Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве
402 subscribers
521 photos
54 videos
218 links
Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

Кіраўнік: Уладзімір Астапенка.

Чат-бот для сувязі: https://t.me/belcabinet_bot
Download Telegram
Процістаянне расійскаму імперыялізму, развіццё беларускага дэмруху, міграцыйныя пытанні беларусаў 

– Завяршыўся працоўны візіт намесніка кіраўніцы Кабінета Валера Кавалеўскага ў Берлін

Асноўнай тэмай сустрэч падчас візіту была пагроза, якую нясе расійскі імперыялізм і каланіялізм не толькі незалежнасці Беларусі і Украіны, але і ўсяму рэгіёну, і тыя практычныя крокі, якія могуць зрабіць еўрапейскія партнёры, каб дапамагчы нам абараніць суверэнітэт нашай краіны – і дапамагчы Украіне на шляху да перамогі.

Тэма, якая асабліва цікавіла дэпутата Хрысціянскага дэмакратычнага саюзу (CDU) Кнута Абрахама, – выбары ў Каардынацыйную Раду, якія маюць прайсці найбліжэйшым часам.

Прадстаўнік партыі Зялёных Робін Вагенер закрануў тэму падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху – Валер Кавалеўскі распавёў пра бягучую сітуацыю і патрэбы беларускай грамадзянскай супольнасці.

Падчас сустрэчы з парламентарыем ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (SPD) Нільсам Шмітам, акрамя іншага, абмяркоўвалася рэзалюцыя Бундэстага па Беларусі і наступныя практычныя крокі, якія могуць вынікаць з яе.

На сустрэчах у МЗС асобна закраналіся міграцыйныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы Германіі. Бакі дамовіліся аб механізмах рэагавання на праблемы ў канкрэтных выпадках.

Завяршыўся візіт сустрэчай з Аляксандрам Валаў, кіраўніком дэпартамента двухбаковых адносін з краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёваўсходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўднёвага Каўказу канцылярыі Олафа Шольца.

Валер Кавалеўскі: «Германія – адзін з найбольш уплывовых актараў у знешняй палітыцы Еўрасаюза, таму візіты ў Берлін – асабліва важныя. І тут нас вельмі добра прымаюць, гатовыя абмяркоўваць самыя розныя задачы і шукаць да іх новыя рашэнні.

На сустрэчах у Бундэстагу за адным сталом сабраліся прадстаўнікі розных палітычных партый Германіі, што яшчэ раз падкрэслівае: тэма Беларусі аб'ядноўвае
».

@CabinetBelarus
«Расея аднавіла імперыялістычны праект супраць усіх сваіх суседзяў»

Валер Кавалеўскі – да дня Катынскага расстрэлу:

«У гэты дзень у 1940 годзе, Саветы пачалі Катынскую разню – было пакарана смерцю каля 22 000 польскіх афіцэраў і ваеннапалонных з ліку інтэлігенцыі – этнічных палякаў, беларусаў, украінцаў і габрэяў.

У гэты ж дзень, 13 красавіка 1940 г. Саветы пачалі гвалтоўную дэпартацыю сотняў тысяч беларусаў і ўкраінцаў з заходніх раёнаў Беларусі і Украіны ў Сібір і Казахстан.

Абодва гэтыя злачынствы сведчаць аб маштабах і сістэматычным характары тэрору і генацыду сталінскага рэжыму супраць суседніх народаў. Без асаблівага перапынку Расея аднавіла гэты імперыялістычны праект супраць усіх сваіх суседзяў.

Карумпаваны Лукашэнка і яго рэжым бяздумна служаць Крамлю ў справе ліквідацыі беларускага суверэнітэту і нацыянальнай ідэнтычнасці і ўносяць значны ўнёсак у вайну Расеі супраць Украіны.

Гэта злачынствы, якія ўсе краіны павінны разам спыніць і прыцягнуць Пуціна і Лукашэнку да адказнасці»
«Гэта акт агрэсіі, у якім беларусы стаяць на баку Ізраіля»

Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскіпра напад Ірана на Ізраіль:

«Паветраная атака Ірана на Ізраіль абвастрае і без таго гарачае супрацьстаянне на Блізкім Усходзе і павінна быць катэгарычна асуджаная. Гэта акт агрэсіі, у якім беларусы стаяць на баку Ізраіля.

