Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
8 ліпеня 1861 года нарадзілася Марыя Магдалена Завіша - арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.
Яна адкрыла беларускамоўныя школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху, якіх яна нязменна падтрымлівала.
Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і іншых. У знак удзячнасці ёй Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».
Больш падрабязней пра яе лёс можна паглядзець у цыкле перадач "Вусы Скарыны":
https://www.youtube.com/watch?v=3Xv67B9uV5o
12
9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь нарадзіўся Уладзімір Пракопавіч Някляеў - беларускі паэт і празаік. Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, палітычны зняволены. Лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011), лаўрэатам першай прэміі імя Ежы Гедройца. Яго творчасць адметная публіцыстычнасцю, дынамічнасцю паэтычнай думкі, канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю.
Адным з найлепшых твораў лічыцца паэма «Ложак для пчалы». Творы Ўладзіміра Пракопавіча можна пачытаць тут: https://knihi.com/search.html#%D0%BD%D1%8F%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D0%B5%D1%9E
9👍5
Сябры, сёняшнім днём на нашым Патрыёне мы апублікавалі пераклад на Мову апавядання "Жоўты знак" Роберта У.Чэмберса з яго кнігі "Кароль у жоўтым". Роберт Чэмберс - уплывовы амерыканскі пісьменнік-фантаст пачатку 20 стагоддзя. Аднак не гледзячы на даўніну, ён досыць папулярны ў ЗША і ў нашыя дні. Напрыклад, сцэнар 1 сезон серыяла "Сапраўдны дэтэктыў" (з Мэцью МакКонахі і Вудзі Харэльсанам), напісаны Нікам Піцалатта пад уплывам твораў Чэмберса і Бірса. А Джордж Марцін змясціў горад Каркоза на беразе Сакрытага мора далёка на ўсходзе Эсаса...
Якія творы вы б хацелі пачытаць на Мове? Пішыце ў каментарах.
👍6🔥4
Год таму, у ноч з 10 на 11 ліпеня за кратамі быў закатаваны мастак Алесь Пушкін

Алеся безпадставова асудзілі да 5 гадоў зняволення ў 2022 годзе і змясцілі ў калонію строгага рэжыму. На судах у знак пратэсту Алесь рэзаў сабе жывот, адмаўляўся ад адваката, заяўляў адвод суддзі і пракурору.
Мастак памёр у рэанімацыі, куды ён трапіў з гродзенскай турмы праз прабадную язву. Вядома, у турме дапамогу яму не аказалі.

