💥 Слухаем «Курган» Янкі Купалы ў агучцы праекта «Беларуская літаратура»!
Паэма-балада Янкі Купалы 1910 года лічыцца адным з лепшых героіка-рамантычных твораў Купалы і шэдэўрам беларускай літаратуры. Трагедыя пра лёс і творчасць народнага паэта, які не спужаўся ісці супраць свайго ўладара.
🎧 Чытае Аляксандр А., а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!

✨ Слухаем кнігу Галіны Руднік «Птушкі пералётныя» у аўтарскай агучцы!
Працягваем выкладаць аўдыякнігі серыі «Бібліятэка свабоды».
🕊️ Больш як сорак гадоў Галіна Руднік аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. Рыхтуючыся да свайго васьмідзесяцігодзьдзя, Галіна Руднік авалодала кампутарам і напісала кнігу свайго жыцьця.
Назва «Птушкі пералётныя» была ўзятая з подпісу на адваротным баку здымка, на якім Галіна – тады яшчэ Ганчарэнка – і яе цётка, Барбара Вержбаловіч, спускаюцца з трапа самалёта, што прывёз іх з Амэрыкі ў нямецкі Мюнхэн, дзе пачынала працу Радыё «Вызваленьне».
🎧 Чытае Галіна Руднік, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы!

️🔥 Слухаем другі раман серыі «Хронікі Нарніі» ад «Кніжнага Воза» і knizhny.rys!
Адзіная кніга «Хронікаў», дзе дзе Нарніяй кіруюць людзі — і гэта, на жаль, не прыводзіць да нічога добрага.
Час заняпаду і ўзнаўлення Нарніі. Пітэр, Эдмунд, Сюзэн і Люсі вяртаюцца ў Нарнію і разумеюць, што там ужо ніхто не верыць у Аслана, нарнійцау амаль не засталося, а самі яны ператварыліся ў герояў паданняў. Толькі прынц Каспіян і ягоныя сябры не трацяць надзеі, але яны не справяцца без дапамогі старадаўніх каралёў і каралеваў ды Аслана, якія чамусьці ўсё не прыходзяць.
🎧 Пераклад з ангельскай Андрэя Строцава, а паслухаць можна проста зараз!

📚 Слухаем ажно тры навінкі ад «Камуніката» і Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў!
🖤 «Спачатку была цемра» Барыса Пятровича ў агучцы Віктара Сямашкі
Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі.
👠 «Пантофля Мнемазіны» Людмілы Рублеўскай у агучцы Зьмітра Бартосіка
У рамане Людмілы Рублеўскай «Пантофля Мнемазіны» віртуальная рэальнасць самым неверагодным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі. Аўтарка ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды.
🌾 «Трыснёг пад ветрам» Маргарыты Латышкевіч у агучцы Кацярыны Ваданосавай
Міфалагічнае фэнтэзі «Трыснёг пад ветрам» падхоплівае тэму загадак і росшукаў. Экспедыцыя з трох чалавек выпраўляецца ў загадкавы горны край. Што чакае свайго часу ў старых шахтах? Ці праўдзівыя показкі пра гэтыя мясціны? І якую сілу маюць над людзьмі іхнія сны — нават на яве?
🎧 Знайсці ўсе тры навінкі можна на нашым сайце, а паслухаць — на любой зручнай вам пляцоўцы!

аўдыякнігі.бел
Спачатку Была Цемра
Звесткі пра кнігу «Спачатку была цемра» Барыс Пятровіч:
апісанне, спасылкі на розныя крыніцы дзе можна паслухаць кнігу.

🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!
🍂 Прадстаўляем вам першую ў гэтым годзе восеньскую справаздачу! Верасень прынёс нам не толькі адпачынак ад спёкі, але і вялікую колькасць аўдыякніжных навінак, якія мы сабралі для вас у гэтым дайджэсце:
📙 Нашыя калегі з Кніжнага воза выпусцілі некалькі цікавых навінак: казку Алега Грушэцкага «Краіна Вымярэнія», а таксама другі раман сусветна вядомай серыі Клайва Стэйплза Льюіса «Хронікі Нарніі: прынц Каспіян» ад каманды праекта «Кніжны рысь».
📗 На паліцах беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіліся «Цынкавыя хлопчыкі» Святланы Алексіевіч, «Сіні карабель у блакітным моры плыве» Сяргея Дубаўца, «Падарожжа на край ложка» Сяргея Календы, «Спачатку была цемра» Барыса Пятровіча, «Пантофля Мнемазіны» Людмілы Рублеўскай і «Трыснёг пад ветрам» Маргарыты Латышкевіч.
📖 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў паэму Янкі Купалы «Курган», а таксама апавяданне Міхася Стральцова «Сена на асфальце».
🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся легендарныя «Вершы на Свабоду» і кніга Галіны Руднік «Птушкі пералётныя».
📔 А яшчэ нашая каманда выпусціла аўдыяверсію «Гульні ў Альбарутэнію» Людмілы Рублеўскай!
📚 Мы нарэшце распавялі вам пра нашую працу апошніх шасці месяцаў і анансавалі выпуск пяці кніг Васіля Быкава, якія раней было немагчыма паслухаць па-беларуску. Адна з іх ужо паспела пабачыць свет — таму калі вы яшчэ не паспелі паслухаць «Знак бяды» ад каманды audiobooks.by, зрабіць гэта можна проста зараз на нашым сайце.
❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць і слухаць сваё!

