Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📖 23 красавіка — Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

Штогод генеральная дырэктарка ЮНЕСКА, якое запачаткавала свята, публікуе сваё пасланне. Сёлета ў ейным пасланні ёсць словы, блізкія беларускім аўтарам і чытачам:

«Для таго, каб кнігі маглі раскрыць увесь свой патэнцыял, неабходна, каб яны адлюстроўвалі моўную разнастайнасць нашага свету».


Беларуская мова паслядоўна прыгнятаецца на дзяржаўным узроўні, а яе носьбіты рэгулярна зазнаюць дыскрымінацыю, а часам і небяспеку. У гэты дзень мы хочам нагадаць вам пра нашыя аналітычныя матэрыялы, у якіх мы адсочваем тэндэнцыі апошніх гадоў:

❤️ Беларуская мова ў перыяд грамадска-палітычнага крызісу: праявы моўнай дыскрымінацыі

❤️ Русіфікацыя Беларусі: сфера культуры (2022–2023 год)

❤️ Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Беларусь, 2023 год

🤩 Мы заклікаем правесці Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права з падтрымкай беларускіх аўтараў, выдаўцоў і праваабаронцаў. Купляйце і чытайце беларускія кнігі!
9
Ёсць так шмат рэчаў, якія немагчыма патлумачыць! Чаму пэўныя акорды музыкі павінны прымушаць мяне думаць пра карычневыя і залацістыя адценні восеньскай лістоты? Чаму Імша Святой Сесіліі гоніць мае думкі блукаць сярод пячор, сцены якіх палаюць срэбнымі пацеркамі чыстай расы? Што прымушае змяніць выявы груката і мітусні Брадвея а шостай гадзіне перад маімі вачыма, выявай ціхага брэтонскага лесу, дзе сонечнае святло прасочваецца праз веснавую лістоту і Сільвія, напалову з цікаўнасцю, а напалову з пяшчотай, схіліўшыся над маленькай зялёнай яшчаркай мармуча: «Падумаць толькі, такая маленькая істота таксама пад апекай Божай!»…

Урывак з апавядання "Жоўты знак" Роберта Чэмберса.

Над гэтым, а таксама над некаторымі іншымі творамі мы працуем апошнім часам для выдання кішэннай кнігі з зборам жудасных гісторый. Цягам чау будуць падрабязнасці. Не пераключайцеся 😈
👍9
Сённяшні пост асобна для аматараў творчасці Лаўкрафта 😅
😁7
Апошнія тыдні выдаліся складанымі, але досыць паспяховымі і нашыя намаганні прынеслі добрыя вынікі. Аднак аб гэтым - крыху пазней 😉
Яшчэ наша каманда пашырылася на 1 чалавека, які будзе займацца сацсеткамі. Таму хутка нашыя рэсурсы напоўняцца карыснай і, спадзяемся, цікавай інфармацыяй. Будзем старацца рабіць гэта не надакучліва 😅
Адным словам, на перадзе нас (і вас) чакае шмат чаго новага. Таму, як той кажа, "не пераключайцеся"!...
8
У гэты дзень у 1936 годзе нарадзіўся пісьменнік, перакладчык, журналіст Мікола Гіль (Гілевіч) - родны брат Ніла Гілевіча.
Вось невялікі ўрывак з аповеда "Дамова" Міколы Гіля:
"...Калі мы беларусы, завіравалі ў галаве думкі, дык між сабою нам і наканавана, належыць боскім лёсам зносіцца пры дапамозе беларускае мовы. Паўсюль у свеце гэтак і ёсць: немцы між сабою – па-нямецку, французы – па-французску, палякі – па-польску. І толькі ў адных беларусаў усё не як у людзей. І толькі мы быццам саромеемся сваёй мовы і ахвотна, пры першай жа магчымасці цураемся яе..."
(Цалкам аповед можна прачытаць на https://dziejaslou.by/hil-117/)

