Беларускі Дом ва Украіне (БДУ)
457 subscribers
673 photos
324 videos
3 files
502 links
Здесь публикуются важные объявления и новости!
НАШ ЧАТ: @beldom_ua
Для связи @bdu_infobot
Инстаграм: @beldomua
Сайт: beldomua.org
Download Telegram
БЕЛАРУСЫ КІЕВА ГАТОВЫЯ АБАРАНЯЦЬ МЕМАРЫЯЛ РАМАНУ БАНДАРЭНКІ АМАЛЬ НОЧЧУ

Нягледзячы на тое, што за мінулую ноч амбасада Беларусі ў Кіеве прыбрала ўсе кветкі і свечкі, якія раней прынеслі беларусы, сення імправізаваны мемарыял зрабілі зноў.

Акцыя памяці пачалася а трэццяй гадзіне. Удзельнікі скандавалі " Вы усё датычныя", "Дайце людзям жыць", "Жыве Беларусь!"

Смерць Рамана выклiкала хвалю ўзрушанасці. Па ўсей Беларусі, як і ў некаторых іншых краінах, праходзяць акцыі памяці. У Кіеве ў знак пратэсту беларусы спалілі партрэт Лукашэнка.

Да гэтага часу пад амбасадай у Кіеве застаюцца беларусы, якія маюць намер заставацца там колькі будзе патрэбна. І дзень, і ноч. Каб мемарыял больш не знішчылі.

Калі жадаеце дапамагчы - вы можаце прывезці каву, гарбату, гарачую ежу, коўдры пад будынак амбасады.

Вуліца Міхайла Кацюбінскага, 3.
Беларуская варта каля мемарыяла памяці Рамана Бандарэнкі, ля амбасады Беларусі ў Кіеве, трывае другія содні.
Заўтра, у нядзелю 15 лістапада, а 13:00, у Міхайлаўскім Саборы Кіева (Міхайлаўская плошча) адбудзецца паніхіда па забітым лукашэнкаўскімі сілавікамі беларусе Рамане Бандарэнку.

Запрашаем усіх беларусаў Кіева і украінскіх сябраў ушанаваць памяць героя малітвай.

Вялікая просьба не спазьняцца (паніхіда - кароткая служба, працягласьцю не больш за паўгадзіны).

P.S. Падчас знаходжання ў саборы просьба выконваць меры бяспекі: быць у масках і трымаць дыстанцыю.
Сёння адбылася паніхіда па Раману Бандарэнка, якую наведалі беларусы Кіева. У такіх выпадках словы не патрэбныя. Вечная памяць герою!
БЕЛАРУСЫ РАЗГАРНУЛІ 30-МЯТРОВЫ БАНЕР ПАД АМБАСАДАЙ У КІЕВЕ

Сёння пяты дзень памяці загінулага ад рук улады Рамана Бандарэнкі. Беларусы працягваюць выходзіць на акцыі пратэсту. Але жорсткасць сілавікоў ня ведае межаў. Па розным дадзеным, учора на Радзіме затрымалі больш за тысячу чалавек.

Народная памяць для сілавікоў нішто, як і імя кожнага з забітых дагэтуль людзей. Яны знішчылі мемарыял на Плошчы Перамен. Ня гледзячы на гэта беларусы па ўсім свеце працягваюць адстойваць свае правы і памяць забітых.

У нядзелю беларусы Кіева збіраліся на плошчы Перамогі. Уласнымі рукамі яны зрабілі 30-мятровы банер, які пранеслі да беларускай амбасады. Там яго разгарнулі насупраць будынку, дзе ўжо чацвёртыя содні беларусы нясуць вахту каля мемарыяла Раману Бандарэнкі. Каб ніхто, ні АМАП (як у Мінску) ні супрацоўнікі амбасады (як раней тут у Кіеве) болей яго ня знішчылі.

Запрашаем як беларусаў, так і ўкраінцаў падтрымаць Варту Святла сваёй прысутнасцю, а таксама гарачымі кавай, гарбатай, ежай, свечкамі і лампадкамі. Акрамя гэтага вы можаце самі падтрымаць народную памяць кветкамі, плакатамі ды ўласнай прысутнасцю ўдзень ці ўначы.

Каля амбасады Беларусі,
Міхайла Кацюбінскага, 3.
Сувязь з валанцёрамі +380687914115
Беларусы прадоўжваюць абараняць мемарыял пасля таго, як працаўнікі амбасады паспрабавалі яго знішчыць. Нягледзячы на халоднае надвор'е і ўсе абставіны, кожныя некалькі гадзін змяняецца склад валанцёраў, якія дзяжураць. Ім патрэбна дапамога, таму далучайцеся або прыносьце ежу, гарбату. Калі есць мажлівасць - прыязджайце на машыне, каб можна было сагрэцца ўначы.

За фота дзякуем @Ulyana_Ryasnyanskaya