Бел.Read
815 subscribers
687 photos
11 videos
415 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
❤9👍8😢7
Мінск 100 гадоў таму. Пажары 🔥

Галоўны вораг людзей і жытла - агонь. Ён дае цяпло, але можа і натварыць шкоды 😈
Якіх памераў шкоду ён прынёс Мінску?
Калі агонь паспрыяў узбуйненню мураванай забудовы? 🏭
Хто і як супрацьстаяў гэтай стыхіі?
Дазнаецеся ў гэтым відэа! 🍿

#мінск100

👉 https://www.youtube.com/watch?v=jA-81D95qIA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7❤‍🔥5🔥5👍4😢2
Час падвесці вынікі гэтага года разам! 🍾

1️⃣Першае і галоўнае дасягненне: у выдавецтве Gutenberg выйшаў наш пераклад Лаўкрафта 🎉
2️⃣ Правялі 2 глабальных апытанні сярод беларускіх дыяспар Свету на конт таго, які твор вы б хацелі прачытаць на роднай мове (удзельнічалі 700+ чалавек) 📖
3️⃣ Пераклалі 3 паўнавартасных раманы (больш за 1.500 старонак) 📚
4️⃣ Відэа на верш Ніла Гілевіча "Замірае. сціхае..." стала фіналістам у намінацыі "Мастацкае Відэа" на Дне Роднай Мовы 🏆
5️⃣ 140+ нашых відэа ў Ютуб праглядзелі 116.219 разоў ▶️
6️⃣ Патрыён: 43 публікацыі праглядзелі 8.387 разоў 🧐
7️⃣ Тікток: 180+ відэа праглядзелі 97.000 разоў 📸

Віншуем вас з надыходзячым Новым Годам і шчыра зычым самага найлепшага! 🥳🥳🥳
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉13🥰9❤‍🔥6👍2
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: кпіць з каго-небудзь, смяяцца з кагосьці (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
28%
"Пацешкі з пустой мешкі" ("Прыехаў у чужым кунтушы — пайшлі смешкі з пустой мешкі")
16%
"Пасмейкі з худой лейкі" ("Вам пасмейкі з худой лейкі, а ў мяне плот разваліўся")
36%
"Смешкі з бабінае плешкі" ("Гавару брыдка, а вам смешкі з бабінае плешкі")
20%
"Плытыкі з крывой матыкі" ("Фанабэрыцца, а розуму не надбаў — вось і прытыкі з крывой матыкі")
😁7❤6👍5✍3
📆 8 студзеня 1911 года нарадзіўся Уладзімір Дудзіцкі — паэт, публіцыст і перакладчык з неверагодна складаным лёсам
🖋 Прайшоўшы праз сталінскія лагеры і віхуру Другой сусветнай вайны, стаў адным з самых яркіх галасоў беларускай эміграцыі
🌍 Яго творчасць прасякнута глыбокай настальгіяй па Радзіме
Дудзіцкі быў сапраўдным паліглотам: ведаў іспанскую, англійскую і нямецкую мовы. Гэта дазволіла яму плённа займацца перакладамі і ўзначальваць беларускую рэдакцыю радыё «Вызваленне».
📖 Ягоная спадчына "Напярэймы жаданням" — гэта споведзь чалавека, які шукаў Беларусь па ўсім свеце
❤15👍7🔥1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: спаць, але чуйна, "адным вокам" (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
14%
"Спаць і сена вязаць" ("Яны толькі і маглі, што спаць і сена вязаць")
38%
"Куняць і каня трымаць" ("Дзед так прывык да дарогі, што мог куняць і каня трымаць")
33%
"Спаць і куры бачыць" ("Нават не думай ноччу гуляць - ён спіць і куры бачыць")
14%
"Спаць і подых лічыць" ("Маці так і не адпачыла: спала і подых лічыла")
❤12👍6🔥5✍3
📆 14 студзеня 1942 нарадзілася Вера Вярба — паэтэса і перакладчыца ✍️

🤗 Адна з яркіх прадстаўніц плеяды жанчын-паэтэс, разам з Е. Лось, Я. Янішчыц, Н. Мацяш, Т. Бондар, Р. Баравіковай, Г. Каржанеўскай і іншымі, якія творчасцю ўзбагацілі беларускую літаратуру другой паловы ХХ стагоддзя.

