Беларускі Дом ва Украіне (БДУ)
456 subscribers
673 photos
324 videos
3 files
502 links
Здесь публикуются важные объявления и новости!
НАШ ЧАТ: @beldom_ua
Для связи @bdu_infobot
Инстаграм: @beldomua
Сайт: beldomua.org
Download Telegram
Беларуская варта каля мемарыяла памяці Рамана Бандарэнкі, ля амбасады Беларусі ў Кіеве, трывае другія содні.
Заўтра, у нядзелю 15 лістапада, а 13:00, у Міхайлаўскім Саборы Кіева (Міхайлаўская плошча) адбудзецца паніхіда па забітым лукашэнкаўскімі сілавікамі беларусе Рамане Бандарэнку.

Запрашаем усіх беларусаў Кіева і украінскіх сябраў ушанаваць памяць героя малітвай.

Вялікая просьба не спазьняцца (паніхіда - кароткая служба, працягласьцю не больш за паўгадзіны).

P.S. Падчас знаходжання ў саборы просьба выконваць меры бяспекі: быць у масках і трымаць дыстанцыю.
Сёння адбылася паніхіда па Раману Бандарэнка, якую наведалі беларусы Кіева. У такіх выпадках словы не патрэбныя. Вечная памяць герою!
БЕЛАРУСЫ РАЗГАРНУЛІ 30-МЯТРОВЫ БАНЕР ПАД АМБАСАДАЙ У КІЕВЕ

Сёння пяты дзень памяці загінулага ад рук улады Рамана Бандарэнкі. Беларусы працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту. Але жорсткасць сілавікоў ня ведае межаў. Па розным дадзеным, учора на Радзіме затрымалі больш за тысячу чалавек.

Народная памяць для сілавікоў нішто, як і імя кожнага з забітых дагэтуль людзей. Яны знішчылі мемарыял на Плошчы Перамен. Ня гледзячы на гэта беларусы па ўсім свеце працягваюць адстойваць свае правы і памяць забітых.

У нядзелю беларусы Кіева збіраліся на плошчы Перамогі. Уласнымі рукамі яны зрабілі 30-мятровы банер, які пранеслі да беларускай амбасады. Там яго разгарнулі насупраць будынку, дзе ўжо чацвёртыя содні беларусы нясуць вахту каля мемарыяла Раману Бандарэнкі. Каб ніхто, ні АМАП (як у Мінску) ні супрацоўнікі амбасады (як раней тут у Кіеве) болей яго ня знішчылі.

Запрашаем як беларусаў, так і ўкраінцаў падтрымаць Варту Святла сваёй прысутнасцю, а таксама гарачымі кавай, гарбатай, ежай, свечкамі і лампадкамі. Акрамя гэтага вы можаце самі падтрымаць народную памяць кветкамі, плакатамі ды ўласнай прысутнасцю ўдзень ці ўначы.

Каля амбасады Беларусі,
Міхайла Кацюбінскага, 3.
Сувязь з валанцёрамі +380687914115
Беларусы прадоўжваюць абараняць мемарыял пасля таго, як працаўнікі амбасады паспрабавалі яго знішчыць. Нягледзячы на халоднае надвор'е і ўсе абставіны, кожныя некалькі гадзін змяняецца склад валанцёраў, якія дзяжураць. Ім патрэбна дапамога, таму далучайцеся або прыносьце ежу, гарбату. Калі есць мажлівасць - прыязджайце на машыне, каб можна было сагрэцца ўначы.

За фота дзякуем @Ulyana_Ryasnyanskaya
#музычнаярэвалюцыя - гэта рубрыка, у якой мы будзем знаёміць вас з творчасцю беларускіх музыкантаў.

Напэўна, кожны беларус заўважыў, што пад час пратэстаў вялікую ролю адыгрывае музыка: яна матывуе і яднае. За апошні год беларуская музыка выйшла на новы ўзровень: яе пачулі. Усе мы ведаем, што дзяржаўнае тэлебачанне прынцыпова ігнаруе развіццё беларускай творчасці, менавіта таму некаторыя з нас даведаліся пра існаванне такіх прыгожых і даўніх твораў, як, напрыклад, «Магутны Божа», «Пагоня», «Сцяг» і іншых, толькі нядаўна. Але назад шляху няма, і нам больш не патрэбна ТБ, каб пабачыць, якая дзіўная беларуская культура.
Сёння хочацца пазнаёміць вас з двума таленавітымі сучаснымі артысткамі і іх творамі:
1)Рыта Дакота – «#уходи». У гэтым годзе яна, як і многія артысты, не змагла маўчаць, таму гэтая песня – крык душы.
2)Palina/Рэспубліка Паліна – «Як ты».
Песня зʼявілася яшчэ задоўга да пачатку рэвалюцыі, таму была смелым крокам у творчасці спявачкі.
https://youtu.be/rKzTJPGTq
https://youtu.be/Hjg-WO_ivrw
"Посольство Республики Беларусь в Украине свидетельствует Вам свое уважение и имеет честь информировать о том,что на 19 ноября в 14:00 неизвестными лицами анонсировано проведение работ по установлению(бетонированию)напротив здания посольства республики Беларусь по улице Коцюбинского дом 3 так называемого памятного знака в честь погибших в последние месяцы беларусов.
В условиях постоянной загруженности транспортной артерии по улице Коцюбинского,а также нахождения рядом с Посольством больницы,школы,продовольственного магазина подобное место паломничества ухудшит условия безопасности передвижения не только транспортных средств белорусской дипмисии,но и автомобилей граждан Украины.
В этой связи Посольство имеет честь просить Вас принять меры по выяснению обстоятельств инициативы и недопущению нарушения законодательства Украины.
Посольство Республики Беларусь в Украине, пользуясь настоящим случаем,возобновляет Вам, уважаемый Олег Александрович,уверения в своем высоком уважении.

С уважением .
Посол И .С.Сокол"