Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Новай прэзідэнткай Еўрапарламента стала дэпутатка з Мальты Рабэрта Мэтсола.
Мэтсола займае прынцыповую пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. Яна была адной з ініцыятарак першай рэзалюцыі ЕП, прынятай у 2020 годзе, і актыўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух.
Мэтсола займае прынцыповую пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі. Яна была адной з ініцыятарак першай рэзалюцыі ЕП, прынятай у 2020 годзе, і актыўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух.
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Папа Рымскі Францыск вырашыў накіраваць 100 тысяч еўра на дапамогу мігрантам, якія захраслі на мяжы Беларусі і Польшчы. Частка грошай пойдзе польскай арганізацыі Caritas Polska.
Ці атрымаюць гэтыя грошы беларускія ўлады, пакуль не зусім зразумела. Але тыдзень таму Ватыкан наведваў намміністра замежных спраў, які сустракаўся ў тым ліку з дзяржсакратаром (аналаг прэм'ер-міністра).
А ў гандлёва-лагістычным цэнтры ў Брузгах цяпер жыве каля 500 мігрантаў. Яны па-ранейшаму спадзяюцца на "гуманітарны калідор" у Германію.

Нават у «тэхнічнай» справаздачы ICAO па пасадцы Ryanair ёсць цікавыя дадзеныя, якія сведчаць пра несастыкоўкі афіцыйнай версіі Мінску. Справаздачу вывучыла @novaya_pishet.
Так, дыспетчар паведаміў экіпажу, што ліст «салдатаў ХАМАС» быў накіраваны некалькім аэрапортам. Але адкуль ён гэта ведаў, невядома.
Акрамя таго, Беларусь прадставіла ICAO толькі скрыншот «ліста ХАМАС», таму атрымаць метададзеныя немагчыма. І вішанька на торце: ліст з пагрозай паступіў у аэрапорт Мінска ў 12:56:45, але Беларусь прадставіла ICAO скрыншот з іншым часам – 12:25.

Сёння "ўваскрос" не толькі Назарбаеў. Праз некалькі месяцаў маўчання ў Твітары з'явіўся Раман Пратасевіч. Ён заявіў, што неўзабаве ў яго жыцці неўзабаве адбудуцца "некаторыя змены”.
У якасці спойлера блогер выставіў сумеснае фота з прарасійскім дзеячам Дзмітрыем Беляковым, які цяпер прадстаўляе арганізацыю "Сістэмная праваабарона".
Варта зазначыць, што вяртанне Пратасевіча супала з выхадам справаздачы ICAO па пасадцы ў Беларусі самалёта Ryanair.

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️«Я, напэўна, памру». Палітвязень Яўген Бароўскі не атрымлівае лячэння ў калоніі
Тры тыдні Яўген Бароўскі хварэе, аднак нічога, акрамя "Ібупрафена", для лячэння яму не даюць. Да таго ж адміністрацыя папраўчай калоніі №15, дзе ён утрымліваецца, не дазволіла жонцы Яўгена, Вераніцы Бароўскай, перадаць мужу медыкаменты. Цяпер жа ягоны стан цяжкі, кажа Вераніка.
🔻Яўген напісаў адміністрацыі калоніі заяву на атрыманне медбандэролі ад сваякоў. Але яму адмовілі, аргументуючы тым, што ў медсанчастцы ПК-15 медыкаментаў досыць.
Падчас чарговага тэлефанавання 16 студзеня Яўген сказаў: «Я, напэўна, проста памру тут — мне настолькі дрэнна».
«Ён тэлефанаваў у жудасным стане. У яго нос апухлы, ён страшэнна кашляе і ў яго баліць галава, бо, хутчэй за ўсё, ужо пачаўся гаймарыт», — распавяла Вераніка.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉https://bit.ly/3nD6d6J

