#лекцыя
ПАЭТЫЧНАЯ МАЙСТЭРНЯ
МАКСІМА БАГДАНОВІЧА
09/03/2023, 19:00
📍Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Як ударыш па ім, – ён, як звон, зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.
Працаваць менавіта так над кожным вершам заклікаў Максім Багдановіч сваіх калег. А якія патрабаванні былі ў маладога паэта да сябе? Як ён ставіўся да ўласнай вершатворчасці? Як працаваў і да якіх вышыняў імкнуўся?
На гэтыя і іншыя пытанні паэтычнага майстэрства Максіма Багдановіча паспрабуе адказаць пад час лекцыі паэт і загадчык музея Міхал Бараноўскі.
Запрашаем!

👍5❤3🔥3
#імпрэза
ВЯСЕННІ ДЫВЕРТЫСМЕНТ
17/03/2023, 19:00
📍 Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Запрашаем на музычна-паэтычную імпрэзу з удзелам ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
Выканаўцы: салісты ансамбля «Класік-Авангард», лаўрэаты міжнародных конкурсаў – Вікторыя Янушкевіч (флейта), Кірыл Целяпнёў (кларнет), Максім Юргілевіч (габой), Максім Забара (фагот).
Праграма:
1. Карл Гёпфарт. Квартэт для флейты, габоя, кларнета і фагота ў 3-х частках.
2. Жак Ібер. 6 п’ес для трыа духавых інструментаў.
3. Тошы Нагата. Санаціна для квартэта драўляных духавых інструментаў у 3-х частках.
4. Іліё Валантэ. «У амерыканскім стылі».
Вясновыя гімны-вершы ад Максіма Багдановіча і іншых зорак беларускай паэзіі ХХ стагоддзя прагучаць у выкананні загадчыка музея Міхася Бараноўскага.

❤7👍2
#імпрэза #дзень_паэзіі
ПРАЧУЛЫМ РАДКОМ...
21/03/2023, 18:30
📍 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
“Паэзія – хвароба ўсіх вякоў. Паэзія – служанка й каралева,” – пісаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін. 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і канал “Культура” Беларускага радыё запрашаюць разам адзначыць гэтае выдатнае свята.
“Адным штрыхом” і “Прачулым радком…” – паэтычныя праекты канала “Культура”, якія штодня знаёмяць слухачоў з паэтычным сусветам. У святочны вечар ў выкананні актораў і супрацоўнікаў канала “Культура” прагучаць вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў. У вечарыне возьмуць удзел Алег Вінярскі, Навум Гальпяровіч, Маргарыта Захарыя, Уладзімір Трапянок.
А таксама наведвальнікі атрымаюць унікальную магчымасць пачуць галасы Петруся Броўкі, Сяргея Грахоўскага, Пімена Панчанкі ў запісах з фондаў канала “Культура”.
Уваход вольны!

👍10
#лекцыя
ЯК СВЕТЛАГА РАННЯ, ВІТАЕМ ПРЫХОД…
15/03/2023, 18:00
📍Літаратурны музей Петруся Броўкі
Беларусы – народ, які мае ўсё, каб з гонарам казаць пра гэта. Натуральна, што кожная нацыя павінна мець сваю канстытуцыю, сцяг, гімн і іншыя безумоўныя пацверджанні. На лекцыі “Як светлага рання, вітаем прыход…” раскажам вам пра ўклад Петруся Броўкі ў станаўленне атрыбутаў сапраўднай нацыі – на пэўным этапе народны паэт Беларусі мог стаць яшчэ і аўтарам беларускага гімна.

👍3
#прафсаюзы
15 сакавіка 2023 года, з нагоды Дня Канстытуцыі, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася сустрэча адміністрацыі ўстановы са старшынямі галіновых прафсаюзаў г.Мінска.
Для гасцей музея правялі аглядавую экскурсію па эспазіцыі, а таксама падрабязна пазнаёмілі з паслугамі і турыстычным патэнцыялам філіялаў музея.
Удзельнікі сустрэчы падкрэслілі важнасць захавання і папулярызацыі нацыянальнай літаратурнай спадчыны і абмеркавалі планы па актывізацыі наведвання музейных аб’ектаў прафсаюзнымі арганізацыямі.

