📅 26 лістапада 1930 нарадзіўся Уладзімір Караткевіч — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.
Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. 🥰
Пераклаў на беларускую мову Гая Валерыя Катула, Байрана, Міцкевіча, Франко, Махтумкулі, Карыма, Гашпаравай. 📚
Паслухаць кранальнае прачытанне верша "Бацькаўшчына" Караткевіча можна на нашым Ютуб-канале

❤21❤🔥8🥰5
📆 27 лістапада 1903 года нарадзіўся Піліп Пестрак — паэт, перакладчык, празаік.
✍️ Дэбютаваў у друку ў 1926. П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На вершы П. Пестрака напісаны песні.
📖 Перакладаў на беларускую мову творы польскіх, украінскіх, латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. 📚

👍12❤8
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!
Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: абы-чаго нагаварыць, наплявузгаць (Толькі не Гугліце! 🤗)

Anonymous Quiz
22%
"Ад знічкі да ранку — усё пра абаранкі" (Сядзе на хвілінку— і ад знічкі да ранку — усё пра абаранкі)
22%
"Дзевяць млыноў абыдзе,і нічога не змеле"(Як пойдзе — дзевяць млыноў абыдзе, і нічога не змеле)
38%
"Сем вёрст да нябёс і ўсё лесам" (Ты як нагаворыш, сем вёрст да нябёс і ўсё лесам)
18%
"Касой махаць— ды ўсё па пустым полі" (Ён табе так патлумачыць, касой памаша— ды ўсё па пустым полі)
❤12🔥7👍5
❗️Тэсцім новую беларускую настолку. Узровень таксічнасці і чорнага гумару — максімальны. Сеттынг: нашы рэаліі, нашы мемы, наш вайб
Мiсiя: Не памерці ад смеху 😎
Шукаем 5-6 добраахвотнікаў, якія:
- Чытаюць па-беларуску без слоўніка
- Знаходзяцца ў Кракаве
- Гатовыя шчыра сказаць, дзе тут крынж, а дзе - рофл ✍️
З нас — снэкі, напоі і прагон будучага хіта 🍿
📅 5 снежня (пятніца), а 19 гадзіне
📍 Прастора, вул. Мікалайская 4/6, Кракаў
Рэзервуй месца за сталом 👉 [Спасылка на Google-форму]

❤🔥18❤5🔥5👍2😁1
👻 Лаўкрафт, якога вы не ведалі: "Іншыя Багі" выходзіць 8 снежня 📆
Змагаецеся з інфармацыйным шумам? Вам дапаможа Лаўкрафт. Лаўкрафт, якім мы яго не ведалі: ён шукаў не хаос, а дом у Краіне Сноў 🕊
📖 Зборнік “Іншыя Багі” — гэта вытанчаная літаратурная спроба вярнуць страчанае дзіцячае ўяўленне
Пераклад - BelRead, рэдакцыя - Андрэя Хадановіча 🔥
👉 Аформіць перадзамову можна ў Gutenbergpublisher
#Лаўкрафт

❤🔥16🥰7❤5🔥5👍1
📅 5 снежня 1947 нарадзіўся Алесь Разанаў — паэт, перакладчык, эсэіст.
✍️ Наватар, аўтар новых паэтычных форм. Справай адстойваў беларускую мову. Так у 1968 быў адным з лідараў студэнтаў БДУ, якія патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове.
📖 Пачаў публікавацца ў 1961 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі, эсэ. Яго творчасці ўласціва неардынарнае мысленне і нетрадыцыйны вобразна-паэтычны стыль самавыяўлення. Ужываў наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацйныя формы з гуманістычным напаўненнем.
📚 Перакладаў з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскай, харвацкай, чэшскай, англійскай (сярод перакладаў - Казіса Саі, Шэкспіра, Ёнаса Авіжуса і шмат іншых).

❤16👍9
Forwarded from Беларускі ПЭН
Чакаем вашых заявак на verse X change: літаратурныя масты паміж Беларуссю і Скандынавіяй 😍
Да 9 снежня беларускія паэты і перакладчыкі могуць падаць заяўку на ўдзел у міжнародным праекце verse X change – ініцыятыве, якая спалучае літаратуру, пераклад і свабоду выказвання нават у несвабодным свеце.
У межах праекту:
5 чалавек паедуць у Данію (папярэдне запланаваныя даты: 19–20 сакавіка 2026 г.)
5 чалавек – у Швецыю (папярэдне запланаваныя даты: 8–9 красавіка 2026 г.)
У кожнай краіне адбудуцца двухдзённыя творчыя майстэрні з мясцовымі экспертамі: перакладныя сесіі, абмеркаванні і абмен досведам.
Прадугледжана таксама серыя з 6-8 анлайн-сесій (удзел у іх абавязковы), прысвечаных практыцы перакладу, наладжванню сувязяў паміж маладымі творцамі і перакладчыкамі з Швецыі, Даніі і Беларусі, а таксама паміж PEN-цэнтрамі.
Чытайце ў картках умовы і патрабаванні ☝️
⏳ Дэдлайн: 9 снежня 2025 года.
✍️ Падаць заяўку.
👉 Усе дэталі тут.
Чакаем вашых заявак!