Forwarded from ChessMaster
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️ Важный урок
Forwarded from БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
baj.by
Журналиста Александра Ивулина осудили на два года колонии | baj.by
17 января в суде Советского района Минска начинается процесс над спортивным журналистом и футболистом ФК «Крумкачы» Александром Ивулиным. Дело рассматривает судья Сергей Шатило. Александра Ивулина обвиняют по ч. 1 ст. 342 УК («Организация и подготовка действий…
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Затрымана сябра Прэзідыўма БСДП Людміла Волкава
Вядома, што сёння па яе на працу прыйшлі праваахоўнікі. Разам з ёй яны накіраваліся да Людмілы дамоў, дзе зладзілі вобшук. Пасля таго, як тэлефон патрапіў у рукі праваахоўнікаў, афіцыйная сімволіка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі на ТГ-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі ТГ-канала былі выдалены.
Увечары стала вядома, што Людміла знаходзіцца на Акрэсціна. Яе абвінавачваюць па арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Крыніца: @BSDP_Hramada
🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna

❗У Беларусі затрыманы пісьменнік і журналіст Севярын Квяткоўскі, паведамляе @by_culture
Радио LRT представляет первый подкаст на русском языке, целью которого будет деконструкция дезинформации.
Подкаст под названием «Доверяй, но проверяй» будет публиковаться в радиотеке Радио LRT каждый четверг, а слушатели Радио LRT услышат его фрагмент по пятницам в 16:05 во время передачи на русском языке.
В создание подкаста свой вклад внесет журналистка Белла Фокс, побывавшая в тюрьме за критику белорусских властей.
«Испытав на себе, насколько дезинформация вредна для общества - я всегда была борцом за правду. Я очень рада, что у меня есть возможность внести свой вклад в этот новый подкаст, целью которого является деконструкция распространяющейся как вирус, систематической и целенаправленно насаждаемой лжи», говорит Белла.
Соавтор подкаста - редактор Департамента национальных программ Радио LRT Моника Юшкявичюте-Муравьева, рассказала, что в передачах также планируется представить интервью с личностями, которые борются за ценности демократии, известными не только в Литве, но и за рубежом.
Photo: LRT.

Многие слышали новость о том, что делегация "граждан Литвы" отправилась налаживать связи с беларуским режимом. О том как пропагандисты пытаются влиять на общественное сознание беларусов - мы поговорили с председателем Беларуской Ассоциации Журналистов Андреем Бастунцом. Выводы делайте сами.
https://www.lrt.lt/mediateka/audio/pasitikek-bet-tikrink-doveriai-no-proveriai

Patikimiausias ir moderniausias Baltijos šalių visuomeninis transliuotojas.
Pasitikėk, bet tikrink / Доверяй, но проверяй - Radioteka - LRT
Pasitikėk, bet tikrink / Доверяй, но проверяй, Radioteka, Mediateka, LRT
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Идеи для выпусков на государственном радио Литвы вы можете оставить в комментариях.
Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Палітзняволенай Вользе Класкоўскай прысудзілі 2,5 гады калоніі
У судзе Маскоўскага раёна Брэста вынеслі прысуд па справе палітзняволенай Вольгі Класкоўскай, якую распачалі супраць яе, калі яна ўжо абдывала тэрмін у гомельскай жаночай калоніі па іншай справе. Год таму Вольгу асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе, цяпер яе судзілі па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) за каментар у адрас брэсцкага міліцыянта.
За «абразу прадстаўніка ўлады» Вользе прысудзілі 1,5 года хатняй хіміі. Шляхам складання тэрмінаў Класкоўскай прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
‼️У судовым працэсе палітзняволеная ўдзельнічаць адмовілася, паколькі «суд над ёй незаконы і несправядлівы» і са словамі «Жыве Беларусь» пакінула пасяджэнне.

