Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: рабіць нешта неабдумана, нічога не заўважаючы, шкодзіць (Толькі не гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
17%
"З шапкай на вачах" ("Пайшоў па грыбы з шапкай на вачах, улез у багну")
21%
"На сляпым пеўне" ("Зваліўся ў крапіву, ды як на сляпым пеўне да рэчкі паляцеў")
25%
"Ні вока ні бока" ("Ляціць па дарозе - не глядзіць ні вока, ні бока")
37%
"Як свіння ў гумне" ("Гэны памагаты як свіння ў гумне: толькі сапсаваў усё. Цяпер яшчэ больш працы")
👍1312🍓2😁1
📚 Сучасная класіка ад GUTENBERG!

“Акно ў прозу” — серыя перавыданняў сучасная беларускай класікі:
🔹 “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” Уладзіміра Някляева — пра Мінск і каханне
🔹 “Завяршыць гештальт” Макса Шчура — дэканструкцыя міфаў пра Еўропу
🔹 “Блог Усяслава Чарадзея” Паўла Касцюкевіча — пра Полацк і хіпстэраў-2013
🔹 "Галоўная памылка Афанасія” Югасі Каляды — пра свет без кахання
🔹 “Libido” Іллі Сіна — пра гарады, што не змяніліся

👉 Перадзамовіць
14👍141🍓1
📚 “Проста з любові” у Беластоку!

Новая кніга Ганны Кандрацюк — лаўрэаткі прэміі імя Гедройця (2023) — гэта мазаіка лёсаў тых, хто любіў Беларусь

📖 Прэзентацыя Кнігі-вандроўкі па памяці і гісторыі Беларусі пачнецца 29 траўня ў 18:00 па адрасе:
Zmiana Klimatu, вул. Варшаўская, 6. Беласток 📅
👍147🍓1
Што можа здарыцца, калі памяняцца месцамі?

Адказ — у кнізе “Перамена месцаў”, якую Югася Каляда прадставіць у Вільні 29 траўня а 18:30 па адрасе: Вільня, вул. Віленская, 20.

▫️ На сустрэчы будзе магчымасць купіць кнігу і задаць пытанні аўтарцы

🗣 Вядучы — Уладзіслаў Гарбацкі.

👉 Не прапусціце!
👍118
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Make hay while the sun shines - кажуць, калі нельга згубіць момант, рабіць справу жвава. "Збірайце сена, пакуль свеціць сонца"

- KАСІ, КАСА, ПАКУЛЬ РАСА
- ГНІ ГАЛІНКУ, ПАКУЛЬ МАЛАДЗЕНЬКАЯ
- ГНІ ДРЭЎЦА, ПАКУЛЬ ГНЕЦЦА
- ДЗЯРЫ ЛЫКА, ЯК ДЗЯРЭЦЦА: БО ПРЫСОХНЕ — НЕ ЎДЗЯРЭШ

Калі ласка, пакідайце свае думкі на конт новай рубрыкі, формы, падачы ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
🔥20🥰8👍5
🍄 “Грібные места” - раман Дар’і Трайдэн

Аўтарка ператварыла асабістыя боль у гісторыю пра тое, як:
Купіць разбураны дом.
Збудаваць сад.
Адрадзіць сябе.

“Пісьмо пра дом сталася пісьмом пра ўсё” — кажа аўтарка.

📌 Перадзамовіць можна тут
👍1211
📣 Увага, фанаты футбола!

📖 «Ножны шпурляк» Арцёма Сізінцава — першая кніга пра аршанскі футбол на беларускай мове!
▪️ Гісторыя легендарных каманд "Старт" (Ворша) і "Тэмп" (Барань)
▪️ Невядомыя факты, рэкорды, рэдкія фота
▪️ Слоўнік беларускай спартовай лексікі
▪️ Архіўныя адкрыцці: ад першых матчаў да сучаснасці

📌 1 чэрвеня, Беларускі музей, Віленская, 20, Вільня.
🔥12👍87🤨1
🗺 Нарадзіўшыся на скрыжаванні асноўных гандлёвых шляхоў, Мінск і праз тысячу гадоў не згубіў свайго значэння, стаўшы самым буйным гандлёвым вузлом у рэгіёне.

💰 Якога маштабу дасягнулі аб'ёмы гандлю ў Менску сто гадоў таму? Падрабязнасці - у відэа
Прыемнага прагляду! 🍿

📖 Створана на аснове кнігі Захара Васільевіча Шыбекі “Мінск сто гадоў таму” з дазволу аўтара
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍85🔥4🥰4🤔1
Шлях да вяршыні ніколі не бывае простым ☝️🧐
Але што стаіць за глянцавымі фасадамі? 🏰

💰"Фінансіст" — раман пра тое, як зараблялі свае капіталы буйнейшыя магнаты свайго часу. Новая частка ўжо на нашым Патрыёне 📖
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🥰106👍4
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: дурны чалавек, што дзейнічае неабдумана, не дбаючы аб наступствах (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
9%
"Нітка ў галаве парвалася" ("Не тлумач яму нічога, у яго ж нітка ў галаве парвалася")
35%
"Звініць бы пусты чыгунок" ("Калі б маўчаў, то быў разумнейшым, а так - звініць бы пусты чыгунок")
11%
"Цвік у галаве заржавеў" ("Доўга не работаў мазгамі, вось цвік у галаве і заіржэў.")
45%
"Німа клёпкі ў галаве" ("Німа клёпкі ў галаве, калі Благавешча наперадзе, а ён ужо цыбулю садзіць")
👍125😁4😢3
🏰 гераічны эпас пра легендарнага ваяра Сіда — цяпер на беларускай!