✍6👍6❤5🥰2
Forwarded from Праз космас
А вы ведаеце, што ў беларусаў былі свае назвы для шмат якіх зор?
Напрыклад, Зорны Кол (Стажар, Цвік) гэта Палярная. Пад такой назвай згадваецца ў “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча, “Народныя веды” Л. Мінько, “Казкі і расказы беларусаў” А. Сержпутоўскага.
Сузор’е Касіяпея — Касцы (паводле этнаграфічных даследаванняў Цімафея Авіліна), а Вялікі Воз, што "нязграбна падымаецца з-за прасякнутых балотнай парай дрэў…" — Вялікая Мядзведзіца (Малы воз - відавочна, Малая Мядзведзіца), паводле «Казкі і расказы беларусаў» А. Сержпутоўскага.
Было і Сіта, (інакш — сузор’е Валасы Веранікі, Паводле «Слоўніка польскай мовы» Я. Карловіча, А. Крыньскага, В. Нядзьведзкага).
А Заранка (яшчэ Аўрора) планета Венера, Паводле «Крывічанскіх назоваў гвёзд» А. Красневіча.
Аднак існуюць зоркі, якім беларусы не давалі назваў — што рабіць, нашыя продкі былі вельмі практычнымі і не давалі імёнаў зоркам, якія не дапамагалі ім у паўсядзённым жыцці. Такімі зоркамі, напрыклад, з'яўляюцца Альдэбаран ці Арктур.
Дык вось: усе гэтыя беларускія назвы аднавілі і ўжылі ў беларускім перакладзе апавядання "Палярыс" Г.Ф. Лаўкрафта, якое адкрывае новы зборнік апавяданняў "Іншыя Багі", што выйдзе акурат 8 снежня ў выдавецтве Gutenberg.
Перадзамовіць

❤🔥11🥰9🔥7👍1
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!
Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: прыставаць, чапляцца (Толькі не Гугліце! 🤗)

26%
"Слатою лезці ў вочы" ("Адчапіся, не лезь слатою ў вочы, без цябе галава баліць")
8%
"Клеіцца, як смала да валасоў" ("Пасля сустрэчы пачаў клеіцца як смала да валасоў, не дае праходу")
1%
"Насіцца як шчанюк за ценем" ("Насіўся за ёй як шчанюк за ценем, каб прымусіць маўчаць.")
65%
"Прыліп як да ліпы Піліп" ("Прыліп як да ліпы Піліп: дай-дай-дай")
🥰9❤7🔥7✍3
📆 9 снежня 1891 года нарадзіўся Максім Багдановіч — паэт, публіцыст, крытык, перакладчык.
💪 Бясконца можна расказваць пра геній гэтага Тытана айчыннай літаратуры, і шмат будзе яшчэ сказана. Але мы прапануем тэзісна нагадаць пра геній Багдановіча як перакладчыка.
📖 Ён вывучыў і дастаткова глыбока засвоіў лацінскую, нямецкую, французскую, мовы славянскіх народаў, і працаваў непасрэдна з тэкстам арыгінала.
📚 Па шырыні і разнастайнасці творчага дыяпазону дзейнасць Багдановіча ў галіне беларускага мастацкага перакладу з’яўляецца беспрэцэдэнтнай: Арвер, Верлен, Верхарн, Гейнэ, Шылер, Авідзій, Гарацый і іншыя.
❤️ Багдановіч быў першым сярод беларускіх пісьменнікаў, хто так востра і глыбока актуалізаваў мэтазгоднасць і патрэбу далучэння беларускай літаратуры да сусветнай, галоўным чынам еўрапейскай літаратуры.
👉 Прапануем паслухаць верш Максіма Багдановіча "Прыйдзе вясна" на нашым Ютуб-канале

❤🔥9❤7🥰6👍2
Якія кнігі сапраўды патрэбныя беларусам? 🤔
Сябры! Ваш голас вырашае! Незалежныя выдаўцы запускаюць ананімную апытанку, каб зразумець, якія кнігі трэба выдаваць перадусім.
Ананімна. Максімум 5 хвілін. 20 пытанняў ✍️
📚 Вашы адказы дапамогуць сфармаваць выдавецкі план. Вынікі апытанкі будуць апублікаваныя
Пераходзьце па спасылцы і падтрымайце кнігавыданне!

❤13👍9