Як перакладчык, ён пераклаў вялікую колькасць твораў з літоўскай, шведскай, венгерскай моў на беларускую. Аднак у гэты час мы хочам асобна адзначыць, што менавіта ён пераклаў на Мову творы Святланы Алексіевіч "Зачараваныя смерцю" і "Чарнобыльская малітва".
Ці чыталі вы гэтыя творы?
8
На нашым Патрыёне на безкаштоўным тарыфе даступны пераклад першай часкі таямнічай гісторыі пра Начную Газету на Мове. Што гэта? Адкуль яна ўзялася? Якія навіны яна ў сабе нясе? Давайце адкрываць таямніцы разам:
https://www.patreon.com/posts/nikoli-ne-gazetu-106348648?utm_medium=clipboard_copy&utm_source=copyLink&utm_campaign=postshare_creator&utm_content=join_link
8
У гэты выдатны цёплы дзень мы адзначаем дзень нараджэння Валянціна Акудовіча - беларускага філосафа, эсэіста, літаратурнага крытыка.
Асаблівую ўвагу раім звярнуць на яго манаграфію «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» — гістарычны нарыс беларускага і беларускасці, які быў упершыню апублікаваны ў 2007.
Галоўная тэма манаграфіі — пытанне аб беларускай ідэнтычнасці ў гістарычнай перспектыве. У кнізе аўтар разглядае праблемы функцыянальнасці беларускага этнанацыяналізму, якой спецыфікай яўляецца стратыфікацыя на некалькі культурных ніш і фактараў кансалідацыі грамадства. Цалкам тэкст манаграфіі можна прачытаць тут: https://kamunikat.org/kod-adsutnastsi-akudovich-valyantsin
9
Сённяшні дзень - безумоўна асаблівы для беларусаў і Беларусі. Бо сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава - Тытана беларускай літаратуры, культуры і сумлення беларускай нацыі. Чалавек, які ўсё жыццё пранасіў любоў да радзімы ў сваім сэрцы, і нават больш: гарэў за яе і запальваў іншых. "Толькі пры свабодзе і незалежнасці магчымы працяг беларускай гісторыі". Спадзяемся і верым, што справа і спадчына Васіля Ўладзіміравіча надалей будзе толькі мацнець і квітнець.
Калі ласка, напішыце ў каментарах, які Ваш самы ўлюбёны твор Васіля Быкава?
11
Надыйшоў час крыху распавесці пра навіны ініцыятывы 🤩
З красавіка па травень мы ўдзельнічалі ў стартап-школе беларускіх сацыяльных праектаў у "Imagine Y" і ўвайшлі ў тройку пераможцаў! 🎉🎉🎉
Сёння быў першы працоўны сазвон, на якім абмяркоўваліся акалічнасці і ўмовы супрацы. Перамовы прайшлі паспяхова: мы атрымаем метадычную, рэсурсную і медыйную падтрымку.
Вядома, ёсць што яшчэ дапрацавать (у асноўным - тэхнічныя і бюракратычныя пытанні), але праца над першым нашым перакладам ужо скончана. На беларускую мову былі перакладзены 9 апавяданняў Говарда Філіпса Лаўкрафта з "Цыкла Сноў". Іх спісам і ўрыўкамі перакладаў мы падзелімся крыху пазней.
У наступным допісе мы распавядзем пра нашыя планы, наступныя крокі і ўмовы ўдзелу ў абранні на пераклад будучых твораў 💪😎

На гэтым этапе прапануем далучыцца да нашай супольнасці на Патрыёне (https://www.patreon.com/BelRead) і падтрымаць нас. Патроны будуць атрымліваць пераклады (напрыклад, асобнік перакладаў Лаўкрафта) і шэраг іншых бонусаў 🤝
Далучайцеся да супольнасці на Патрыён - там таксама публікуюцца і безкаштоўныя пераклады
🔥9
Прыемнай пятніцы, сябры! 🌞

Як і абяцалі, сёння нагадаем аб тым, як паўдзельнічаць у працэдуры абрання перакладаў замежнай літаратуры.
1 Этап: вы прапануеце творы для пераклада
2 Этап: праводзіцца галасаванне сярод прапанаваных твораў *
3 Этап: (пры неабходнасці) атрыманне аўтарскіх правоў
4 Этап: пераклад
5 Этап: атрыманне перакладаў ахвочым **

