Беларусы Батумі ⚪️🔴⚪️ Белорусы Батуми: новости
629 subscribers
769 photos
80 videos
3 files
475 links
Новости для беларусов в Батуми.
Ответы на популярные вопросы:
http://belbatumi.tilda.ws/

Бот обратной связи: @BatumiBelarusBot
Чат канала: @belarusbatumichat
Беларусы Тбилиси: @belarustbilisi

Жыве Беларусь!
Download Telegram
J:Морс, адзін з самых папулярных беларускіх рок-гуртоў упершыню ў Грузіі з сольным канцэртам!
Песні J:Морс гучалі на ўсіх радыёстанцыях Беларусі, кліпы J:Морс круціліся на ўсіх тэлеканалах, усе газеты пісалі пра J:Морс. І нават пераехаўшы ў іншую краіну, J:Морс засталіся не проста беларускім рок-гуртом. J:Морс - гэта настальгія па ўсіх порах года на радзіме, усім рамантычным спатканням адразу, усім колерам навокал.
Ідзеце на канцэрт кампаніяй?
Купляйце парныя білеты за 100 лары, замест 120 лары!
Пераходзьце па спасылцы за квіткамі і да сустрэчы 30 ліпеня!
Tickets: https://biletebi.ge/jeobeli/jmors-jmors
💼 Не знаете, как открыть бизнес в Грузии и выбрать форму присутствия? 💰 Не можете определить оптимальный режим налогообложения?
📖 Интересуют вопросы оформления ВНЖ, сделок или трудовых договоров?
📌 Присоединяйтесь к telegram-каналу LitaraLex Georgia https://t.me/LitaraLex_Georgia и Вы сможете найти полезную информацию и ответы на эти и многие другие вопросы.
Под каждой публикацией открыт доступ для Ваших комментариев и вопросов, на которые мы по возможности постараемся оперативно ⚡️ ответить.

🔥 Подписчикам канала скидка 10% на юридические услуги❗️
Дакументальны фільм Аляксея Палуяна “COURAGE” ў Грузіі

Тры паказа фільма "Courage", прымеркаваны да другой гадавіны пачатку пратэстаў у Беларусі, адбудуцца ў Грузіі.
Яго галоўнымі героямі сталі акцёры "Свабоднага тэатра“. Фільм, сусветная прэм’ера якога адбылася летась на Берлінскім кінафестывалі, паспяхова крочыць па міжнародных кінафестывалях (CPH:DOX, Hot Docs, Visions du Réel і IDFA), быў паказаны ў снежні Эўрапаляменце і распавядае гледачам па ўсёй планеце, што давялося перажыць беларусам, якія прагнуць перамен.
Фільм на беларускай/рускай мове з субтытрамі на ангельскай.

Тбілісі 31 ліпеня 2022 Cinema House 18.00 і 20.00FB event

Батумі 9 жніўня Apollo Cinema 2022 20.00FB event

Колькасць месцаў абмежавана. Просім быць ў залі за 10 хвілін да пачатку фільма.
Акцыя да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Батумі, 27 ліпеня 2022 года.
Лакацыя: фантан каля універсітэта імя Руставелі. Час: 19:00

⚪️🔴⚪️

Дзень Незалежнасці — галоўнае свята беларускай дзяржавы.

З 1991 года ў Беларусі адзначалі дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці. 27 ліпеня — дата прыняцця Дэкларацы аб дзяржаўным суверэнітэце. Бел-чырвона-белы сцяг, герб "Пагоня" і Дзень Незалежнасці 27 ліпеня сталіся афіцыйнымі атрыбутамі суверэннай, дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь.

Рэжым Лукашэнкі ад самага пачатку адкрыта варожа ставіўся да суверэнітэту Беларусі. У 1995 годзе незалежніцкія герб і сцяг былі замененыя на адаптаваныя савецкія аналагі. Падчас канстытуцыйнага перавароту ў 1996 годзе адначасова з узурпацыяй улады, ліквідацыяй дэмакратычнай Канстытуцыі і незалежнага парламенту было скасаванае і свята Незалежнасці — яго замянілі савецкім святам 3 ліпеня (днём вызвалення Мінска).

