Forwarded from Народныя амбасады Беларусі
‼️Народные посольства Беларуси работают над вариантами помощи беларусам, которые хотят эвакуироваться из Израиля
Нами проинформированы МИДы наших стран о сложной ситуации, в которой оказались беларусы в Израиле, в условиях, когда "официальное" посольство отказалось от участия в их дальнейшей судьбе.
Мы рассматривам возможность сотрудничества с разными странами, чтобы эвакуировать беларусов и собираем информацию про все возможные способы эвакуации.
Решением этой проблемы занимается и Народное Антикризисное Управление. Павел Латушко направил в МИД Польши просьбы беларусов о помощи в эвакуации из Израиля.
‼️Если вам или вашим друзьям, близким нужна помощь в эвакуации - свяжитесь с нами посредством электронной почты Народного посольства Беларуси в Израиле
👉 israel@belarusabroad.org.
На данный момент за помощью обратилось более 10 беларуских семей. Для обсуждения с МИДами стран, которые выполняют эвакуацию своих граждан, нам необходимо знать количество беларусов, которые хотят эвакуироваться. Все полученные данные будут храниться конфиденциально.
11 октября, с помощью Ассоциации беларусов Америки и при поддержке фонда I Need Help By, куплен билет в Варшаву через Кипр и Вену для пенсионерки Александры Ханевич, которая вынуждена была бежать от преследования из Беларуси в Польшу.
Продолжаем делать всё возможное и искать варианты для эвакуации остальных беларусов, желающих уехать из Израиля.
❗Огромная просьба поделиться в соцсетях данной информацией со своими друзьями, родными и близкими.
#Израиль #эвакуацияизИзраиля #беларусывИзраиле
Народные Посольства | Анонимное обращение | Поддержать нас

❤4
Сёння ў Любляне, сталіцы Славеніі, адбыўся дыпламатычны базар, дзе кожная амбасада прадстаўляла сваю краіну. Народная Амбасада Беларусі ў Славеніі і яе прадстаўніца Аляксандра Мамаева годна прэзентавалі Беларусь! А калегі з Італіі і Аўстрыі прыехалі падтрымаць гэтую цудоўную ініцыятыву!
Дзякуй усім, хто далучыўся!
Дзякуй усім, хто далучыўся!
❤10👏2👍1
Forwarded from Светлана Тихановская
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Борыс Джонсан: «Я падтрымліваю мужны народ Беларусі. Жыве Беларусь!»
Сёння былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан запісаў відэа ў падтрымку беларускіх палітзняволеных. Ён падтрымаў кампанію Святланы Ціханоўскай па павышэнні дасведчанасці пра палітзняволеных у Беларусі і заклікаў міжнародную супольнасць далучыцца да яе. Мэта кампаніі – штодня нагадваць свету пра больш за 1500 палітзняволеных у нашай краіне. Таксама Джонсан заявіў, што будзе сімвалічным хросным палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага.
«Я вельмі ўдзячная Борысу Джонсану за падтрымку не толькі Сяргея, але і ўсіх беларускіх палітзняволеных. Мы ўсе павінны быць іх голасам. Кожны дзень нам трэба нагадваць свету пра нашых герояў, каб у рэжыма ні было магчымасці перагарнуць старонку», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

❤10
🎉Сёння ў Рыме было створана згуртаванне беларусаў для беларусаў «KrajBy».
Місія новай асацыяцыі - аб'яднаць грамадзян Беларусі, падтрымаць іх і дапамагчы ім інтэгравацца ў італьянскае грамадства. «Мы будзем ладзіць культурныя, спартыўныя і турыстычныя мерапрыемствы, сустрэчы з выключнымі людзьмі нашай Бацькаўшчыны - Беларусі», - кажуць кіраўнікі аб'яднання.
❗Калі вы хочаце бліжэй пазнаёміцца з аб’яднаннем, падзяліцца сваімі ідэямі і пазітыўнай энергіяй - пішыце на электронную пошту it.krajby@gmail.com.
Плённай працы!

👏11❤4👍1
❗Сёння прадстаўніца Народнай Амбасады Юлія Юхно сустрэлася з дарадцамі мэра Падуі Франчэскай Бэнчаліні і Маргарытай Каланэлё, а таксама з адказнай за сацыяльную палітыку Сарай Бэртольда. Сустрэча была прысвечана праблеме прыёму ўцекачоў. Мы шукаем шляхі структуравання прыёму беларускіх палітычных уцекачоў, якія, у адрозненне ад мігрантаў, не могуць вярнуцца дадому, пакуль існуе дыктатарскі рэжым Лукашэнкі. Нам неабходная цвёрдая прыхільнасць кожнага, каб аказаць канкрэтную дапамогу беларусам у выгнанні.
⚡Працягваем штодзённую працу на карысць Беларусі і беларусаў!

