Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: хавацца ад працы, лайдачыць, знікаць няма-ведама дзе (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
9%
"Свінням грывы часаць" ("Дзе Пятрок? — Свінням грывы чэша, замест таго каб дровы цягнуць.")
16%
"Жабам лапці плесці" ("Сказаў, што заняты… А сам жабам лапці пляце!")
25%
"Сабакам хвасты мераць" ("— Што ён там робе? — Сабакам хвасты мерае")
50%
"Сабакам сена касіць" ("Мой мужык, дзядзьку, сабакам сена косіць")
14👍6🔥42
📆 24 лістапада 1913 нарадзіўся Вісарыён Гарбук — празаік, паэт і перакладчык.

Пісаў пераважна для дзяцей. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забавак. 🤗

Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа. 📚

Арыштаваны 26 красавіка 1936 года, сасланы на Калыму. Вызвалены ў 1940 годзе. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка. 😢
😢7💔75
📅 26 лістапада 1930 нарадзіўся Уладзімір Караткевіч — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. 🥰

Пераклаў на беларускую мову Гая Валерыя Катула, Байрана, Міцкевіча, Франко, Махтумкулі, Карыма, Гашпаравай. 📚

Паслухаць кранальнае прачытанне верша "Бацькаўшчына" Караткевіча можна на нашым Ютуб-канале
21❤‍🔥8🥰5
Бел.Read pinned a photo
📆 27 лістапада 1903 года нарадзіўся Піліп Пестрак — паэт, перакладчык, празаік.

✍️ Дэбютаваў у друку ў 1926. П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На вершы П. Пестрака напісаны песні.

📖 Перакладаў на беларускую мову творы польскіх, украінскіх, латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. 📚
👍128
❗️Тэсцім новую беларускую настолку. Узровень таксічнасці і чорнага гумару — максімальны. Сеттынг: нашы рэаліі, нашы мемы, наш вайб

Мiсiя: Не памерці ад смеху 😎

Шукаем 5-6 добраахвотнікаў, якія:
- Чытаюць па-беларуску без слоўніка
- Знаходзяцца ў Кракаве
- Гатовыя шчыра сказаць, дзе тут крынж, а дзе - рофл ✍️

З нас — снэкі, напоі і прагон будучага хіта 🍿

📅 5 снежня (пятніца), а 19 гадзіне
📍 Прастора, вул. Мікалайская 4/6, Кракаў

Рэзервуй месца за сталом 👉 [Спасылка на Google-форму]
❤‍🔥185🔥5👍2😁1
👻 Лаўкрафт, якога вы не ведалі: "Іншыя Багі" выходзіць 8 снежня 📆

Змагаецеся з інфармацыйным шумам? Вам дапаможа Лаўкрафт. Лаўкрафт, якім мы яго не ведалі: ён шукаў не хаос, а дом у Краіне Сноў 🕊
📖 Зборнік “Іншыя Багі” — гэта вытанчаная літаратурная спроба вярнуць страчанае дзіцячае ўяўленне
Пераклад - BelRead, рэдакцыя - Андрэя Хадановіча 🔥

👉 Аформіць перадзамову можна ў Gutenbergpublisher

#Лаўкрафт
❤‍🔥16🥰75🔥5👍1
📅 5 снежня 1947 нарадзіўся Алесь Разанаў — паэт, перакладчык, эсэіст.

✍️ Наватар, аўтар новых паэтычных форм. Справай адстойваў беларускую мову. Так у 1968 быў адным з лідараў студэнтаў БДУ, якія патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове.

📖 Пачаў публікавацца ў 1961 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі, эсэ. Яго творчасці ўласціва неардынарнае мысленне і нетрадыцыйны вобразна-паэтычны стыль самавыяўлення. Ужываў наватарскія жанравыя і рытміка-інтанацйныя формы з гуманістычным напаўненнем.

📚 Перакладаў з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскай, харвацкай, чэшскай, англійскай (сярод перакладаў - Казіса Саі, Шэкспіра, Ёнаса Авіжуса і шмат іншых).
16👍9
Бел.Read pinned a photo
Чакаем вашых заявак на verse X change: літаратурныя масты паміж Беларуссю і Скандынавіяй 😍

Да 9 снежня беларускія паэты і перакладчыкі могуць падаць заяўку на ўдзел у міжнародным праекце verse X change – ініцыятыве, якая спалучае літаратуру, пераклад і свабоду выказвання нават у несвабодным свеце.

У межах праекту:
5 чалавек паедуць у Данію (папярэдне запланаваныя даты: 19–20 сакавіка 2026 г.)
5 чалавек – у Швецыю (папярэдне запланаваныя даты: 8–9 красавіка 2026 г.)


У кожнай краіне адбудуцца двухдзённыя творчыя майстэрні з мясцовымі экспертамі: перакладныя сесіі, абмеркаванні і абмен досведам.

Прадугледжана таксама серыя з 6-8 анлайн-сесій (удзел у іх абавязковы), прысвечаных практыцы перакладу, наладжванню сувязяў паміж маладымі творцамі і перакладчыкамі з Швецыі, Даніі і Беларусі, а таксама паміж PEN-цэнтрамі.

Чытайце ў картках умовы і патрабаванні ☝️

Дэдлайн: 9 снежня 2025 года.
✍️
Падаць заяўку.
👉 Усе
дэталі тут.

Чакаем вашых заявак!
6👍65🥰2
Forwarded from Праз космас
А вы ведаеце, што ў беларусаў былі свае назвы для шмат якіх зор?

Напрыклад, Зорны Кол (Стажар, Цвік) гэта Палярная. Пад такой назвай згадваецца ў “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” У. Караткевіча, “Народныя веды” Л. Мінько, “Казкі і расказы беларусаў” А. Сержпутоўскага.

Сузор’е Касіяпея — Касцы (паводле этнаграфічных даследаванняў Цімафея Авіліна), а Вялікі Воз, што "нязграбна падымаецца з-за прасякнутых балотнай парай дрэў…" — Вялікая Мядзведзіца (Малы воз - відавочна, Малая Мядзведзіца), паводле «Казкі і расказы беларусаў» А. Сержпутоўскага.

Было і Сіта, (інакш — сузор’е Валасы Веранікі, Паводле «Слоўніка польскай мовы» Я. Карловіча, А. Крыньскага, В. Нядзьведзкага).

А Заранка (яшчэ Аўрора) планета Венера, Паводле «Крывічанскіх назоваў гвёзд» А. Красневіча.

Аднак існуюць зоркі, якім беларусы не давалі назваў што рабіць, нашыя продкі былі вельмі практычнымі і не давалі імёнаў зоркам, якія не дапамагалі ім у паўсядзённым жыцці. Такімі зоркамі, напрыклад, з'яўляюцца Альдэбаран ці Арктур.

Дык вось: усе гэтыя беларускія назвы аднавілі і ўжылі ў беларускім перакладзе апавядання "Палярыс" Г.Ф. Лаўкрафта, якое адкрывае новы зборнік апавяданняў "Іншыя Багі", што выйдзе акурат 8 снежня ў выдавецтве Gutenberg.

Перадзамовіць
❤‍🔥11🥰9🔥7👍1
🥰97🔥73