Беларускі Дом ва Украіне (БДУ)
456 subscribers
673 photos
324 videos
3 files
502 links
Здесь публикуются важные объявления и новости!
НАШ ЧАТ: @beldom_ua
Для связи @bdu_infobot
Инстаграм: @beldomua
Сайт: beldomua.org
Download Telegram
Заўтра, у нядзелю 15 лістапада, а 13:00, у Міхайлаўскім Саборы Кіева (Міхайлаўская плошча) адбудзецца паніхіда па забітым лукашэнкаўскімі сілавікамі беларусе Рамане Бандарэнку.

Запрашаем усіх беларусаў Кіева і украінскіх сябраў ушанаваць памяць героя малітвай.

Вялікая просьба не спазьняцца (паніхіда - кароткая служба, працягласьцю не больш за паўгадзіны).

P.S. Падчас знаходжання ў саборы просьба выконваць меры бяспекі: быць у масках і трымаць дыстанцыю.
Сёння адбылася паніхіда па Раману Бандарэнка, якую наведалі беларусы Кіева. У такіх выпадках словы не патрэбныя. Вечная памяць герою!
БЕЛАРУСЫ РАЗГАРНУЛІ 30-МЯТРОВЫ БАНЕР ПАД АМБАСАДАЙ У КІЕВЕ

Сёння пяты дзень памяці загінулага ад рук улады Рамана Бандарэнкі. Беларусы працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту. Але жорсткасць сілавікоў ня ведае межаў. Па розным дадзеным, учора на Радзіме затрымалі больш за тысячу чалавек.

Народная памяць для сілавікоў нішто, як і імя кожнага з забітых дагэтуль людзей. Яны знішчылі мемарыял на Плошчы Перамен. Ня гледзячы на гэта беларусы па ўсім свеце працягваюць адстойваць свае правы і памяць забітых.

У нядзелю беларусы Кіева збіраліся на плошчы Перамогі. Уласнымі рукамі яны зрабілі 30-мятровы банер, які пранеслі да беларускай амбасады. Там яго разгарнулі насупраць будынку, дзе ўжо чацвёртыя содні беларусы нясуць вахту каля мемарыяла Раману Бандарэнкі. Каб ніхто, ні АМАП (як у Мінску) ні супрацоўнікі амбасады (як раней тут у Кіеве) болей яго ня знішчылі.

Запрашаем як беларусаў, так і ўкраінцаў падтрымаць Варту Святла сваёй прысутнасцю, а таксама гарачымі кавай, гарбатай, ежай, свечкамі і лампадкамі. Акрамя гэтага вы можаце самі падтрымаць народную памяць кветкамі, плакатамі ды ўласнай прысутнасцю ўдзень ці ўначы.

Каля амбасады Беларусі,
Міхайла Кацюбінскага, 3.
Сувязь з валанцёрамі +380687914115
Беларусы прадоўжваюць абараняць мемарыял пасля таго, як працаўнікі амбасады паспрабавалі яго знішчыць. Нягледзячы на халоднае надвор'е і ўсе абставіны, кожныя некалькі гадзін змяняецца склад валанцёраў, якія дзяжураць. Ім патрэбна дапамога, таму далучайцеся або прыносьце ежу, гарбату. Калі есць мажлівасць - прыязджайце на машыне, каб можна было сагрэцца ўначы.

За фота дзякуем @Ulyana_Ryasnyanskaya
#музычнаярэвалюцыя - гэта рубрыка, у якой мы будзем знаёміць вас з творчасцю беларускіх музыкантаў.

Напэўна, кожны беларус заўважыў, што пад час пратэстаў вялікую ролю адыгрывае музыка: яна матывуе і яднае. За апошні год беларуская музыка выйшла на новы ўзровень: яе пачулі. Усе мы ведаем, што дзяржаўнае тэлебачанне прынцыпова ігнаруе развіццё беларускай творчасці, менавіта таму некаторыя з нас даведаліся пра існаванне такіх прыгожых і даўніх твораў, як, напрыклад, «Магутны Божа», «Пагоня», «Сцяг» і іншых, толькі нядаўна. Але назад шляху няма, і нам больш не патрэбна ТБ, каб пабачыць, якая дзіўная беларуская культура.
Сёння хочацца пазнаёміць вас з двума таленавітымі сучаснымі артысткамі і іх творамі:
1)Рыта Дакота – «#уходи». У гэтым годзе яна, як і многія артысты, не змагла маўчаць, таму гэтая песня – крык душы.
2)Palina/Рэспубліка Паліна – «Як ты».
Песня зʼявілася яшчэ задоўга да пачатку рэвалюцыі, таму была смелым крокам у творчасці спявачкі.
https://youtu.be/rKzTJPGTq
https://youtu.be/Hjg-WO_ivrw
"Посольство Республики Беларусь в Украине свидетельствует Вам свое уважение и имеет честь информировать о том,что на 19 ноября в 14:00 неизвестными лицами анонсировано проведение работ по установлению(бетонированию)напротив здания посольства республики Беларусь по улице Коцюбинского дом 3 так называемого памятного знака в честь погибших в последние месяцы беларусов.
В условиях постоянной загруженности транспортной артерии по улице Коцюбинского,а также нахождения рядом с Посольством больницы,школы,продовольственного магазина подобное место паломничества ухудшит условия безопасности передвижения не только транспортных средств белорусской дипмисии,но и автомобилей граждан Украины.
В этой связи Посольство имеет честь просить Вас принять меры по выяснению обстоятельств инициативы и недопущению нарушения законодательства Украины.
Посольство Республики Беларусь в Украине, пользуясь настоящим случаем,возобновляет Вам, уважаемый Олег Александрович,уверения в своем высоком уважении.