Падобныя паводзіны на руку дыктатарам, яны дадаюць ім упэўненасці. Усе дыктатары, у тым ліку Лукашэнка і Пуцін, ненавідзяць свабоду і прагнуць канфліктаў. Яны павінны быць спынены ўзгодненымі дзеяннямі вольнага свету»

@BelarusiSvet
«Нас нельга вінаваціць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы: гэта наша краіна, і наш абавязак – выратаваць яе»

У Бруселі адбылася сустрэча старшых службовых асоб (Senior Officials Meeting) па пытанні дапамогі Еўрасаюза для дэмакратычнай Беларусі.

З беларускага боку ў размове ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, Каардынацыйнай Рады, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка і кіраўнік апарату Кабінета Валерый Мацкевіч.

З еўрапейскага боку – прадстаўнікі ўсіх 27 дзяржаў ЕС, гендырэктар DG NEAR Герт Ян Коопман і кіруючы дырэктар EEAS Міхаэль Зіберт.

Абмеркавалі мэты і выклікі ў такіх сферах, як правы чалавека і лёс палітзняволеных; грамадзянская супольнасць; медыя; адукацыя; культура; прыватны сектар.

Дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская выступіла перад удзельнікамі ў фармаце відэазвароту:

«Чацвёрты год мы працягваем нашую барацьбу. Гэта не для слабых духам. Гэта патрабуе бясконцай энергіі, асабістых ахвяр, настойлівасці і мужнасці перад тварам пераследу і запалохвання.

Нашыя задачы сталі больш складанымі і небяспечнымі. Масавыя рэпрэсіі і тысячы палітзняволеных – наш штодзённы асабісты боль. Дыктатар дазволіў Расіі пачаць вайну супраць Украіны. Ён таксама падвергнуў нашу краіну агрэсіўнай палітыцы Расіі – па дэмантажы дзяржаўнасці і знішчэнні нацыянальнай ідэнтычнасці.

У гэтых варожых умовах дзейсны дэмакратычны рух каштоўны як ніколі. Нас нельга вінаваціць ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі. Таму што гэта наша краіна, і наш абавязак – выратаваць яе.

Поспех нашай справы патрабуе дынамічнай і разнастайнай грамадзянскай супольнасці, гнуткіх і крэатыўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама моцных палітычных структур, якія адпавядаюць выклікам і задачам.

Мы хочам вярнуць нашу нацыю ў еўрапейскую сям’ю, да якой мы належым. Дэмакратычная, незалежная, еўрапейская Беларусь — наша агульная мэта. Мы павінны працягваць працаваць на гэтым шляху разам».

Валер Кавалеўскі патлумачыў важнасць падзеі:

«Беларускі дэмакратычны рух змагаецца супраць найскладанейшага крызісу ў Беларусі. Дзеянні Лукашэнкі і Пуціна разбураюць нашае грамадства і нашу ідэнтычнасць і пагражаюць незалежнасці Беларусі.

Менавіта ад дзеянняў беларусаў залежыць нашае будучае, і падтрымка з боку міжнароднай супольнасці дазваляе рэалізаваць суб’ектнасць беларускага народа. Беларусь валодае значным патэнцыялам, і менавіта дэмакратычная Беларусь будзе ў стане яго рэалізаваць».

@CabinetBelarus
«Быў выбар, якой мовай карыстацца з сынам: сваёй паляшуцкай ці літаратурнай»

Праект @Belsat «Мова нанова» спыталі ў намесніка кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, прадстаўніка ў замежных справах Валера Кавалеўскага пра месца беларускай мовы ў ягоным жыцці, пра тое, кім хацеў стаць калі вырасце, як прыйшоў да дыпламатычнай службы, адкуль бярэ калыханкі, якія спявае сыну, і на якія акцыі хадзіў пакуль вучыўся ў Менску.

