Беларускі Саюз Мастакоў
413 subscribers
5.48K photos
214 videos
4 files
494 links
Download Telegram
Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае архітэктараў і скульптараў узяць удзел у выставачным праекце, прысвечанаму Году добраўпарадкавання і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь "Хранатоп сталічных метамарфоз".

Выстава прысвечана добраўпарадкаванню і архітэктурнаму развіццю Мінска ад пасляваеннага часу і за апошнія 5 гадоў.

Выставачны праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да важнасці гарманічнага суіснавання чалавека і навакольнага асяроддзя, а таксама на ролю архітэктуры ў фарміраванні камфортнай гарадской прасторы.

Бібліятэка запрашае даць свае працы ці працы калегаў: скульптуры (макеты) помнікаў, архітэктурных аб'ектаў, якія дэманструюць майстэрства і крэатыўнасць, але і адлюстроўваюць узаемадзеянне мастацтва і архітэктуры.

Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле, прашу звязацца па нумары тэлефона: +375447630201 (Фядорышына Аліна Васільеўна, загадчык сектара праектна-выставачнай дзейнасці).
ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫСТАВЫ: 26.06.2025 – 25.08.2025
2
Успейте прислать документы на Премию Белорусского профессионального союза работников культуры, информации, спорта и туризма в сфере культуры и искусства

Данная Премия присуждается работникам культуры, деятелям искусства, профессиональным и любительским коллективам художественного творчества, индивидуальным авторам и исполнителям за заслуги и высокие достижения в сфере культуры и искусства (проза, поэзия и драматургия, инструментальная музыка, вокал, живопись, скульптура, графика, дизайн и декоративно-прикладное искусство, работы в сфере циркового, театрального и экранного искусства), журналистики, за активную работу по развитию народного творчества и любительского художественного творчества в Республике Беларусь.

Документы и материалы по выдвижению кандидатов на соискание Премии принимаются до 10 августа 2025 года.


С ПОЛОЖЕНИЕМ можно ознакомиться ➡️ ЗДЕСЬ
👍1
📌«Дзеці ў выяўленчым мастацтве».

✔️У бібліятэцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў арганізавана выстава да Міжнароднага дня аховы дзяцей.
👍21
Сябры!
Паведамляем!

Развітанне з Паўлам Афанасьевічам СЕМЧАНКА адбудзецца 03 2025 г.
у 10.30
па адрасу: г.Мінск,вул. Выгоцкага, 6
(Свята-Елізавецінскі манастыр)
😢11
СЯБРЫ!
ЗАПРАШАЕМ!

5 чэрвеня 2025 (чацвер) у 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва" Беларускага саюза мастакоў (Мінск, вул.Казлова,3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мастацкай выставы жывапісу і графікі "Верасень-35" секцыі "Верасень".

У экспазіцыі прадстаўлены малавядомыя акварэлі народнага мастака Беларусі акадэміка Георгія Паплаўскага, графіка Наталлі і Кацярыны Паплаўскіх, Леаніда Марчанкі, жывапіс Уладзіміра Шнарэвіча, Віктара Кліменкі, Веранікі Віткоўскай, Сяргея Шэмета, Влады Белавусавай-Кірэенкі, Ларысы Зарубінай, станковыя лісты Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай, Наталлі Наўроцкай, ілюстрацыі Наталлі Суставай і Алены Саковіч, акварэлі Заслужанага настаўніка Яўгена Саковіча. Таксама выстава ўключае персанальныя міні-экспазіцыі чатырох вельмі розных па стылістыцы і тэхніцы юбіляраў - Таццяны Царовай (акварэль, станковы жывапіс, калаж), Наталлі Марчанка (акварэль), Алы Каласенцавай (станковы жывапіс) і Марыны Эрэнбург (станковы жывапіс і графіка ў змешаных тэхніках).
👍62
СЯБРЫ!
ЗАПРАШАЕМ!

5 чэрвеня 2025 года ў 17.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу “ЛАБІРЫНТ”.

Паказ сучаснай школы беларускага жывапісу – галоўная мэта арганізатараў выставы.

“Лабірынт” – гэта метафара разумення мастакамі працэсу творчага пошуку. Яго можна параўнаць з лабірынтам. Знайсці дарогу з лабірынта бывае, часам, вельмі складана. Кожны аўтар шукае свой шлях рашэння, грунтуючыся на ўласных ідэалах, ведах і эмацыйных перажываннях. Гэты шлях – рух і пераадоленне сябе па кірунку да ісціны, як да лагічнага выхаду і выніку пошукаў. Шлях праз лабірынт, у разуменні магчымасці выказаць сябе, вельмі індывідуальны. Вызначыць блізкі для сябе кірунак да выхаду з існуючых лабірынтаў творчых пошукаў беларускіх жывапісцаў можа і сам глядач.

Адметнай асаблівасцю праекта “Лабірынт” гэтага года з'яўляецца ўдзел у выставе мастакоў з абласных арганізацый саюза, а таксама творчай моладзі, якая толькі імкнецца да ўступлення ў шэрагі арганізацыі.
👍52🔥1
26 июня в Гомеле состоится открытие нового проекта, посвящённого 80-летию Победы в Великой Отечественной Войне - выставка художников Гомельского региона

Выставка художников Гомельской области – это дань памяти храбрости наших солдат, и в то же время знак уважения всем тем, кто приближал
День окончания этого страшного испытания.


Экспозицию можно условно разделить на две части – работы на военную и антивоенную тематику и работы, посвящённые красоте Родной Земли.

Именно взаимодействую между собой и эмоционально оттеняя друг друга, эти две смысловые линии предлагают зрителю прочувствовать значимость Победы в Великой Отечественной войне для всего белорусского народа.

«Солдату посвящается»
–это очередной проект«Картинной галереи Г.Х.Ващенко» и  Гомельского отделения ОО «Белорусский союз художников», включающий творческие произведения более 30 художников.
5
СЯБРЫ!
12 ліпеня 2025 года на 65 годзе жыцця памёр Адзіночанка Яўгеній Пятровіч, сябра Беларускага саюза мастакоў.

Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім.

Яўген Адзіночанка нарадзіўся 3 лістапада 1960 года ў Данецкай вобласці, жыў і працаваў у Гродна. У 1988 годзе скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (аддзяленне шкла і керамікі). З 1996 года — член Саюза мастакоў Беларусі, а з 1999 года — член міжнароднага аб'яднання мастакоў-керамістаў «KERAMOS» у Варшаве. Лаўрэат мноства прэмій. У 2007 годзе стаў лаўрэатам прэміі за прасоўванне керамікі ў горадзе Каруж (Швейцарыя).

У 2005 годзе быў прызнаны мастаком года і атрымаў прэмію імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама «За выбітныя дасягненні ў вобласці культуры і мастацтва». Двойчы станавіўся лаўрэатам Міжнароднага біенале керамікі ў Паўднёвай Карэі (г. Ічэон): у 2003 годзе атрымаў бронзавую ўзнагароду, а ў 2005 – стаў пераможцам у намінацыі «Выбар журы».
😢91
Развітанне з членам ГА "Беларускі саюз мастакоў" Яўгенам Пятровічам Адзіночанка адбудзецца ў Гродзенскім пахавальным Доме на праспекце Касманаўтаў, 74-а ў сераду 16-га ліпеня з 11.30 - да 12.30.
😢41