacoffee.
2. Даволі паспяхова (з тэхнічнага пункту гледжання), прайшлі тэсты стрымаў на выходных. Цяпер на старонцы стрымаў вы можаце знайсці расклад з датамі і эпізодамі. Праз вялікія выходныя на гэтым тыдні стрымы адбудуцца у тым ліку 3 і 4 ліпеня - далучайцеся!
3. Абнавілі рэйтынгі серый і дадалі вылічэння сярэдняга рэйтынгу сезона - цяпер ацэньваць якасць і абіраць серыял і сезон для прагляду будзе прасцей.

#news #rick_and_morty
👍4
Ля як прыгожа!
Forwarded from KAMBEG
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось вам для раўнавагі нармальныя спевы!
Насамрэч, яны не нармальныя, а ачмурэнныя

8 серыя Па-за садовым плотам будзе проста агонь!

Спявае @jazepa
3
Дадалі адразу дзве серыі - 8 і 9, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Грэг і Вірт, цалкам заблукаўшы, кладуцца пераначаваць пад дрэвам. Грэгу сніцца сон, у якім ён трапляе на нябёсы і ратуе жыхароў Воблачнага Горада.
Глядзець серыю у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 8 серыя.

Серыя расказвае пра жыццё братоў да трапляння ў Невядомае.
Горада.Глядзець серыю у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 9 серыя.

Пампаваць усе серыі на Баравіку і на старонцы сезона.

Рэйтынг: IMDB - 8.7, Таматная свежасць - 96
Узроставыя абмежаванні: TV-PG, 8+

#over_the_garden_wall
👍5
Навіны

Кантэнт
1. Сёння адбыўся рэліз агучкі апошняй серыі Па-за садовым плотам. Глядзець і пампаваць на сайце, крыху пазней зробім прыгожы рэліз на канале і Баравіку. Яшчэ крыху пазней адбудзецца рэ-рэліз некаторых серый - абновім некаторыя серыі з песьнямі.
2. Пачакуны, якія нагаласавалі 2 сезон серыялу Сусветная змова, можаце пачынаць чакаць "ва ўсю моц", таму што гэты серыял наступны у чарзе на рэліз, з аднагалосай агучкай Камбэга.
3. Здаецца, дадалі на сайт увесь патрэбны функцыянал, таму нічога новага не будзе бліжэйшы час. Мы сканцэнтруемся на тым каб скончыць пераклад перашага сезону Самурай Джэк і плануем зрабіць конкурс на агучку перашй серыі. Вядома ж з прыемнымі крыптавалютнымі бонусамі.
4. Зараз рыхтуем спіс на наступныя выбары, з годнымі старымі мультсерыяламі і навінкамі, напрыклад Карацей кажучы ад стваральнікаў Каня БоДжэка.

Сайт
1. Праз тэхнічныя праблемы і невялікую цікавасць да стрымаў, яны прыпыняюцца, таксама выдалім каляндар з раскладамі.
2. Калі у вас ёсць нейкія прапановы ці заўважылі памылкі - нагадваем пра старонку кантактаў і прыватныя паведамленні канала.

Астатняе
1. Кавярня пачала рэлізіць у вольны доступ 3 сезон Футурамы. Але калі б вы заданацілі ім пару даляраў - атрымалі б ужо амаль што весь сезон + пачалі глядзець 2 сезон Непераможнага у беларускай агучцы.
2. Непераможны афіцыйна атрымаў працяг на 5 сезон, рэліз чакаецца у 2026 годзе.
3. Частыя пабочныя эфекты (эпізод №9, Край скалы) і Каханне смерць і робаты (эпізод №3, Павучая ружа) намінавалі на Эммі у намінацыі "Найлепшы анімацыйны серыял або эпізод". Усё гэта вы ўжо даўно можаце паглядзець з выдатнай беларускай агучкай ад Вожыка і перакладам ад Арцёма.

На гэтым усё, прыемнага прягляду.

#news
8
Дадалі апошнюю, 10 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Вірт і Беатрыс знаходзяць Грэга, які памірае ў палоне Звера. Звер прапануе Вірту стаць новым Лесарубам - каб секчы дрэвы у лесе у абмен на захаванне жыцця яго брата, душу якога Звер замкне ў ліхтары.
Глядзець серыю у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 10 серыя.