Вельмі шчырая размова, якую мы раім вам паглядзець:

https://www.youtube.com/watch?v=QVXPqLGYLQU
Кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская падчас выступу на Саміце спікераў парламентаў ЕС анансавала падпісанне «мемарандума аб супрацоўніцтве з Еўрапейскім Парламентам».

Намеснік Ціханоўскай у Кабінеце, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі распавёў пра ўдзел у распрацоўцы і змест будучага дакумента:

«"Ліст аб намеры супрацоўніцтва" – менавіта так будзе называцца дакумент – замацоўвае адносіны паміж дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі і Еўрапейскім парламентам – у адпаведнасці з рэзалюцыяй Еўрапейскага парламента ад 13 верасня 2023 года. Дакумент дэкларуе асноўныя палітычныя пазіцыі бакоў і замацоўвае напрамкі ўзаемадзеяння па вырашэнню крызісу ў Беларусі.

Гэтую магчымасць мы пачалі абмяркоўваць з еўрапарламентарыямі яшчэ паўтары гады таму, калі было дасягнутае пагадненне аб стварэнні Кантактнай групы з Радай Еўропы, якая стала першым крокам па ўсталяванні інстытуцыянальных адносін паміж дэмакратычнай Беларуссю і замежнымі партнёрамі. З таго часу былі заснаваныя Кансультатыўная група Беларусь-Еўразвяз і Стратэгічны дыялог Беларусь-ЗША.

Праца ў гэты напрамку мае стратэгічнае значэнне і абавязкова працягнецца», – падкрэсліў Валер Кавалеўскі.

У наступным месяцы мы распавядзём яшчэ пра адзін важны напрамак дзейнасці, распрацоўкай якога некалькі месяцаў займалася Прадстаўніцтва па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.

@BelarusiSvet #інсайды
«20 гадоў пасля далучэння: кожная новая краіна Еўразвязу гісторыя поспеху»

Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі да дваццацігоддзя далучэння да Еўразвязу 10 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Венгрыі, Кіпра, Латвіі, Літвы, Мальты, Польшчы, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі:

«20 гадоў таму Еўразвяз зрабіў смелы крок і прыняў у свой склад адразу 10 краін. Восем з іх некалі знаходзіліся за Жалезнай Заслонай, дзе іх грамадзяне былі пазбаўленыя фундаментальных правоў і свабод. Час паказаў, што новыя чальцы еўрапейскай сям'і сталі арганічнай часткай Еўразвязу, надзейнымі партнёрамі і падмуркам рэгіянальнай бяспекі. Гэтыя краіны паказваюць прыклад актыўнага дэмакратычнага працэсу і ўстойлівых інстытутаў, якія забяспечваюць грамадскае адзінства і развіццё.

Кожная з гэтых краін стала гісторыяй поспеху ў сацыяльным і эканамічным развіцці. Кожная вырашыла для сябе праблему абароны незалежнасці і развіцця нацыянальнай ідэнтычнасці. Мы назіраем, як яны падвысілі свой міжнародны аўтарытэт, як вырас дабрабыт іх грамадзян, як ва ўмовах агульнага рынку і адсутнасці межаў якасна памяняўся іх лад жыцця.

Амаль год таму беларускія палітычныя сілы прынялі за стратэгічную мэту далучэнне Беларусі да Еўразвязу. Яшчэ раней, у 2020 годзе, на пратэстах па ўсёй сваёй краіне беларусы выразна далі зразумець: мы за тыя самыя каштоўнасці, якія абʼядноўваюць нас з еўрапейскай сямʼёй – свабода, павага да чалавечнай годнасці, правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства права, незалежная судовая сістэма.

Гэтая прыналежнасць Беларусі да Еўропы – па праву нараджэння нашага народу. Менавіта туды нам трэба вярнуць нашую краіну. Нашыя еўрапейскія суседзі – пераканаўчы прыклад і практычны досвед поспеху на гэтым шляху. Сёння гэтыя краіны падтрымліваюць беларусаў у імкненні да свабоды і дэмакратыі, заўтра дапамогуць хутчэй прайсці шлях далучэння да Еўразвязу.

