Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: мала, ў невялікай колькасці, с пазногаць (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
28%
"На вавёрчын зубок" ("Даў ён мне грошы — на вавёрчын зубок хіба!")
25%
"З жб'ю слязу" ("Налілі гарэлкі — з жб'ю слязу, аж пільнаму шукаць трэба")
34%
"На пазур" ("Дай пакаштаваць пірага хоць на пазур")
12%
"На капатур" ("Выкапаў калодзеж — вады на капатур")
12👍8😎5😢1
Forwarded from Бел.Read
Другі тур апытання, каб абраць твор, які б вы хацелі прачытаць на беларускай мове🎉
(можна абраць некалькі варыянтаў, працягнецца месяц - 31 дзень, перамагае варыянт з найбольшай колькасцю галасоў)
Final Results
27%
Discworld ("Плоскі Мір", цыкл)
30%
Atlas Shrugged ("Атлант расправіў плечы")
26%
The Three-Body Problem ("Задача трох цел")
30%
The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy ("Аўтаспынам па галактыцы" - працяг)
16%
Foundation ("Заснаванне", цыкл)
24%
Jane Eyre (Джейн Эір)
👍158🔥3
Паважаныя сябры, хочам параіць вам суполку Беларускі геймер — для аматараў відэагульняў, у якой вы знойдзеце ўсё самае цікавае са свету гульняў:

🔸Новыя рэлізы
🔸Найцікавейшыя анонсы
🔸Беларускія пераклады
🔸Абвесткі пра бясплатныя раздачы
🔸Навіны з індустрыі

І ўсё гэта выключна па-беларуску!
🔥105
"Матуля, пра нас напісалі!" 🥰🥰🥰
🥰10😁8
🏛️ Беларусы выпускаюць цудоўныя гістарычныя відэа, зробленыя з дапамогай штучнага інтэлекту.

Унікальным адрозненнем аўдыёкнігі з'яўляецца тое, што для відэа выкарыстаны гістарычныя фотаздымкі сталіцы, ажыўленыя пры дапамозе штучнага інтэлекту.

📸 Гэтыя выявы дазваляюць слухачам не толькі пачуць гісторыю, але і візуальна перанесціся ў мінулае, убачыўшы, якім быў горад у розныя гістарычныя перыяды.

На YouTube-канале ініцыятывы BelRead выйшла ўжо 5 відэа, прысвечаных гісторыі Мінска.

https://youtu.be/x683rXHu_7U?si=FY-Z6VSVnOtoyx3M
13🔥13
☀️❤️‍🔥 Пікнік Letucień не адбудзецца без вашай падтрымкі

LTCŃ — фестываль, які мы робім разам: без спонсараў, без квіткоў, але з любоўю і адказнасцю. Наша каманда не атрымлівае ганарараў, але арэнда апаратуры і абсталявання, матэрыялы для пляцовак, падзяка артыстам ды іншае патрабуюць грошай

У 2024 годзе выдаткі Пікніка склалі 100 тысяч злотых. З іх амаль 40% — гэта вашы данаты

💰 Каб LTCŃ адбыўся ў 2025, нам трэба знайсці яшчэ 105 тысяч злотых. Гэта дадаткова да 20 тысяч злотых, якія мы атрымалі праз вашы данаты 1,5% падаткаў — дзякуй!

❗️ Калі да 1 чэрвеня мы не збяром 70% ад патрэбнай сумы — Пікніка не будзе

🎟 Уваход на Пікнік бясплатны, але мы прапануем вам набыць сімвалічны квіток. Уявіце, колькі цёплых успамінаў у вас застанецца пасля гэтага вялікага свята. Адкладзіце суму, якую вам зручна заплаціць за квіток на фестываль, і пазначайце дату — 26 ліпеня мы вас чакаем!

Дарэчы, за пэўныя сумы данатаў мы падаруем нешта файнае. Хутка раскажам, што гэта будзе!

👉 Збор грошай на арганізацыю Пікніка
10😢5😱4👍2🤯1
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: A Promise Is A Comfort To A Fool - кажуць, калі нехта абяцаў але так і не здзейсніў, ці ёсць абгрунтаваныя сумневы ў выкананні, "абяцанкі пасуюць дурням"

📖 Беларускія адпаведнікі:
- АБЯЦАНКІ-ЦАЦАНКІ А ДУРНЮ РАДАСЦЬ
- ПАНСКАЯ АБЯЦАНКА НА ЗДОХЛЫМ КАНІ ЕДЗЕ
- АБЯЦАНАЯ ШАПКА ВУШЭЙ НЕ ГРЭЕ
- ЦІ ДАЎ ЦІ НЕ ДАЎ АБЫ АБЯЦАЎ
- ЧАСТА АБЯЦАЮЦЬ АЛЕ РЭДКА ДАТРЫМАЮЦЬ

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
1615🐳3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Наперадзе доўгія вакацыі. А на нашым Ютубе ёсць што паслухаць-паглядзець... І страшнае, і пазнавальнае, і каб падумаць 😉
9👍5🥰4🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🕛 Аднойчы ноччу з'яўляецца газета, якой не павінна існаваць. Яна прыносіць не проста навіны, а жудасныя прадказанні... 👻

▶️ Працяг перакладу сучаснай іспанамоўнай містыкі ўжо на нашым Ютубе 🍿
👻10🔥84👍1
🧐 Станаўленне фінансавага рынку ЗША. Буйныя грошы. Складаныя гульні...