😍12👍3
👆З 5 па 28 кастрычніка ў Пізе праходзіць Фестываль сацыяльнага мастацтва "Лекцыі подыху". Арганізатар - асацыяцыя сацыяльнага мастацтва InterventArt (Італія) і галерэя сучаснага мастацтва Roots (Піза, Італія) пры падтрымцы арганізацыі Memorial Italia і праваабарончага фестывалю WATCH DOCS Belarus.
Фестываль ахоплівае 6 лакацый, 7 розных выстаў, а таксама перформансы, кінапаказы і музычныя выступы. У праекце бяруць удзел мастакі з Беларусі, Украіны, Чарнагорыі, Сербіі, Расіі, Грузіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Італіі, Швейцарыі і Эль Сальвадора.
Тэма Фестывалю прысвечана даследаванню барацьбы з дыктатурай ва ўсім свеце.
Сярод удзельнікаў - беларускія мастак Уладзіслаў Бохан, беларускія мастачкі Алена Бярэзіна, Надзея Наўроцкая, Вольга Бубіч і іншыя. На некаторых выставах былі закранутыя тэмы фашызму, Халакосту і неа-нацызму.
❗Праграму Фестывалю глядзіце на сайце interventart.com, а таксама ў сацсетках праекта: https://www.instagram.com/interventart_/

👍4❤2
Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае Ночы растраляных паэтаў Беларусі.
Расклад мерапрыемства:
16.30 - месса ў Фларэнцыі
18.00 - месса ў Рыме
19.00 - гістарычная лекцыя Мікіты Моніча і чытанне вершаў растраляных паэтаў і сучасных палітвязняў. У чытаннях будзе прымаць удзел актор трупы «La Compagnia delle Seggiole» Lorenzo Carcasci, а таксама актывісты з усёй Італіі. Мерапрыемства будзе транслявацца анлайн на YouTube канале Народнай Амбасады!
Далучайцеся! ❤️🩹

👍6🙏3❤1
Сталася так, што мы традыцыйна пачынаем прымаць заяўкі для ўдзелу ў навагодняй ініцыятыве "Падарункі з Італіі для дзяцей рэпрэсаваных". У мінулыя гады мы падарылі ўсмешкі больш за 450 маленькім беларусам. Спадзяёмся, што і ў гэтым годзе італьянскія сем'і падтрымаюць нас у гэтыя цяжкія для ўсіх беларусаў часіны.
Важна:
- заяўкі ад сямей, якія ўдзельнічаюць у іншых калядных ініцыятывах, разглядацца не будуць - усе заяўкі правяраюцца!
- заяўкі ад сямей, што ўдзельнічалі ў нашай ініцыятыве ў мінулыя гады, разглядаюцца ў другую чаргу;
- заяўкі ад тых, хто двойчы браў удзел у нашай ініцыятыве, не разглядаюцца;
- на кожнае дзіця падаецца асобная заяўка;
- тэрмін падачы заявак - да 15.11.2023 года.
Спасылка для падачы заяўкі https://forms.gle/1pZcqLAW8fK7ywRM7
Для беларусаў, якія хочуць быць дарыцелямі, пакідаем гэтую спасылку https://gforms.app/r/309BsMp

👍2
☀Хто будзе чытаць лекцыю 29 кастрычніка?
Гэта будзе ўсходазнаўца і лінгвакраіназнаўца па адукацыі, Мікіта Моніч, стваральнік YouTube-канала "Около культуры". Мікіта скончыў навучанне ў БДУ, факультэт «Міжнародныя адносіны». Затым працаваў у Нацыянальным мастацкім музеі. Ён чытаў лекцыі, праводзіў экскурсіі, займаўся куратарскай працай. Моніч умела ўбудоўваў у мерапрыемствы элементы стэндапа, і праз гэта ягоныя экскурсіі карысталіся вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў. У 2020 годзе, пасля арышту Віктара Бабарыкі, Мікіта Моніч апублікаваў у сацсетках уласны верш, прысвечаны палітычнай сітуацыі ў краіне, дзе быў зварот да Аляксандра Лукашэнкі. На наступны дзень кіраўніцтва музея запатрабавала верш выдаліць. Моніч адмовіўся і ў выніку быў звольнены. Пасля пачатку вайны ва Украіне Моніч з'ехаў з Беларусі і зараз жыве ў Іспаніі.
Чакаем вас на нашую імпрэзу!

