Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Бел.Read pinned a photo
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: ліслівіць, гаварыць каму-небудзь прыемныя рэчы дзеля сваёй карысці (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
7%
"Цячы як мёд з маслам" ("У карчме лаяў паноў, а перад імі цёк як мёд з маслам")
39%
"Рассыпацца драбней маку" ("Хоць і рассыпаюся драбней маку, але перад чужым чалавекам")
42%
"Ласціўся, як кот да печы" ("Ён да аканома ласціўся, як кот да печы")
12%
"Шоўкам слаць" ("Убачыў пана — і ўжо шоўкам пусціў слаць")
86🔥4
📆 8 лістапада 1883 года нарадзіўся Вацлаў Ластоўскі — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, літаратуразнавец, этнограф 🏞

Аўтарам-складальнікам шэрага «чытанак» для дзяцей. На думку гісторыка Алега Ліцкевіча, яны былі яго ўласнымі творамі, сюды адносіцца і вядомая песня пра бітву пад Оршай («Слава Воршы ўжо не горша…») 💪😎

Перакладаў з рускай, англійскай, польскай, дацкай і іншых моў 📚

Арыштаваны ў 1930, высланы на 5 гадоў у Саратаў. Паўторна арыштаваны ў 1937, расстраляны ў 1938 😢

Лічбаву юверсію яго арыгінальнага твора "Што трэба ведаць кожнаму беларусу?" можна пачытаць на нашым Патрыёне 📌
😢7💔75🫡1
Вярнем крыху нянавісці ў беларускамоўны хардкор... 🔥

Дэбютны сінгл "From Belarus with H8" ад новага праэкта BIEZDAN на Spotify!
👉 Кожны з нас хаця б аднойчы глядзеў у Бездань, але ня кожны чуў, што яна кажа. Гэта голас тваёй бездані
😈 Памаліся перад праслухоўваннем:

https://open.spotify.com/artist/7aP5keUZoBkXaWgDz6WeNL

На вакале - Леанід "Leo_Leshij" Аўдзей-Жыгуноў, голас "Начной Газеты" 😎
❤‍🔥9🔥6🥰6👍1
📆 12 лістапада 1823 нарадзіўся Павел Міхайлавіч Шпілеўскі — этнограф, фалькларыст, публіцыст, пісьменнік і перакладчык

📖 Літаратурную дзейнасць пачаў у 1846 годзе. Вывучаў гісторыю, побыт, вусную народную творчасць і мову беларусаў. Апублікаваў шмат этнаграфічных артыкулаў («Беларускія народныя паданні», «Народныя прыказкі з тлумачэннем паходжання і значэння іх», «Даследаванне пра ваўкалакаў: На падставе беларускіх павер’яў» і інш.). Некаторыя творы мелі аўтабіяграфічны характар 📚

Захаваўся рукапіс, дзе Шпілеўскі спрабаваў стварыць слоўнік і граматыку беларускай мовы ✍️

Творы Шпілеўскага, прысвечаныя Беларусі, сцвярджалі нацыянальную самабытнасць беларусаў, садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай культуры і літаратуры 🤗
🥰87❤‍🔥6
14 лістапада нарадзіўся Янка Золак — паэт, журналіст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў і ў 1960—1983 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка».

Пачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў. Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці. Аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага».
10🔥6👍4
Сёння ў Гданьску вызначыцца, хто атрымае Гедройця-2024 🏆

📆 15 лістапада, Еўрапейскі цэнтр салідарнасці. Увесь дзень: дыскусіі пра свабоду слова, кніжны кірмаш і выстава забароненых кніг.
Не прапусціце сустрэчу (16:10): Андрэй Хадановіч і фіналістка Югася Каляда ("Перамена месцаў")
📌 Урачыстая цырымонія ўзнагароджання — а 19:00! Уваход вольны

