Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
16. 161 чалавек з апытаных купляў кнігі на Беларускай.
20. Агулам жа, кошт купленай кнігі складаў 15$ у 41 чалавека, 10$ - у 35 чалавек, 9$ - у 21 чалавека. Сярэдні кошт - крыху больш за 18$.
18. 83 чалавека сочаць за кніжнымі навінкамі. 69 - сочаць час ад часу. 31 - не сочаць (у гэтым пытанні таксама можна было абраць некалькі варыянтаў).
19. У сваю чаргу, найбольш папулярнымі крыніцамі інфармацыі аб кніжных навінках з'яўляюцца сацсеткі (Telegram, Instagram, Facebook) і тэматычныя блогі, ініцыятывы і праекты (Bellit Info, Audiobooks, PEN Belarus, Кніжны Воз, ...).

А мы нагадваем, што самае смачнае яшчэ на перадзе, а менавіта - якія аўтары самыя папулярныя сярод апытаных? 😎
🔥4👍2
Добрай сыботы, сябры! Спадзяемся, у вас - сонечны прыемны дзень. А мы працягваем!
8. Разнастайнасць жанраў таксама вельмі уражвае. Вы толькі паглядзіце: Фантастыка і фэнтэзі, дэтыктывы, раманы і навукова-папулярная літаратура.
13. А купляюць літаратуру зараз больш "анлайн" (76 адказаў, "афлайн" (28 адказаў), "і там, і там" (54 адказы).
14. Раней жа, больш пакупалі афлайн (36 адказаў) ці не куплялі (31 супраць 20). Доля анлайн пакупак раней была ніжэй (66 адказаў).
17. У бягучым месяцы (сакавік) кнігі куплялі 40 чалавек з апрошаных, 67 - больш за месяц таму, а 65 - у мінулым месяцы.
👍5
І якіх жа аўтараў чыталі нашыя апрошаныя (можна было ўзгадаць некалькі):
Абсалютная рок-зорка - гэта, вядома, Уладзімір Караткевіч 58 узгадванняў).Васіль Быкаў на другім месцы (33). Альгерд Бахарэвіч - на 3 месцы (25 узгадванняў). Цудоўная Ева Вежнавец шануецца апрошанымі чытачамі на ўзроўні Рэмарка (па 13 узгадванняў), крыху абыйшоўшы паважанага Прафесара Толкіена. Спадара Марціновіча ж ўзгадвалі столькі разоў, як і Мележа (8, крыху меньш, чым Дж.Роўлінг). Спадар Андрэй Горват займае ганаровае месца сярод класікаў - Коласа і Багдановіча. А спадаррыня Святлана Алексіевіч і спадар Аляксандр Філіпенка карыстаюцца не меньшай павагай, чым Акунін, Оруэл, Маркес, Герберт і Сапкоўскі. *
————————————————————
* вядома, што вынікі апытанкі рэлевантны толькі для тых 178 чалавек, якія яе прайшлі. З іншым складам апытваемых, безумоўна, у нас атрымаліся б іншыя вынікі.
Усім дзякуй за увагу! Падпісвайцеся на астатнія нашыя сацсеткі. Спасылкі можна знайсці ў апісанні суполкі 🤗
3👍2😁2
📖 23 красавіка — Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

Штогод генеральная дырэктарка ЮНЕСКА, якое запачаткавала свята, публікуе сваё пасланне. Сёлета ў ейным пасланні ёсць словы, блізкія беларускім аўтарам і чытачам:

«Для таго, каб кнігі маглі раскрыць увесь свой патэнцыял, неабходна, каб яны адлюстроўвалі моўную разнастайнасць нашага свету».


Беларуская мова паслядоўна прыгнятаецца на дзяржаўным узроўні, а яе носьбіты рэгулярна зазнаюць дыскрымінацыю, а часам і небяспеку. У гэты дзень мы хочам нагадаць вам пра нашыя аналітычныя матэрыялы, у якіх мы адсочваем тэндэнцыі апошніх гадоў:

❤️ Беларуская мова ў перыяд грамадска-палітычнага крызісу: праявы моўнай дыскрымінацыі

❤️ Русіфікацыя Беларусі: сфера культуры (2022–2023 год)

❤️ Маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры. Беларусь, 2023 год

🤩 Мы заклікаем правесці Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права з падтрымкай беларускіх аўтараў, выдаўцоў і праваабаронцаў. Купляйце і чытайце беларускія кнігі!
9
Ёсць так шмат рэчаў, якія немагчыма патлумачыць! Чаму пэўныя акорды музыкі павінны прымушаць мяне думаць пра карычневыя і залацістыя адценні восеньскай лістоты? Чаму Імша Святой Сесіліі гоніць мае думкі блукаць сярод пячор, сцены якіх палаюць срэбнымі пацеркамі чыстай расы? Што прымушае змяніць выявы груката і мітусні Брадвея а шостай гадзіне перад маімі вачыма, выявай ціхага брэтонскага лесу, дзе сонечнае святло прасочваецца праз веснавую лістоту і Сільвія, напалову з цікаўнасцю, а напалову з пяшчотай, схіліўшыся над маленькай зялёнай яшчаркай мармуча: «Падумаць толькі, такая маленькая істота таксама пад апекай Божай!»…

Урывак з апавядання "Жоўты знак" Роберта Чэмберса.

Над гэтым, а таксама над некаторымі іншымі творамі мы працуем апошнім часам для выдання кішэннай кнігі з зборам жудасных гісторый. Цягам чау будуць падрабязнасці. Не пераключайцеся 😈
👍9
Сённяшні пост асобна для аматараў творчасці Лаўкрафта 😅
😁7
Апошнія тыдні выдаліся складанымі, але досыць паспяховымі і нашыя намаганні прынеслі добрыя вынікі. Аднак аб гэтым - крыху пазней 😉
Яшчэ наша каманда пашырылася на 1 чалавека, які будзе займацца сацсеткамі. Таму хутка нашыя рэсурсы напоўняцца карыснай і, спадзяемся, цікавай інфармацыяй. Будзем старацца рабіць гэта не надакучліва 😅
Адным словам, на перадзе нас (і вас) чакае шмат чаго новага. Таму, як той кажа, "не пераключайцеся"!...
8