Яe твopы пepaклaдaлicя нa pycкyю i iншыя мoвы, i caмa янa пepaклaлa нa бeлapycкyю мoвy «Дзiкi caбaкa Дзiнгa, aльбo Aпoвecць пpa пepшae кaxaннe» Фpaepмaнa. 📚
Пaмepлa 15 лiпeня 2012 гoдa. 🥀
❤‍🔥13🥰6❤5👍4
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: супыніць актыўнасць, супакоіць каго-небудзь. (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
25%
"Як крыцаю сесці" ("Ён супакоіўся і сеў як крыцаю")
8%
"Як у лядоўні замкнуцца" ("Пасля гэтага пытання паніч паглядзеў у акно і як у лядоўні замкнуўся")
39%
"Як вежай застыць" ("Пачуўшы сваё імя ў спісе, ён як вежай застыў пасярод двара")
27%
"Як туманам на балота лёг" (Толькі ён махаў рукамі і крычаў на ўсю карчму,як туманам на балота лёг)
❤10✍5👍5🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта - анонс даследавання аб лёсе адной з харугваў паўстанцаў 1863 года, які мы скончылі днямі. Як апынулася, гэтая харугва ацалела, і нават апынулася бліжэй, чым падаецца. Відэа будзе выкладзена ў YouTube і Tik-Tok 23 студзеня. Тэкставая версія, фотаздымкі і першакрыніцы з'явяцца на нашым Патрыёне (падпісвайцеся!🤗)

🚨 Сацсеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥13❤5🔥4👍2😱2
Бываюць рэчы, якім лёсам наканавана вярнуцца. Нават калі іх спрабавалі сцерці ў пыл знявагай, спаліць у полымі тыраніі ці ўтапіць у забыцці.
Гэта не проста гісторыя пра кавалак тканіны - гэта дэтэктыў даўжынёй у паўтара стагоддзі 📆

Яна мяняла імёны і вандравала праз рукі тых, хто ведаў: за гэтую рэліквію можна заплаціць жыццём. Гэта частка нашай гісторыі, якая ўратавалася не цудам, а праз мужнасць і самаахвярнасць яе абаронцаў. Уратавалася, каб сёння стаць рэліквіяй міжнароднага ўзроўню. Рэліквіяй Трох Народаў — сімвалам нашай супольнай барацьбы за свабоду і годнасць 🔥

Суражская харугва: Чаму гэты артэфакт мацнейшы за імперыі? І як тое, што лічылася страчаным, вярнулася да тых, хто ўмее чакаць і змагацца? 🕊

📺 Глядзіце на Ютубе відэа — пра Рэліквію, якая адмовілася сысці ў забыццё.

📖 Прачытаць тэкстам можна на Патрыёне (з спасылкамі на крыніцы і фатаграфіямі)

Асабістыя падзякі:
Кацярыне Ваданосавай - за натхненне
Аляксею Ластоўскаму - за кансультацыю

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥7❤6🥰6🔥5👍1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: спакойна моцна спаць (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
5%
"Спаць як дуб у бары" ("Хату адбудаваў - цяпер спіць як дуб у бары")
83%
"Спаць як пшаніцу прадаўшы" ("На зіму ўсё падрыхтаваў, таму спіць як пшаніцу прадаўшы")
5%
"Спаць як долю за чуб злавіўшы" ("Гаспадар спіць як долю за чуб злавіўшы")
7%
"Спаць як віна абапіўшыся" ("Учора баню збудаваў, во і спіць як віна абапіўшыся")
❤12😁8👍3🔥2
Бел.Read pinned a photo
📆 31 студзеня 1975 нарадзіўся Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік і перакладчык

🤯 Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес», пяціразовы пераможца літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, двойчы лаўрэат літаратурнай прэміі «Кніга году», уладальнік прэміі Эрвіна Піскатара (Германія) «за моц манументальных раманаў і грунтоўных эсэ", Лейпцыгскай кніжнай прэміі за раман "Сабакі Еўропы" (2024)
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра ✍️

📚 Пераклаў з нямецкай мовы паасобныя творы братоў Грым, Франца Кафкі, Г. Г. Эверса, вершы Ганса Энцэнсбергера, раман Катрын Шміт «Ты не памрэш» 📖

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15🔥6👍5
🔥13😁11❤6
📆 4 лютага 1808 нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — паэт, драматург, перакладчык