👍2
#майстар_клас #маляваныя_дываны
АДТУЛІНЫ-АДСЮЛІНЫ
практычны лекторый па роспісе маляваных дываноў
25/03/2023, 14:00
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Запрашаем дзяцей і дарослых на практычны лекторый па роспісе маляваных дываноў з навуковым супрацоўнікам музея - мастачкай Ірынай Князевай.
Занятак пройдзе на базе выставы “Казкі з маляванак”. На сонечнай балюстрадзе, у асяроддзі казачнага гаю віцебскіх маляванак, удзельнікаў чакае цікавы расповяд майстра пра мастацтва маляваных дываноў і практычная частка – выраб сурвэткі (мініяцюрнага дыванка) у дадзенай тэхніцы.
Чакаем усіх ахвочых дакрануцца да культурных каранёў – паспрабуем разам спасцігнуць некаторыя іх таямніцы!
Запіс па тэл. +375 17 395 44 47, +375 17 363 94 65.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Кошт удзелу: дарослыя – 10 руб., дзеці да 12 гадоў – 7 руб.
Квіткі можна набыць анлайн або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.
Наш адрас: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

❤5
#юбіляр #Паўлюк_Прануза
…На фронце, не ведаўшы стомы,
Краіну сваю вызваляў.
Далёка ад роднага дому –
Армейскім пісьменнікам стаў…
(М.Хведаровіч)
18 сакавіка адзначаем 105 год з дня нараджэння пісьменніка Паўлюка Пранузы.
На сайце музея падрыхтавалі невялікую віртуальную выставу, прысвечаную юбіляру. Там можна пазнаёміцца з некаторымі музейнымі прадметамі з асабістага фонду пісьменніка.
http://bellitmuseum.by/virtualnaya-vystava-da-105-goddzya-z-dnya-naradzhennya-paulyuka-pranuzy/

#міжнароднае_супрацоўніцтва #Узбекістан
ЛІТАРАТУРНЫ МОСТ СЯБРОЎСТВА:
БЕЛАРУСЬ І УЗБЕКІСТАН
міжнароднае мерапрыемства
21/03/2023, 11:00
📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
У Сусветны дзень паэзіі у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца міжнародная літаратурная імпрэза “Літаратурны мост сяброўства: Беларусь і Узбекістан”.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах дзён літаратуры Узбекістана ў Беларусі сумесна з рэдакцыйна-выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда” і грамадскім аб’яднаннем “Саюз пісьменнікаў Беларусі”.
Падчас мерапрыемства прагучаць даклады прадстаўнікоў музейнай супольнасці, выступленні навукоўцаў, літаратараў. Сярод іх – галоўны рэдактар часопіса “Полымя” В.А.Шніп, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Ю.А.Алейчанка, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча М.А.Бараноўскі і інш.
З боку Узбекістана ў мерапрыемстве возьмуць удзел: саветнік старшыні Саюза пісьменнікаў Узбекістана, паэт і перакладчык Салім Ашур, галоўны рэдактар аб’яднанай рэдакцыі часопісаў “Шарк юлдузі” (“Зорка Усхода”) Сіражыддзін Рауф, выканаўчы дырэктар грамадскага фонда імя Алішэра Навоі Алімджон Давлятаў, член Саюза пісьменнікаў Узбекістана, паэт і перакладчык Мікалай Ільін, член Саюза пісьменнікаў Узбекістана, галоўны рэдактар газеты “Інсон ва конун” Кучкар Наркабіл.
Таксама ў мерапрыемстве прыме ўдзел грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя выпускнікоў ВНУ”. У выкананні студэнтаў – прадстаўнікоў Рэспублікі Узбекістан – прагучаць творы беларускіх пісьменнікаў на ўзбекскай мове, будуць прадстаўлены нацыянальныя мастацкія нумары.
Запрашаем далучыцца ўсіх зацікаўленых.
Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Тэл.для даведак: +375 17 395 44 47 (Наталля Валер’еўна Калядчык).

👏4👍1
Forwarded from Радыё "Культура"
🎙 Святочныя імгненні Сусветнага дня паэзіі ад канала "Культура" Беларускага радыё і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры!
👏5❤4
Творчай сустрэчай літаратараў Беларусі і Узбекістана ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры быў адзначаны Сусветны дзень паэзіі. 21 сакавіка тут адбылася Міжнародная літаратурная імпрэза “Літаратурны мост сяброўства: Беларусь і Узбекістан”.
❤3