📅 30 верасня 1892 года нарадзілася Зоська Верас - пісьменніца, перакладчыца і грамадская дзяячка 🙏
Аўтарка «Беларуска-польска-расейска-лацінскага батанічнага слоўніка», кнігі вершаў і апавяданняў для дзяцей «Каласкі», напісала ўспаміны пра М. Багдановіча («Пяць месяцаў у Менску»), У. Галубка, Ядвігіна Ш., іншых. Для дзіцячага тэатра пераклала п’есы Р. Завадовіча «Князь Марцыпан», Ю. Ігарава «Сірата», «Лясныя хаткі» В. Біянкі 📚
У свае 98 гадоў Зоська Верас начамі рабіла пераклад кнігі аб лекавых раслінах на беларускую мову 💐

🥰15❤🔥8❤4
📅 Сёння нарадзіўся яшчэ адзін тытан беларускай літаратуры - Ніл Сымонавіч Гілевіч (30 верасня 1931) — паэт, перакладчык, празаік, драматург... 📚
🌞 Чалавек з бясконцай энергіяй і любоўю да роднай мовы. Колькасць уласных твораў гэтага таленавітага і вельмі глыбокага літаратара перасягае ўсе ўяўныя межы: пералічваць яго раманы, зборнікі, творы, паэмы, навуковыя працы па літаратуразнаўстве - не прыстойна доўга. Да таго, Ніл Сымонавіч пераклаў на беларускую мову творы звыш 400 паэтаў і пісьменнікаў (балгарскіх, славенскіх, сербскіх, украінскіх, польскіх, рускіх, лужыцкіх...) 🤯
✍️ Як дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, быў кіраўніком працоўнай групы па падрыхтоўцы праекту Закона Беларускай ССР аб мовах, паводле якога беларуская мова вызначалася адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі ❤️
Крытыкаваў рэжым, за што трапляў у «чорныя спісы». На нашым Ютуб-канале ёсць агучаны верш "Замірае, сціхае..." Ніла Гілевіча, пераасэнсаваны на падзеі канца 2020-пачатка 2021 гадоў 🥰

❤19🔥6🥰5👍3
👉 Ва Уроцлаве адбудзецца лекцыя Андрэя Хадановіча з цыклу «Доўгая дарога дадому». Пісьменнік раскажа пра найлепшых беларускіх паэтак і паэтаў канца ХХ – пачатку ХХІ ст
📆 Пачатак а 18:00 у клубе Proza. Уваход вольны!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14❤9🔥5
📅 2 кастрычніка 1961 нарадзіўся Сяргей Шупа — перакладчык, журналіст, грамадскі дзеяч 🔥
🌎 Ведае не менш за 15 моў. Пераклаў асобныя творы больш за 25 пісьменнікаў, у тым ліку Борхеса, дэ Мапасана, Маркеса, Оруэла, По, кнігу прарока Ёны.
📖 Аўтар кнігі «Падарожжа ў БНР», дзе ў гістарычным кантэксце паказаны дакументы і матэрыялы, захаваныя ў фондах Мінска і Вільні 🤍❤️🤍
1️⃣ Літаратурная прэмія імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2000)
2️⃣ Медаль «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
3️⃣ Прэмія імя Карласа Шэрмана Беларускага ПЭН-цэнтра (2019)

🔥19❤8🥰6👍3
🔞 Начная Газета. Частка 14: Палон 🔞
Ці хопіць сілы волі, каб выбрацца з палону ва ўласным доме?
Глядзіце на нашым Ютубе🍿
Усе часткі можна прачытаць нашым Патрыёне 📖
Ці хопіць сілы волі, каб выбрацца з палону ва ўласным доме?
Глядзіце на нашым Ютубе
Усе часткі можна прачытаць нашым Патрыёне 📖
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎉9🔥6🥰6👍4
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!
Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: Напоўнены, "да краёў" (Толькі не Гугліце! 🤗)

Anonymous Quiz
19%
"Поўны як вока" ("Я ад сваёй каровы надойваю вядро, поўнае як вока")
21%
"Поўны як калодзеж вясной" ("Сумка была поўная як калодзеж вясной — і хлеб, і сала, і яйкі")
38%
"Поўны як карчма ў нядзелю" ("Гумно было поўнае як карчма ў нядзелю")
21%
"Поўны як дзежка цеста" ("Гаманец яго быў поўны як дзежка цеста")
❤8✍6🥰6👍4
Як чалавек становіцца катам? Выйшаў дэбютны раман «Патибулум»
Дэбютны раман Дзяніса Дудзінскага - гэта гісторыя-даследаванне пра тое, як беспакаранасць і страх руйнуюць мараль
Аўтар задае жорсткія пытанні: ці можа баязлівец стаць героем, і як хутка мірныя гараджане ператвараюцца ў натоўп лінчавальнікаў? Што выбіраюць жыхары горада: смерць ці ганьбу?
Замовіць можна на Knihauka.com

👍14❤5👎1🤔1😐1
Паэзія, філасофія, музыка: выйшаў калектыўны зборнік паэзіі «Круцель-Трава»
Творы Ігара Бабкова, Дзяніса Мацешы і іншых аўтараў аб'яднаны любоўю да хараства беларускай мовы.
Гэта творы аўтараў, аб’яднаных любоўю да хараства мовы як сродку мыслення, дзе паэты, філосафы і музыкі даследуюць мову
Замовіць можна ў Kniger.by

