Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.44K photos
95 videos
2 files
885 links
Download Telegram
8 лютага 1886 года (140 гадоў таму) нарадзіўся беларускі гісторык. Вывучаў беларускае сярэднявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Удзельнічаў у працы Беларускага культурна-асветніцкага таварыства ў Бабруйску - Васіль Дружчыц.Яго працы, напісаныя з глыбокім разуменнем прадмета і ўвагай да дэталяў, да гэтага часу цытуюцца і перавыдаюцца, з'яўляючыся каштоўнай крыніцай для студэнтаў, навукоўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Дружчыц не проста збіраў факты; ён імкнуўся да іх асэнсавання, да выяўлення прычынна-следчых сувязяў, да стварэння цэласнай карціны мінулага. Ён бачыў гісторыю не як сухі пералік дат і падзей, а як жывы, развіваецца працэс, у якім пераплятаюцца лёсы людзей, гарадоў і цэлых дзяржаў.Спадчына Васіля Дружчыца-гэта не толькі яго навуковыя працы, але і прыклад самаахвярнага служэння навуцы і свайму народу. Ён паказаў, што гісторыя-гэта не проста акадэмічная дысцыпліна, а жывая сувязь пакаленняў, ключ да разумення сучаснасці і арыенцір для будучыні.
21👍6🙏3
🧐 У старым Берасьці закансэрвуюць руіны кляштара бэрнардынак

Руіны знаходзяцца на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці, іх закансэрвуюць дзякуючы дзяржаўнай праграме «Культурная прастора», паведамляе «Радыё Свабода», спасылаючыся на дзяржаўнае тэлебачаньне.

Кансэрвацыя адбудзецца ў спробе ўратаваць апошнія скляпеньні і калідоры, таксама гэта дапаможа дасьледаваць культурны слой вакол былога кляштарнага комплексу, адзначылі на дзяржаўнай тэлевізіі.


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙏8👍61👏1
Forwarded from Наша Ніва
У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930‑х — з іконай расійскага цара і імперскім трыкалорам

Ва ўчорашняй акцыі ўзялі ўдзел каля 150 чалавек — актывісты прыходу праваслаўнага храма Царскіх мучанікаў, навамучанікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя РПЦ, якія ўшаноўваюць сям’ю апошняга расійскага імператара Мікалая II.

https://nashaniva.com/387671

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/387671
🤬20🤯6🤮4🤷3💩1
Як у БССР прымалі дзяцей з галадаючых губерняў Расіі

Пра гэта піша Ілля Цяльпук у зборніку «Пічэтаўскія чытанні - 2025». У верасні 1922 г. у Мінску налічвалася 28 дзіцячых дамоў. Нягледзячы на ​​вельмі абмежаваныя рэсурсы (востры дэфіцыт адзення, абутку), у 1922 г. БССР прыняла 2 257 дзяцей з галадаючых губерняў Расіі (Паволжа), што павялічыла агульную колькасць дзяцей у дзіцячых дамах да 5 843.

Гэта яшчэ больш пагоршыла сітуацыю з забеспячэннем. У Нацыянальным архіве РБ захоўваюцца дакументы, якія сведчаць пра маштабную дапамогу з боку Амерыканскай адміністрацыі дапамогі (АРА) і Амерыканскага таварыства квакераў.

Яны перадалі дзіцячым дамам БССР тысячы адзінак забеспячэння, пайкоў, медыкаментаў. Напрыклад, у кастрычніку 1922-га дзіцячым дамам Мінска ад APA перадалі 898 коўдраў, 168 прасцінаў, 224 ручнікоў, 2075 фунтаў мыла, 74 кг какавы, 270 кг цукру, 1 595 кг мукі, 1 300 літраў малака. Да 1938 г. у БССР ужо было каля 100 дзіцячых дамоў розных тыпаў, іх матэрыяльнае забеспячэнне істотна палепшылася.
👍9👎1😢1🙏1💯1
🎙 Другое выданне падкаста “Magistra Svita” – ужо даступнае

У новым выпуску Цімафей Акудовіч вяртаецца да падзей у Магілёве напачатку лютага 1661 года — гісторыі неверагодна цікавай, унікальнай і сімвалічнай. Звычайна яе згадваюць як гераічны супраціў магілёўцаў усходняй інтэрвенцыі, але гэта толькі першы слой.

