Бел.Read
761 subscribers
594 photos
8 videos
322 links
Чытаем на роднай мове!
Перакладаем сусветную літаратуру на Беларускую.
Патрыён: patreon.com/BelRead
YouTube: www.youtube.com/@belread
Instagram: www.instagram.com/belreadd
Тык-Ток: www.tiktok.com/@bel.read
Сувязь: @Weterlemon
Download Telegram
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: вельмі дурны, не адукаваны, не прыстасаваны чалавек (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
13%
"Пусты як гаршчок пад прыпечкам" ("Яго спытаеш — пусты як гаршчок пад прыпечкам")
21%
"Мазгоў - што ў гуся" ("Сто разоў патлумачыў, дык у яго мазгоў - што ў гуся")
44%
"Дурны як бот з левае нагі" ("Не сватайце мне яго. Ён дурны як бот з левае нагі")
22%
"Дурны як хвост у сабакі" ("Даручыш яму нешта — усё сапсуе. Дурны як хвост у сабакі")
😁94👍43💋1
📖 Апавяданні Гілберта Чэстэртана ”Ціхмянасць айца Браўна” выйдуць у перакладзе на беларускую мову Уладзіміра Бруя

📚 У зборнік увайшлі найбольш папулярныя апавяданні англійскага класіка. Бліскучы талент аўтара, багацце мовы, невычэрпная выдумка ў пабудове дэтэктыўных сюжэтаў па-свойму вырашаюць спрадвечную задачу літаратуры: абвясціць чалавека найвялікшай каштоўнасцю Сусвету і веру ў Бога наймагутнейшай сілай дабра.

📆 Папярэднюю замову можна зрабіць у выдавецтве Рамана Цымберава
14👍7🔥7
✍️ Выраз дня 🇬🇧: Talk through one's hat – "Гаварыць праз шляпу" - гаварыць абы-што, малоць языком, малоць лухту.

📖 Беларускія адпаведнікі:
- ПЛЕСЦІ ЛАПЦІ (з кашалямі)
- НАПЛЕСЦІ ЛАПЦЕЙ (з кашалямі)
"Той вам нагаворыць, — ён напляце вам лапцей з кашалямі. Толькі слухай, то нарасказвае."
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
12🥰64🔥3
📖 “Марсіянскія хронікі” Рэя Брэдберы па-беларуску

📆 18 лютага выдавецтва "Янушкевіч" распачало продажы пераклада рамана Рэя Брэдберы “Марсіянскія хронікі” 👽
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16🥰9🔥5👍2
У нашай Мовы акрамя нас больш нікога няма

Якія вы маеце планы на #ДзеньРоднай#Мовы ? Калі пакуль ніякіх, прапануем вам паўдзельнічаць ў добрай справе 😇

На Amazon KDP усе ахвочыя могуць выдаваць свае кнігі любым накладам і без перадаплаты: вершы, прозу, даследванні, падручнікі, коміксы, маляванкі і гд. Але не па-беларуску!

Каб гэта выправіць, Марыя Грыц зрабіла петыцыю і запусціла акцыю #BezosGiveMeMyBook

Далучайцеся і вы! Для гэтага трэба падпісаць петыцыю і распавесці пра яе, адзначыць @amazonkdp і перадаць эстафету беларускасці хаця б 3м сваім сябрам.

Давайце разам адчынім дзверы вялікай беларускай літаратуры!

Петыцыя: http://surl.li/vrausl ці на change.org BezosGiveMeMyBook
👍12❤‍🔥96
Forwarded from Fundacja Tutaka
🎤 Дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы – гэта вялікае свята, якое мы ствараем разам! І яно не адбылося б без падтрымкі тых, хто шчыра верыць у нашу справу.

🙏 Дзякуем сардэчна фінансавым патронам і партнёрам!
Вашая дапамога стварае важныя магчымасці: для ўдзельнікаў – паказаць свой талент, для гледачоў – атрымаць добрыя эмоцыі, а для беларускай мовы – загучаць ва ўсю моц!

⚪️ Organizator: Fundacja Tutaka, Centrum Kultury Białoruskiej w Białymstoku
🔴 Realizację zadania dofinansowano ze środków dotacji Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji
⚪️ Zadanie współfinansowane ze środków The German Marshall Fund of the United States
🔴 Zadanie dofinansowane z budżetu Miasta Białegostoku
⚪️ Partnerzy: Fundacja Białoruś 2020, Białostocki Teatr Lalek, Infinity Group, Gutenberg Publisher, Крама Адметнасць, Птулху, KROPKA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍7
Ваша ўлюбёная замежная кніга можа выйсці па-беларуску!

