Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
🥰97🔥73
📆 9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч — паэт, публіцыст, крытык, перакладчык.

💪 Бясконца можна расказваць пра геній гэтага Тытана айчыннай літаратуры, і шмат будзе яшчэ сказана. Але мы прапануем тэзісна нагадаць пра геній Багдановіча як перакладчыка.
📖 Ён вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую, мовы славянскіх народаў, і працаваў непасрэдна з тэкстам арыгінала.
📚 Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу з’яўляецца беспрэцэдэнтнай: Арвер, Верлен, Верхарн, Гейнэ, Шылер, Авідзій, Гарацый і іншыя.
❤️ Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасць і патрэбу далучэння беларускай літаратуры да сусветнай, галоўным чынам еўрапейскай літаратуры.

👉 Прапануем паслухаць верш Максіма Багдановіча "Прыйдзе вясна" на нашым Ютуб-канале
❤‍🔥97🥰6👍2
Якія кнігі сапраўды патрэбныя беларусам? 🤔

Сябры! Ваш голас вырашае! Незалежныя выдаўцы запускаюць ананімную апытанку, каб зразумець, якія кнігі трэба выдаваць перадусім.
Ананімна. Максімум 5 хвілін. 20 пытанняў ✍️
📚 Вашы адказы дапамогуць сфармаваць выдавецкі план. Вынікі апытанкі будуць апублікаваныя

Пераходзьце па спасылцы і падтрымайце кнігавыданне!
13👍9
✍️ Ганна Краль і Варшаўскае гета: Прэзентацыя кнігі

Анлайн-прэзентацыя “Апярэдзіць Госпада Бога” 16 снежня, 18:00 📆
Знакаміты рэпартаж Ганны Краль пра Марэка Эдэльмана - кіраўніка паўстання ў Варшаўскім гета - выйшаў на беларускай
📚 З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага і мадэратара Андрэя Хадановіча
📌 Паглядзець можна ў Facebook-суполцы "Прастора польскай культуры"
8👍72
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: ісці пракладзеным шляхам (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
38%
"За бацькавай сахой" ("І сын застаўся ў гаспадарцы, пайшоў за бацькавай сахой")
19%
"Па старой сцежцы" ("Маглі іначай, але звычка — па старой сцежцы")
28%
"Следам за дзедам" ("Спачатку старэйшы брат у Варшаву паехаў, а следам за дзедам і меншы")
15%
"Старыя боты не ціснуць" ("Ён бы і рады ў горад, ды старыя боты не ціснуць")
12😁43👍3
🕊 «Я/Мы Эміграцыя»: Кніга, у якой кожны пазнае сябе

Выйшла кніга, якую павінен прачытаць кожны беларус у эміграцыі
Кніга Дар’і Астапук — гэта зборнік жыццёвых гісторый аб тым, як:
перастаць баяцца памылак у мове
прайсці ўсе колы бюракратыі
інтэгравацца, застаўшыся беларусам
Шчыра, іранічна і з прыгожымі ілюстрацыямі 📖
12👍82
«Сож» яднае берагі: Украінскі пераклад Алеся Плоткі ўжо ў друку 📚

Рака, што цячэ паміж дзвюма краінамі... 🌊 Кніга Алеся Плоткі выходзіць ва ўкраінскім перакладзе пад назвай «Сож»
Гэта метафізічная мяжа і наша «шэрая зона», асэнсаваная праз паэзію. Перакладчык — Вячаслаў Лявіцкі
📖 Кніга выдаецца пры падтрымцы House of Europe
Перадзамова трывае да 20.12. Каманда спадзяецца адправіць асобнікі да зімовых святаў 📆
👉 Інфармацыя аб умовах перадзамовы тут 👈
8👍7🔥6
🎉 Нам спаўняецца 2 гады! 🎉

2 гады таму распачаўшы сваю дзейнасць мы нават не маглі ўявіць, праз якія прыгоды мы пройдзем і з якімі падзеямі сутыкнёмся. Гэта было захапляльна, натхняльна і вельмі цікава. Так, былі і складанасці, але яны нас толькі загартавалі.

За гэтыя 2 гады мы:
📖 Пераклалі творы Лаўкрафта (зборнік выйшаў у выдавецтве Gutenbergpublisher)
📚 Пераклалі творы Люсі Мод Мангомеры, Драйзера, Чэмберса і шмат якіх іншых аўтараў
⚖️ Атрымалі аўтарскія правы на ўжо перакладзеныя некаторыя іншыя творы
🗳 Правялі ўжо 3 апытанні сярод беларусаў Свету, у якіх вы самі абіралі што хочаце пачытаць на роднай мове
🎵 Пераклалі песні і вершы, азнаёміцца з якімі вы можаце на нашым Патрыёне
🎙 Агучваем нашыя пераклады і выкладваем іх на YouTube і ў TikTok

Менавіта дзякуючы вам мы працягнем рабіць тое, што пачалі.
Але ўсё гэта немагчыма без вас. А найлепшым падарункам будзе вашая падтрымка
👉 на Patreon
👉 на Buy Me A Coffee

🤍 У нашай мовы акрамя нас больш нікога няма
18❤‍🔥8🥰5🎉4👍2🔥1
Бел.Read pinned a photo
📚 Мы сабралі вялікую калекцыю фотаздымкаў Мінска канца XIX - пачатку XX стагоддзя, і відэа, створаных з тых фота. Некаторую частку вы можаце ўбачыць у нашым цыкле "Мінск 100 гадоў таму" на Ютубе

На Патрыёне мы пачалі выкладаць фота і відэа з нашай калекцыі. У першай калекцыі 20 фотаздымкаў і 23 відэа (створаных з тых фота)
👇👇👇
https://www.patreon.com/posts/146348435

📸 У фотаздымкаў падвышана якасць. Амаль усе апрацаваныя фота не "размыленыя" (акрамя тых, што першапачаткова былі зроблены дрэнна)

🕊 Каб працягваць сваю дзейнасць, нам патрэбна падтрымка. Таму калекцыі будуць мець сімвалічны кошт. Гэты пост больш пра запыт на падтрымку і салідарнасць, бо, вядома, зараз ажывіць фота можа кожны ахвочы. Аднак мы ўжо прайшлі гэты шлях з напісаннем промтаў і выдаткаваннем часу і рэсурсаў на гэтую справу

Цягам часу будуць дадавацца новыя пасты з відэа, але калі Вам патрэбны пэўныя, пішыце калі ласка ў каментарах - можа яны ўжо ёсць, аднак яшчэ не выкладзены 📆
🔥106❤‍🔥3👍2
👍86😢6