С уважением .
Посол И .С.Сокол"
АМБАСАДА ЛУКАШЭНКА СУПРАЦЬ МЭМАРЫЯЛУ.
Пасля жорсткага забойства рамана Бандарэнкі прыкарытнікамі Лукашэнкі, увечары 12-га лістапада Беларусы Кіева прыйшлі да амбасады ўшанаваць памяць загінулага. Мы стварылі народны мемарыял: пакінулі свечкі і кветкі, а таксама партрэты Рамана. Да раніцы працаўнікі амбасады ўсё прыбралі.
Абураныя гэтым подлым учынкам, Беларусы Кіева аднавілі Мемарыял і прызначылі Вахту святла па яго ахове, якая працягваецца па сённяшні дзень. Мы вырашылі ўсталяваць знак памяці ўсім пацярпелым ад чэкісцкага рэжыму Лукашэнкі.
Амбасада ж адрэагавала на гэта ў лепшых савецкіх традыцыях, напісаўшы поўны слёз ліст кіраўніку Шаўчэнкаўскі раённай адміністрацыі. Там яны абразілі памяць усяго беларускага народа, выкарыстаўшы фармулёўкі "так называемого памятного знака в честь погибших в последние месяцы белорусов".
Сапраўдным ад імя ўсёй беларускай дыяспары горада Кіева паведамляем, што людзі, якія знаходзяцца ў будынку па вул. Кацюбінскага 3, ніякага дачынення да беларускага народа не маюць і яго інтарэсаў ва Ўкраіне не прадстаўляюць.
Сёння, нягледзячы на ліст і перашкоджанні ад амбасады, сумесна з неабыякавымі ўкраінцамі, быў усталяваны Крыж ў памяць аб загінулых ад рэжыма Лукашэнка. Дзякуй усім, хто прысутнічаў і падтрымліваў.
Сябры, напэўна кожны з вас бачыў навіны з Вахты Святла. Напрыклад, як нашы актывісты абаранялі створаны мемарыял і ўдзень, і уночы. Яны прадоўжваюць рабіць гэта і зараз, і ў дождж, і ў снег. Але становіцца халадней, таму патрэбна часцей змяняць людзей. У Беларусі 10 сутак за ўдзел у акцыях памяці Рамана Бандарэнкі атрымаў Максім Каржыцкі, які працаваў акторам у драмтэатры ім. Якуба Коласа. Пасля выбараў яго некалькі разоў прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці па ст. 23.34 КоАП.

Гэта выклік! На вахце ў Кіеве нікога не катуюць і нават не даюць штрафаў, а незнаёмыя людзі прыносяць ежу, напоі і спрабуюць падтрымаць. Зараз мы ізноў патрабуем вашай дапамогі, вялікая просьба, далучайцеся да вахты! Прыязджайце на машыне, падмяняйце людзей. Паўдзельнічаць тут значна лягчэй, чым у Беларусі, таму мы вас чакаем!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤡 Лукашенко заявил, что против Беларуси работают мощнейшие спецслужбы мира: «США — они под Варшавой центр создали, а сейчас в Киеве создали. Ладно я бы сказал, но мы с россиянами, разведки наша и российская поработали, увидели эти центры. Ни одного поляка там нет. Это только территория. Там все американцы сидят — умные, талантливые, способные люди».
🤍♥️🤍
Ребята и особенно девчата
Вы все невероятные !!!
И можете претендовать как минимум на Грин карту с таким портфоллио
"Варта света" ТРЫВАЕ!
[Пайшлі 10 суткі 24гадзіны на 7дзён на тыдзень]
ДАЛУЧАЙСЯ!!!
Київ,вул.Коцюбинского,3
насупраць амбасады дыктатара
Вам заўжды дапамогуць валанторы беларусы!!!