Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
🎧 Тодар Кляшторны “Калі асядае муць” - цяпер можна слухаць

Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая займаецца агучкай літаратуры 1920-30 гг., апублікавала на сваім YouTube-канале аўдыяверсію паэмы Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” (1927-1928 гг).👍👍👍

Выходны дзянёк - добрая нагода пазнаёміцца з творам.🔥

👉 Слухаць тут - https://youtu.be/Ua6np1-pJVs?feature=shared

#аўдыё
15👍9💘2
"Я вас не баюся"

Першая з шасці лекцый Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру адбудзецца ўжо 6 траўня ва Уроцлаве.
Гэтая лекцыя прысвечана Васілю Быкаву і распачынае цыкл "Доўгая дарога дадому".
Уваход вольны.

Крыніца
👍1813
📚 Юля Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч едуць у Літву! 🎉

З пісьменнікамі можна сустрэцца:

📆9 траўня ў Prezidento Valdo Adamkaus biblioteka-muziejus (S. Daukanto g. 25) і Kauno menininkų namai (V. Putvinskio g. 56)

📆10 траўня ў Kaišiadorių Jono Aisčio viešoji biblioteka (Gedimino g. 69, Kaišiadorys) і Kauno menininkų namai (V. Putvinskio g. 56)

📆11 траўня ў Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча 📖

Падрабязнасці
10👍9
Гісторыя дрэва, якое вымушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё працавала… дрэвам

Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагаць іншым, знайсці сяброў і сваю вартую справу. Нават калі ты пазбаўлены дому і звыклага ладу жыцця.

Замовіць новую кнігу Святланы Бень і Ліны Хесэ "Беспрацоўнае дрэва" ужо можна на сайце выдавецтва Мяне Няма і Allegro
13👍12
Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай салона беларускіх незалежных выдаўцоў на Варшаўскім кніжным кірмашы 15-18 траўня. Наведвальнікаў чакаюць аўтограф-сесіі, прэзентацыі і старт продажу доўгачаканых кніг.

Падрабязнасці - на старонцы Інстытута беларускай кнігі
9👍8🔥8
🎉 Саша Філіпенка абвясціў аб сваім туры ў падтрымку новага раману "Слон" 🐘
👉 Падрабязнасці будуць з'яўляцца ў сацсетках Сашы:

Тэлеграм
Інстаграм
🔥137👍7🤮4
🏭 Мінск і прамысловасць: гісторыя развіцця

🕛 У пачатку XX стагоддзя Мінск стаў цэнтрам прамысловасці Беларусі. У відэа мы раскажам пра галоўныя галіны вытворчасці, вядучыя прадпрыемствы і іх ролю ў жыцці горада і наваколля.

🍿 Пазнаёмцеся з гісторыяй прамысловага развіцця Мінска:

https://www.youtube.com/watch?v=xGTXTNC-Fno
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10🔥9🥰7
Прэзентацыя містычнага рамана "Халодныя землі" Аляксандра Карнаўха ўжо хутка!

Варшава — 17 траўня, 17:00,
Кракаў — 18 траўня, 17:00,
Уроцлаў — 20 траўня, 17:30,
Познань — 21 траўня, 18:30,
Быдгашч — 24 траўня, 14:00,
Гданьск — 25 траўня, 15:00.

Калі знаёмая Антося прапаноўвае яму разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, напісаных зютэрлінам, ён згаджаецца, нават не ведаючы з чым прыйдзецца сутыкнуцца далей...

Падрабязнасці
👍1410
Forwarded from Бел.Read
Другі тур апытання, каб абраць твор, які б вы хацелі прачытаць на беларускай мове🎉
(можна абраць некалькі варыянтаў, працягнецца месяц - 31 дзень, перамагае варыянт з найбольшай колькасцю галасоў)
Final Results
27%
Discworld ("Плоскі Мір", цыкл)
30%
Atlas Shrugged ("Атлант расправіў плечы")
26%
The Three-Body Problem ("Задача трох цел")
30%
The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy ("Аўтаспынам па галактыцы" - працяг)
16%
Foundation ("Заснаванне", цыкл)
24%
Jane Eyre (Джейн Эір)
👍10🔥65
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс: Калі нехта бярэ на сябе абавязкі або працу, якая яму не па сілах (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
24%
"Не па галаве капялюш" ("Год таму шынок адкрыў, ды не па галаве капялюш")
15%
"Не па кату пацук" ("Куды ты лезеш без адукацыі ды сувязяў? Не па кату пацук")
40%
"Не па каню воз" ("Думала спраўлюся, уцякла праз месяц. Не па каню воз")
21%
"Не па сабаку костка" ("Хацеў болей, але і на палову не рабіў. Не па сабаку костка")
👍13🥰64
🖋7 гадоў без кнігі

Аўтар і перакладчык Сяргей Сматрычэнка зрабіў пераклад «Сямікасцёлля» чэскага аўтара Мілаша Урбана па-беларуску.

📆 А 14 траўня – прэзентацыя ў Варшаве з Мілашам Урбанам!
Пражская готыка + дэтэктыў = незабыўны вечар.

➡️ Падрабязнасці

#КніжныяНавіны
12👍11
Forwarded from CreateCulture
Прэзентацыя кнігі «Зялёны дом на пагорку» Ігорыса Зуеваса 🌿

16 траўня а 18-й гадзіне ў CreateCulture Space адбудзецца прэзентацыя мемуарнага рамана «Зялёны дом на пагорку» аўтарства Ігорыса Зуеваса.

Гэта кранальная кніга-ўспамін пра час і прастору, пра дзяцінства і дом, пра «тады» і «зараз». Аўтар адчыняе дзверы ў сваю ўнутраную крэпасць, Зялёны дом на пагорку, і запрашае чытача прайсці гэты шлях разам з ім.

