Бел.Read
815 subscribers
687 photos
11 videos
415 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
І яшчэ адзін падарунак да Міжнароднага дня роднай мовы 🎉

🍿Размова пойдзе пра папярэдніка Гусоўскага, Яна Вісліцкага:
- першую згадку "Белай Русі"
- самаідэнтыфікацыю Вісліцкага
- месца знаходжання друкарні, дзе ў 1516 годзе выйшла кніга "Прусская Вайна" 🕊

👉Ужо на нашым патрыёне:
https://www.patreon.com/posts/151319637 📖

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10🥰6🔥4
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: так кажуць пра чалавека, ад якога смярдзіць (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
6%
"У зубах кажан захрас" ("У яго зубах кажан захрас яшчэ з часоў Саса")
17%
"У роце пацукі кашу варылі" ("Пасля ўчарашняга ў роце бы пацукі кашу варылі")
57%
"У роце свіння начавала" ("Учора вечарам добра выпівалі, прачнуўся - у роце свіння начавала")
20%
"Дыхне — ажно знічкі гаснуць" ("Такі ўжо прыгажун, а як дыхне - аж знічкі гаснуць")
😁9❤6🔥4👍3✍1
📆 24 лютага 1935 нарадзіўся Рыгор Барадулін — паэт, эсэіст, перакладчык

🤗 Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Знак Пашаны, латвійскім ордэнам Трох Зорак, медалём Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ.
Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992).
У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію.

✍️ Быў дзейным чальцом Саюза беларускіх пісьменнікаў, адным са стваральнікаў, прэзідэнтаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра.
Прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984).

📚 Пераклаў на беларускую мову некалькі дзясяткаў зборнікаў такіх аўтараў, як Хаям, Вальеха, Лорка, Містраль, Рэлес, Леандоэр і шмат іншых.

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰12❤7👍5🔥3
🏆 Даражэнькія, цудоўная навіна!
Наш канал ў Ютубе сабраў ужо больш за 1500 падпішчыкаў! 🥳🥳🥳
Цудоўная нагода пераглядзець найбольш улюбёныя відэа 🤗
👇👇👇

https://www.youtube.com/@BelRead

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥13🥰7🔥4👍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На выпадак, калі засумавалі... Спыніце ў любы момант!
(У 25 годзе выйшла каля 100 кніг на беларускай мове. Ёсць што пачытаць 😉)

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰12🔥6😁4❤3
🎭 Магічны рэалізм Менска: адкрыты перадзаказ на новую кнігу ад выдавецтва Мяне Няма

📖 Героі — вашыя суседзі. Нехта вярнуўся з-за кратаў, нехта з’ехаў, нехта застаўся ў сістэме. Тоні Лашдэн у кнізе «на углу Незалежнасці» піша пра чалавека ў свеце татальнага кантролю 🕵️
Тут фантастыка сустракаецца з аўтаэтнаграфіяй, а ад смешнага да страшнага — усяго адзін крок.
Гэта гісторыя, якая закранае кожнага з нас 🕊

📦 Гэта папярэдні заказ! Рассылка друкаваных кніг плануецца напрыканцы красавіка 2026 года 📆

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#кніга

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13👍7🔥3
«Князева Гара»: паэзія і проза Падляшша ў адной кнізе 📖

📆 Выйшаў зборнік Жэні Мартынюк «Князева Гара». Аўтарка ўпершыню дадала да паэзіі апавяданні.

✍️ Жэня Мартынюк піша пра самае важнае: прыроду, каханне і сэнс жыцця на чыстай беларускай мове. Зборнік аздоблены фотаздымкамі мясцовых краявідаў, што стварае атмасферу поўнага апускання.

🛒 Шукайце кнігу ў Музеі ў Студзіводах і ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку.