Пасля больш чым 25 год панавання дыктатура зрабіла Беларусь закладнікам, саўдзельнікам у злачыннай імперскай вайне. Савецкі сцяг з гербам, і савецкі "дзень рэспублікі" — зганьбаваныя саўдзелам у агрэсіі атрыбуты лукашысцкага рэжыму, але не дэмакратычнай Беларусі.

У Беларусі і за яе межамі дагэтуль ёсць тыя, хто не прызнае пераварот 1996 года.
Таксама ёсць тыя, для каго незалежнасць, свабода і дэмакратыя — каштоўнасці за якія варта змагацца, тыя, хто абураны саўдзелам беларускіх уладаў у агрэсіі, і супрацьстаіць яму— ад украінскіх акопаў да валанцёрскіх ініцыятываў і барацьбы на інфармацыйным фронце.

Мы заклікаем аб'яднаць высілкі і, не зважаючы на рознасць поглядаў у дробных пытаннях, выйсці на супольную беларускую акцыю 27 ліпеня. Пад нашым нацыянальным бел-чырвана-белым сцягам, у наш Дзень Незалежнасці. Супраць дыктатуры, супраць ператварэння Беларусі ў імперскую калонію, супраць злачыннай вайны!!! За свабоду, дэмакратыю, незалежнасць!

Жыве Беларусь! Жыве Вечна!
⚪️🔴⚪️
Forwarded from Будзьма разам!
🔥 Трошку Drum & Bass у Батумі

Сёння, 22 ліпеня, Batumi Bass Collectiv запрашае на сваю першую падзею лета - вечарыну DnB ад беларускіх музыкаў:

😈 PHILKIE (BY, вінілавы набор);
😈 BIGGIE BRASE (BE, MC);
😈 МЭРЫ ДЖЭЙН (BY);
😈 BLOODYMIR (BY, жывыя электрабарабаны);

Уваход да апоўначы вольны, пасля 00.00 - 30 лары.

Завітвайце растрэсці тлушчык!

📆 Дата: 22 ліпеня
Час: з 23.00 да 05.00 (час мясцовы)
📍Месца: IMI Club, Gogebashvili St, Батумі
Вітаем, шаноўнае спадарства!

У Батумі прыехала група дзяцей украінскіх ваяроў, іх прымаюць нашыя грузінскія сябры з штабу дапамогі. На заўтра планаваўся паход у Макдональдс, гэта было ўзгаднено, але ж Макдональдс адмовіўся ад дамовы пачаставаць дзяцей безкаштоўна, таму за дапамогай звярнуліся да нас. Нам патрэбна сабраць суму каля 500 лары, каб набыць дзецям па Хэпі мілу. Вельмі просім адгукнуцца і дапамагчы зрабіць свята для ўкраінскіх дзетак.
Справаздачу абавязкова скінем па выніку.

GE51CD0360000022448935
SVETLANA IVANETS.

Дзякуй!
🔴🇺🇦🇺🇦🇺🇦
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Рэжысёр Аляксей Палуян ладзіць вялікі кінатур свайго дакументальнага фільма пра беларускі 2020-ты "COURAGE":

„Зараз варта казаць пра Беларусь і пражываць наш жнівень 2020-га наноў, з асэнсаваннем гэтых цяжкіх дзвух гадоў”.

Паказы прымеркаваныя да другой гадавіны пачатку пратэстаў у Беларусі.


31 ліпеня
Тбілісі / Cinema House / 18:00 і 20:00


9 жніўня
Батумі / кінатэатр Apollo / 20:00


💡Уваход вольны
Па жывой чарзе



P.S.: Калі ласка, прыходзьце крыху загадзя, каб напэўна трапіць на прагляд

Беларусь будзе вольнай!!! 🤍❤️🤍
Вітаем, спадарства. Справаздача за збор для дзетак на Макдональдс. На картку было пералічана 100 лары (калі хтосьці яшчэ пералічваў позна ўвечары ў пятніцу ці ў суботу, то грошы прыйдуць у панядзелак, бо ў крэда банкаўскія пералікі ў выходныя не прыходзяць, справаздача аб пераліках, калі яны былі яшчэ, будзе заўтра), наяўнымі рабяты сабралі 150 лары. За Макдональдс заплацілі 382.50. Дзякуй вялікі кожнаму за дапамогу❤️
Нагадваем, што сёння а 17-й на плошчы Эўропы адбудзецца акцыя-свята з цікавай праграмай для тых жа дзетак. Прыходзьце, калі ласка.
Друзья, случилась беда - пропал Андрей Корсак.
Вчера вечером его утянуло в море.
Уже почти сутки его ищут спасатели и пара друзей (можете написать прямо им - @irocketman).

