Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Бел.Read pinned a photo
Сучасная містыка і жахі гарадскіх паданняў: ніколі не чытайце Начную Газету... 🗞
Другая частка ўжо дасяжная безкаштоўна на нашым Патрыёне. Усё толькі пачынаецца 😈
👍9
Вітаем сябры!
Сягодня - яшчэ адна значная старонка для беларускай мовы. 35 год таму, 27 чэрвеня 1989 года было створана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Ініцыятарам стварэння ТБМ лічыцца Ніл Гілевіч. З’езд прыняў «Зварот да грамадзян Беларускай ССР, да беларусаў, якія жывуць за межамі Рэспублікі, да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова», дзе, у прыватнасці, адзначалася:
"Горача заклікаем з разуменьнем і адчуваньнем гістарычнай адказнасьці паставіцца да катастрафічнага становішча беларускай мовы ў Беларусі — падтрымаць шматлікія прапановы грамадскасьці аб неадкладным наданьні ёй дзяржаўнага статуса ў рэспубліцы"

Крыху больш чым праз 7 месяцаў беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай мовы.

Больш падрабязна пра тыя падзеі можна прачытаць тут: https://dziejaslou.by/old/www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/hil2302ec.html?OpenDocument
(лонгрыд, таму калі няма часу - шукайце ў апошняй траціне)
👍53
Вітаем,даражэнькія!
Некалькі дзён таму мы распачалі апытанне на конт літаратуры на Мове.Ужо ёсць некалькі пытанняў да нас,якія можна абагульніць і адказаць зараз

1.Як з намі звязацца?

Камунікацыю прасцей за ўсё рабіць праз гэты акаўнт: @Weterlemon (спасылка ёсць у апісанні суполкі),ці ў каментарах да допісаў

2.Як гэта працуе
?
ВЫ прапануеце творы.Потым з прапанаваных твораў ВЫ абіраеце адзін, дзе будзе 100+ (умоўна) перадзамоў. Потым мы перакладаем. Потым па перадзамовах ВЫ атрымліваеце твор (папяровы ці электронны - на Ваш выбар).
У залежнасці ад аб'ёма, кошт можа вагацца. Апавяданні Лаўкрафта ў 300 старонак кніжнага тэкста па 1.500 знакаў на старонцы - 10 еўра за экземпляр

3.Як паўдзельнічаць?
Можна паўдзельнічаць як перакладчык. Ці як перадзамоўца (з атрыманнем пераклада - перадзамовы). Ці як донар (Patreon)

Наступны твор можаце абраць ВЫ (мова - пажадана ангельская, пакуль). Прапановы збіраем у АПЫТАНЦЫ ВОСЬ ТУТ, праз каментары і праз кантакт вышэй

Далучайцеся і шэрце сябрам, знаёмым і ўсім ахвочым!
👍5🔥3
І адразу ж сумная навіна, сябры...
Выдавецтва "Янушкевіч" паведаміла, што беларускамоўнага "Гары Потэра не будзе"

З праваўладальнікамі не ўдалося дамовіцца, бо Беларусь знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі.

"Яны не хочуць звязвацца ні з чым беларускім, пакуль Рэспубліка Беларусь пад санкцыямі, — зазначае выдавецтва. — Усе нашы тлумачэнmні, што мы зараз пад польскай юрысдыкцыяй, не далі выніку, мы зрабілі што маглі. Мы ацэньваем тое, што адбылося, як акт дыскрымінацыі нацыянальнай культуры. І гэта адбываецца ў Эўропе..."

У выдавецтве лічаць, што "нашым палітыкам і культурным дыпламатам" трэба працаваць над вырашэньнем "важнай, надзённай і канкрэтнай праблемы".
😢6🤬4
Сённяшнім днём 97 гадоў таму нарадзілася Зора Кіпель. Чалавек захапляльнага лёсу і нястомнай ініцыятывы. Вы толькі ўявіце:
1. Стварыла беларускі дзявочы скаўтынг і беларускія бібліятэкі у Заходняй Германіі.
2. Была адной з ініцыятарак увядзення камп’ютарнай каталагізацыі ў бібліятэчнай сістэме ЗША.
3. Сабрала ўнікальную калекцыю беларускай эміграцыйнай перыёдыкі.
4. Адна са старшынь рэдкалегіі аднаго з першых буйных англійска-беларускіх слоўнікаў...