Арменія, Грузія, Малдова, Украіна – блізкія нам краіны, якія шчыльна падышлі да далучэння да Еўрапейскага звязу, і я зычу ім поспеху на гэтым шляху. Годна і пераможна Беларусь пройдзе свой шлях праз усе сённяшнія выпрабаванні да свабоды, дэмакратыі і незалежнасці і атрымае сваё запрашэнне далучыцца да Еўразвязу. Праз 20 гадоў пасля гэтага нас таксама будуць успрымаць неадʼемнай часткай Еўразвязу, як сёння ўспрымаюцца нашыя еўрапейскія суседзі»
Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам

Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам.

Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.

У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі.

Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў.

Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента:

1️⃣ узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым;

2️⃣ падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі;

3️⃣ садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах;

4️⃣ намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны.

Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам.

@CabinetBelarus
Прадстаўніцтва па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве
Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам. Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны…
«Моцны крок у справе міжнароднага прызнання дэмакратычных сіл Беларусі»

Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі, пра важнасць падпісанага сёння дакумента:

«Гэта моцны крок у справе міжнароднага прызнання дэмакратычных сіл Беларусі, і мы ўдзячныя прэзідэнтцы Метсоле за шчырую і прадметную падтрымку намаганняў беларускага народа па аднаўленні дэмакратыі і абароне незалежнасці Беларусі ад агрэсіўных дзеянняў Расеі.

Дамоўленасць адкрывае для дэмакратычных сіл магчымасці весці сістэмную супрацу з Еўрапейскім парламентам па крытычна важных для нас справах. Як кіраўнік місіі ў Бруселі, Уладзімір Астапенка ўжо пачаў абмеркаванне з Еўрапейскім парламентам наступных дзеянняў па рэалізацыі дамоўленасцяў.

Гэтае дасягненне таксама пракладвае дарогу да пошуку магчымасцяў заключэння двухбаковых дамоўленасцяў з нацыянальнымі парламентамі. Разлічваю, што Каардынацыйная рада новага складу пасля выбараў 25 траўня далучыцца да ўсталявання парламенцкіх сувязяў, якую да гэтага часу паспяхова вёў Анатоль Лябедзька»

@BelarusiSvet
«Сапраўдны лідар у падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага народу»

Намеснік кіраўніцы Кабінета, прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі павіншаваў Раду Еўропы з 75-годдзем.

«Рада Еўропы стала сапраўдным лідарам у падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага народу, асвятляючы злачынствы дыктатуры ў галіне правоў чалавека, разбурэнні інстытутаў, складаны міграцыйны парадак дня ў сувязі з рэпрэсіямі»

Валер Кавалеўскі выказаў глыбокую ўдзячнасць кіраўніцтву, супрацоўнікам і дэпутатам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы за выбудоўванне «з нуля» адносінаў з дэмакратычнай Беларуссю.

«Кантактная група «Беларусь – Рада Еўропы» стала механізмам узмацнення сувязяў і пракладаннем шляху да таго дня, калі Беларусь стане паўнавартасным чальцом Рады Еўропы на шляху да сяброўства ў Еўразвязе», – напісаў Валер Кавалеўскі ў сваім X/Twitter.
Упершыню кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі НАТА

Адбылася сустрэча з генеральным сакратаром Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енсам Столтэнбергам. У сустрэчы таксама браў удзел Валер Кавалеўскі. Таксама ў рамках Паўночнаатлантычнай Рады Святлана Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін-удзельніц Альянсу дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі і па перспектывах устанаўлення дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТА па палітычным парадку дня.

Святлана Ціханоўская, дэмакратычная лідарка, кіраўніца Кабінета: «Я радая, што гэта сустрэча адбылася, і што ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог. У падмурак Альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права.

Я думаю, для кожнай еўрапейскай краіны неабходна выбудоўваць паважлівыя, канструктыўныя адносіны з НАТА. Гэта важна для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі. Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага мірнага прадказальнага партнёра».

Валер Кавалеўскі, намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета: «Пачатак дыялогу з НАТА стаў вынікам працы Кабінета па пашырэнні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі. На працягу ўжо 75 гадоў НАТА з’яўляецца найважнейшым фактарам бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасць пра выклікі для нашай краіны».