🤩4👍3👏1
⚡Моўная хвілінка!
«І дранікі з раніцы ў печы прэюць, хоць на алеі, але смачныя. » С. Грахоўскі
Без алею - аніяк! Гэта ведаюць і італьянцы, і беларусы. "L' olio" у італьянскай мове - "алей" - па-беларуску. Сугучныя словы, значэнне якіх супадае. Гэта тлушч менавіта расліннага паходжання, таму не блытайце з маслам! А вы ведалі, што для наймення тэхнічнага масла ў беларускай мове ўжываецца яшчэ адно знаёмае слоўка – алíва? Трансфарматарная аліва - гучыць жа! ✌

👍5
Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
Запрашаем на мерапрыемства, прысвечанае Ночы растраляных паэтаў Беларусі.
Расклад мерапрыемства:
16.30 - месса ў Фларэнцыі
18.00 - месса ў Рыме
19.00 - гістарычная лекцыя Мікіты Моніча і чытанне вершаў растраляных паэтаў і сучасных палітвязняў. У чытаннях будзе прымаць удзел актор трупы «La Compagnia delle Seggiole» Lorenzo Carcasci, а таксама актывісты з усёй Італіі. Мерапрыемства будзе транслявацца анлайн на YouTube канале Народнай Амбасады!
Далучайцеся! ❤️🩹
Расклад мерапрыемства:
16.30 - месса ў Фларэнцыі
18.00 - месса ў Рыме
19.00 - гістарычная лекцыя Мікіты Моніча і чытанне вершаў растраляных паэтаў і сучасных палітвязняў. У чытаннях будзе прымаць удзел актор трупы «La Compagnia delle Seggiole» Lorenzo Carcasci, а таксама актывісты з усёй Італіі. Мерапрыемства будзе транслявацца анлайн на YouTube канале Народнай Амбасады!
Далучайцеся! ❤️🩹
❤7👍1
❗2 лістапада ў 19.00 у Пізе адкрыецца выстава беларускай мастачкі Надзі Букі «Надзея без страху».
Пасля падзей 2020 года Надзя вымушана з'ехала з краіны з-за пераследу ў гэтым годзе. У творчай біяграфіі Надзі больш за 50 персанальных выстаў. Для мастачкі гэтая выстава першая ў Італіі.
❤Запрашаем наведаць выставу і падтрымаць Надзю ў гэты важны дзень!

👍12
Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
З задавальненнем паведамляем пра адкрыццё Народнай амбасады Беларусі ў Італіі! Асноўныя напрамкі нашай дзейнасці: - дапамога палітычным уцекачам( кансультацыі, легалізацыя); - супраца з італьянскімі палітыкамі і дыпламатамі па пытаннях Беларусі; - гуманітарныя…
☀Народная Амбасада - гэта праект, што мусіць аб‘ядноўваць ўсе ініцыятывы для беларусаў у Італіі! Пакуль у нас не шмат магчымасцяў, але будзем імкнуцца да большага!
❗Калі вы ладзіце мерапрыемства ці ведаеце, што ў Італіі мае адбыцца імпрэза, звязаная з Беларуссю, - дасылайце інфармацыю пра гэта ў бот у шапцы профіля!
Увага!
Для мерапрыемства мусяць быць прадстаўлены афіша, тэкст для публікацыі, месца і час яго правядзення!
Мы ўдзячныя за вашую актыўнасць!

❤6👍4
Спадарства!
Наша зямлячка, гісторык Лізавета Касмач, якая зараз жыве ў Сіцыліі, прэзентавала кнігу. У ёй гаворыцца пра беларускую ідэнтычнасць і фарміраванне нацыі ў кантэксце Першай сусветнай вайны і гадоў рэвалюцыйнага перыяду.
Кніга напісана на англійскай мове і выдадзена Central European University Press. Набыць можна па спасылцы: https://ceupress.com/book/belarusian-nation-building-times-war-and-revolution.
Выдатна, што ёсць пісьменнікі, якія намагаюцца расказаць свету пра Беларусь і яе гісторыю. Мы ўдзячныя за гэта! Ганарымся! 🤍❤️🤍

👏8❤7👍2
Чакаем вас ў 18.00 на імшу і ў 19.00 на паэтычны вечар, прысвечаны расстраляным паэтам Беларусі! Далучайцеся па спасылцы!
https://youtube.com/live/HxQ63l5kQs4
https://youtube.com/live/HxQ63l5kQs4
YouTube
La notte dei poeti fucilati
Un evento commemorativo dedicato ai poeti bielorussi uccisi durante le repressioni stalinistiMESSA IN MEMORIA DEI POETI UCCISI16:30 Firenze (offline)Chiesa P...
👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Верш «Я аптыміст» беларускага паэта Юлія Таўбіна, расстралянага ў 1937 годзе.
Чытае Ларэнца Каркашы.
Мы памятаем!
Чытае Ларэнца Каркашы.
Мы памятаем!
❤4👏4