Бел.Read
761 subscribers
595 photos
8 videos
323 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
📆 Сёння мы парадуем вас наступнай часткай апавяданняў з гісторыі Мінску пачатку 19 стагоддзя

👉Гэтым разам размова пойдзе пра час заснавання і Нямігу 🥰

Глядзіце на Ютубе, дзяліцеся меркаваннямі ў каментарах, шэрце сябрам 🤗
🥰10👍6🔥32
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: чалавек, які хлусіць з каменным тварам. Покер-фэйс (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
36%
"Дурыць як дзед за табаку" ("Што ты вушы развесіў? Ён жа дурыць як дзед за табаку")
17%
"Барабаніць як бубен" ("Барабаніць як бубен, а вочы хітрушчыя")
16%
"Муціць як шыя" ("Але ўмее складна гаварыць, муціць як шыя, і не засмяецца")
31%
"Плешча як качка ў сажалцы" ("Не пазычай ты яму, плешча як качка ў сажалцы і вухам не вядзе")
95👍4🔥3😎3
Даражэнькія нашы! 🤗

✍️ Час бяжыць няспынна і ўсім нам так ці інакш трэба за ім паспяваць
Гэта датычыцца і нашай апытанкі на конт дарагіх вашаму сэрцу замежных твораў, якіх пакуль няма на беларускай мове. Застаецца літаральна 2 ДНІ каб паўплываць на тое, якая кніга з'явіцца на беларускай мове! 🥰

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link

Чакаем вашыя адказы да 1 красавіка 23:59 па Варшаве 📆
9👍4😱4
❄️ «Будзьма» просіць падтрымкі. Сітуацыя крытычная

♥️ Шаноўныя сябры, партнёры, падпісчыкі!

Мы з вамі з 2008 года, а гэта амаль 17 год руплівай працы нашай каманды па пашырэнні беларушчыны, папулярызацыі нашай гісторыі, мовы і культуры. Разам з вамі пераасэнсоўваем ролю і месца беларусаў як нацыі ў мінулым і сённяшнім свеце.

🫂 І сёння нам, як ніколі, патрэбна вашая дапамога, каб і надалей мы маглі ствараць для вас унікальны беларускі кантэнт. Мы ведаем, што шмат хто з вас рос разам з «Будзьмай», пачынаў знаёміцца з беларушчынай праз нашу кампанію, глядзеў і чытаў нас, наведваў нашыя мерапрыемствы. Мы шчыра за гэта ўдзячныя, а зараз просім вашай падтрымкі.

Вось некалькі спосабаў, як гэта зрабіць:

☕️ Набыць нам кубачак кавы праз платформу Ko-fi — аднаразова або аформіць штомесячную падпіску: https://ko-fi.com/budzma

Зрабіць ахвяраванне альбо пералічыць ахвяраванне:

🩵 Ахвяраванне на банкаўскі рахунак у Літве:
LT874010051003596075
Bank: Luminor Bank AS Lithuanian branch
SWIFT: AGBLLT2X

💳Пералічыць ахвяраванне на банкаўскую картку:
4220 7301 7151 8283
Дзейная да: 11/28
VŠĮ "Būkim kartu"
Прызначэнне плацяжу: Donation

💳 Данат праз PayPal: Zbsb.bel@gmail.com

❗️Любая падтрымка для нас вельмі каштоўная❗️

Калі вы працуеце ў Літве і сплочваеце падаткі, таксама можаце перадаць нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам гэта нічога не будзе каштаваць!

Падрабязней па спасылцы. 📌 Тут без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15😢14
18🥰7❤‍🔥5
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Butter up (someone) - Замасліць кагосьці

📖 Беларускі адпаведнік:
- БЕЗ СІВУХІ І СУДДЗІ ГЛУХІ
- БЕЗ ПАДМАЗКІ І БЛІН НЕ АДСТАНЕ
- СУХАЯ ЛЫЖКА РОТ ДЗЯРЭ

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
12👍9
Фрэнк Каупэрвуд усё жыццё гнаўся за багаццем, але ці зробіць гэта яго шчаслівым? 📖

Трэцяя частка рамана Тэадора Драйзера "Фінансіст" на нашым Патрыёне 👈🧐
#фінансіст
12🔥6🥰5
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: шмат працаваць, змокнуць ад працы, сысці потам (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
15%
"Нагрэць лоб" ("Пакуль кідалі торф, добра нагрэлі лоб")
11%
"Ні слёз,ні поту,ні сокаў" ("Такую норму далі ў калгасе, што ні слёз,ні поту,ні сокаў не засталося")
37%
"Упрэць, як салома ўзімку" ("Усю працу перарабілі да змяркання. Абодва ўпрэлі як салома ўзімку")
37%
"Як конь вясельны" ("А там збожжа мо пад тону. Стаміўся як конь вясельны")
👍118🤔5
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: To get a taste of your own medicine - атрымаць па заслугах, "паспрабаваць свае ж лекі"

📖 Беларускія адпаведнікі:
- НЕ ГАТУЙ ПЯТЛІ: САМОГА ПАВЕСЯЦЬ
- НЕ РАБІ КАМУ БЯДЫ, БО САМ ЯЕ СУСТРЭНЕШ
- НЕ БІ ЧУЖОГА ЦЕЛА - БУДЗЕ СВАЁ ЦЭЛА

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
🔥135👍5
👉Колькі людзей і хто жыў у Мінску? Як рос горад? Хто хадзіў па нашых любімых вулачках? 🤔