Forwarded from Революция Сознания (Бычковский)
Зянон Пазьняк! Какое ваше мнение о нём на сегодняшний день?
Anonymous Poll
42%
Настоящий патриот и лидер! Уверен, он именно тот мудрец, который способен вывести страну из кризиса!
38%
Вчерашний день! Он себя исчерпал и исторически стёрся, максимум на что он способен - писать мемуары!
20%
Абсолютно нейтральное отношение. Мало того, я вообще не понимаю, что он здесь делает!?
Forwarded from ✙Борітесь - Поборете✙
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from DW Беларусь
США обвинили чиновников Беларуси в пиратстве из-за перехвата рейса Ryanair. Позиция Минюста США: гендиректор белорусского предприятия по аэронавигационному обслуживанию воздушного движения "Белаэронавигация" Леонид Чуро, его заместитель Олег Казючиц и еще два сотрудника органов госбезопасности Беларуси сфабриковали сообщение о бомбе в лайнере Ryanair, чтобы арестовать политического активиста.
Подобный сговор не только нарушил международные нормы и уголовное законодательство США, но потенциально поставил под угрозу жизни невинных пассажиров, отметили в ведомстве. А на борту были четыре гражданина США.

Forwarded from НАРОДНАЯ ГРАМАДА || STATKEVICH
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
Кароткая тэорыя Учынка
Каб нацыя не знікла, яна павінна ганарыцца сабой.
Маральная эвалюцыя чалавецтва, цывілізацый, дзяржаў скіроўваецца самаахвярнымі альтруістычнымі ўчынкамі асоб, якія апынуліся ў сітуацыі маральнага выбару. Гэтыя Учынкі (так будзем называць іх далей) стварылі сусветныя рэлігіі, нацыі, ідэалогіі. Яны стаяць у цэнтры мастацтваў. Па-сутнасці, Учынкі - гэта першыя і першапачатковыя мастацкія творы. Разгледзім іх змест, матывы, віды, механізм уплыву і ролю.
1. Сутнасць і перадумовы Учынка.
Учынак - самаахвярнае, бескарыслівае і дабраахвотнае дзеянне асобы, якое апынулася ў сітуацыі маральнага выбару паміж самазахаваннем і ахвяраваннем сабой дзеля альтруістычных мэтаў. Учынак скіраваны на сцвярджэнне канкрэтных ідэалістычных каштоўнасцяў, на абарону пэўнай чалавечай супольнасці.
Перадумовай Учынка з'яўляецца наяўнасць у іх актара наступных якасцяў:
моцна выяўленых пачуццяў уласнага гонару і годнасці;
маральных нормаў і ідэалагічных перакананняў;
пачуцця адказнасці за пэўную чалавечую супольнасць;
моцнай волі.
2. Матывы Учынка.
Штуршком да Учынка з'яўляецца пагроза ідэалам асобы і правам ці існаванню чалавечай супольнасці, за якую яна адчувае адказнасць. Калі такая пагроза абражвае маральнае пачуццё асобы, калі бяздзеянне робіцца нясцерпным для яе гонару і годнасці, калі асоба валодае дастатковымі валявымі якасцямі, яна робіць выбар на карысць Учынка.