Калі паглядзець глыбей, адкрываюцца іншыя вымярэнні: рэлігійныя канфлікты, штурмы ўмацаванняў, асабістыя амбіцыі і палітычная здрада – і тое, як усё гэта пераплялося ў адным вузле. Таму аўтар прапануе разабрацца ў сюжэце грунтоўней і запрашае слухачоў у падарожжа. 11 лютага спаўняецца 365 гадоў тым магілёўскім падзеям – самы час пазнаёміцца з імі бліжэй.

Фармат падкаста – спакойнае, апавядальнае аўдыё з увагай да кантэксту і дэталяў.

🎧 Як і раней, выпускі дасяжныя на Patreon
🔥114👍3👏1🙏1
Аляксей Бацюкоў: чаму ў Магілёве маўчаць пра віну за расстрэлы 1930-х

Радыё Рацыя апублікавала інтэрв’ю з магілёўскім гісторыкам Аляксеем Бацюковым — на фоне рэлігійнай акцыі ў памяць ахвяраў масавых расстрэлаў 1930-х гадоў. Калона ўдзельнікаў з іконамі Мікалая II прайшла праз цэнтр горада да прыпынку «Мясакамбінат», дзе ўсталяваны паклонны крыж на месцы расстрэлу ахвяраў рэпрэсій.

Бацюкоў нагадвае, што раней памяць пра рэпрэсіі тут ушаноўвалі і дэмакратычныя актывісты, але сёння трапіць на месца фактычна можна толькі разам з прадстаўнікамі царквы — і гэта робіць гістарычную памяць “дапушчанай” для вузкага кола людзей. А самае важнае пытанне — на кім ляжыць адказнасць за гэтыя расстрэлы — так і не становіцца часткай публічнай размовы ў горадзе.

🔊Цалкам матэрыял (аўдыё) на Рацыя
🤬113💯3🤷‍♂1💔1
🇵🇱 Сейм Польшчы разглядаў праект закона аб кампенсацыях ахвярам “крывавага рэйду Бурага”

🔺Праект падтрымалі дэпутаты “Грамадзянскай платформы”, Польшчы 2050 , левых сілаў, у тым ліку партыі “Разам”. Рашучае супраць было ад Канфедэрацыі і “Права і справядлівасці”.

Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/sejm-razhljadau-praekt-zakona-ab-kampensacyjach-achvjaram-kryvavaha-rejdu-buraha/
👍17😢1🕊1💔1
🎨 Сёння 219-я ўгодкі з дня нараджэння Напалеона Орды

Да даты «Люстэрка» прыгадвае незвычайны лёс мастака: студэнт Віленскага ўніверсітэта, выключаны і арыштаваны за ўдзел у тайным антырасійскім гуртку, ён правёў у віленскай турме год і тры месяцы. А пасля паўстання 1830-1831 гг. (дзе Орда ваяваў і атрымаў узнагароду – залаты крыж Virtuti Militari) мусіў эміграваць і амаль чвэрць стагоддзя пражыў у Парыжы.

Там ён займаўся музыкай, браў урокі ў Фрыдэрыка Шапэна, выступаў у салонах і выдаваў нотныя зборнікі, а пасля ўсё ж пакінуў сям’ю і вярнуўся на радзіму. Вяртанне не было «трыумфам»: турма, канфіскацыі, праблемы з цэнзурай. Але менавіта тады Орда зрабіў тое, за што яго сёння ведаюць і шануюць: пакінуў велізарную серыю малюнкаў з краявідамі і архітэктурай Беларусі, Літвы і Польшчы – замкамі, палацамі і святынямі, многія з якіх не захаваліся. Такім чынам, творчая спадчына Орды – гэта не проста мастацтва, а спроба зафіксаваць краіну, якая імкліва змянялася і губляла свае гістарычныя рысы.

🔗Артыкул на Zerkalo
22👍4👏1🙏1💯1
❤️‍🩹 Збор сродкаў для Юрася Юркевіча — беларускага гісторыка-даследчыка і актывіста

Беларус, народжаны ў Эстоніі, Юрась Юркевіч шмат гадоў даследуе гісторыю ваенных фармаванняў БНР і з’яўляецца аўтарам кнігі «Балахоўцы. Сведчанні. Дакументы. Даследаванні». Ён ініцыяваў усталяванне шыльдаў у гонар БНР у Таліне і Францішка Багушэвіча ў Вільні, падтрымліваў медыйныя праекты і дапамагаў рэпрэсаваным дзеячам культуры; у апошні год даследаваў культурнае вынішчэнне беларускай нацыі.