І гэта толькі самыя гучныя яе дасягненні. Знаёмячыся з такімі гісторыямі мацнее адчуванне, што нашая моц - у нас саміх.
12
Forwarded from Наша Ніва
«Самы цымус»: гісторык напісаў кнігу пра тое, як абаранкі скарылі Амерыку, а дранікі сталі і яўрэйскай стравай 

У беларускім выдавецтве Gutenberg Publisher пры ўдзеле Czabor Publishing выходзіць смачная навінка — кніга «Самы цымус» ад Алеся Белага.

Выдатны знаўца гістарычных далікатэсаў прадстаўляе нарысы пра свет беларуска-яўрэйскай кухні, а таксама рэцэпты выбітных страў.

https://nashaniva.com/344715

Без VPN — па гэтай спасылцы.
14
2 ліпеня 1981 года пайшоў з жыцця Сцяпан Казіміравіч Майхровіч - чалавек, які сабраў, захаваў і сістэматызаваў значную частку беларускага фальклора («Прыказкі і прымаўкі: Гістарычны нарыс») у кантэксце парэмій шумераў, егіптян, грэкаў і нават знайшоў эквівалентныя паняцці.
Прааналізаваў заснаваная на беларускіх народных паданнях і легендах творчасць А. Баршчэўскага. Манаграфіі гэтага досыць сціплага чалавека пра Янку Лучыну, Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Багушэвіча і некаторых іншых пісьменнікаў былі пакладзены ў аснову школьных праграм вывучэння беларускай літаратуры.
👍4😢4
3 ліпеня 1660 года войскі пад кіраўніцтвам Паўла Сапегі вызваліла Мінск з-пад акупацыі маскоўскага войска.
Пад час гэтай распачатай Масквой 13-гадовай вайны, Мінск прабыў пад акупацыяй 5 гадоў. Гэтую перыяд гісторыі досыць доўга выкрэслівалі з падручнікаў і архіваў. Вядома пра яе стала дзякуючы гісторыку Генадзю Сагановічу (цыкл «Невядомая вайна»), папулізаваў Алесь Краўцэвіч.
Наступствы той навалы для ВКЛ і земляў Беларусі былі больш катастрафічныя, чым наступствы II Сусветнай: была забіта ці звезена ў рабства амаль палова насельніцтва. Да вайны насельніцтва Мінску складала прыкладна 7.000+ чалавек. Пасля вайны, у 1667-м налічвалася каля 900-1.200 чалавек (300 двароў). Даваенную колькасць насельніцтва ўдалося аднавіць Мінску толькі праз 100 год. Тое, што на ўсходней частцы Беларусі ў разы меньш гістарычных помнікаў у параўнанні з заходняй часткай Беларусі - таксама наступствы "Крывавага Патопа". У гэтым плане мы не аднавіліся па сённяшні дзень...
😭6🤯4😢1
Сёння дзень нараджэння Юльяна Крыжагоўскага.
Не гледзячы на тое, што гэта - вядомы польскі літаратуразнавец і фалькларыст, для нас ён цікавы сваімі даследаваннямі беларускіх народных казак, прымавак, анекдотаў і апавяданняў з ваколіц Навагрудка. Да таго ж ён вывучаў беларускія фальклорныя матывы ў творчасці А. Міцкевіча, а яшчэ - вылучыў ўжываныя прыказкі і прымаўкі ў польскай мове, якія паходзяць з беларускай. Дарэчы: на колькі нам вядома, ніводная з яго прац яшчэ не перакладзена на беларускую... 😉
👍12
Паважаныя сябр_оўкі!
Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін. Гэтае апытанне праводзіцца ініцыятывай BelRead для таго, каб абгрунтаваць ці абвергнуць гіпотэзу аб патрэбах беларусаў замежжа у літаратуры на беларускай мове (далей - Мове) і чаго не хапае для задавальнення патрэбаў, калі яны ёсць:

https://forms.gle/1T3bLuZNffiE5GPFA
👍7
Бел.Read pinned a photo
Сёння хочацца павіншаваць з днём нараджэння Людмілу Рублеўскую. Спадарыня Людміла з'яўляецца аўтаркай серыі гістарычна-фэнтэзійных раманаў "Авантуры Пранціша Вырвіча", якія заваявалі вялікую папулярнасць па-за межамі Беларусі. Першая кніга выйшла яшчэ ў 2012 годзе, а ў 2013 была намінавана на прэмію Ежы Гедройца.
Нагадаем, што Людміла Рублеўская звольнілася з "СБ" у жніўні 2020 года.
👏11
6 ліпеня мы адзначаем Дзень Нараджэння Янкі Лучыны - чалавека, які напрыканцы 19 стагоддзя адрадзіў Беларускую Мову ў друку.
Зроблена гэта было праз дэбют у друку ў 1889 годзе з вершам «Вясновай парой», што стала пачаткам вяртання ў друк беларускай літаратуры, забароненай больш чым на чвэрць стагоддзя пасля здушэння царскай уладай паўстання 1863 года.
Янка Лучына аўтар нарыса «З крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка паўстання 1863-64 і прысвечанага вызваленчай барацьбе на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўніцтвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага.

Да нашага часу дайшла толькі частка беларускамоўных і польскамоўных твораў. У час 1-й сусветнай вайны рукапісная спадчына Янкі Лучыны знікла дзесці ў Еўропе.
👍10
7 ліпеня адзначаецца Дзень Нараджэння Тытана беларускай культуры, літаратуры і духа - Янкі Купалы.
Мабыць, самы буйны пісьменнік свайго часу, які пакінуў вялізарную спадчыну. "Гэта крык, што жыве Беларусь" - яго радок. Як і радок "Хто не разумее беларускай мовы, той не павінен займаць урадовай пасады ў Беларусі".
Што тут казаць! Пра Купалу напісана шмат, але ўсё роўна не дастаткова. Віры падзей, з якімі ён сутыкнуўся за сваё яскравае жыццё не дрэнна паказаны ў стужцы, прысвечанай Класіку. Вядома, што ў той стужцы не адлюстравана і паловы памера такой магутнай асобы. Аднак усё наперадзе.
🥰11
8 ліпеня 1861 года нарадзілася Марыя Магдалена Завіша - арыстакратка, дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка.
Яна адкрыла беларускамоўныя школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах, Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах наведвалі Вацлаў Іваноўскі, Iван Луцкевіч, Антон Луцкевіч, Раман Скірмунт, Аляксандр Уласаў і іншыя дзеячы беларускага нацыянальна-культурнага руху, якіх яна нязменна падтрымлівала.
Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых кніг Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло і іншых. У знак удзячнасці ёй Вацлаў Іваноўскі і Іван Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок».
Больш падрабязней пра яе лёс можна паглядзець у цыкле перадач "Вусы Скарыны":
https://www.youtube.com/watch?v=3Xv67B9uV5o
12
9 ліпеня 1946 года ў горадзе Смаргонь нарадзіўся Уладзімір Пракопавіч Някляеў - беларускі паэт і празаік. Лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, палітычны зняволены. Лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011), лаўрэатам першай прэміі імя Ежы Гедройца. Яго творчасць адметная публіцыстычнасцю, дынамічнасцю паэтычнай думкі, канкрэтна-пачуццёвай вобразнасцю.
Адным з найлепшых твораў лічыцца паэма «Ложак для пчалы». Творы Ўладзіміра Пракопавіча можна пачытаць тут: https://knihi.com/search.html#%D0%BD%D1%8F%D0%BA%D0%BB%D1%8F%D0%B5%D1%9E
9👍5
Сябры, сёняшнім днём на нашым Патрыёне мы апублікавалі пераклад на Мову апавядання "Жоўты знак" Роберта У.Чэмберса з яго кнігі "Кароль у жоўтым". Роберт Чэмберс - уплывовы амерыканскі пісьменнік-фантаст пачатку 20 стагоддзя. Аднак не гледзячы на даўніну, ён досыць папулярны ў ЗША і ў нашыя дні. Напрыклад, сцэнар 1 сезон серыяла "Сапраўдны дэтэктыў" (з Мэцью МакКонахі і Вудзі Харэльсанам), напісаны Нікам Піцалатта пад уплывам твораў Чэмберса і Бірса. А Джордж Марцін змясціў горад Каркоза на беразе Сакрытага мора далёка на ўсходзе Эсаса...
Якія творы вы б хацелі пачытаць на Мове? Пішыце ў каментарах.
👍6🔥4