🏠 Мінск 100 гадоў таму. Традыцыйныя арыентыры - новы выпуск на нашым канале!
🗺 Назвы раёнаў Мінска, якія дайшлі да нашых дзён, і якія зніклі
📌 Як арыентаваліся ў горадзе мясцовыя жыхары і які лёс нападкаў некаторыя з гэтых раёнаў? Ужо на нашым Ютубе
👇👇👇
https://youtu.be/Ya4JHwBKb1M?si=Xot0eZV7pRHcoRLz

🔥12❤9👍6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!
Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: заўпарціцца, не ісці на саступкі (Толькі не Гугліце! 🤗)

Anonymous Quiz
44%
"Уперлася як кныр у вароты" ("Я ж па-людску прашу, а ён упёрся як кныр у вароты")
11%
"Упёрся як цвік у дошку" ("Упёрся як цвік у дошку - не хоча вучыцца, і хоць малатком выбівай")
26%
"Пунт зайшоў" ("Як зайшоў жонцы пунт, так ужо тры дні не пераканаць")
19%
"Скруціцца вузлом" ("Глянь, скруціўся вузлом на сваім, аж сіні")
🔥10❤8👍6🤯3
Фестываль PRADMOVA ляціць у Прагу 🎉
📆 24-26 кастрычніка Інтэлектуальнае сэрца Беларусі заб'ецца ў Празе
🕊 Сёлетні лозунг фестываля PRADMOVA — “Птушкі без гнёздаў”
📌 Вас чакаюць прэзентацыі раманаў Мілаша Урбана і Крысціны Сабаляўскайце, размова пра будызм ад Макса Шчура і вечар паэзіі Андрэя Хадановіча

❤10🔥9👍5
🗞 Начная Газета. Частка 15: Лялечны салдацік
👻 Жахі, з якімі даўно развітаўся... жахі, якія забралі самых дарагіх людзей... часам яны вяртаюцца...🔞
Новы выпуск жудаснай гісторыі на нашым Ютубе
📖 Пачытаць пераклад усёй кнігі можна на нашым Патрыёне
👻 Жахі, з якімі даўно развітаўся... жахі, якія забралі самых дарагіх людзей... часам яны вяртаюцца...
Новы выпуск жудаснай гісторыі на нашым Ютубе
📖 Пачытаць пераклад усёй кнігі можна на нашым Патрыёне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10🔥9👍5
26 кастрычніка 1959 года нарадзіўся Анатоль Сыс — выбітны беларускі паэт.
Разам з Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і іншымі стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца XX ст. Анатоль Сыс аказаў вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.
Забараніў перакладаць свае вершы на рускую, пакуль беларуская мова не стане раўнапраўнай у СССР. Пры жыцці выйшлі толькі 3 зборнікі - Агмень, Пан Лес і Сыс.
Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых «Дзядах» і мітынгу супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мінску.

❤19👍8🔥5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!
Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: звяртацца да некага з просьбай, якая не можа быць выканана (Толькі не Гугліце! 🤗)

49%
"Пытаць у хворага здароўя" ("Прыехаў швагер, просіць сена. Кажу: пытаеш у хворага здароўя")
20%
"Прасіць у ката сала" ("Думаеш, ён дасць табе чаго? Просіш у ката сала!")
17%
"Пытаць у вужа боты" ("Што ты чакаеш ад яго? У вужа боты прасцей выпытаць")
13%
"Прасіць вады ў каменя" ("Звярнуўся да яго па спагаду — што прасіць вады ў каменя")
❤11👍8✍5
Беларуская мова ад нараджэння: выходзяць інтэрактыўныя “Забаўлянкі” 👶
🎵 Сяржук Доўгушаў і “Этна Традыцыя” рыхтуюць кнігу для дзяцей 0–4 гадоў з інтэрактыўнымі вакенцамі
У аснове — беларускія фальклорныя пацешкі для развіцця дзіцяці 📖
📌 Аформіце перадзамову, каб падтрымаць выданне поўнага накладу, якое плануецца ў студзені 2026

❤16🔥9👍6
Кожны крок набліжае чалавека да яго мары. Але што адбудзецца, калі адзін з крокаў будзе неахайным і недакладна ўзважаным? Слова - неабдуманым? Погляд - абразлівым? Забароненае - прыцягальным?...
Працяг культавага Фінансіста - 17 частка ўжо на нашым Патрыёне
Усе часткі ўжо тут: https://www.patreon.com/collection/1555245