Алесь Пушкін напісаў шмат карцін і правеў безліч перфомансаў. Ён заўважаў прыгожае і спрыяльнае нават там, дзе іншыя бачылі толькі цемру...
😢9💔4
40 год адзначае сёння бадай што адзін з самых тытулованых сучасных беларускіх пісьменнікаў - Саша Філіпенка 🎉
Толькі ў гэтым годзе Саша быў адзначаны Французкай літаратурнай прэміяй Transfuge за лепшы еўрапейскі раман («Крэмулятар») і Швейцарскай літаратурнай прэміяй ProLitteris. Гэта - дастойныя адзнакі для вельмі таленавітага аўтара з цікавым і захапляльным стылем. Шмат яго твораў базуюцца на рэальных дакументах і падзеях, звязаных з рэальнымі людзьмі. Творы Сашы Філіпенка перакладзены на 10+ моў (вядома, ёсць выданні і на беларускай 🥰🥰🥰)
Па выніках нашай апытанкі на пачатку года, спадар Філіпенка карыстаецца не меньшай павагай сярод апрошаных, чым спадаррыня Святлана Алексіевіч, Акунін, Оруэл, Маркес, Герберт і Сапкоўскі.
Таму хочам пажадаць Сашы Філіпенка новых дасягненняў, бадзёрасці і Нобелеўскай неўзабаве 🤗
13🔥1
14 ліпеня 1913 года заснавана Беларускае выдавецкае таварыства, галоўнай мэтай дзейнасці якога было духоўнае адраджэнне беларускага народа. Працяглы час сакратаром выдавецтва быў Янка Купала. Значныя субсідыі таварыству выдзяляла княгіня Магдалена Радзівіл (Завіша - мы пісалі пра яе тут). На першым этапе існавання выпусціла ў свет 15 кніг агульным тыражом 50 тыс. экз. Сярод іх - творы Коласа, Гарэцкага, Ядвігіна Ш., Буйло, Лёсіка...
З-за Першай сусвтенай вайны прыпыніла сваю дзейнасць і ўзнавіла ў 1919 годзе, праіснаваўшы яшчэ 11 год.
👍9🔥21
15 ліпеня адзначаецца не толькі дзень знакамітай і лёсавырашальнай бітвы пад Грунвальдам. Сённяшнім днём у 1876 годзе нарадзілася Алаіза Пашкевіч - Цётка: беларуская паэтка, грамадская і палітычныя дзяячка, публіцыстка. Бадай што ці не самая ўплывовая беларуска свайго часу. Жыла і друкавалася ў Вільні, Львове, Кракаве, Закапанах, куды як і Івана Луцкевіча яе прывяла хвароба.
Яе артыкулы ў перыядычным друку 1914 года — гэта заклікі да сучаснікаў і нашчадкаў — берагчы родную мову, захаваць яе як вечны скарб душы. Артыкул «Шануйце роднае слова!» можна прачытаць на Беларускай Палічцы
10🥰4
Дзіўная газета, якую дастаўляюць толькі апоўначы... 🕛
Працяг містычнай гісторыі дасяжны на нашым Патрыёне 👻
🔥4👍32🤔2
17 ліпеня 1796 года нарадзіўся Ян Чачот. Акрамя таго што спадар "Ян з Мышы" быў Філаматам, яго дзейнасць па збіранні беларускага фальклору і спробы ўнармавання беларускай граматыкі лічацца даследчыкамі досвіткам беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння.
Ён сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасці зборніках «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзвіны» (1839) на польскай і беларускай мовах.
Ян Чачот у прадмове да гэтага зборніка заклікаў неадкладна пачаць збіранне беларускага фальклору: “…будуць некалі, праз колькі вякоў пасля нас, шкадаваць і заслужана папракаць сённяшнія часы, калі мы не збярэм рупліва гэтых помнікаў і не перададзім нашчадкам”...
Як мы бачым, хапіла меньш за 2 вякі.
6😢3💯3
Перакладчыцкая майстэрня 2024 – запускаем!

Беларускі ПЭН разам з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам запускае новы сезон Перакладчыцкай майстэрні.

Цікавіцеся мастацкім перакладам, хочаце выпрабаваць сябе або ў гэтай творчай галіне сабаку ўжо з’елі? Далучайцеся: цікава будзе ўсім, незалежна ад досведу ці яго адсутнасці.

Удзел бясплатны! Падрабязней пра майстэрню чытайце на нашым сайце.

Працягласць майстэрні – два месяцы (жнівень – верасень), заняткі будуць праходзіць анлайн шточацвер, а 19:00–21:00 беларускага часу.
👉 Каб падаць заяўку, запоўніце гугл-форму.
Дэдлайн: 5 жніўня.

Мы падрыхтавалі артыкул, прысвечаны Перакладчыцкай майстэрні і яе галоўнай асобе – паэту і перакладчыку Андрэю Хадановічу. Чытайце тут! 👈

🛡 З мэтаў бяспекі ваш удзел можа быць зашыфраваны з дапамогай псеўданіма. Звяртаем увагу, што Instagram-старонка Беларускага ПЭНа і сацсеткі Андрэя Хадановіча прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» – калі ласка, будзьце асцярожныя ў распаўсюдзе інфармацыі пра майстэрню.
4👍4🥱1
Паважаныя сяброўкі і сябры!
Мы атрымалі ад вас ужо больш за 100 адказаў на нашае караценечкае апытанне (не больш за 12 хвілін), аднак усё яшчэ будзем працягваць яго. Гэтае апытанне праводзіцца ініцыятывай BelRead для таго, каб абгрунтаваць ці абвергнуць гіпотэзу аб патрэбах беларусаў замежжа у літаратуры на беларускай мове (далей - Мове) і чаго не хапае для задавальнення патрэбаў, калі яны ёсць:

https://forms.gle/1T3bLuZNffiE5GPFA
👍72🔥2
Рэйтынг склалі па выніках апытаньня 503 празаікаў, аўтараў нон-фікшн, паэтаў, крытыкаў і іншых аматараў кніг — зь невялікай дапамогай супрацоўнікаў The New York Times Book Review.

