Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.85K photos
109 videos
2 files
1.2K links
Download Telegram
Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай

6 сакавіка ў 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордай: ідэйны змест літаграфічнага цыкла».

Ад Крэва да Нясвіжа — разам з Напалеонам Ордай удзельнікі здзейсняць сімвалічнае падарожжа па прасторы былой Рэчы Паспалітай. Падчас сустрэчы гаворка пойдзе пра тое, чаму малюнкі Орды сталі адным з галоўных візуальных сведчанняў гістарычнай велічы і як варшаўскія літаграфічныя майстэрні XIX стагоддзя дапамаглі захаваць архітэктурную спадчыну Беларусі, Літвы і Украіны.

Праводзяць:
Юрась Куўшынаў — гісторык і гід па Варшаве (офлайн)
Аляксей Ластоўскі — акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі (онлайн)

🕕 Пачатак: 18:00
🎟 Уваход: данат ад 20 зл.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца гісторыяй, мастацтвам і нашай агульнай культурнай спадчынай.
👍17👏1🙏1
Forwarded from Наша Ніва
Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года

Спадчына беларускага першадрукара Францыска Скарыны папоўнілася яшчэ адным каштоўным артэфактам. Даследчыца Вольга Шутава выявіла ў Бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў нямецкім Веймары невядомы дагэтуль асобнік «Псалтыра», выдадзенага Скарынам у Вільні ў 1522 годзе. Кніга хавалася ў фондах пад памылковым апісаннем і перажыла нават разбуральны пажар пачатку 2000-х.

https://nashaniva.com/389559

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389559
32👍9😍5🙏2👏1
Forwarded from Наша Ніва
Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Восем дзесяцігоддзяў не існуе знакамітага Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, аднак яго фонды, расцярушаныя паміж архівамі Літвы і Беларусі, дагэтуль захоўваюць свае таямніцы.

Беларускай даследчыцы ўдалося разблытаць адзін гістарычны клубок і вярнуць сапраўдныя імёны беларускіх дзеячаў партрэтам, якія дзесяцігоддзямі памылкова прыпісваліся іншым людзям або заставаліся ананімнымі.

https://nashaniva.com/389221

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389221
👍11🔥2
Беларусы ў Латвіі (1918–1945)

У Беластоку выйшла манаграфія гісторыка, прафесара Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Латвіі (1918—1945 гг.)» (Беларускае Гістарычнае Таварыства, Фонд Kamunikat.org) — 1054 старонкі працы, падрыхтаванай на падставе шматгадовых пошукаў у архівах і бібліятэках Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы, Германіі, Польшчы, Расіі, Чэхіі і Эстоніі.

Кніга паказвае гісторыю беларускай супольнасці на фоне ключавых этапаў латвійскай гісторыі: змагання за незалежнасць, будавання дэмакратычнай дзяржавы, усталявання аўтарытарнага кіравання, а таксама савецкай і нямецкай акупацый. Менавіта ў міжваенны час Латвія стала адным з найважнейшых асяродкаў беларускага нацыянальнага руху па-за межамі радзімы.

Асобна разглядаюцца аспекты латвійска-беларускіх адносін, якія раней амаль не былі сістэмна апісаныя; у прадмове былы амбасадар Латвіі ў Польшчы Юрыс Пойканс называе кнігу істотным унёскам у абедзве гістарыяграфіі.

Падрабязней на Kulturoznawstwo Europy Środkowo-Wschodniej
16👍6🔥2👏2🙏2
✍️ Сёння 130 гадоў аўтару «Дыпламаванага барана» і «Свінтуса грандыёзуса» — Кандрату Крапіве

5 сакавіка 2026 года спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і першага з дзевяці народных пісьменнікаў Беларусі Кандрата Крапівы.

🧐 Ён нарадзіўся 5 сакавіка 1896 года ў вёсцы Нізок (цяпер Уздзенскі раён Мінскай вобласці). Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк» (да 1926 года), пазней — «Узвышша». Працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце.