Напрыканцы 2025 года ў Юрася выявілі пухліну мозгу і зрабілі аперацыю, пасля якой з’явіліся афазія і парушэнні функцый правай рукі. Цяпер патрэбныя працяглая рэабілітацыя, хімія- і радыётэрапія — выдаткі, непасільныя для сям’і.

Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак: https://buy.stripe.com/00w28r4Jg2eH4ho4necIE05 (усе сродкі будуць перададзеныя на лячэнне, без % на абслугоўванне). Мэта збору — 15 000 еўра.

Падрабязней пра стан Юрася і ягоны ўнёсак на Byculture.org

Кожны ўнёсак важны. Дзякуй за падтрымку!
19🙏4💔2🤝1
Беларускі гісторык Аляксандр Смалянчук уганараваны сумеснай прэміяй дзвюх польска-літоўскіх арганізацый

За заслугі ў галіне гісторыі і захавання гістарычнай памяці прафесар Аляксандр Смалянчук ушанаваны Форумам супрацоўніцтва і дыялогу Польшча — Літва і польска-літоўскім Форумам дыялогу і супрацы імя Ежы Гедройца.

Падчас урачыстай цырымоніі ўручэння прэміі ў Варшаве Смалянчук сказаў, што трактуе ўзнагароду як “прызнанне працы ўсіх беларускіх гісторыкаў, вымушаных пакінуць сваю краіну, у якой цяпер няма свабоды навуковых даследаванняў у галіне гуманітарных і грамадскіх навук, а іх удзельнікам пагражаюць рэпрэсіі”.


❗️Аляксандр Смалянчук — нарадзінец Гродзенскай вобласці, доктар гістарычных навук. Даследуе агульную гісторыю Беларусі, Літвы і Польшчы. Працуе ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук.

Падрабязнасці| 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба НАУ
21👍2👏1👌1
Караліна Кавальская – муза Адамa Міцкевіча, якая засталася ў цені Марылі Верашчакі

Пра гісторыю іх кахання піша Вячаслаў Швед у апошнім нумары Studia Białorutenistyczne. Пасля Віленскага ўніверсітэта Адам Міцкевіч у 1819-м выехаў у Коўна, каб адпрацаваць урадавую стыпендыю. Маладому настаўніку, які адарваўся ад сяброў-філаматаў, сустрэлася прыгожая замужняя жанчына, маці 4-х дзяцей Караліна Кавальская — ёй было 24-26 гадоў. Яе старэйшы сын вучыўся ў Міцкевіча.

Кавальская стала апякункай, а пазней і каханкай паэта, слава якога пашыралася. Караліна была музай Міцкевіча, дзякуючы якой былі напісаны вершы, балады і паэмы, дзе яна згадваецца. Муж Караліны, Юзаф Кавальскі, адносіўся да Міцкевіча тактычна.

Караліна, а не Марыля Верашчака была да апошняй хвіліны побач з Міцкевічам падчас арышту, пасля яго і пры адпраўцы ў расійскую ссылку. Яна не думала пра славу, гонар, памяць – проста кахала і рабіла ўсё, каб любімы чалавек быў шчаслівы. І ён ім быў, адзначалі ў сваіх лістах сябры-філаматы.
8👍7🙏2💔1💘1
🤝 Для даследчыка і актывіста Юрася Юркевіча ўжо сабралі патрэбныя 15 000 €, але кампанія падтрымкі працягваецца

Напрыканцы 2025-га ў Юрася Юркевіча выявілі пухліну мозгу — злаякасную гліабластому. У снежні яму зрабілі складаную нейрахірургічную аперацыю. Пасля яе Юрась сутыкнуўся з глыбокай афазіяй — стратай маўлення ды пісьма, і парушэннем функцый правай рукі.

Наперадзе доўгая рэабілітацыя і як мінімум шэсць курсаў хіміятэрапіі і радыётэрапіі: гэта патрабуе вялікіх сіл і значных выдаткаў. Таму Беларуская Рада культуры не закрывае збор — усе паступленні на асобны рахунак ідуць непасрэдна на лячэнне Юрасю, без % і камісій.