Возможно, пропавшего вынесло на пляж и он может лежать без сознания.
Огромная просьба ко всем, кто сейчас в Батуми и готов помочь, организованно выйти и прочесать береговую линию. Собираемся в 15.00 возле памятника Али и Нино. Можно писать в личку @rawelbel.

Чат по поиску:
https://t.me/+20pnSZgh5JsyNTky
Вітаем, спадарства!
Нагадваем, што 27 ліпеня, а 19-й адбудзецца акцыя, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

План мерапрыемства:
19.00 збіраемся каля Універсітэта (там, дзе святкавалі Купалле)
19.30 калёнай рушым да каланады (бярыце сцягі, плакаты, рыхтуйце крычалкі)
20.00 асноўная частка мерапрыемства :
дзіцячыя малюнкі,
выступ паэтаў, Вожыка,
спевы беларускіх песен
вольны мікрафон
мітынг скончым "Пагоняй".

Прыходзьце адзначыць разам, бярыце дзяцей, запрашайце сяброў, прыносьце сцягі і плакаты)!
Жыве Беларусь!

Лакацыя фантана ля ўніверсітэта:
https://maps.app.goo.gl/CuufXttgtWbF1rrR7
🖤 Памёр музыка Мікалай Тоўсцік.

З красавіка ён знаходзіўся ў коме пасля няўдалага падзення на адной з вуліц Тбілісі, куды пераехаў летась.

Сям’я і сябры ўвесь гэты час пакрывалі затраты на знаходжанне Мікалая ў клініцы.

Цяпер Мікалая трэба перавесці з Грузіі ў Беларусь, каб пахаваць на радзіме.

▪️ Можна дапамагчы:
JSC TBC Bank
Tbilisi, Georgia
Swift: TBCBGE22
Ben’s IBAN: GE03TB7483145063300011
Name of Beneficiary: Sergo Kenia

Мікалай Тоўсцік — выпускнік Коласаўскага ліцэя, удзельнік праектаў "Я люблю ліцэй", "Партызанская школа", "Веру ў цябе", Chill, выступаў разам з рознымі беларускімі гуртамі.

Нашыя спачуванні блізкім і сябрам.
Forwarded from Кулуары KYKY
Найдено и опознано тело беларуса Андрея Корсака, которого в субботу унесло в море. К сожалению, он не выжил.

Его друзья и семья благодарят тех, кто присоединился к поискам. Соболезнуем всем, кто знал Андрея.
З прычыны смерці двух беларусаў у Грузіі мяняецца фармат акцыі ў Батумі, якая прысвечана Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Акцыя будзе адбывацца сёння ўвечары 27 ліпеня 2022 году.

План мерапрыемства:
19:00 збіраемся каля фантанаў Універсітэта
19:30 шыхтуемся ў калону, якая рушыць да каланады (бярыце сцягі, плакаты)
20:00 асноўная частка мерапрыемства:
- хвіліна маўчання па загінулых беларусаў Грузіі і ваяроў ва Украіне
- дзіцячыя малюнкі;
- выступ паэтаў;
- вольны мікрафон;
- мітынг скончым "Пагоняй".

Таксама на акцыі будзе скрыня для збору сродкаў на падтрымку палітвязняў і беларускіх ваяроў ва Ўкраіне.

Жыве Беларусь! Жыве Вечна!
Forwarded from Новы Час
Сёння ў грузінскім Батумі адзначылі Дзень незалежнасці Беларусі. Арганізатары заклікалі аб'яднаць высілкі і выйсці на супольную беларускую акцыю 27 ліпеня "пад нашым нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам, у наш Дзень Незалежнасці". Падрабязнасці і больш фота тут