Рэпрэсіі абышлі Крапіву бокам, магчыма, з-за неадназначных поглядаў аўтара.

🔗З гэтай нагоды «Будзьма!» успамінае жыццё, творчасць і шматгранную, часам неадназначную дзейнасць пісьменніка:

🔵Навошта Сталіну гэтая п’еса? «Хто смяецца апошнім». Кандрат Крапіва.

🔵130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤮7👍4🥴4🤔2🤷‍♂1💩1😐1😨1
Адукацыйная экскурсія "Літвіны ў Познані"

З нагоды чарговых пазнаньскіх "Казюкаў" і ў гонар шматлікіх літвінаў, чые жыцці і дзейнасць былі звязаныя з Познанню, 7 сакавіка адбудзецца адукацыйная экскурсія "Літвіны ў Познані". Ад Алдоны, жонкі караля Казіміра, і ад караля Ягайлы, і да Адама Міцкевіча, Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, Уладзіслава Сыракомлі і Канстантына Горскага – аўтара оперы "Маргер": дзе славутыя літвіны жылі ў Познані, дзе выступалі, чым цікавіліся, – пра гэта ўсё распавядзе прафесар гісторыі і сертыфікаваны гід па Познані Рышард Гжэсік.

Збор аб 11-й гадзіне ў суботу 7 сакавіка каля Ратушы
(насупраць уваходу, з усходняга боку).

Інфармацыя са старонкі арганізатара экскурсіі
👍14👏1🤝1
«Здарыўся цуд!» Дасьледнік пра знаходку ў Нямеччыне невядомага асобніка «Псалтыра» Скарыны: https://smarturl.click/E1akL

Невядомы дагэтуль асобнік «Псалтыра», выдадзенага Францішкам Скарынам, знайшлі ў бібліятэцы герцагіні Ганны Амаліі ў нямецкім Ваймары. Кніга хавалася ў фондах пад памылковым апісаньнем.

Большасьць такіх віленскіх «Псалтыроў» Скарыны знаходзяцца у расейскіх сховішчах. «Псалтыр» 1522 году ўваходзіць у «Малую падарожную кніжку». Дзякуючы Віктару Бабарыку гэтае выданьне ёсьць і ў Беларусі.
👍204👏1🙏1
🌈 У Магілёве паказалі спектакль пра Пятра I, не згадваючы пра спаленне горада ў 1708 годзе.

У Магілёве паказалі спектакль пра Пятра I для студэнтаў каледжаў. Пры гэтым у пастаноўцы не згадваецца, што ў 1708 годзе па яго загадзе горад быў спалены.

Чытайце далей на сайце BGmedia.
🏰🗡
Не працуе спасылка? Чытайце тут:
https://d33cj7nrgsky79.cloudfront.net/news/u-magilyove-pakazali-spektakl-pra-pyatra/
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬26💩12🔥2😨1
Forwarded from Наша Ніва
На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія экспанаты могуць вывозіць за мяжу?

На польскім інтэрнэт-аўкцыёне OneBid выставілі рукапісную кнігу XIX стагоддзя з парафіі ў Вялікіх Эйсмантах Гродзенскага раёна. Дакумент, мяркуючы па ўсім, пры невядомых абставінах знік з мясцовага касцёла і цяпер прадаецца як калекцыйны прадмет. Стартовая цана складае 700 еўра, піша @mostmediaio.

https://nashaniva.com/389764

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389764
🤔7😨4🤬3👍21
Белкульт: з 1990-х да сёння

Запрашаем на бясплатны анлайн-курс Максіма Жбанкова пра незалежную беларускую культуру — ад 1990-х гадоў да сёння. Гэта магчымасць убачыць Белкульт не як набор асобных падзей, а як жывую прастору, дзе нараджаюцца сэнсы, фармуюцца супольнасці і ўзнікаюць сацыяльныя рухі.