3 частка гісторый пра Мінск ужо на Ютубе! Гаворка пойдзе пра насельніцтва 🤗

Дзяліцеся меркаваннямі ў каментарах, шэрце сябрам, пакідайце падабайкі 🤗
🔥18🥰76
Вялікі дзякуй, што так цёпла прынялі трэцюю частку гісторыі Мінска стагадовай даўніны! 🎉

🍿 Але ў на ёсць яшчэ што паслухаць-паглядзець, каб разнастаіць свой вечар:

👉 Містыка і жахі ад сучаснага аўтара - Начная Газета (для людзей з трывалымі нервамі, вядома)

👉 Класічныя жахі з глыбокім філасофскім складнікам ад Говарда Філіпса Лаўкрафта
11👍5🔥4
7👍7🔥5
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Don’t teach your grandmother to suck eggs - кажуць калі нехта лезе не ў сваю справу, "Не вучы сваю бабуля яйкі смактаць"

📖 Беларускія адпаведнікі:
- НЕ ВУЧЫ АКУНЯ ПЛАВАЦЬ
- НЕ ВУЧЫ СТАРОГА КАТА СМЯТАНУ ЗЛІЗВАЦЬ
- НЕ ВУЧЫ КУЛЬГАЦЬ: І ТАК НОГІ БАЛЯЦЬ

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
8🔥76
👍86🔥4🥰3
🎉 Калабарацыі пост 🎉

На ютуб-канале "З'ехлыя" выйшаў ролік пра беларускі Кракаў і трошачкі - пра нашую ініцыятыву. Абавязкова паглядзіце, пакінце каментары і падпішыцеся каб не згубіць 😉

👉 "З'ехлыя" - пра беларусаў, што з'ехалі за мяжу, як яны жывуць у новай краіне ды як захоўваюць Беларусь для сябе 🤗

https://youtu.be/co8sycP8cDc?si=ob4SYKwGvGr9JfQx
14👍13
🧐 Фрэнк Каупэрвуд усё жыццё гнаўся за багаццем, але ці зробіць гэта яго шчаслівым? 🤔

📖Тэадор Драйзер. Фінансіст. Частка ІV - на Патрыёне 🤠
👍86🔥6
🎉 Нарэшце пятніца, а гэта значыць, што новы выпуск пра стагадовую гісторыю Мінска ўжо чакае вас! 🎉

У 4 частцы Гісторый пра Мінск гаворка пойдзе пра ўзбуйненне Мінска, яго пашырэнне і рост тэрыторыі 💪

Дзяліцеся меркаваннямі ў каментарах, шэрце сябрам, пакідайце падабайкі 🤗
🔥107👍6🥰4
Вітаем, даражэнькія! 🤗
Нарэшце можна падвесці вынікі першай часткі апытанкі, якую мы скончылі пару тыдняў таму! Складаная была праца, але мы пераадолелі 🥳🥳🥳
Усяго прынята адказаў: 200.
Названа ўнікальных твораў: 198.
Усяго названа твораў: 265.
————————
Самае галоўнае! Творы, якія беларусы хацелі б пачытаць на роднай мове размеркаваліся наступным чынам (па колькасці згадак) 👇👇👇
Цыкл пра Гары Потэра - 9 разоў
Цыкл "Плоскі Мір" - 9 разоў
Уладар Пярсцёнкаў - 7
Атлант расправіў плечы - 6
Вядзьмар - 5
Задача трох цел - 5
Цыкл Аўтаспынам па галактыцы - 5
Дзюна - 4
Гульня Тронаў - 4
Заснаванне (Азімаў) - 4
Цёмна вежа - 2
Граф Монтэ-Крыста - 2
Сэрцадзёр - 2
Фінансіст - 2
Вiно з дзьмухаўцоў - 2
Хобіт - 2
Тры Таварышы - 2
Джейн Эір - 2
Майстар і Маргарыта - 2
Экспансія - 2
Піранэзі - 2
Калядныя аповеды - 2
Прыгоды Шэрлака Холмса - 2
Дом дзіўных дзяцей - 2
Дом у якім - 2
Джонатан Стрэнж і містар Норал - 2
———————
У гэтым спісе не ўлічваецца вялізарная колькасць аўтараў, бо ў апытанні мы прасілі сканцэнтравацца менавіта на творах, але гэтую інфармацыю напішам дадаткова 😉

⚠️Вядома, тыя творы, якія ўжо перакладзены ці перакладаюцца ў другі тур не пойдуць. І мы думаем у другі тур прапусціць творы, што згадваліся больш за 2 разы. ⚠️

Але вы можаце паўплываць на гэта і пераканаць нас у неабходнасці таго ці іншага твора, наўпрост пакінуўшы каментар пад гэтым пастом аб тым, чаму твор мусіць прайсці далей ☝️🧐

А ўжо з аўторка мы плануем пачаць другі тур ☺️
🔥128👍5
Бел.Read pinned a photo
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: моцна схуднець, зрабіцца тонкім (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
20%
"Ссох як жук на сонцы" ("ссох як жук на сонцы — а яшчэ нядаўна пузо як бочка было!")
48%
"Стаў як цень ад лапаты" ("Ты што — у засценку жыў? Стаў як цень ад лапаты!")
14%
"Пацягнула як скура на бубне" ("Штаны ўжо не трымаюцца — Пацягнула як скура на бубне")
18%
"На ірху выстругала." ("Нечым атруціўся і На ірху выстругала.")
12🔥6👍5