Далучайцеся анлайн і падтрымайце беларускіх аўтараў!
10🔥7👍5
8👍6🔥4
📆 17 лістапада 1893 нарадзіўся Кастусь Езавітаў — грамадскі дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог

З 1917 года на Паўночным фронце праводзіў прабеларускую агітацыю сярод жаўнераў-беларусаў. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса Станіслава Булак-Балаховіча💪
У 1941 ва ўмовах нямецкай акупацыі стварыў і ўзначаліў у Рызе Беларускі цэнтральны камітэт😎

Напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў📚
11🔥5👍4
🤯 Складана паверыць, але не так даўно, усяго якіх 100 гадоў таму, вясеннія паводкі знасілі ў Мінску людзей, будынкі, жывёлу. А ўсё з-за таго, што...
👇 А з-за чаго - вы даведаецеся ў гэтым відэа 👇

https://www.youtube.com/watch?v=bbp7FYQo5W8

🍿 Прыемнага прагляду 🍿
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥12🥰64🔥2
📅 18 лістапада 1883 нарадзіўся Язэп Лёсік — мовазнаўца, пісьменнік, нацыянальны і палітычны дзеяч.
Родны дзядзька Якуба Коласа, брат Антона Лёсіка.

✍️ Перакладаў з нямецкай, рускай. Супрацоўнічаў з газетай «Наша Ніва». Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БНР 25 сакавіка 1918 года. Быў абраны старшынёй Прэзідыума Рады БНР. Аўтар артыкулаў і нарысаў па гісторыі Беларусі, дзе адназначна вызначаў пераемнасць Беларуссю Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар шэрагу літаратурных твораў «Геркулес і селянін», «Бусел і бусляняты», «Аўтаномія Беларусі», некалькіх вершаў 📖

У 1930 годзе Лёсік быў арыштаваны і сасланы на 5 гадоў у Саратаўскую вобласць. У 1938 годзе арыштаваны зноў. У 1940 асуджаны на 5 гадоў ГУЛАГу. Паводле афіцыйнай версіі, памёр ад сухотаў. Паводле іншай версіі, быў застрэлены адразу па абвяшчэнні прысуду. Месца пахавання невядомае 😢
💔10😢9🫡1
📅 20 лістапада 1901 нарадзіўся Міхась Зарэцкі — празаік, драматург, перакладчык, крытык.


Літаратурная дзейнасць Зарэцкага пачалася ў 1921 годзе. Галоўнай тэмай аўтара была нацыянальная праблематыка.
Многія рукапісы Міхася Зарэцкага загінулі, у прыватнасці, гістарычная драма «Рагнеда», працяг рамана «Крывічы» 🤍❤️🤍

Перакладаў на рускую мову раманы «Вязьмо», «Сцежкі-дарожкі». Пераклаў на беларускую мову творы Фёдара Гладкова, Яраслава Гашака, некаторых іншых аўтараў 📚

Арыштаваны ў 1936. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання, забіты 29 кастрычніка 1937 года 😢
💔9😢76🫡1
📅 20 лістапада 1948 нарадзілася Яўгенія Янішчыц — беларуская паэтэса, перакладчыца.

У чацвёртым класе напісала свой першы верш і прысвяціла яго маці.
Аўтарка зборнікаў лірыкі «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», шмат іншых. Стварыла некалькі паэм. 📚
Перакладала на беларускую мову з рускай і ўкраінскай. Асобныя вершы Я. Янішчыц пакладзены на музыку.