Запрашаем на сустрэчу з audiobooks.by у Варшаве!
У гэтыя выходныя ў Варшаве адбудзецца фестываль Прадмова. Частка нашай каманды яго наведае, і мы вырашылі таксама зрабіць невялічкую сустрэчу з нашымі слухачамі.
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю 8 кастрычніка а 10-ай раніцы. Месца яшчэ не вызначана, залежыць ад колькасці ўдзельнікаў. Хутчэй за ўсё будзе нейкая кавярня, дзе будзе ўтульна пасядзець невялічкай кампаніяй.
Падчас сустрэчы Мікіта (заснавальнік audiobooks.by) распавядзе пра бягучыя праекты і аўдыякнігі, у якім кірунку ўвогуле ідзе праект. Вы зможаце задаць пытанні, а таксама падзяліцца сваімі ідэямі і думкамі наконт беларускіх аўдыякніг.
Калі вы хочаце далучыцца — пакіньце каментар “+”, каб мы маглі зразумець, колькі людзей плануе прыйсці. Або рэгіструйцеся ананімна - тут

💥 Слухаем «Альбом сямейны» Вінцэся Мудрова ў аўтарскай агучцы!
❤️ Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды». У «Альбоме сямейным» слухачоў сустрэнуць…
…Страшныя, сьмешныя, забытыя словы часоў застою: палітбюро, трусы сямейныя, балоньня, Сопацкі фэстываль, дзявочы сьпеўнік, Чалавек-амфібія, «па блату» – і іншыя.
Аўтарскі цыкль Вінцэся Мудрова на Радыё Свабода, запіс 2006г.
🎧 Агучыў Вінцэсь Мудроў, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на нашым сайце!

💥 Праект «Народная аўдыёкніга» вяртаецца!
🎙️ Калі вы хацелі паўдзельнічаць у агучванні аўдыякнігі, то вось цяпер – той самы момант! У мінулым годзе разам з вялікай камандай (больш за сто ўдзельніц і ўдзельнікаў) мы запісалі аўдыёверсію кнігі «Мова 404» Аліны Нагорнай.
‼️ Мы вырашылі паўтарыць поспех і абвяшчаем прыём заявак на ўдзел у запісе наступнай кнігі.
Прыйшоў час запытаць, чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сексуальнасці і інтымнасці? Мы ўзяліся за анталогію беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» ад выдавецтва «Скарына».
Як узяць удзел?
📌 Запоўніць форму для заяўкі Далучыць да яе тры аўдыёфайлы (мы прапануем тэксты для чытання на выбар). Запіс можна зрабіць на звычайны дыктафон у тэлефоне.
📌 Нашыя рэдактары адбяруць колькі ўдзельнікаў і ўдзельніц, з якімі мы і пачнём непасрэдны запіс. Каманда адмыслоўцаў дапаможам выправіць памылкі і недахопы маўлення, і падцягнуць якасць запісу.
📌 Запісаная разам аўдыёкніга будзе выдадзеная бясплатна на падкастах і ў крамах.
Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада 2023 году.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да нас у тэлеграм 👉 @narodnaja_audyjakniha
Сачыце за навінамі на старонках audiobooks.by і выдавецтва «Скарына».

Telegram
Выдавецтва “Скарына”
Вітанкі ад беларускага выдавецтва ў Лёндане. Мы таксама ў Фэйсбуку, Інстаграме і Твітары — паўсюль skarynapress. А яшчэ можна падпісацца на электронную рассылку: https://zcmp.eu/QuJe. Далучайцеся: кнігі зьбіраюць супольнасьць!
❤️🔥 Першыя заяўкі на ўдзел у запісе «Народнай кнігі» ужо даляцелі да нас
Давайце знаёміцца! «Народная аўдыёкніга». Хто гэта робіць?
Я Ігар Іваноў. Кіраўнік выдавецтва «Скарына» ў Лондане. Бібліятэкар і мэнэджэр у працоўныя гадзіны, і выдавец, перакладнік і кніганоша — у вольны час. Жыву ў Брытаніі з 1998 года, дзе бяру актыўны ўдзел у жыцці беларускай грамады.
Я Мікіта Белаглазаў. Стваральнік і кіраўнік праекту audiobooks.by. Працую праграмістам у «Google». З 2013 года жыву ў ЗША. Актывіст беларускай дыяспары Сан Францыска. Пасля 2020-га свядома перайшоў на беларускую і стварыў вялізны праект па агучванні кніг па-беларуску.
Я Уладзіслаў Гарбацкі. Беларускі сацыялінгвіст, пісьменнік, перакладчык. Адзін з першых у Беларусі даследнікаў і публіцыстаў на тэмы, звязаныя з жыццём і гісторыяй ЛГБТК-супольнасці. Адмысловец у галіне гендарных і ЛГБТК+ даследаванняў, гендарнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фемінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі. Рэдактар выдавецтва «Скарына», выкладчык ЕГУ.
Я Крысціна Дробыш. Беларуская тэатральная акторка. Да 2020-га года працавала ў Купалаўскім тэатры, далей – у складзе Купалаўцаў. Цяпер актыўна займаюся стварэннем і прасоўваннем аўдыёкніг на беларускай мове.
🔥 Гэта толькі частка каманды, якая працуе над праектам. Далучайцеся да нас ў якасці дыктараў і дыктарак.
Усе падрабязнасці на старонках audiobooks.by і выдавецтва “Скарына”