* важна дадаць, што абранне твора адбываецца пасля таго, калі твор першым дасягне мінімальны парог у 1.000 Еўра для друкаваных накладаў, таму далучайце сяброў, знаёмых і калег: разам справа пойдзе хутчэй 🤗
** паўдзельнічаць можна і ў якасці перакладчыка. Звычайна, за працу над +20% агульнага аб'ёма кнігі можна атрымаць асобнік пераклада ✍️

Зараз ужо перакладзены творы Лаўкрафта (урыўкі з якіх мы будзем публікаваць цягам часу), і вы зможаце атрымаць асобнік (калі пажадаеце) па перадзамове праз падпіску тут: https://www.patreon.com/BelRead

Калі ласка, напішыце ў каментарах, якія творы вы хацелі б прачытаць на беларускуй Мове?
(і пакідайце любыя пытанні, удакладненні, каментары - мы ўсё чытаем) 🤗
8
Сёння яшчэ адзін цудоўны дзень, сябры! Дзень Нараджэння чалавека, які, можна сказаць, "зрабіў" нашае дзяцінства, ці, прынамсі, многіх з нас:
Аляксандру Ждановічу, Маляванычу спаўняецца 60 год! 🥳🎂🎊
Не гледзячы на ўсе выпрабаванні, якія выпалі на лёс гэтага СВЕТЛАГА чалавека, ён захаваў цеплыню, чалавечнась і веру ў людзей. Шчыра жадаем Аляксандру доўгіх гадоў жыцця, плёну і здзяйснення мар! 🎉🎉🎉
Некалкі фактаў: акрамя знакамітай Батлейкі і акторскай працы, у Аляксандра ёсць 2 каналы на Ютуб. Запрашаем падпісацца - вам не складана, а чалавеку прыемна:
Маляваныч: https://www.youtube.com/@malyavanych_official 👈
Бэйбус: https://www.youtube.com/@baybusby 👈

Акрамя таго, у Маляваныча выйшла 2 кнігі: "Кропля ў космасе" і "Ровар Байсік" (пакуль на перадзамове, замовіць можна тут: https://slowianka.edu.pl/produkt/rovar-bajsik/). Вельмі цікавыя і шчырыя кнігі для дзетак і іх дарослых 🤗
🥰93
Паважаныя сябр_оўкі!
Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін. Гэтае апытанне праводзіцца ініцыятывай BelRead для таго, каб абгрунтаваць ці абвергнуць гіпотэзу аб патрэбах беларусаў замежжа у літаратуры на беларускай мове (далей - Мове) і чаго не хапае для задавальнення патрэбаў, калі яны ёсць:

https://forms.gle/1T3bLuZNffiE5GPFA
👍62
Вітаем, сябры!
Учора быў яшчэ адзін адметны дзень для беларускай культуры - Дзень Нараджэння Пятруся Броўкі. На жаль мы не паспелі ўчора скласці абвестку аб гэтым неадназначным чалавеку, таму выпраўляемся сёння. У апошнія гады мабыць самым вядомым вершам Пятруся Броўкі з'яўляецца «Пахне чабор», апублікаваны ў 1957 годзе.
Па магчымых падзеях, якія сталі ўжо легендарнымі, у актыўны ўжытак беларускіх карыстальнікаў Facebook выраз "Пахне чабор!" прыйшоў у пачатку-сярэдзіне 2021 года: «Пахне чабор!» сказаў сустракаючым чалавек, які выйшаў з Акрэсціна. Яму нібыта адказалі: "Пахне вечна!".

Паслухаць геты верш можна на нашым канале ў Ютуб: https://www.youtube.com/watch?v=2mmlQsrHPH0

(Таксама можна падпісацца і пакінуць каментар 😅)
7
Бел.Read pinned a photo
Сучасная містыка і жахі гарадскіх паданняў: ніколі не чытайце Начную Газету... 🗞
Другая частка ўжо дасяжная безкаштоўна на нашым Патрыёне. Усё толькі пачынаецца 😈
👍9