Курс будзе асабліва цікавы і тым, хто хоча адкрыць для сябе малавядомыя старонкі найноўшай беларускай культуры, і тым, хто пазнае ў ім уласнае юнацтва — рок-клубы, культурныя пляцоўкі, смелыя выставы, гучныя выданні і новыя формы мастацкага выказвання.

❗️Гэта курс для самастойнага навучання: бясплатна, у любы час і ў сваім тэмпе.

📘Унутры — аўтарскі погляд на ключавыя культурныя з’явы, асобы, артэфакты і крызіс 2020–2025 гг., а таксама канспекты і дадатковыя матэрыялы да кожнай тэмы.

Гэта не падручнік. Гэта спроба стварыць мапу беларускай культурнай мясцовасці для разумення падставовых трэндаў незалежнага Белкульту і ягонага супярэчлівага ўзаемадзеяння з дзяржаўнай культурнай палітыкай

🔗 Курс на learn4belarus
👍9🥰1
Адкрыта падпіска на кнігу «Могілкі беларусаў Падляшша»

Даследчыца Вольга Сямашка рыхтуе навукова-папулярнае выданне «Могілкі беларусаў Падляшша», прысвечанае гісторыі, культуры і ідэнтычнасці беларусаў Падляшша праз прызму могілкавых комплексаў. Яны паказваюцца як сведчанні гістарычных працэсаў, зменаў у грамадстве і трансфармацыі ідэнтычнасці супольнасці.

Выданне рыхтуецца ў цвёрдым пераплёце, з каляровымі ілюстрацыямі і фотаздымкамі. Імёны асоб, якія падтрымалі кнігу ў рамках падпіскі, будуць указаныя ў выданні па жаданні. Больш падрабязна тут.
👍81
Лекцыя-сустрэча «Падарожжа па Даўняй Літве з Напалеонам Ордам»

📌 Сустрэча адбылася ў рамках выставы “Беларусь Напалеона Орды”, якая праходзіць зараз у Варшаве. Яе выступоўца – гісторык і гід па Варшаве Юрась Куўшынаў – распавёў, якія працы для яго найбольш адметныя.

Больш на: https://racyja.com/by/kultura/lekcyja-padarozza-pa-daunjaj-litve-z-napaleonam-ordam/
👍9❤‍🔥3🔥1
🌷8 сакавіка: як узнікла свята і што насамрэч азначае

8 сакавіка: пачатак вясны, цюльпаны ў кветкавых крамах і ўсмешлівыя прыгожыя жанчыны.
Ці так усё проста з гэтым святам? Як яно ўзнікла і што насамрэч азначае?

Давайце сёння ўзгадаем гісторыю гэтага свята і ўспомнім жаночы рух у Беларусі.

➡️Чытайце па спасылцы

Што яшчэ пачытаць па тэме:

🔵Жаночы дзень 8 сакавіка: навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

🔵8 сакавіка — дзень цюльпанаў ці важная дата ў змаганні за правы жанчын?

🔵Адмена 8 сакавіка. Казка для дарослых ад Яны Вольскай
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍2🙉1
📌 25-годдзе з дня сваёй рэгістрацыі адзначыў Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Свята прайшло ў сценах музея 7 сакавіка.

🔻 На яго былі запрошаныя ганаровыя госці, якія спрычыніліся да дзейнасці музея, сябры ўстановы, журналісты.

🔻 Дзейнасць музея не абмяжоўваецца толькі музейнай справай, у іх ёсць і адукацыйная галіна – школа для дзетак, вывучэнне моваў для дарослых. Пры музеі працуе яшчэ бібліятэка і жаночы клуб.

https://racyja.com/by/kultura/muzej-imja-ivana-luckevica-u-vilni-adznacyu-svae-25-hoddze/
11👍1
Forwarded from Наша Ніва
Памёр прафесар Георгій Галенчанка — гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя

Ён нарадзіўся ў расійскім Петразаводску ў яўрэйска-ўкраінскай сям'і, але з дзяцінства жыў у Мінску. Тут вывучыў мову, тут палюбіў беларускую культуру.

https://nashaniva.com/389919

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/389919
😢226💔3🕊1