BelMult
56 subscribers
32 photos
10 videos
37 links
Мультфільмы з беларускай агучкай - https://belmult.online/
Download Telegram
Дадалі 1 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Згубленыя ў таямнічых лясах Невядомага, два браты, Вірт і Грэгары, сутыкаюцца са старым лесніком, які папярэджвае іх аб жахлівым Зверы, што блукае ў цёмным лесе.

Пераклад гэтага мультсерыяла некалі рабіў Vertebra, ён узяты за аснову, шматгалосую агучку зрабіла група Мой родны гук.

Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 1 серыя.

#over_the_garden_wall
👍1
Дадалі 1 і 2 сезон - "Першабытны / Primal", 2019

Рэжысёр: Гендзі Тартакоўскі

Пячорны чалавек па імі Кап'ё наладжвае сувязь з тыраназаўрам па мянушцы Клык, змагаючыся за выжыванне у варожым свеце.

Серыял даволі стары, але не вельмі вядомы, таму калі не глядзелі - раім гэта зрабіць. У серыяле няма аніякай агучкі (акрамя 2 сезона, 5 серыі, там створаны беларускія субцітры), таму выкарыстоўваецца "мова" арыгінала.

Глядзець 1 сезон серыяла у арыгінальнай агучке па спасылцы - Першабытны / 1 сезон.
Глядзець 2 сезон серыяла у арыгінальнай агучке па спасылцы - Першабытны / 2 сезон.

#primal
Дадалі 2 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Сініца па імі Беатрыс прапануе паказаць Вірту і Грэгу дарогу да Адэлаіды з Выгана і дапамагчы ім вярнуцца дадому.

Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 2 серыя.

#over_the_garden_wall
👍2
Дадалі 3 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Вірт, Грэг і Беатрыс трапляюць у музычную школу для жывёл, дзе ўсё перавернута ўверх дном: сумная настаўніца, буркатлівы стары мецэнат і збеглая гарыла.

Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 3 серыя.

Пампаваць усе серыі на Баравіку і на старонцы сезона.

#over_the_garden_wall
👍2
Дадалі 2-і сезон у беларускай агучцы - "Усмешлівыя Сябры / Smiling Friends"

Сёння у вольным доступе з'явіўся 2 сезон серыяла "Усмешлівыя сябры".
Усмешлівыя Сябры Inc. — гэта невялікая кампанія, галоўная мэта якой — прыносіць шчасце і прымушаць людзей усміхацца.

Глядзець 2 сезон у беларускай агучцы ад Arciom, Vožyk і Atruta, па спасылцы - Усмешлівыя Сябры / 2 сезон.
1 сезон у беларускай агучцы - Усмешлівыя Сябры / 1 сезон.

Пампаваць усе серыі на Баравіку (1 сезон), Баравіку (2 сезон) і на старонцы сезона.

P.S. Арыгінальная агучка з'явіцца крыху пазней.

#smiling_friends
👍3🔥1
Навіны - Каханне, Смерць і Робаты


На гэтых выходных, акрамя рэліза 4 серыі Па-за Садовым Плотам, адбудзецца рэліз яшчэ аднаго мульсерыяла - цалкам 4 сезон Каханне, Смерць і Робаты. Сезон атрымаў міжнародны рэліз 15.05.2025, а у гэтую суботу адбудзецца рэліз у вольным доступе аднагалосай беларускай агучкі ад Vožyk (пераклад таксама - Вожыкаў).
Паглядзець і спампаваць 4 сезон з беларускай агучка можна будзе вось тут - Каханне, смерць і робаты / 4 сезон і на Баравіку.

Агульны ўзроставы рэйтынг серыяла - 17-18+.

#news #love_death_and_robots
🔥2
Дадалі 4-і сезон у беларускай агучцы - "Каханне, Смерць і Робаты / Love, Death & Robots"

Пераклад і агучка - Vožyk.

Глядзець 4 сезон у беларускай агучцы ад Vožyk, па спасылцы - Каханне, смерць і робаты / 4 сезон.

Пампаваць усе серыі на:
- Баравіку (1 сезон)
- Баравіку (2 сезон)
- Баравіку (3 сезон)
- Баравіку (4 сезон)
- Старонцы сезона

Узроставыя абмежаванні: TV-MA, 17+

#love_death_and_robots
👍21
Дадалі 4 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Беатрыс застаецца пад дажджом у кампаніі бязмозгага каня, у той час як Вірт і Грэг павінны запытаць кірунак у шматлюднай каланіяльнай карчме пад назвай "Цёмны Ліхтар", дзе раскрываюцца нечаканыя таямніцы пра Невядомае.

Глядзець серыял у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 4 серыя.

Пампаваць усе серыі на Баравіку і на старонцы сезона.

