Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📅 7 кастрычніка 1788 нарадзіўся Іван Іванавіч Насовіч — беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф ✍️

Іван Іванавіч склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы (каля 13 тыс. слоў), тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай гаворкі» (больш за 30 тыс. слоў) - да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексікаграфіі 📚

Фальклорна-этнаграфічныя працы: «Зборнік беларускіх прыказак» (каля 3,5 тыс. прыказак, прымавак, прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак), «Беларускія прыказкі і прымаўкі», «Беларускія прыказкі і загадкі», «Беларускія песні» (больш за 350 тэкстаў) ⚡️⚡️⚡️

Пераклаў з лацінскай мовы 3-томную працу А. Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і ВКЛ, асветлена гісторыя беларускіх зямель з 1217 да 1696 г. 🥰
🥰1413🔥6🫡1
🎉 PRADMOVA ў Вільні: Тры дні беларускага натхнення

📆 Фестываль PRADMOVA ў Вільні ўжо зусім хутка: 10–12 кастрычніка! Гэта галоўная пляцоўка для літаратурных, мастацкіх і гістарычных размоў
📌 Не прапусціце кніжны кірмаш у клубе “Paviljonas” (Pylimo g. 21B)
11👍7🔥6
Бел.Read pinned a photo
📅 Паэтэса і перакладчыца Эдзі Агняцвет нарадзілася 11 кастрычніка 1913 (або 1916) 🤔

Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі, кнігі паэзіі для дзяцей, паэмы. Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат», «Марынка» 🔥

Пераклала на беларускую мову паасобныя творы Барто, Украінкі, Бажана, Судрабкална, Османіса, Беранжэ, Экзюперы, Апалінэра, Элюара 📚
🥰149👍6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: скарыцца, пайсці на нявыгадныя саступкі (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
16%
"Прыпаўзе вуж да цёплага каменя" ("Ганарыўся як певень, а потым прыпоўз як вуж да цёплага каменя")
18%
"Прыйдзе кот да печы" ("Доўга крыўдаваў, але прыйшоў кот да печы")
22%
"Прыйдзе сабака да ланцуга" ("Ён ні на што не здольны.Нікуды не дзенецца,прыйдзе сабака да ланцуга")
43%
"Прыйдзе коза да воза" ("Прыйдзе коза да воза. Ты яшчэ папросішся ў мяне")
👍8🔥744
Прыгажосць нашай мовы ў вершах Дануты Бічэль 🥰

📚 Дзіцячая серыя «Ветрачок» папоўнілася зборнікам выбраных вершаў «Радзіма». Гэта найлепшыя творы старэйшыны беларускай літаратуры, якія напоўнены цікавосткамі навакольнага свету
📌 Замовіць можна ў Kniger.by
17👍9
📅 Сёння адзначаецца 126 год з дня нараджэння Адама Бабарэкі — літаратуразнаўцы, кpытыка, празаіка, паэта, філосафа 📖

Стаў суарганізатарам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша». Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры 📚

Пісаў прозу, артыкулы, займаўся метадалогіяй літаратуразнаўства, гісторыяй беларускай літаратуры 🥰

Арыштаваны ў 1930, у 1931 прыгавораны да 5 гадоў ссылкі. Тэрмін быў падоўжаны на 2 гады. Паўторна арыштаваны ў 1937. Па дакументах НКУС, памёр у лагернай бальніцы 😢
17👍7💔3
«Зарапад»: новая кніга Алега Мінкіна ў серыі «Ветрачок»

📚 Дзіцячую серыю «Ветрачок» папоўніла кніга вершаў Алега Мінкіна «Зарапад». У ёй паэтычна ажываюць нацыянальныя міфалагічныя істоты і беларускі каляндар. Зборнік праілюстравала Кацярына Мельнікава
📖 Выдатны спосаб пазнаёміць дзяцей з беларускай спадчынай
👉 Замовіць можна на Kniger.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13👍8
Даражэнькія!
⚠️ Па інфармацыі, пацверджанай з розных крыніц, 9 кастрычніка судом Докшыцкага раёна нашыя рэсурсы ў сацсетках былі прызнаны экстрэмісткамі.