Падтрымаць можна па спасылцы
15🤝3
Інстытут гісторыі станоўча ацэньвае вайну ў Афганістане — «ніякіх двух меркаванняў быць не павінна»

11 лютага на прэс-канферэнцыі «Наследие воинов-интернационалистов: уроки мужества и жертвенности – от исторической памяти к воспитанию патриотизма в современном мире» вядучая навуковая супрацоўніца Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі (Інстытута гісторыі) Аляксандра Кузнецова-Цімонава сцвярджала: ацэнка ўдзелу СССР у вайне ў Афганістане, як і ва ўсіх канфліктах другой паловы ХХ ст., мусіць быць адназначнай — «аніякіх двух меркаванняў тут быць не павінна». Яна прызнае, што «цяжка назваць вайну “пазітыўнай”», але ўсё адно апраўдвае яе абаронай інтарэсаў «большой страны — Советского Союза», якую называе "сваёй".

Паводле спікеркі, у іншых постсавецкіх краінах могуць ушаноўваць загінуўшых і адначасова асуджаць «чужую вайну», а ў Беларусі ўсё мусіць быць «адназначна» — зручны ідэалагічны канцэпт для «выхавання моладзі». Нагадаем: паводле розных ацэнак, у Афганістане загінулі сотні тысяч мірных жыхароў — аж да мільёна.
🤬28🤮8🤯3🤡3🖕1
Forwarded from Наша Ніва
Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка

Дняпроўскі мост, які магілёўцы дзесяцігоддзямі называлі па-рознаму, у хуткім часе можа атрымаць доўгую назву з сямі слоў: мост імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Яшына. З такой ініцыятывай выступіла мясцовая дэпутатка, атрымаўшы падтрымку ветэранскіх арганізацый і чыноўнікаў. Але ўся аргументацыя грунтуецца на савецкай мемарыяльнай дошцы, усталяванай не ў тым месцы. 

https://nashaniva.com/387698

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/387698
🤮7👎5🤪3🤔21😨1
Сёння — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Улашчыка

14 лютага 1906 года нарадзіўся Мікалай Улашчык (1906–1986) — выбітны гісторык, археограф і краязнавец, адзін з тых, хто вяртаў у навуку дакументальную гісторыю Беларусі і ВКЛ. Ягоныя асноўныя напрамкі — беларуска-літоўскае летапісанне, археаграфія і крыніцазнаўства, а таксама аграрная гісторыя ХІХ стагоддзя. Сярод найбольш вядомых прац — «Уводзіны ў вывучэнне беларуска-літоўскага летапісання» і «Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству…». Асобна варта згадаць кнігу «Была такая вёска» — гісторыка-этнаграфічную і краязнаўчую працу, дзе дакумент і памяць супольнасці складаюцца ў жывую гісторыю месца.

Лёс Улашчыка стаў амаль падручнікам савецкіх рэпрэсій: чатыры арышты, лагеры і высылкі, забарона вяртання ў Беларусь. Пасля вызвалення ў 1955-м ён працягнуў навуковую працу ў Маскве і застаўся з тых, каго сістэма не зламала.

Калі хочаце больш кантэксту пра выбітнага гісторыка — раім матэрыял Радыё Свабода «10 фактаў пра Мікалая Улашчыка…»
20👏4👍1🙏1
15 лютага 1989 г. з Афганістана былі выведзеныя савецкія войскі. У Беларусі падзея ўрачыста адзначааецца як Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. З гэтай нагоды варта паслухаць голас знутры пакалення — мастака і «аўганца» Алеся Пушкіна.

У інтэрв’ю Радыё Свабода (2014) ён кажа без пафасу: адчуваў сябе акупантам, бачыў «Груз-200», параненых і самагубствы, за крытычныя словы трапляў на гаўптвахту. Для яго загінулыя беларусы — не «героі для прыкладу», а ахвяры імперскай вайны. Гэта тэкст, які дэсакралізуе і выкрывае праўду аб вайне.

На сённяшніх афіцыйных урачыстасцях будуць выступаць і самі ветэраны-«аўганцы». Але наўрад ці гэтыя прамовы будуць падобныя да інтэрв’ю Пушкіна — з яго прынцыповай крытыкай і жорсткай праўдай вайны. Нагадаем: Алесь Пушкін загінуў у зняволенні, асуджаны па палітычных матывах. Рэжым шануе і дае слова толькі тым «воінам-інтэрнацыяналістам», хто лаяльны і гатовы ідэалагічна абслугоўваць уладу — у тым ліку ў так званым патрыятычным выхаванні, якое працуе на мілітарызацыю грамадства.
😢106🙏3💔2👍1
🇱🇹 У Літве адзначаецца Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы

У гэты дзень, 16 лютага 1918-га года, у Вільні Літоўская Тарыба падпісала «Акт аб незалежнасці Літвы».