❤🔥7🥰6❤5👍3🔥3
"Толькі адна ноч" Леаніда Маракова.
Каб не забыцца. Каб помніць. Каб ніхто не змог паўтарыць.
Сабраныя 29 кастрычніка 1937 года, у Мінску адбылася акцыя, аналагаў якой яшчэ не ведала гісторыя чалавецтва. На працягу ночы былі расстраляны грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы Беларусі. Па крупінках, на працягу дзесяці гадоў аўтар збіраў звесткі пра пакутнікаў. Спачатку былі адшуканы імёны чатырнаццаці закатаваных, потым дваццаці двух, трыццаці пяці, шасцідзесяці васьмі…Паралельна збіралася інфармацыя і пра сталінскіх апрычнікаў, нелюдзяў, што катавалі і расстрэльвалі… І гэта аказалася самым цяжкім: бальшавікі правялі татальнае знішчэнне слядоў арганізаванага імі генацыду супраць эліты беларускага народа — спачатку забілі тых, хто растрэльваў, потым выканаўцаў гэтай акцыі, а далей і астатніх…
Спампаваць можна па спасылцы:
https://kamunikat.org/tolki-adna-noch-marakow-leanid

😢15💔12❤🔥1
📆 1 лістапада 1908 нарадзілася Яўгенія Пфляўмбаум — беларуская паэтэса, перакладчыца ✍️
У 1931 г. выйшла замуж за Максіма Лужаніна. Калі Лужанін быў рэпрэсаваны і сасланы на два гады ў Сібір, выправілася следам за мужам. Была вымушана прадаць усю сваю бібліятэку з унікальнымі выданнямі, каб набыць квіток на цягнік 😢
Пасля вяртання, Паэтэса амаль усё сваё жыццё піша ў стол, не спадзеючыся калі-небудзь пабачыць напісанае ў друку.
Толькі ў 1989 годзе выйшаў зборнік вершаў «Сувой жыцця» з прадмовай Анатоля Вярцінскага, а ў 1992 г. — кніга «На захадзе сонца» 📚
Перад смерцю Пфляўмбаўм хацела выдаць трэцюю кнігу вершаў «Зімовае сонца», але, нягледзячы на намаганні Лужаніна, кніга так і засталася нявыдадзенай 💔
Перакладала з англійскай мовы творы Байрана і Лондана, з рускай — Чэхава і Горкага 📖

❤16💔10❤🔥1
📆 2 лістапада 1909 нарадзіўся Максім Лужанін — паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык.
✍️ Друкуецца з 1925. Яго вершы прасякнуты эмацыйна-рамантычным успрыняццем рэчаіснасці. Піша прозу, сцэнарыі да фільмаў («Паўлінка», «Народны паэт», «Першыя выпрабаванні»... 🎬
Арыштаваны ў 1933 годзе, на 2 гады сасланы ў лагер у Кемераўскай вобласці. Рэабілітаваны толькі ў 1956 годзе 😢
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы Грыбаедава, Гогаля, Маякоўскага, Міцкевіча, Сыракомлі 📚

❤10😢10💔5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!
Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: рабіць нешта лянуючыся, калі ёсць вольны час (Толькі не Гугліце! 🤗)