У 1981 Яўгенія ўдзельнічала ў працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. 💪

Па афіцыйнай версіі, паэтка трагічна загінула - выпала з восьмага паверха аднаго з мінскіх дамоў 😢
💔10😢85
🎉 Чатыры дні інтэлектуальнай кнігі: Уся Беларусь у Варшаве на PRADMOVA

Самы маштабны этап фестывалю пройдзе 21–24 лістапада 📆
✍️ Удзельнікі: Саша Філіпенка, фінская зорка Софі Оксанен, Вольга Гапеева і Вольныя Купалаўцы (са спектаклем «Валізка»)
У праграме: дыскусія да 95-годдзя Караткевіча, уручэнне Прэміі Шэрмана, Паэтычная Кантата і музычныя праекты 🕊
🥰75🔥5👍2
🧐 Пошукі праўды: новая кніга Аляксандра Лукашука

📖 Кніга "Гульня ў Освальда" выйшла ў жанры квэста і даследуе самы загадкавы "след" у гэтай крымінальнай гісторыі: жыццё Лі Харві Освальда ў Мінску
У аснове — дакументы КДБ і Камісіі Уорэна. Аўтар шукае праўду сярод успамінаў, літаратуры і нават матылёў ✍️
📌 Падрабязнасці на Kamunikat.org
10👍7
📅 23 лістапада 1910 нарадзіўся Змітрок Астапенка — паэт, перакладчык

Чалавек са складаным шпіёнска-дэтэктыўным лёсам, вартым экранізацыі. 😎

Пісаў вершы, апавяданні, навуковую фантастыку.
Пераклаў раманы Горкага, іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. 📚

Арыштаваны 16 сакавіка 1933 да 3 гадоў ППК. Паўторна арыштаваны 5 снежня 1936. Асуджаны да 8 гадоў ППК. 😢

Вызвалены ў 1942 і ў складзе групы выведнікаў перакінуты ў Чэхаславакію. Паводле афіцыйнай версіі, загінуў. Аднак як сведчаць некаторыя дакументы і яго сябар Аркадзь Куляшоў, пасля вайны «знаёмы твар [Астапенкі] прамільгнуў у вірлівым маскоўскім натоўпе». Далейшы лёс невядомы. 📖

Паслухаць цудоўную агучку верша Змітрака Астапенкі вы можаце на нашым Ютуб-канале 🥰
13👍6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: хавацца ад працы, лайдачыць, знікаць няма-ведама дзе (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
9%
"Свінням грывы часаць" ("Дзе Пятрок? — Свінням грывы чэша, замест таго каб дровы цягнуць.")
16%
"Жабам лапці плесці" ("Сказаў, што заняты… А сам жабам лапці пляце!")
25%
"Сабакам хвасты мераць" ("— Што ён там робе? — Сабакам хвасты мерае")
50%
"Сабакам сена касіць" ("Мой мужык, дзядзьку, сабакам сена косіць")
14👍6🔥42
📆 24 лістапада 1913 нарадзіўся Вісарыён Гарбук — празаік, паэт і перакладчык.

Пісаў пераважна для дзяцей. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забавак. 🤗

Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа. 📚

Арыштаваны 26 красавіка 1936 года, сасланы на Калыму. Вызвалены ў 1940 годзе. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка. 😢
😢7💔75
📅 26 лістапада 1930 нарадзіўся Уладзімір Караткевіч — паэт, празаік, драматург, перакладчык. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя.

Уладзімір Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё. Ён выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры і прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадскае, эстэтычнае і духоўнае жыццё беларускага народа. 🥰

Пераклаў на беларускую мову Гая Валерыя Катула, Байрана, Міцкевіча, Франко, Махтумкулі, Карыма, Гашпаравай. 📚

Паслухаць кранальнае прачытанне верша "Бацькаўшчына" Караткевіча можна на нашым Ютуб-канале
21❤‍🔥8🥰5
Бел.Read pinned a photo
📆 27 лістапада 1903 года нарадзіўся Піліп Пестрак — паэт, перакладчык, празаік.

✍️ Дэбютаваў у друку ў 1926. П’еса «Пад зоркамі» (сааўтар А. Струнін) ставілася ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. На вершы П. Пестрака напісаны песні.

📖 Перакладаў на беларускую мову творы польскіх, украінскіх, латышскіх, літоўскіх пісьменнікаў. 📚
👍128