А вы ведалі, як гэтая падзея аб’ядноўвае беларусаў і літоўцаў?

Акт незалежнасці Літвы быў выдадзены ў друкарні Марціна Кухты ў Вільні. Той самай, дзе друкаваліся першы нумар газеты «Наша Ніва», творы Францішка Багушэвіча і знакаміты «Вянок» Багдановіча. Тут была выдадзеная "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.

❗️Акрамя таго, у лістападзе 1918-га ў склад Літоўскай Тарыбы былі кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады (В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, Я. Станкевіч, Д. Сямашка, У. Талочка, К. Фалькевіч) і ўтворана міністэрства беларускіх спраў.

🛡 Таксама ў снежні 1918-га фармаваліся беларускія вайсковыя часткі ў літоўскім войску. Беларусы баранілі незалежнасць маладой Літоўскай дзяржавы. А найвышэйшую вайсковую ўзнагароду Літвы — крыж Віціса — атрымалі тады 54 беларусы.

Чытайце таксама:

🟦Айчына як рэлігія. Чаму варта павучыцца ў літоўцаў?
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🤡2❤‍🔥1👀1
Без піва яны не маглі. Пра ролю алкаголю ў жыцці манастыроў

Раіса Зянюк піша ў Studia Białorutenistyczne пра каталіцкія манаскія супольнасці на беларуска-літоўскіх землях у канцы XVIII - XIX стст. Ужываўся як лёгкі алкаголь (піва, мёд, віно), так і моцны (гарэлка, ром, арак). Вылучаюцца наступныя ролі алкаголю: традыцыйная, святочная, статусная (добрыя віды захоўваліся ў настаяцеля).

Кансалідуючая: калі ў 1819-м у Гродне кляштарам забаранілі варыць піва без платы падатку, яны склалі калектыўны зварот. Дэзінтэгруючая (звязана з алкагалізмам): у 1833 г. у Слоніме ксёндз манастыра канонікаў Кучэўскі пабіў двараніна Выганоўскага. Харчовая: піва было складовай часткай страў (піўных супоў). Эканамічная: пры кляштарах працавалі бровары. Абцяжарваючая: у кляштары з-за алкагалізму ссылаліся манахі і святары.

Колькасць спажывання піва з-за яго каларыйнасці павялічвалася ў пасты — на фоне больш сціплага харчавання. Камісія пры наведванні кляштара ў Крэтынзе адзначыла: «Ужыванне піва здаецца для іх неабходнасцю».
👍11🔥3😁3🤡2💯1
Суды і штрафы за экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці

За экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці працягваюць судзіць і штрафаваць — і справа тут даўно не толькі ў «падатках». BGmedia звярнула ўвагу на матэрыял дзяржвыдання «Беларусь Сегодня», дзе нелегальных гідаў запісваюць у прыхільнікі бела-чырвона-белага сцяга і абвінавачваюць у «альтэрнатыўнай гісторыі». Паводле брэсцкай «Вясны», у 2025 годзе ў Брэсце да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі трох чалавек за «нелегальныя экскурсіі» — столькі ж і годам раней. Адзін з выпадкаў: жыхар Брэста без статусу ІП правёў экскурсію на тэрыторыі Заходняга форта, а сярод «кліентаў» аказаўся супрацоўнік падатковай; вынік — штраф 630 рублёў, асобнае пакаранне за прыём валюты і канфіскацыя атрыманага даходу.

Праваабаронцы нагадваюць: праз атэстацыі і забароны дзяржава можа выціскаць «непажаданых» гідаў, каб на мемарыяле гучала толькі ідэалагічна «правільная» версія мінулага.
🤬18🤮2💯2
«Міф пра ВКЛ — гэта пастка». Гісторык Цімафей Акудовіч пра тое, калі была ідэальная Беларусь

У новым праекце «Канапа» са Змітром Гурневічам — гісторык, сябра БІПГ Цімафей Акудовіч.

Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь зноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР — маральным тупіком. Чаму Беларусь не мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму менавіта гэта адкрывае ёй шлях у будучыню.

🎬 Глядзець: https://youtu.be/szNWczp5FFE?si=Wa17s9QRBxebiWsS
👍134🔥3🤡2🥴2👏1💯1🙈1