✍️ Тэадор Драйзер ведаў, як выглядае сапраўднае жыццё "па той бок" біржы 〽️

📖 Хочаш даведацца пра гэта знутры? Пераклад 6 часткі аднаго з самых уплывовых раманаў — бясплатна на Патрыёне
👍11🔥76
Forwarded from Бел.Read
Другі тур апытання, каб абраць твор, які б вы хацелі прачытаць на беларускай мове🎉
(можна абраць некалькі варыянтаў, працягнецца месяц - 31 дзень, перамагае варыянт з найбольшай колькасцю галасоў)
Final Results
27%
Discworld ("Плоскі Мір", цыкл)
30%
Atlas Shrugged ("Атлант расправіў плечы")
26%
The Three-Body Problem ("Задача трох цел")
30%
The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy ("Аўтаспынам па галактыцы" - працяг)
16%
Foundation ("Заснаванне", цыкл)
24%
Jane Eyre (Джейн Эір)
👍106🔥3
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: калі нехта парушае законы чалавечага суіснавання (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
17%
"Каменне малоць" ("Ад гэных усяго можна чакаць: мо часам і каменне молюць")
18%
"Немярай пайсці" ("Свет немярай пайшоў, столькі брыдоты паказваюць")
18%
"Вярво расплесці" ("Як піць пачаў, расплёў апошняе вярво чалавечае")
46%
"Басота ў паны лезе" ("Басота ў паны лезе. А далей сена на салому мяняць будзем?")
9👍8🔥8
🎧 Тодар Кляшторны “Калі асядае муць” - цяпер можна слухаць

Ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка”, якая займаецца агучкай літаратуры 1920-30 гг., апублікавала на сваім YouTube-канале аўдыяверсію паэмы Тодара Кляшторнага “Калі асядае муць” (1927-1928 гг).👍👍👍

Выходны дзянёк - добрая нагода пазнаёміцца з творам.🔥

👉 Слухаць тут - https://youtu.be/Ua6np1-pJVs?feature=shared

#аўдыё
15👍9💘2
"Я вас не баюся"

Першая з шасці лекцый Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру адбудзецца ўжо 6 траўня ва Уроцлаве.
Гэтая лекцыя прысвечана Васілю Быкаву і распачынае цыкл "Доўгая дарога дадому".
Уваход вольны.

Крыніца
👍1813
📚 Юля Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч едуць у Літву! 🎉

З пісьменнікамі можна сустрэцца:

📆9 траўня ў Prezidento Valdo Adamkaus biblioteka-muziejus (S. Daukanto g. 25) і Kauno menininkų namai (V. Putvinskio g. 56)

📆10 траўня ў Kaišiadorių Jono Aisčio viešoji biblioteka (Gedimino g. 69, Kaišiadorys) і Kauno menininkų namai (V. Putvinskio g. 56)

📆11 траўня ў Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча 📖

Падрабязнасці
10👍9
Гісторыя дрэва, якое вымушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё працавала… дрэвам

Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагаць іншым, знайсці сяброў і сваю вартую справу. Нават калі ты пазбаўлены дому і звыклага ладу жыцця.

Замовіць новую кнігу Святланы Бень і Ліны Хесэ "Беспрацоўнае дрэва" ужо можна на сайце выдавецтва Мяне Няма і Allegro
13👍12
Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай салона беларускіх незалежных выдаўцоў на Варшаўскім кніжным кірмашы 15-18 траўня. Наведвальнікаў чакаюць аўтограф-сесіі, прэзентацыі і старт продажу доўгачаканых кніг.

Падрабязнасці - на старонцы Інстытута беларускай кнігі
9👍8🔥8
🎉 Саша Філіпенка абвясціў аб сваім туры ў падтрымку новага раману "Слон" 🐘
👉 Падрабязнасці будуць з'яўляцца ў сацсетках Сашы:

Тэлеграм
Інстаграм
🔥137👍7🤮4
🏭 Мінск і прамысловасць: гісторыя развіцця

🕛 У пачатку XX стагоддзя Мінск стаў цэнтрам прамысловасці Беларусі. У відэа мы раскажам пра галоўныя галіны вытворчасці, вядучыя прадпрыемствы і іх ролю ў жыцці горада і наваколля.

🍿 Пазнаёмцеся з гісторыяй прамысловага развіцця Мінска:

https://www.youtube.com/watch?v=xGTXTNC-Fno
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10🔥9🥰7
Прэзентацыя містычнага рамана "Халодныя землі" Аляксандра Карнаўха ўжо хутка!

Варшава — 17 траўня, 17:00,
Кракаў — 18 траўня, 17:00,
Уроцлаў — 20 траўня, 17:30,
Познань — 21 траўня, 18:30,
Быдгашч — 24 траўня, 14:00,
Гданьск — 25 траўня, 15:00.

Калі знаёмая Антося прапаноўвае яму разабраць тэкст загадкавых сшыткаў, напісаных зютэрлінам, ён згаджаецца, нават не ведаючы з чым прыйдзецца сутыкнуцца далей...

Падрабязнасці
👍1410
Forwarded from Бел.Read
Другі тур апытання, каб абраць твор, які б вы хацелі прачытаць на беларускай мове🎉
(можна абраць некалькі варыянтаў, працягнецца месяц - 31 дзень, перамагае варыянт з найбольшай колькасцю галасоў)
Final Results
27%
Discworld ("Плоскі Мір", цыкл)
30%
Atlas Shrugged ("Атлант расправіў плечы")
26%
The Three-Body Problem ("Задача трох цел")
30%
The Hitchhiker’s Guide to the Galaxy ("Аўтаспынам па галактыцы" - працяг)
16%
Foundation ("Заснаванне", цыкл)
24%
Jane Eyre (Джейн Эір)
👍10🔥65