Пампаваць усе серыі на Баравіку і на старонцы сезона.

Рэйтынг: IMDB - 8.7, Таматная свежасць - 96
Узроставыя абмежаванні: TV-PG, 8+

#over_the_garden_wall
👍3🔥1
Дадалі 1 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"

Рэйган спрабуе аднавіць кантроль над сваім жыццём і працай. Яна адпраўляецца ў адпачынак, каб «адключыцца» ад Cognito Inc., але нават на трапічным востраве змовы не адпускаюць яе.

Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 1 серыя.

Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.

Рэйтынг
: IMDB - 7.7, Таматная свежасць - 91
Узроставыя абмежаванні: TV-MA, 14+

#inside_job
5
Дадалі 2 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"

Калі ў офісе з’яўляецца вампір, які выглядае як гламурны інфлюэнсер, Cognito Inc. мусіць вырашыць, ці варта заключаць з ім саюз. Рэйган спрабуе раскрыць, што хаваецца за яго чароўнай усмешкай, а Брэт тым часам трапляе пад уплыў яго «вечнай маладосці».

Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 2 серыя.

Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.

Рэйтынг: IMDB - 7.7, Таматная свежасць - 91
Узроставыя абмежаванні: TV-MA, 14+

#inside_job
6
Дадалі 3 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"

Міка наведвае сустрэчу выпускнікоў, дзе сутыкаецца з былымі сябрамі, ворагамі і ўласнымі комплексамі.

Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 3 серыя.

Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.

Рэйтынг: IMDB - 7.7, Таматная свежасць - 91
Узроставыя абмежаванні: TV-MA, 14+

#inside_job
4👍1🔥1
Пампаваць на старонцы сезону.

Хутка будуць навіны наконт наступнага мультсерыялу.
Forwarded from Мой родны гук
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сусветная змова 2 сезон 4 серыя!

Ужо можна паглядзець на belmult.online або anibel.net

Нагадаем, што нас цяпер можна падтрымаць праз наш паралельны праект: patreon.com/MojRodnyPadkast
2
Навіны


1. Кантэнт
1.1. Мой родны гук абяцаў - Мой родны гук зрабіў. Мульсерыял "Па-за садовым плотам" абноўлены - замест субцітраў у песнях цяпер сапраўдныя выдатныя спевы. Свежы тарэнт пампаваць на Баравіку і старонцы сезону на сайце. Прагляд анлайн абновіцца крыху пазней.
1.2. Сусветная змова, 2 сезон, 6 серыя ўжо на сайце. Глядзець і пампаваць пакуль толькі там, але хутка і на Баравіку.
1.3. Кавярня працягвае выкладаць у вольны доступ 3 сезон Футурамы. І мы таксама, выкладаем новыя серыі на сайце, але паслядоўнасць розная, праз розны падыход да нумарацыі. А калі б вы былі "патронам" Кавярні, ужо б даўно глядзелі 3-ці сезон цалкам у беларускай агучцы.
1.4. 5 кастрычніка адбудзецца рэліз 3 сезону "Усмешлівых сяброў". Плануем аператыўна дадаваць арыгінальную агучку, спадзяёмся і беларуская таксама хутка з'явіцца.

2. Конкурс
Пакуль добрых навін няма. Засталося перакласці зусім крыху, праверыць пераклад паважаным перакладчыкам і можна будзе пачынаць. Магчыма у кастрычніку ўсё і атрымаецца распачаць.
Нагадаем - перакладаем першы сезон мультсерыялу "Самурай Джэк", потым плануем выкласці у вольны доступ субцітры\серыі і пачаць конкурс на лепшую агучку любога эпізоду. У якасці матывацыі - USDT, за лепшыя агучкі (так, не адзін пераможца).
Навошта - шукаць новыя галасы якім было б цікава агучваць менавіта мульты.