У вечары таксама прыме ўдзел дызайнерка кнігі і блізкая сяброўка аўтара Лаўра Джюгіна, якая падзеліцца сваімі думкамі і творчымі натхненнямі.

📚 На мерапрыемстве можна будзе набыць кнігу. Кошт — 10 еўра.
🎟 Уваход вольны.


Будзем чакаць вас у нашай ўтульнай атмасферы CreateCulture Space!
10👍9
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Many hands make light work - кажуць, калі нешта можна пераадолець толькі талакой, "шмат рук робяць працу лягчэйшай"

— РАЗАМ І БАЦЬКУ БІЦЬ ЛЯГЧЭЙ
— ДОБРА ТАМ ЖЫВЕЦЦА, ДЗЕ ГУРТАМ СЕЕЦЦА І ЖНЕЦЦА
— АДНА ПЧАЛА МЁДУ НЕ НАНОСІЦЬ
— АДГЫМ ПАЛЬЦАМ ВУЗЛА НЕ ЗАВЯЖАШ

Калі ласка, пакідайце свае думкі на конт новай рубрыкі, формы, падачы ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
18❤‍🔥8🔥7👍5
📖 Выдадзена новая кніга Андрэя Горвата

🏫 "ДОМ" - распавядае пра Нараўлянскі палац, аднаўленнем якога займаўся аўтар.

📆 Бліжэйшым часам Андрэй наведае Вільню, Беласток, Варшаву, Гданьск, Познань. Прыходзьце на сустрэчы.

✍️ Падрабязнасці — у сацсетках і на сайце
https://dadomu.com
23👍5🔥4
Мінск XIX стагоддзя: ад геаграфіі да індустрыялізацыі 🏭

🗺 Як геаграфічнае становішча Мінска спрыяла яго ператварэнню ў індустрыяльны цэнтр? У відэа мы пакажам сувязь паміж геаграфіяй, будаўніцтвам чыгунак і ростам горада 🚂

📖 Гісторыя ў кадрах ужо на нашым Ютубе:

https://www.youtube.com/watch?v=Oxho8RCFT2A
13🔥6👍3🥰3
Які кошт поспеху? 🌟
Ці існуе ён без хлусні, інтрыг і здрады? 💔
"Фінансіст" — гісторыя, пра крокі ўверх 📖
Пераклад новай часткі — бясплатна на Патрыёне
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9🔥8👍4
Forwarded from Бел.Read
Другі тур апытання, каб абраць твор, які б вы хацелі прачытаць на беларускай мове🎉
(можна абраць некалькі варыянтаў, працягнецца месяц - 31 дзень, перамагае варыянт з найбольшай колькасцю галасоў)
Final Results
27%
Discworld ("Плоскі Мір", цыкл)
30%
Atlas Shrugged ("Атлант расправіў плечы")
26%
The Three-Body Problem ("Задача трох цел")
30%
The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy ("Аўтаспынам па галактыцы" - працяг)
16%
Foundation ("Заснаванне", цыкл)
24%
Jane Eyre (Джейн Эір)
👍95🔥5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: Калі ў людзей зусім нічога няма, не засталося (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
25%
"Ні ката, ні хваста" ("Схадзіў на базар — дык абабралі: ні ката, ні хваста не пакінулі")
17%
"Ні акыш ні аюсь" ("Сёння многа хто лёгка жыве: ні акыш ні аюсь")
31%
"Ні віркі, ні дзіркі" ("Ён як з гораду прыехаў — ні віркі, ні дзіркі не прывёз")
26%
"Ні зерня ў гумне, ні думкі ў галаве" ("Пасля таго лета ў іх ні зерня ў гумне, ні думкі ў галаве")
😁127👍7
20 траўня ў Гданьску адбудзецца сустрэча з Алегам Груздзіловічам і Яраславам Іванюком

✔️17.00 — сустрэча і кніжны кірмаш з Яраславам Іванюком, заснавальнікам фонду і выдавецтва Kamunikat, якому спаўняецца 25 гадоў.

✔️18.30 — з нагоды Дня палітвязня адбудзецца сустрэча з журналістам Алегам Груздзіловічам — былым палітвязнем, аўтарам кнігі "Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы" .

📌 20 траўня, 17.00, БКТ "Хатка", Gdańsk, ul. Miszewskiego 17/307.
13👍9
📖 Раман "Значныя дні". Прэзентацыя ў Варшаве

🍾 21 траўня адбудзецца прэзентацыя і абмеркаванне рамана разам з аўтарам Цімурам Кудзелічам і выдаўцом Паўлам Анціпавым 📚

📆 Сустрэча адбудзецца а 19:00 у сераду, 21 траўня, па адрасе: Bukinistka, Wieniawskiego, 5j 🗺
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
10👍7
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Left Holding The Bag - кажуць, калі адзін працуе, а іншыя атрымліваюць карысць, "Застацца тым, хто нясе торбу"

— НА СЕМ ПРЫГАНЯТЫХ АДЗІН АРАТЫ
— СЕМ СЁЛ - АДЗІН ВОЛ
— КАЛІ МУЖЫК ЗДАРОЎ, ДЫК У ЯГО СЕМ ПАНОЎ

Бонус:
У калгасе добра жыць: адзін косіць, сем ляжыць. А як сонца прыпячэ, дык і гэты ўцячэ.

Калі ласка, пакідайце свае думкі на конт новай рубрыкі, формы, падачы ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы - будзем разбіраць і спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng

*пры стварэнні гэтай публікацыі ні адна ліса не пацярпела
😁14👍6🔥63