P.S. Рэйтынг: TV-PG, 8+

#over_the_garden_wall
1👍1🔥1
Навіны

- Эксперымент з рэкламай скончаны, прыбралі рэкламу з сайта;
- На старонку тайтла дадалі больш мета-дадзенных, накшталт рэйтынга (з розных пляцовак з водгукамі) і ўзроставых абмежаванняў. Крыху пазней гэтыя параметры з'явяцца у фільтрах;
- Узроставыя абмежаванні у фармаце TV-* бяром з IMDB, па ім можна клікнуць і атрымаць больш падрабязнасцей;
- Абмежаванні па гадам бяром з сайта commonsensemedia.org ;


#news
👍4🔥1
Навіны

- Нажаль, праз тэхнічныя праблемы сёння рэлізу 5 серыі "Па-за садовым плотам" не будзе, ён пераносіцца на заўтра (02.06);
- Дзякуючы кааперацыі з адным добрым сэрвісам, атрымалась дадаць больш крыніц метададзенных для тайтлаў. Тое ж самае хутка будзе для кожнай серыі серыяла;
- Каб не сумаваць у чаканні новай серыі - правядзем выбары-дурыбары на якіх абяром наступны тайтл для пераклада і агучкі. Спіс кандыдатаў і іншая інфармацыя у наступным запісу;

#news
Выбары 06.2025

Кандыдаты:

1. Другі сезон серыяла Сусветная змова / Inside Job (2022, 8 эпізодаў). Другі сезон атрымаўся не такім цікавым як першы,
але гэта ваш кандыдат, калі вам трэба закрыць гештальт і паглядзець увесь серыял з беларускай агучкай. Аднагалосая агучка, як і у першым
сезоне - Kambeg.

2. Міні-серыял Scavengers Reign (2023, 12 эпізодаў). Вам спадабаліся Частыя пабочныя эфекты? Трэба яшчэ нешта цікавае і незвычайнае? Джозэф Бэнэт ужо стварыў для
вас выдатны наступны серыял. Scavengers Reign - ваш кандыдат! А яшчэ, вы можаце прапанаваць для яго свой варыянт перакладу назвы у каментарах. Чакаецца пераклад і шматгалосая беларуская агучка ад Мой родны гук.

P.S. Апошні дзень галасавання - 08.06.

#voting
Дадалі 5 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Ці насамрэч у велізарным асабняку мільянера Квінсі Эндзікотта жыве прыгожы прывід, ці чайны барон патроху вар'яцее? Грэг і Фрэд Конь прыступаюць да справы!

Глядзець серыю у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 5 серыя.

Пампаваць усе серыі на Баравіку і на старонцы сезона.

Рэйтынг: IMDB - 8.7, Таматная свежасць - 96
Узроставыя абмежаванні: TV-PG, 8+

#over_the_garden_wall
👍2
Дадалі 6 серыю, 1 сезона у беларускай шматгалосай агучцы - "Па-за Садовым Плотам / Over the Garden Wall"

Мы далучаемся да Вірта і Грэга ў падарожжы на пароме краіны Жабаў, пакуль яны набліжаюцца да Аделаіды. Але чаму Беатрыс выглядае такой засмучанай? Сітуацыя становіцца нервовай і для Грэга, калі ён усведамляе, што яго ўласная жаба, магчыма, будзе лепш сабе пачуваць са сваімі таварышамі.

Глядзець серыю у агучке ад Мой родны гук, па спасылцы - Па-за Садовым Плотам / 1 сезон / 6 серыя.

Пампаваць усе серыі на Баравіку і на старонцы сезона.

Рэйтынг: IMDB - 8.7, Таматная свежасць - 96
Узроставыя абмежаванні: TV-PG, 8+

#over_the_garden_wall
👍2
Таксама, нагадваем, што у нас праходзяць выбары, на якіх вы можаце абраць наступны мультсерыял для агучкі. Хутка апошні дзень галасавання, пакуль перамагае Scavengers Reign.
BelMult pinned «Выбары 07.2025»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
BelMult
Выбары 07.2025
Вось і ўсё. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымаў другі сезон Сусветнай змовы.

Пакуль другі сезон будзе агучвацца, вы можаце пераглядзець ці спампаваць першы сезон у агучцы Kambeg.
Другі сезон ужо даступны, але толькі у арыгыніальнай агучцы - англійскай.

P.S. Шчыра кажучы, вынікі нас здзівілі, але што ёсць то ёсць. Гэта не значыць што пераклада і агучкі Scavengers Reign не будзе, але яна пераносіцца на больш позні тэрмін.

P.P.S. Шчыры дзякуй усім, хто прыняў удзел у выбарах!
5
Баравік усё?

Ужо як мінімум 2 дні папулярны беларускі вэбсайт з тарэнтамі недасяжны. Ці адновіць ён сваю працу ўвогуле - невядома. Будзем спадзявацца на лепшае, таму што на сайце захоўвалася шмат цікавых старых праектаў, дадаваліся новыя.
BelMult рэлізіў там свае мультсерыялы у палепшанай якасці. Мы выкладалі таксама новыя фільмы і агучкі мультсерыялаў якія хаваліся за пэйволамі на іншых сайтах.

Наш кантэнт у палепшанай якасці (вышэй бітрэйт, чым на сайце) вы можаце пампаваць на страноках патрэбных сезонаў, наверсе кожнай.

P.S. Калі Баравік не адновіць сваю працу бліжэйшы час, мабыць трэба рабіць новы, як вы лічыце?

#news
🫡3🙏1