Усе хто лічыць, што гэта можа быць небяспечна, ці часта бывае ў Беларусі, настойліва раім адпісацца 🛑
Больш нічога дадаць пакуль не можам
Беражыце сябе! 😢
🤬16😢9🤯5💔32
Бел.Read pinned a photo
❗️ Як вы ведаеце, 9 кастрычніка нашыя старонкі ў сацыяльных сетках былі прызнаны экстрэмісцкімі. І калі паглядзець з сённяшняга дня ў мінулае, то гэтая гісторыя цягнулася год:
📆 7 кастрычніка 2024 прыляцеў першы страйк (усяго страйкаў было 18) на Інстаграм - нехта так узбудзіўся ад беларускай мовы, што палічыў цытату Максіма Гарэцкага "Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі!" сэксуальным кантэнтам (падрабзней - тут)
📆 29 кастрычніка 2024 акаўнт у Інстаграм узламалі і выдалілі - вельмі складаная схема з стварэннем фэйкавай старонкі Meta і аўтарызацыяй з тэрыторыі Мінска (падрабязней - тут). Аднак мы змаглі хутка аднавіць доступ і адмяніць выдаленне. Такія спробы, з фішынгавымі спасылкамі, цягнуліся потым яшчэ 4 месяцы
⚠️ Раз-пораз дзіўная актыўнасць была і ў чаце нашай суполкі ў Тэлеграм - розныя акаўнты прапанавалі сустрэцца ў Мінску, Віцебску, Гародні і Беларусі наогул, быццам на сустрэчы з падпісчыкамі
📆 З лістапада 2024 на акаўнт у Тык-Ток прыходзілі скаргі на аўтарскія правы на гук, на махлярства і падман, распаўсюд персанальных дадзеных і нават спроба выдалення канала за тое, што "узрост не адпавядае патрабаванням для выкарыстання TikTok". Вядома, на ўсе скаргі былі паданы апеляцыі і скаргі адменены
———————
📌 Не дабіўшыся ніякіх дзейсных вынікаў, яны зрабілі адзінае, што ўмеюць: прызнаць экстрэмісцкім. Застаецца шмат пытанняў, і не апошняе з іх - навошта вылучаць такія рэсурсы на сціплую ініцыятыву, пра якую нават у СМІ не пішуць?
🤡 Нагода відавочная: дзейсны рэжым усімі сіламі спрабуе задушыць любы голас на беларускай мове ва ўсіх сферах жыцця. Гэта - не барацьба супраць каналаў ці суполак. Гэта - барацьба супраць беларускай мовы

✍️ Таму калі ласка, карыстайцеся роднай мовай. Жывіце з ёй. Дыхайце ёй. Бо акрамя нас, у яе нікога больш няма 🕊
😢21🤯9😐2🗿1
🏠 Мінск 100 гадоў таму. Традыцыйныя арыентыры - новы выпуск на нашым канале!

🗺 Назвы раёнаў Мінска, якія дайшлі да нашых дзён, і якія зніклі
📌 Як арыентаваліся ў горадзе мясцовыя жыхары і які лёс нападкаў некаторыя з гэтых раёнаў? Ужо на нашым Ютубе
👇👇👇
https://youtu.be/Ya4JHwBKb1M?si=Xot0eZV7pRHcoRLz
🔥129👍6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: заўпарціцца, не ісці на саступкі (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
44%
"Уперлася як кныр у вароты" ("Я ж па-людску прашу, а ён упёрся як кныр у вароты")
11%
"Упёрся як цвік у дошку" ("Упёрся як цвік у дошку - не хоча вучыцца, і хоць малатком выбівай")
26%
"Пунт зайшоў" ("Як зайшоў жонцы пунт, так ужо тры дні не пераканаць")
19%
"Скруціцца вузлом" ("Глянь, скруціўся вузлом на сваім, аж сіні")
🔥108👍6🤯3
Фестываль PRADMOVA ляціць у Прагу 🎉

📆 24-26 кастрычніка Інтэлектуальнае сэрца Беларусі заб'ецца ў Празе
🕊 Сёлетні лозунг фестываля PRADMOVA — “Птушкі без гнёздаў”
📌 Вас чакаюць прэзентацыі раманаў Мілаша Урбана і Крысціны Сабаляўскайце, размова пра будызм ад Макса Шчура і вечар паэзіі Андрэя Хадановіча
10🔥9👍5
🗞 Начная Газета. Частка 15: Лялечны салдацік

👻 Жахі, з якімі даўно развітаўся... жахі, якія забралі самых дарагіх людзей... часам яны вяртаюцца... 🔞
Новы выпуск жудаснай гісторыі на нашым Ютубе

📖 Пачытаць пераклад усёй кнігі можна на нашым Патрыёне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10🔥9👍5
Бел.Read pinned a photo
26 кастрычніка 1959 года нарадзіўся Анатоль Сыс — выбітны беларускі паэт.

Разам з Алесем Бяляцкім, Славамірам Адамовічам і іншымі стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца XX ст. Анатоль Сыс аказаў вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.

Забараніў перакладаць свае вершы на рускую, пакуль беларуская мова не стане раўнапраўнай у СССР. Пры жыцці выйшлі толькі 3 зборнікі - Агмень, Пан Лес і Сыс.

Адзін з арганізатараў і прамоўцаў на першых «Дзядах» і мітынгу супраць разбурэння Верхняга Горада ў Мінску.
19👍8🔥5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: звяртацца да некага з просьбай, якая не можа быць выканана (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
49%
"Пытаць у хворага здароўя" ("Прыехаў швагер, просіць сена. Кажу: пытаеш у хворага здароўя")
20%
"Прасіць у ката сала" ("Думаеш, ён дасць табе чаго? Просіш у ката сала!")
17%
"Пытаць у вужа боты" ("Што ты чакаеш ад яго? У вужа боты прасцей выпытаць")
13%
"Прасіць вады ў каменя" ("Звярнуўся да яго па спагаду — што прасіць вады ў каменя")
11👍85
Беларуская мова ад нараджэння: выходзяць інтэрактыўныя “Забаўлянкі” 👶

🎵 Сяржук Доўгушаў і “Этна Традыцыя” рыхтуюць кнігу для дзяцей 0–4 гадоў з інтэрактыўнымі вакенцамі
У аснове — беларускія фальклорныя пацешкі для развіцця дзіцяці 📖
📌 Аформіце перадзамову, каб падтрымаць выданне поўнага накладу, якое плануецца ў студзені 2026
16🔥9👍6