Выдавецтв Рамана Цымберава выпусціла “Спеў пра Майго Сіда” у перакладзе са стараіспанскай Якуба Лапаткі і Лявона Баршчэўскага
Эпас быў складзены невядомым аўтарам у ХІІ стагоддзі пра Радрыга Дыяса - адважнага і мудрага ваяра, і вось цяпер сусьветная спадчына — у беларускай бібліятэцы!

👉 Замовіць можна ў выдавецтва
👍1611
📆 3 чэрвеня 1935 нарадзіўся Васіль Зуёнак — беларускі паэт, празаік, перакладчык

📚 Аўтар «Азірнуўшыся не скамянець», «Крэсіва», «Крутаяр», «Нача», зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале»

📯 У пенталогіі «Пяцірэчча» пісьменнік узняўся да такога ўзроўню мастацкага адлюстравання і абагульнення, які дазваляе лічыць «Пяцірэчча» нацыянальным эпасам беларусаў ХХ ст. 💪

✍️ Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, іншых славянскіх моў. Вершы Васіля Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя 🔥
👍178
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: No pain - no gain - кажуць, калі ёсць непазбежныя негатыўныя з'явы пры дасягненні значнай мэты. "Без болю няма росту"

- Дзе дровы сякуць, там трэскі лятуць
- Дзе п’юць, там і льюць

Калі ласка, пакідайце свае думкі на конт новай рубрыкі, формы, падачы ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
13👍84
Прэзентацыя новай кнігі ў Вільні 🎉

📆 6 чэрвеня а 16:00 у Доме нацыянальных суполак (Raugyklos g. 25) адбудзецца прэзентацыя "Таямніц высокага двара" Ванды Марцінш.

📖 Гэта двухмоўны зборнік вершаў з фотаздымкамі Vidūno Gelumbausko.

❤️ Рыхтуйцеся да паэтычнага вечара з Алмай Лапінскене, Гражвідасам Сідзіняўскасам і Палінай Курановіч
👍1062
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🗞 "Начная Газета"

📌 8 частак ужо змешчаны на нашым канале ў зручным плэй-лісце
8👍6❤‍🔥5
1995: Год, які змяніў усё

📖 Хочаце зразумець, як Беларусь стала такой, якой яна ёсць? Чытайце "Дзевяноста пяты" Сяргея Навумчыка!

📖 Новае выданне ад Kamunikat.org распавядае пра падзеі 1995 года, якія паставілі кропку ў нацыянальным Адраджэнні.

👉 Замоўце зараз на Kamunikat.org
11👍7
📆 5 чэрвеня 1942 нарадзіўся Вячаслаў Рагойша — філолаг, доктар навук, прафесар

📚 Даследаваў рукапісы Янкі Купалы, знайшоў 10 невядомых твораў класіка.
📖 Аўтар 800+ навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, вершазнаўству, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу ✍️
👍16113
🫣 Ці прадказвае Начная Газета канец рэальнасці, ці стварае яго? 👻

🤯 Гарадскія легенды ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Працяг 8 часткі ўжо на нашым Ютубе:

https://www.youtube.com/watch?v=YeuUcwsAifo
🔥96🥰3
Славацкая містыка пра нашыя мясціны!

"Шаптухі" Алены Сабухавай — містычны раман-лаўрэат прэміі Anasoft Litera цяпер па-беларуску!
▫️ Таямніцы Грабаркі і шаптух
▫️ Мова язычніцкіх абрадаў
▫️ Спляценне рэальнасці і магіі

Перадзаказ ад "Тэхналогія" ўжо адкрыты!
👍166🔥6
📆 8 чэрвеня 1895 года нарадзіўся Ігнат Дварчанін — паэт, навуковец, перакладчык

📖 Дэпутат польскага сейма, арганізатар беларускіх школ. Арыштаваны ў 1933 і асуджаны на 10 гадоў лагераў, расстраляны ў 1937 😢
✍️ Аўтар «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры» — ключавога дапаможніка для школ Заходняй Беларусі

📚 Пераклаў на беларускую паэму Блока «Дванаццаць»
😢10💔63🍓1
💪 Сага пра Ведзьмара працягваецца: "Хрышчэнне агнём" ужо тут!

😎 Аматары фэнтэзі, рыхтуйцеся! Пятая кніга Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара — "Хрышчэнне агнём" — ужо даступна для папярэдняга заказу! 🔥

📆 Замоўце да 17 чэрвеня са зніжкай і далучайцеся да прыгод Геральта! ⚔️
❤‍🔥16🔥6👍5