3. Віды Учынкаў.
Учынкі розняцца:
ступенню ахвярнасці іх актараў - дабрабытам, свабодай, жыццём;
падрыхтаванасцю - ад спантаннага ("на адрэналіне") да доўга рыхтуемага;
працягласцю - ад аднамомантнага да працяглага на доўгі час (напрыклад, нязломнасць вязня);
маштабам уздзеяння - ад лакальнага да сусветнага.
4. Этапы ўздзеяння Учынка на грамадства.
1) Учынак спараджае эмацыйны водгук у аднадумцаў яго актара. Прыклад Учынка падштурхоўвае да яго паўтору тых, хто раней вагаўся перад маральным выбарам. Пачынаецца "ланцуговая рэакцыя" такіх учынкаў.
2) Для людзей усё каштуе столькі, колькі за гэта гатовы заплаціць. Калі за перакананні нехта ахвяруе сабой, то, значыць, гэта вельмі важныя і праўдзівыя перакананні. Недарэмна ж у Шылера сказана: "Справа дакладная, калі пад ёй бруіцца кроў".
У адпаведнасці з такою логікай бескарыслівыя і самаахвярная Учынкі павышаюць аўтарытэт перакананняў і мэтаў іх актараў сярод раней абыякавых людзей. Колькасць прыхільнікаў гэтых перакананняў і мэтаў расце.
3) Каштоўнасці Учынка, калі яны не пярэчаць базавым патрэбам большасці, робяцца прызнаным маральным ідэалам супольнасці, дзеля якой ён быў здзейснены.
5. Пасіўная падтрымка Учынка.
Сітуацыі маральнага выбару, які стаў прычынай Учынка, можа ўвогуле не існаваць для пасіўнай большасці грамадства, пакуль не закрануты яе асабістыя матэрыяльныя інтарэсы. Калі ж Учынак паўтараецца рознымі людзьмі, калі ён робіцца вядомым большасці, а яго мэты супадаюць з яе інтарэсамі, то большасць пачынае пасіўна падтрымліваць мэты Учынка.
6. Ухіленне ад уздзеяння Учынка.
Часта актыўныя чальцы грамадства, нават падзяляючы мэты Учынка, не могуць стаць іх адкрытымі прыхільнікамі з-за страху негатыўных наступстваў для сябе. Каб захаваць самапавагу, яны звычайна выкарыстоўваюць наступныя стратэгіі ўхілення ад уздзеяння Учынка:
1) Ігнараванне Учынка - "Мне зараз не да таго".
2) Дыскрэдытацыя актараў Учынка - "Гэта ўсё падстроена", "Яны - агенты ўладаў", "Яны за грошы працуюць на знешнія сілы", "І тыя, і гэтыя аднолькавыя", "Цяперашнія ўжо накраліся, а новыя пачнуць красці зноў".
3) Дыскрэдытацыя Учынка - "Гэта нічога не дае", "Гэта толькі падстаўляе людзей", "Гэта правакуе рэпрэсіі", "Гэтым могуць скарыстацца знешнія варожыя сілы" і г.д.
4) Пошук аб'ектыўных падстаў - "А хто будзе карміць маіх дзяцей", "Без мяне мая справа загіне" і г.д.
Звычайна, першымі аргументы для дыскрэдытацыі Учынка і яго актараў яўна ці няяўна прапануюць праціўнікі яго каштоўнасцяў і мэтаў.
7. Учынак і мастацтва.