3. Выбары
Чакалі, глядзелі, ацэньвалі, але не знайшлі цікавыя новыя мультсерыялы для арганізацыі паўнавартасных выбараў.
Таму - дасылайце свае прапановы па перакладу\агучцы мульсерыялаў і мультфільмаў на пошту ці у прыватныя паведамленні каналу. З іх абяром самыя цікавыя і зробім выбары, каб потым перакласці\агучыць пераможца.
Калі кандыдатаў не будзе, на выбарах будзе толькі - Scavengers Reign ды Сакрэтны узровень.

4. Астатняе
4.1. На жаль, "Частыя пабочныя эфекты" не выйгралі Эммі у намінацыі "Найлепшая анімацыйная праграма", там перамог нейкі Аркейн.
4.2. А яшчэ у нас з'явіўся сапраўдны сервер, з якога зараз і будуць раздавацца тарэнты, не толькі нашыя мультсерыялы, але і шмат чаго іншага з Баравіка.

Дзякуй.

#news
👍3
Дадалі 6 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"

Калі Рон, былы хлопец Рэйган, выпадкова распаўсюджвае вірус, які прымушае людзей паводзіць сябе як ён - ветлівыя, але дурнаватыя - Cognito мусіць спыніць «ронтагію».

Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 6 серыя.

Спампаваць серыі можна на старонцы сезону.

Рэйтынг: IMDB - 7.7, Таматная свежасць - 91
Узроставыя абмежаванні: TV-MA, 14+

#inside_job
👍4
Дадалі 7 серыю, 2 сезона у беларускай аднагалосай агучцы - "Сусветная змова / Inside Job"

Калі Cognito Inc. вырашае «перазапусціць» сваю структуру, звальняючы ўсіх і замяняючы іх на больш эфектыўныя версіі, Рэйган і яе каманда пад пагрозай. Яны мусяць даказаць сваю карыснасць, выканаўшы немагчымую місію.

Глядзець серыял у агучке ад Kambeg, па спасылцы - Сусветная змова / 2 сезон / 7 серыя.

Спампаваць серыі можна на старонцы сезону і Баравіку.

Рэйтынг: IMDB - 7.7, Метакрытыка - 7.5, Таматная свежасць - 91
Узроставыя абмежаванні: TV-MA, 14+

#inside_job
3
Навіны

1. Дадалі апошнюю серыю 2 сезона Сусветнай змовы - Сусветная змова / 2 сезон / 8 серыя. Праца над серыялам скончана, вялікі дзякуй камандзе Мой родны гук.
2. На сайце з'явіўся новы праект, мультсерыял з узроставым абмежаваннем 0+ - Вулічны футбол. Выхад пачаўся з адносна свежага 4 сезону у аднагалосай аматраскай агучцы Аляксандра Міхайлоўскага.
3. Учора адбыўся рэліз першай серыі 3 сезону Усмешлівых сяброў. Мы таксама дадалі першы эпізод, але, пакуль што, толькі у арыгінальнай агучцы. Чакаем беларускую ☺️.

P.S. Пампаваць Сусветную змову на старонцы сезону альбо на Баравіку.
10
Усмешлівыя Сябры, 3 сезон, 1 серыя.

А вось ужо і пераклад з агучкай стварылі Arciom та Atruta. Вельмі хутка, нагадаю, што рэліз адбыўся 2 дні таму.

Глядзець на БелМульце ці Кінакіпе.
Пампаваць на Баравіку ці БелМульце.

#smiling_friends
5🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Відэа 18+.

Навіны

1. Невялічкі анонс наступанага праекту. Гэта будзе паўнавартасны мультфільм. 85 хвілін сабачых азадкаў і не толькі. Узроставыя абмежаванні - 17+, рэйтынг - R. Як піша IMDB - "50 uses of fuck."
2. Для патронаў Кавярня пачала выкладаць 4 сезон мультсерыялу Футурама. А у вольным доступе з'явілісь яшчэ 2 серыі 3 сзону (8 і 9).
3. У Студзені 2026 году адбудзецца рэліз 3 сезону мультсерыяла Першабытны. Першыя 2 сзоны можна паглядзець на нашым сайце. Адна з фішак серыяла - у ім няма дыялогаў (акрамя адной серыі, яна з беларускімі субцітрамі).


#news
🔥5🥰1🌭1