 https://kamunikat.com/kniga-aleksiyevich-trapila-w-top-100-knig-xxi-stagodzdzya-pavodle-the-new-york-times

#навіны_kamunikat
👍72🔥2
Якія трыгеры і нагоды падштурхоўвалі беларусаў пераходзіць на беларускую мову ў 2020–2022 гадах?
Якой была матывацыя і як змянілася для беларусаў значнасць і сэнс беларускай мовы падчас і пасля пераходу на беларускую мову?

Вельмі цікавае даследаванне было праведзена ў 2022–2023 гг. Шчыра раім з ім азнаёміцца:

https://budzma.org/news/shto-dlya-belarusa-belaruskaya-mova.html
6👍3🔥3
🥳30 чэрвеня 1911 нарадзіўся паэт, пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1980) Чэслаў Мілаш
Актыўна абараняў інтарэсы літоўцаў і беларусаў. Меў дачыненне да Варшаўскага паўстання. Выкладаў у Берклі і Гарвардзе 🧑🏻‍🎓
Да 1980 года ў Польшчы дзейнічала цэнзарская забарона не толькі на публікацыю яго твораў, але і на прозвішча наогул. Кнігі Чэслава Мілаша выдавалі падпольна.
У 1993 годзе паэт вырашыў вярнуцца ў Польшчу і пераехаў у Кракаў, паводле яго сцверджання, «найбольш блізкі Вільні» 🥰
Брат Чэслава — Андрэй Мілаш, казаў: «Мілашы — гэта такія самыя літвіны, як Міцкевіч, Гамбровіч, Голубеў, Ясеніца, Ваньковіч, Віткацы ці нават Пілсудзкі.
Чэслаў гаварыў пра сябе: „Я літвін польскай культуры“» 💪😎
Раім звярнуць увагу на гістарычны твор Мілаша «Пошук бацькаўшчыны» (1992, пра землі ВКЛ і Рэчы Паспалітай).
👍82🔥2
А яшчэ 30 ліпеня 1948 года нарадзіўся Захар Васілевіч Шыбека — выбітны беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар 🎉🎉🎉
Аб'ектам даследаванняў быў Мінск 2-й паловы ХІХ — пачатка ХХ ст., гарады Беларусі 1861—1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ ст. На гэтай глебе напісаў ужо больш за 200 навуковых публікацый ✍️
Першы (ці адзін з першых) беларускі гісторык, які публічна назваў паход Чырвонай арміі ў верасні 1939 г. у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну савецкай захопніцкай акцыяй, а Сталіна і Гітлера пазначыў як паплечнікаў, якія сумесна рыхтаваліся напасці на Польшчу.
Узнагароджаны медаллю "100 гадоў БНР" Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 🔥🔥🔥
Захар Васільевіч і зараз не забывае аб Беларусі, і вясной 2023 года выдаў 1 том кнігі "Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі".
Да таго ж, на нашых рэсурсах бліжэйшым часам пачне з'яўляцца агучка адной з кніг Захара Васільевіча аб Мінску. Сачыце за навінамі! 😉

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍8🔥32
Ці ведаеце вы, што 31 ліпеня - дзень нараджэння не толькі ў Ігната Дамейкі, але і ў Ігната Храптавіцкага? 😳
А хто гэта? Гэта - выбітны паэт, фалькларыст і грамадскі дзеяч.
Аўтар працы «Погляд на паэзію беларускага народа», аўтар вершаў, гістарычных дакументаў, выдання «Поўны беларускі песнязбор», да якога распрацаваў класіфікацыю (дарэчы, у нас не атрымалася знайсці гэты твор на беларускай мове 😉)
Пахаваны на вясковых могілках у Каханавічах (Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці). Пасля 1917 г. магіла была разбурана, а надмагільныя помнікі выкінутыя. У пачатку XXI стагоддзя надмагіллі Ігната Храпавіцкага і яго жонкі былі адноўлены на сімвалічных магілах, бо дакладнае іх размяшчэнне высветліць не атрымалася... 😔