✍️ Пісаў па-беларуску (лацінкай) і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Таксама вершаванае апавяданне, аповесць, балада. З самых вядомых - "Пінская шляхта"
У творах адзначалася цікавасць да народных звычаяў, традыцый і імкненне перанесці на грунт рэальнага жыцця матывы, вобразы народных легенд, казак, паданняў. У баладах абапіраўся на традыцыі і народную творчасць 📚

📖 Пераклаў на беларускую мову «Пана Тадэвуша» (забаронены царскай цэнзурай)

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤17🤗5🥰4🔥2
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: так кажуць калі злуюцца на кагосьці,  абураюцца, праклінаюць яго (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
19%
"Каменне яму ў боты" ("Каменне яму ў боты, каб больш не хадзіў сюды парадкаваць")
3%
"Цвіль яго дому" ("Зноў гэны аканом падатак павысіў, цвіль яго дому")
28%
"Попел яму ў вочы" ("Хоча зямлю нашую забраць, попел яму ў вочы")
50%
"Трасца яго галаве" ("Трасца яго галаве, чаго ён палез на тую вішню?")
❤13👍8😁5✍1
📆 9 лютага 1930 года нарадзіўся Валянцін Тарас — паэт, сцэнарыст, перакладчык, праваабаронца
Яго пяру належаць сцэнарыі да фільмаў пра Багдановіча і Барадуліна. Быў блізкім сябрам Васіля Быкава і адным з найлепшых інтэрпрэтатараў яго творчасці 📚
Не баяўся ісці супраць сістэмы, за што у 60-х яго "адмянілі" на 8 гадоў. Але гэта не зламала творцу ✍️
Працаваў у Хельсінкскім камітэце і ПЭН-клубе, стаў адным з укладальнікаў правааабарончай ініцыятывы «Хартыі-97» 🕊

Яго перакладчыцкая дзейнасць уражвае: ад п’ес французскіх драматургаў для Купалаўскага тэатра да эпічнай «Восені патрыярха» (у суаўтарстве з К.Шэрманам) Маркеса 🎭

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13👍10✍2
Пайшоў з жыцця шчыры чалавек і добры сябар выдавец Раман Цымбераў.
Светлая памяць 🕯

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі
😢23💔13😱7❤1
📆 13 лютага 1973 года нарадзіўся Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, філолаг, перакладчык.

🤯Лаўрэат прэмій: «Залаты апостраф», «Залатая літара», «Крышталь Віленіцы», імя Збігнева Даміняка, Польскага ПЭН-клуба, імя Карласа Шэрмана, імя Наталлі Арсенневай, Ежы Гедройца.
Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024) 💪

🤩 Як мы ўжо пісалі, сапраўдная Рок-Зорка беларускай культуры. Перакладчык, які, мабыць, пераклаў (ці ўдзельнічаў у перакладах) на беларускую мову... амаль усё. Вось толькі невялічкі спіс:
📚 «Уводзіны ў геаграфію», «Сёмае неба», «Іншага канца свету не будзе», «Рапарт з Гораду ў аблозе», «Рэканструкцыя паэта», «Выратаванне», «Эвангельле паводле Пілята», і яшчэ прыкладна 40+ твораў 🤯🤯🤯

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15👍7🔥4🥰3
Мінск 100 гадоў таму. Забудова 🏠

Каменная і драўляная забудова Мінска: як узнікалі мураванкі ў Мінску, каму належылі і хто мог дазволіць сабе купіць жытло на пачатку 19 стагоддзя?
Спойлер: з таго часу змянілася мала што 🗿

👉 Ужо на нашым Ютубе 🍿

🚨 Сацыяльныя сеткі Бел.Read прызнаны экстрэмісцкімі

#мінск100

| Patreon 📱 | Buy Me A Coffee ☕️ | YouTube 📱 | Instagram 🕊 | Telegram 📩 | Tik-Tok 📱 | Facebook 😎 |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰8❤7👍3🔥3
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: так кажуць пра бруднага чалавека, які даўно не мыўся (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
25%
"У вушах свіння зімавала" ("Памыйся, а то ў вушах свіння зімавала")
47%
"У валасах крумкач гняздо звіў" ("Небарача зусім здзяцінеў: у валасах крумкач гняздо звіў")
10%
"У ботах пацукі ажаніліся" ("У тваіх ботах пацукі вянчаліся, гразь шматкамі ляціць")
18%
"Пад пазногцямі мох прарос"("Яго да вады не зацягнеш,пад пазногцямі мох прарос,хутка грыбы пойдуць")
❤9😁7👍5🔥5