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#кніга

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8👍4⚡3🔥3
Чалавечнасць у цёмныя часы: інтэлектуальная прэм’ера ад «Пфляўмбаўм» 📚

У 2022-м у Кёльне Святлана Алексіевіч спытала: «Што Ханна Арэнт думала пра калектыўную віну?». Адказам стала гэтая кніга. ✨

📖 Упершыню па-беларуску выйшаў зборнік эсэ Арэнт «Пра чалавечнасць у цёмныя часы». Гэта глыбокі разбор тэмаў адказнасці ва ўмовах дыктатуры і маралі. Вынік працы выдавецтва «Пфляўмбаўм» і цэлай каманды перакладчыц ✍️

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#кніга

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9👍8⚡2
📆 5 сакавіка 1896 года нарадзіўся Кандрат Крапіва - салдат, перакладчык і майстар сарказму
Ён прайшоў праз тры вайны, каб стаць галоўным сатырыкам краіны. Ён высмейваў «дыпламаваных баранаў» - яго «жыгучка» не шкадавала бюракратаў і кар’ерыстаў, але ўсё ж ён быў чалавекам, выхаваным сваёй эпохай ⏰

📚 Вялікі пласт яго працы - гэта пераклады: Шэкспір, Шаўчэнка, Гогаль... Крапіва паказаў, што па-беларуску можна і смяяцца, і філасофстваваць, і размаўляць з усім светам 🌎
Крапіва будаваў літаратурныя масты паміж народамі, робячы нас часткай сусветнага кантэксту, а яго байкі і сёння гучаць актуальна ✍️

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍7💩2🤔1
Лаўрэат прэміі Стральцова прэзентуе выбраныя творы 📖

Выйшла кніга Міколы Захаранкі «На тым краі зямлі». У ёй спляліся паэзія, займальная проза і вострая публіцыстыка 📚

Тут жыве сапраўднае Палессе: з яго адметнай мовай, норавам і «напаўказачным святлом». Выданне пабачыла свет у выдавецтве «Дыграф», заснаваным Раманам Цымберавым. Рэдактарка — Аксана Спрынчан. Сапраўдны падарунак для аматараў жывога беларускага слова ✨

🚨 Сацсеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#кніга

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8👍6✍3
Віцебск у Варшаве: сустрэча з Аленай Пятровіч у «Букіністцы»

🏙 7 сакавіка ў кнігарні Bukinistka пройдзе аўтограф-сесія Алены Пятровіч.

Яе кніга «Сіні дом. Мая гісторыя Віцебска» — гэта шчыры «гімн суб’ектыўнасці» і вайб 90-х. Чакаем гісторыі пра рэкі, пафасныя чытанні і, канешне, фірмовыя dad jokes!

⏰ Калі: 7 сакавіка, 13:00–17:00
📍 Дзе: Bukinistka (ul. Smulikowskiego 4C, Варшава)

Прыходзьце па сваю порцыю настальгіі і цёплых размоў! ✨

🚨 Сацсеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#кніга

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10👍5🔥4
Мінская Венецыя: Як сталіцу зносіла ў Свіслач 🌊😱

Сто гадоў таму мінчукі баяліся вясны больш за пажары. Гэта быў сапраўдны апакаліпсіс: бурлівая вада зносіла дамы, па вуліцах плавалі жывёлы, а людзі ратаваліся на дахах. 🏠🛶

Вы думаеце, гэта прыродная стыхія? Не! Сёння гэта гучыць як абсурд, але горад тапілі... два звычайныя млыны. 🥨🤯

Як прагнасць і млынары ледзь не знішчылі цэнтр Мінска? Чаму Плябанскія млыны сталі праклёнам для губернскага горада? Як з-за млыноў знялі з пасады цэлага губернатара?

👇 Глядзіце шакавальную гісторыю мінскіх паводак тут:
https://www.youtube.com/watch?v=bbp7FYQo5W8

🚨 Сацсеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#мінск100

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰10❤‍🔥6❤3🔥3👍2
Бел.Read pinned a photo
📚 Калі мы гаворым пра ўзбагачэнне беларускай мовы, мы часта ўяўляем мужчын. Але за гэтай справай стаялі і жанчыны. З фенаменальнай адукацыяй, з жалезнай воляй. Пераклад для іх быў асэнсаваным актам: яны даказалі, што сусветная класіка можа гучаць і беларускай мовай 🕊
Каб не рабіць тэкст бясконцым, прывядзем толькі некалькі чалавек:

📍Алаіза Пашкевіч - чалавек, які марыў пра еўрапейскі ўзровень адукацыі для беларусаў. Яна актыўна перакладала для дзяцей, адаптуючы сюжэты, каб зрабіць іх блізкімі нашаму чытачу 📖

📍Тэрэза Гардзялкоўская - асветніца, якая на свае грошы выдавала кнігі. Яна верыла: каб нацыя стала вялікай, яна павінна чытаць лепшае на роднай мове ❤️

📍Наталля Арсеннева - карані яе творчасці выходзілі з найскладаных твораў - лібрэта сусветных опер («Зачараваная флейта» Моцарта ці «Кармэн» Бізэ).
Толькі ўявіце, якая гэта каласальная праца ✍️

🥰 Са Святам вас, родныя! З 8 сакавіка! Дзякуй, што робіце гэты свет лепей не гледзячы ні на што 🥰

🚨 Сацсеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰10❤8❤‍🔥4👍1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: лайдачыць, нічога не рабіць (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
48%
"Хварэць на пана" ("Сынку, ты на пана захварэў? Спіш увесь дзень, не працуеш")
9%
"Легчы на кунтуш" ("Усе сена грэбуць, а наш лёг на кунтуш і вокам не вядзе")
10%
"Саліць мух" ("Зноў ты, Грышка, мух соліш? А жыта хто будзе вазіць?")
34%
"Мазаля на баку гадаваць" ("Наш староста толькі і ўмее, што мазаля на баку гадаваць")
😁9❤5👍3✍2
📖 Казка для хвастатых і бясхвостых ад Віктара Марціновіча

✍️ Вы ведаеце яго як аўтара інтэлектуальных бестселераў, але цяпер Віктар Марціновіч дэбютуе ў дзіцячай літаратуры! 📗

«Хлопчык, у якога не было хваста» — экалагічная казка пра авантуры хлопчыка Лёшы ў свеце разумных катоў. Што, калі ваша котка — цікавая суразмоўца і авантурыстка? Філасофская і займальная гісторыя ад выдавецтва «Адкрытая кніга». 🐾

🚨 Сацсеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#кніга

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12👍5🔥5
🕊 Вернуты рай пісьменніка: выйшаў зборнік Уладзіслава Ахроменкі

🖤 «Я не ведаю, дзе і як памру...» — пісаў ён за паўгода да сыходу... Уладзіслаў Ахроменка не паспеў дапісаць свой галоўны раман, але фонд Kamunikat спрыяў таму, каб мы яго пабачылі

📖 «Нясвіжская крыза альбо вернуты рай» — гэта зборнік прозы: ад вострага фарсу «Тэорыя змовы» да гарадскіх міфаў пра Мулявіна і Дзеда Талаша. Тут і два незавершаныя раманы, апублікаваныя ўпершыню. Гэта кніга чалавека, які ставіў пытанні, аб якіх іншыя баяцца нават падумаць.. 📚

🚨 Сацсеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#кніга

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12🙏5😢3
Бел.Read pinned a photo
Усё беларускае ў адзін клік! 🖱

🤔 Шукаеце годныя каналы па-беларуску, але стужка ператварылася ў хаос? Каб зрабіць ваш шлях да цікавых навін прасцейшым, мы прадстаўляем тэчку «Bel Culture» 🗂

Што ўнутры?
🔹 Культура і мастацтва
🔹 Музыка
🔹 Гісторыя
🔹Навука
🔹 І яшчэ шмат чаго цікавага!

Больш не трэба шукаць цікавае па крупінках - зараз усё ў адным месцы. Падпісвайцеся, каб трымаць усё важнае ў адной тэчцы. А яшчэ гэтым вы падтрымаеце стваральнікаў роднага кантэнту 🤗

🔗 Дадаць тэчку: https://t.me/addlist/o9AGYvTcU7sxNzc0

📢 Адміны! Хочаце, каб ваш канал з’явіўся ў падборцы? Звяртайцеся да @aguiltypleasure
👍9❤5🔥4
Бел.Read pinned a photo