Якую кнігу будзем запісваць? Адказваем на гарачыя пытанні праекту «Народная аўдыёкніга.
Гэтым разам мы ўзяліся за анталогію беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю». Ейная прэзентацыя адбылася на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA 7 кастрычніка 2023 года.
❓ Пра што яна?
Анталогія беларускага гей-пісьменства сабрала ўсё, што на гэты момант вядома пра гэты пласт нашай літаратуры. Яна рыхтавалася амаль 5 гадоў! Вынік – наватарская і прыгожая калекцыя тэкстаў. Разнастайнасць жанраў і часоў.
Раздзел прозы пачынаецца лістамі Тамаша Зана і Адама Міцкевіча. Паэзія прадстаўленая параўнальна нядаўняй класікай – вершамі Юлія Таўбіна (1929 г.), Юрыя Гумянюка і Шандара (1990-я). А ў раздзеле драматургіі – дзве п’есы Мікіты Ільінчыка, якія ўпершыню перакладзеныя і надрукаваныя на беларускай.
Чаму гэтая кніга?
Прыйшоў час запытаць, чаму традыцыйна лічыцца, што беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісанні цялеснасці, сексуальнасці і інтымнасці? Беларуская квір-літаратура ўжо робіць свае першыя крокі і гэта – цікавая і важная з’ява.
Важна адзначыць, што на выданне папяровай версіі анталогіі быў абвешчаны збор сродкаў, які прайшоў паспяхова. Гэта падкрэслівае надзённасць абранай намі тэмы і гатоўнасць грамадства чытаць і размаўляць пра яе.
Далучайцеся да запісу! усе падрабязнасці на старонках Audiobooks.by і выдавецтва “Скарына”

💥 Слухаем «Прыгоды АРА ў Беларусі»
Аляксандра Лукашука ў аўтарскай агучцы!
🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды».
Авантурная гісторыя самай забытай у ХХ стагодзьдзі амэрыканскай гуманітарнай дапамогі ў 1920—1923 гг. Аўтар знайшоў сваё прозьвішча сярод атрымальнікаў дапамогі і зрабіў любоўную рэканструкцыю эпохі. Не раўнуючы машына часу.
🎧 Агучыў Аляксандр Лукашук, а знайсці і паслухаць можна проста зараз на любой зручнай вам пляцоўцы.

️🔥 Слухаем навінку ад «Кніжнага Воза»: яшчэ адзін твор пра прыгоды Шэрлака Холмса!
«Сабака Баскервіляў» — самы знакаміты твор пра Шэрлака Холмса Артура Конана Дойла.
Упершыню друкаваўся ў часопісе The Strand Magazine са жніўня 1901 да красавіка 1902 года. Дзеянне ў рамане разгортваецца ў графстве Дэван у Заходняй Англіі і расказвае гісторыю забойства, натхнёнага легендай пра пякельнага сабаку. Гэтая гісторыя лічыцца адной з самых вядомых з усіх, расказаных у сусветнай літаратуры.
Беларускі пераклад, зроблены Верай Бурлак, пакуль нідзе, апроч «Кніжнага воза», не публікаваўся.
🎧 Агучылі Ісай Свістулькін і Валянціна Малініна, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным Возе»!

💥 Слухаем «Сьлед матылька. Освальд у Менску» Аляксандра Лукашука!
🤝 Працягваем выкладаць кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды»
Освальд у Менску» — гэта дакументальны тэкст, прысвечаны мінскаму перыяду жыцця Лі Харві Освальда, забойцы амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі. Слухаецца яна, тым не менш, як сапраўдны дэтэктыў: архіўныя матэрыялы КДБ, якія ляглі ў падмурак кнігі Лукашука, і вядомыя кожнаму жыхару сталіцы адрасы дазваляюць слухачу адчуць сябе паўнавартасным удзельнікам расследавання.