8%
"Як Стэфка гусей лічыла" ("Ён плот фарбаваў, як Стэфка гусей лічыла— 3 хвіліны фарбуе,10 адпачывае")
26%
"Як Піліп бульбу капаў" ("Робіць як Піліп бульбу капае: хутка вечар, а да канца яшчэ далёка")
38%
"Як Цімох каня запрагаў" ("Ты як Цімох, што каня запрагаў - калі запрог, ужо вярнуліся")
28%
"Як Радзючыха казла стрыгла"("Ты як Радзючыха,што казла стрыгла:як адзін бок абскубе,другі абрасце")
❤10👍6✍5
3 лістапада 1882 года нарадзіўся Якуб Колас — паэт, празаік, драматург, перакладчык.
Складана дадаць нешта да ўжо сказанага пра гэтага вялікага чалавека. Колас вядомы сваімі эпічнымі творамі, якія па праве сталі класікай беларускай літаратуры. Яго творы напоўнены шчырай любоўю да роднай прыроды, беларускай мовы і культуры. Яго творчасць глыбока звязана з роднай зямлёй, народам і яго лёсам. Ён пранікнёна апісваў жыццё і побыт простых беларусаў, іх радасці і цяжкасці.
Рэпрэсіі ў БССР 30-х гадоў, забойствы калег, сяброў і сваякоў, сталая пагроза ўласнаму жыццю, адмоўна адбіліся на псіхалагічным стане Якуба Коласа і на яго творчасці. у гэты час пісьменнік фактычна быў закладнікам і вымушаны быў адпавядаць ідэалагічным патрабаванням.
Якуб Колас перакладаў з польскай, ўкраінскай, рускай, іншых моў (Лермантава, Міцкевіча, Шаўчэнкі, Тычыны, Рабіндраната Тагора, інш.).

❤16👍7🤗6
Мінск 100 гадоў таму. Забудова 🏠
Каменная і драўляная забудова Мінска: як узнікалі мураванкі ў Мінску, каму належылі і хто мог дазволіць сабе купіць жытло на пачатку 19 стагоддзя?
Спойлер: з таго часу змянілася мала што🗿
🍿 Ужо на нашым Ютубе 🍿
Каменная і драўляная забудова Мінска: як узнікалі мураванкі ў Мінску, каму належылі і хто мог дазволіць сабе купіць жытло на пачатку 19 стагоддзя?
Спойлер: з таго часу змянілася мала што
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11🥰8🔥5💔1
PRADMOVA 2025: Усе дарогі вядуць у Познань 🗺
📆 7–9 лістапада вас чакаюць размовы пра літаратуру і эміграцыю, прэзентацыі, дыскусіі, паэтычная Ноч, цырымонія ўручэння Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады, і спектакль
📌 Асобная праграма для дзяцей і танцавальная вечарына на фінал
👉 Падрабязнасці - па спасылцы 👈
📆 7–9 лістапада вас чакаюць размовы пра літаратуру і эміграцыю, прэзентацыі, дыскусіі, паэтычная Ноч, цырымонія ўручэння Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады, і спектакль
📌 Асобная праграма для дзяцей і танцавальная вечарына на фінал
👉 Падрабязнасці - па спасылцы 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9🔥8✍3👍1
Пра нораў, спагаду і барабаны: Выйшла кніга "Атаман-барабан" для дзяцей 🤗
📖 Уладзімір Ягоўдзік прэзентуе "Атаман-барабан" — зборнік дасціпных апавяданняў пра свойскіх жывёл, якія маюць адметны нораў
📚 Гэта пяты выпуск у серыі “Ветрачок” выдавецтва Цымбераў. Кніга вучыць спагадзе і любові да братоў нашых меншых

❤12🔥6👍4
📆 7 лістапада 1896 нарадзіўся Міхась Чарот — паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч.
Пісаць пачаў у трынаццацігадовым узросце. У 1922 выдаў першы зборнік твораў 📚
✍️ Да 30-х гадоў творчасць была напоўнена патрыятычным гучаннем. У вершы «Ахвярую беларускаму хору Тэраўскага» паэт заклікаў да абуджэння краю, духоўнага і гістарычнага адраджэння. У вершы «На шляху адраджэння» спрабаваў зазірнуць у будучыню і прадказваў цяжкі шлях і вялікія ахвяры. Кампазітар У.Тэраўскі, пазней - А.Туранкоў стварылі на тэкст п’есы «На Купалле» оперу «Кветка шчасця» 🌹
Арыштаваны ў 1937 годзе. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года 🥀

💔12😢10❤4
📆 9 лістапада 1908 нарадзіўся Міхась Багун — паэт, празаік, перакладчык.
📖 Пачаў друкавацца ў 1925 годзе. Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, увайшлі ў фальклорныя запісы, лічыліся народнымі. 🥰
📚 Пераклаў на беларускую мову «Як гартавалася сталь», «Ваколіцы», «Брускі», вершы Пушкіна, Маякоўскага, Багрыцкага і інш.
Арыштаваны ў 1936 годзе, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у перасылцы 😢

😢11💔6❤5