@CabinetBelarus
«Беларусь не трэба разглядаць як сатэліта Расіі, гэта – еўрапейская нацыя»

Намеснік кіраўніцы, прадстаўнік па замежных справах Кабінета Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у панэльнай дыскусіі «Яшчэ адна анексія: паступовае паглынанне Беларусі Расіяй» у Цэнтры Дэвіса Гарвардскага ўніверсітэта.

Дыскусія пачалася з відэазвароту кіраўніцы Кабінета Святланы Ціханоўскай. Яна нагадала, што ў 1991 годзе, калі наша краіна аднавіла дзяржаўнасць, ЗША запэўнівалі ў адданасці суверэнітэту і дэмакратычнаму выбару Беларусі:

«Мы жывём зараз у такой складанай сітуацыі, што гэтае абяцанне стала абсалютна актуальным. Мы мусім знайсці спосабы цалкам яго выканаць».

Ціханоўская заклікала не ўспрымаць паглынанне Беларусі Расіяй як нешта адасобленае ад бяспекі ў рэгіёне, бо гэта «распальвае апетыты Пуціна да падпарадкавання іншых краін».

Валер Кавалеўскі адзначыў: тое, ува што Лукашэнка пераўтварае Беларусь, – дасканалая мадэль для Пуціна, але вельмі благі сігнал для іншых суседзяў Расіі:

«Беларусь пад рэжымам Лукашэнкі – пагроза не толькі для Беларусі, але і для нашых суседзяў і ўсёй еўраатлантычнай супольнасці».

Удзельнікі дыскусіі абмеркавалі еўрапейскі выбар Беларусі і практычную дапамогу, якую могуць аказаць заходнія партнёры беларускаму народу на шляху да дэмакратыі. Кавалеўскі падкрэсліў:

«Беларускі народ хацеў б, каб яго пакінулі ў спакоі, хацеў б мець магчымасць жыць нармальным жыццём. Але зараз гэта немагчыма праз інтарэсы Расіі, якія агрэсіўна ўрываюцца ў жыццё беларусаў».

Намеснік кіраўніцы Кабінета заклікаў дапамагаць дэмакратычнаму руху ў змаганні за вольную Беларусь ужо зараз, што дапаможа і Украіне, а таксама можа справакаваць змены ў Расіі.

У дыскусіі ўзялі ўдзел намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Крыстафер Сміт, былы амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта Аксана Шэвель. Мадэратарам выступіла былая памочніца дзяржсакратара ЗША Карэн Донфрыд.

Валер Кавалеўскі працягне візіт у ЗША дыпламатычнымі кансультацыямі ў ААН і серыяй перамоў з амерыканскім урадам.

@CabinetBelarus
Супрацьдзеянне спробам Расеі паглынуць Беларусь, спыненне ўдзелу Беларусі ў вайне, супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, візавыя пытанні

Распачалася працоўная паездка намесніка кіраўніцы Кабінета, прадстаўніка ў замежных справах Валера Кавалеўскага ў сталіцу ЗША.

На парадку дня:

▪️ Супрацьдзеянне агрэсіўным дзеям у дачыненні да Беларусі, нашага суверэнітэту, незалежнасці і практычныя крокі па змяншэнню ўплыву «рускага свету» на Беларусь;

▪️ Спыненне ўдзелу Беларусі ў вайне: стратэгія, практычныя крокі, эфект для рэгіёну;

▪️ Новая версія Акта аб дэмакратыі ў Беларусі

▪️ Візавыя пытанні беларусаў;

▪️ Дапамога беларускаму дэмакратычнаму руху і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

На бліжэйшыя некалькі дзён у Валера Кавалеўскага запланаваныя сустрэчы ў Белым Доме, Кангрэсе ЗША, Дзяржаўным дэпартаменце, іншых установах:

«АПК працягвае працу па інфармаванні аб падзеях у Беларусі і па выпрацоўцы супольных дзеянняў з нашымі партнёрамі па выкананні нашых галоўных задач – захавання незалежнасці і аднаўлення дэмакратыі. Беларускі парадак дня ў Вашынгтоне заўсёды запатрабаваны, і сярод структур выканаўчай улады, і ў Кангрэсе ЗША»

@BelarusiSvet