👍11❤8🔥1
Што рабіць доўгімі кастрычніцкімі вечарамі? 🤔
❗️ Чытаць 16 частку культавага Фінансіста Тэадора Драйзера на нашым Патрыёне!
Прыемнага чытання 🤗
Прыемнага чытання 🤗
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10🥰7👍4🔥3
Ад вясны да зімы: «Крокі над дахамі» беларускіх гарадоў 🕊
📚 Абвяшчаецца папярэдняя замова на зборнік вершаў Сяржука Ляснога «Крокі над дахамі»
Гэтая лірыка, працятая натхненнем і бульбяным пахам араллі, прысвечана каханню і беларускім прасторам
👉 Замовіць са зніжкай можна на Kniger.by

👍12❤8
😎 Бунтар, забаронены на дзесяцігоддзі: Марэк Гласка ўпершыню па-беларуску
📖 Выйшла кніга «Першы крок у аблоках» Марэка Гласкі. Яго героі кахаюць, змагаюцца за сэнс у бязлітасных абставінах і не чакаюць шкадавання
Гэтая жорсткая і кранальная проза, напісаная «з агнём і на нервах», стала голасам расчараванага пакалення 1950-х
📌 Шукайце ў «Логвінаў»

👍15🔥7❤5
📅 7 кастрычніка 1788 нарадзіўся Іван Іванавіч Насовіч — беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст і этнограф ✍️
Іван Іванавіч склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы (каля 13 тыс. слоў), тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай гаворкі» (больш за 30 тыс. слоў) - да гэтага часу застаецца ўнікальным зборам беларускай лексікаграфіі 📚
Фальклорна-этнаграфічныя працы: «Зборнік беларускіх прыказак» (каля 3,5 тыс. прыказак, прымавак, прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак), «Беларускія прыказкі і прымаўкі», «Беларускія прыказкі і загадкі», «Беларускія песні» (больш за 350 тэкстаў) ⚡️⚡️⚡️
Пераклаў з лацінскай мовы 3-томную працу А. Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і ВКЛ, асветлена гісторыя беларускіх зямель з 1217 да 1696 г. 🥰

🥰14❤13🔥6🫡1
📅 Паэтэса і перакладчыца Эдзі Агняцвет нарадзілася 11 кастрычніка 1913 (або 1916) 🤔
Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі, кнігі паэзіі для дзяцей, паэмы. Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат», «Марынка» 🔥
Пераклала на беларускую мову паасобныя творы Барто, Украінкі, Бажана, Судрабкална, Османіса, Беранжэ, Экзюперы, Апалінэра, Элюара 📚

🥰14❤9👍6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіць свае сілы ў панядзелак, патрэніруем інтуіцыю!
Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: скарыцца, пайсці на нявыгадныя саступкі (Толькі не Гугліце! 🤗)

16%
"Прыпаўзе вуж да цёплага каменя" ("Ганарыўся як певень, а потым прыпоўз як вуж да цёплага каменя")
18%
"Прыйдзе кот да печы" ("Доўга крыўдаваў, але прыйшоў кот да печы")
22%
"Прыйдзе сабака да ланцуга" ("Ён ні на што не здольны.Нікуды не дзенецца,прыйдзе сабака да ланцуга")
43%
"Прыйдзе коза да воза" ("Прыйдзе коза да воза. Ты яшчэ папросішся ў мяне")
👍8🔥7✍4❤4
📅 Сёння адзначаецца 126 год з дня нараджэння Адама Бабарэкі — літаратуразнаўцы, кpытыка, празаіка, паэта, філосафа 📖
Стаў суарганізатарам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша». Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры 📚
Пісаў прозу, артыкулы, займаўся метадалогіяй літаратуразнаўства, гісторыяй беларускай літаратуры 🥰
Арыштаваны ў 1930, у 1931 прыгавораны да 5 гадоў ссылкі. Тэрмін быў падоўжаны на 2 гады. Паўторна арыштаваны ў 1937. Па дакументах НКУС, памёр у лагернай бальніцы 😢

❤17👍7💔3
📚 Дзіцячую серыю «Ветрачок» папоўніла кніга вершаў Алега Мінкіна «Зарапад». У ёй паэтычна ажываюць нацыянальныя міфалагічныя істоты і беларускі каляндар. Зборнік праілюстравала Кацярына Мельнікава
📖 Выдатны спосаб пазнаёміць дзяцей з беларускай спадчынай
👉 Замовіць можна на Kniger.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13👍8
Даражэнькія!
⚠️ Па інфармацыі, пацверджанай з розных крыніц, 9 кастрычніка судом Докшыцкага раёна нашыя рэсурсы ў сацсетках былі прызнаны экстрэмісткамі.
Усе хто лічыць, што гэта можа быць небяспечна, ці часта бывае ў Беларусі, настойліва раім адпісацца 🛑
Больш нічога дадаць пакуль не можам
Беражыце сябе! 😢

🤬16😢9🤯5💔3❤2