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
👍5🔥32
Сёння хочам павіншаваць з Днём Нараджэння выбітнага беларуса - Аляксея Мікалаевіча Бацюкова - беларускага пісьменніка, журналіста і гісторыка 🥳🎂🎉
У 2012 годзе газета «Наша Ніва» назвала Аляксея Бацюкова «Чалавекам года». Ініцыяваў вяртанне ў Беларусь старажытнага выдання Статут ВКЛ 1588 г., кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі» 1676 г., «Апостал» Спірыдона Собаля 1632 г 🤯🤯🤯
У кастрычніку 2020 года быў аштрафаваны за ўдзел у акцыях пратэсту.
Друкуецца ў часопісе «Arche», газеце «Наша ніва» 🤗

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
5🔥5👍4
‼️ Вартая ўвагі яшчэ адна падзея ў беларускай літаратуры.
На жаль мала хто ведае, аднак 1 жніўня 1937 г. на вялікім вогнішчы ў «Амерыканцы» нкуснікі Сакалоў (01.10.1897, Яраслаўская губ. Расія), Гарбацэвіч (падобна, Лявон Васільевіч, 20.02.1909, Лапічы, Асіповіцкі р-н) і Абрамчык (пакуль не ідэнтыфікаваны) спалілі — НЕКАЛЬКІ ДЗЯСЯТКАЎ ТЫСЯЧ рукапісаў беларускіх літаратараў.
Гарэлі творы, якія не прайшлі цэнзуру або пісаліся ў стол, Багуна,Вольнага,Галубка,Гартнага,Дудара,Зарэцкага,Кляшторнага,Кульбака,Лявоннага,Тарашкевіча, Таўбіна,Хадыкі,Чарота,Юдэльсона і шмат каго іншых. Гарэла амаль уся спадчына пісьменнікаў «першага прызыву».
Сталінскія карнікі тым самым паўтарылі і нават пераўзыйшлі вядомае ганебнае спальванне нацыстамі 25.000 «не германскіх» кніг 10 траўня 1933 года.
[Крыніца: Макараў Леанід, "Толькі адна ноч"]

Гэтая ганебная старонка беларускай гісторыі мусіць быць цьвёрда зафіксавана і прадстаўлена ўсяму свету

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🤬5😢4🤯3😱2
Ніколі не чытайце Начную Газету. Частка ІV: Голад
Дзіўная газета, якая з'яўляецца роўна апоўначы.
Працяг містычнай гісторыі дасяжны на нашым Патрыёне!

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
🔥43👍3
🎉 4 жніўня спаўняецца 107 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля - беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста
Служыў у Войску Польскім, трапіў у нямецкі палон, пасля ўцёкаў - далучыўся да партызанскага руху 🫡
Пераклаў з польскай, рускай і ўкраінскай моў на беларускую больш за 200 твораў. Адным з першых яшчэ на пачатку 1980-х звяртаў увагу грамадскасці на моцную русіфікацыю беларускага грамадства за часамі ЗССР 😢
У канцы 80-х гадоў падтрымаў рух нацыянал-дэмакратычнага адраджэння. У 1989 годзе выступаў на мітынгу ў Курапатах, арганізаваным БНФ. Крытычна ацэньваў пераход беларускага рэжыму да дыктатуры ў канцы 1990-х гадоў, падтрымліваў бел-чырвона-белы сцяг і лозунг «Жыве Беларусь!», яго тагачасныя погляды выяўлены ў эсэ «У сцягах нашых многа святла» (1999). Адкрыта выступаў супраць палітыкі беларускіх уладаў па татальнай русіфікацыі Беларусі 😔

(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
4🔥4👍3
#годнаяцытата
(распрацавана ў межах праекта ImagineY пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Звязу)
4👍3🥰3😍2