У цэнтры выбітных твораў мастацтва знаходзяцца героі сапраўдных ці прыдуманых Учынкаў. Думаю, што першыя творы мастацтва - малюнкі на сценах пячор ці першыя песні былі прысвечаны Учынкам герояў, якія ўратавалі сваіх супляменнікаў ад страшнага драпежніка ці, дзякуючы здабытай у небяспечным паляванні вялікай жывёле, - ад галоднай смерці.
Па сутнасці, сам Учынак з'яўляецца творам мастацтва - ён мае сваю фабулу, галоўнага героя, валодае драматизмам. Але драматычнае ўздзеянне Учынка большае, чым у мастацкага твора на аналагічную тэму. І яго актар, адрозна ад акцёра ў мастацкім творы, сапраўды валодае якасцямі, неабходнымі для Учынка, а не імітуе іх. Арыгінал заўсёды лепей за копію.
8. Учынак і рэлігія.
Кожная з сусветных рэлігій пачыналася з Учынка яе заснавальніка. Гэта - спроба Аўраама прынесці ў ахвяру любімага сына, адмова Буды ад багатага і бяспечнага жыцця, смяротна небяспечная выправа прарока Мухамеда з Медыны, свядомы выбар Ісусам Хрыстом пакутніцкай смерці на крыжы. Выбар, шматкроць паўтораны яго паслядоўнікамі, публічная пакутніцкая смерць якіх на рымскай арэне ўзняла хрысціянства над тагачаснымі рэлігіямі. Менавіта хрысціянства сфармавала маральныя нормы сучаснай цывілізацыі.
Без Учынка Хрыста свет быў бы іншым. Не думаю, што лепшым.
9. Учынак і нацыя.
Колькасць сфарміраваных нацый у свеце ў дзесяткі разоў меншая, чым колькасць чалавечых супольнасцяў са сваёй адметнай мовай і тэрыторыяй рассялення. Для стварэння і ўстойлівага існавання нацыі патрэбна яшчэ яе ідэалогія, якая абапіраецца на даўнюю нацыянальную гісторыю і Учынкі дзеля нацыі ў гэтай гісторыі. Нацыянальнае пачуццё грунтуецца на нашых родавых інстынктах прыналежнасці да свайго роду ці племені. Але гэтыя інстынкты могуць скіроўваць чалавека і да іншай нацыі, больш аўтарытэтнай і паспяховай за яго родную.
Каб нацыя не знікла, яна павінна ганарыцца сабой. Яна павінна ва ўсё часы мець сваіх герояў, свае Учынкі дзеля яе.
Пасля мінулага года я стаў меней хвалявацца за будучыню беларускай нацыі.
10. Учынак і ідэалогія.
Поспех ідэалогій пачынаецца з Учынкаў іх адэптаў. Гэта таксама тычыцца ідэалогій капіталізму і камунізму, якія ў першапачатковых крайніх формах маглі абапірацца на моцныя чалавечыя інстынкты сквапнасці (капіталізм) ці зайздрасці (камунізм). А таксама на матэрыяльныя інтарэсы ўплывовых ці шматлікіх сацыяльных слаёў. Але, для кансалідацыі прыхільнікаў, ім на пачатку, ўсё роўна, спатрэбілася Учынкі ідэалістаў дзеля абароны "свяшчэннага права ўласнасці" і свабоды эканамічнай дзейнасці альбо дзеля справядлівасці і "роўнасці ўсіх людзей".
Ідэя свабоды не можа ў такою жа ступені абапірацца на чалавечыя інстынкты ці інтарэсы ўплывовых альбо масавых сацыяльных слаёў. Таму яе поспех у большай ступені залежыць ад Учынкаў тых, каму свабода неабходная, як паветра. Тых, хто "палівае дрэва свабоды".
На завяршэнне.
Спадзяюся, што гэты тэкст дапаможа чытачу лепей зразумець сэнс Учынкаў і матывы тых, хто іх здзяйсняе. І, магчыма, падштурхне актараў Учынкаў да выказванняў па гэтай тэме. Такія выказванні дапамогуць беларусам і ўсяму свету глыбей асэнсаваць сутнасць працэсаў, што адбываюцца зараз у нашай краіне і з намі.
Я амаль не ўжываў прыкладаў з нашай сучаснасці. Але чытачы могуць самі запоўніць гэты прабел лепей за мяне.
Мікалай Статкевіч, г. Гомель, следчая турма нумар 3, 3-7 снежня 2021 г.

❗️У Гродне лекара-неўролага асудзілі да 4 гадоў калоніі. На судзе ён заявіў пра збіццё
У судзе Ленінскага раёна Гродна абвесцілі прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволенага нарколага Аляксандра Цялегі. Трэцяга траўня мінулага года Аляксандра затрымалі ў Барысаве за каментары ў сацсетках і змясцілі пад варту ў гродзенскую турму, дзе ён утрымліваецца і па сённяшні дзень.
На судзе стала вядома, што ён пакінуў 32 каментары ў дачыненні да чыноўнікаў. Ягоныя дзеянні кваліфікавалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 364 (пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), 391 (абраза суддзі). На працэсе стала вядома, што адзін з пацярпелых па справе збіваў Цялегу пры затрыманні.
У выніку, суддзя Ганна Леўсік прызнала палітвязня вінаватым і асудзіла да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне запрашваў у суда пракурор Ефімовіч.
Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3AlV2EM