Напішыце ў каментарах або ў форме, які твор, на ваш погляд, мусіць перакласці ініцыятыва Бел.Read ⬇️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
20👍8
У гэтым артыкуле разглядаецца пытанне месцазнаходжання друкарні, дзе ў 1523 годзе Мікола Гусоўскі надрукаваў сваю знакамітую «Песню пра зубра»

Мікола Гусоўскі і яго твор «Песня пра зубра»

«Песня пра зубра» (лац. «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis») — паэтычны твор беларускага паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага. Гэта першая значная паэма на лацінскай мове, адрасаваная заходняму чытачу, якая вылучаецца эпічным апісаннем Беларусі, яе культуры, традыцый, прыроды і народа.

У 1522 годзе, знаходзячыся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага Княства Літоўскага, Гусоўскі стварыў гэтую паэму па замове Папы Рымскага Льва X Медычы. Папа выказаў жаданне даведацца больш пра ВКЛ і зубра — унікальную жывёлу, якая насяляла мясцовыя лясы. Як сын лесніка, Гусоўскі дэталёва апісаў знешні выгляд, паводзіны зубра і паляванне на яго. Аднак паэма выходзіць за межы простага апісання, становячыся гімнам роднаму краю, роздумам пра лёс Радзімы і яе гістарычную ролю.
Упершыню паэма была апублікавана ў Кракаве ў 1523 годзе ў зборніку, які ўключаў саму паэму, 11 вершаў і празаічнае прысвячэнне каралеве Боне Сфорца. На адной з апошніх старонак выдання значыцца: Impressum Cracoviae per Hieronymum Vietorem. Anno Domini M.D.XXIII. Mense Octob / "Надрукавана ў Кракаве Іеранімам Віторам. У годзе Гасподнем 1523, у месяцы кастрычніку." (1 малюнак). Гэта сведчыць, што кніга была надрукавана ў друкарні Іераніма Віетора.

Іеранім Віетор і яго друкарня

Друкарня Іераніма Віетора вылучалася высокім тэхналагічным узроўнем для свайго часу, уводзячы ў Каралеўстве Польскім сучасныя метады рэдагавання і працы. Віетор апублікаваў шмат гуманістычных тэкстаў, якія адлюстроўвалі яго ўласныя погляды і ідэі навуковых і літаратурных колаў Кракава, прыхільных да новага руху. Акрамя таго, ён спрыяў распаўсюджванню польскай літаратуры, выдаючы шмат твораў на польскай мове. За сваю працу пры каралеўскім двары Жыгімонт I Стары надаў Віетору тытул «друкара каралеўскай канцылярыі».
Паводле даследаванняў Яна Адамчэўскага (Jan Adamczewski) і Алодыі Кавецка-Грычавай (Alodia Kawecka-Gryczowa), друкарня Іераніма Віетора знаходзілася ў Скавінскай вежы (2 малюнак) ў Казімежы на вуліцы Святога Якуба [2][3][4]. Сёння гэтая вуліца носіць назву Скавінска.

Сучасны стан вуліцы Скавінска

Сваю цяперашнюю назву вуліца атрымала ў канцы XVIII стагоддзя пасля зносу сярэднявечнай царквы Святога Якуба каля 1785 года. Праз раку Віслу праходзіў драўляны Скавінскі мост, які злучаў Кракаў з Скавіной і Мысленіцамі. У 1657 годзе, падчас адступлення шведскіх войскаў пасля «патопу», мост быў спалены разам з іншымі кракаўскімі мастамі. Яго замяніла паромная пераправа, якая не набыла папулярнасці і хутка была зачынена. У выніку Скавінская вежа страціла сваё стратэгічнае значэнне і была разабрана на будаўнічыя матэрыялы.
Сёння недалёка ад гэтага месца ўсталявана памятная шыльда, якая нагадвае пра існаванне вежы (3 малюнак). Аднак інфармацыі пра тое, што менавіта ў гэтай вежы была надрукавана «Песня пра зубра», няма.

————————————————
[1] Спасылка на старонку скана кнігі: https://www.dbc.wroc.pl/dlibra/doccontent?id=3100
[2] Jan Adamczewski: Mała encyklopedia Krakowa. Kraków: Hurnex, 2003, s. 599–600 (hasło Wietor Hieronim). ISBN 83-918802-0-6.
[3] Alodia Kawecka-Gryczowa, Anna Mańkowska: Wietor Hieronim. W: Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. praca zbiorowa pod red. Alodii Kaweckiej-Gryczowej. T. I: Małopolska. Cz. I: Wiek XV–XVI. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź: Instytut Badań Literackich Polskiej Akademii Nauk, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1983, s. 325–352. ISBN 83-04-01258-8.
[4] Alodia Kawecka-Gryczowa, Anna Mańkowska: Wietorowa Barbara. W: Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. praca zbiorowa pod red. Alodii Kaweckiej-Gryczowej. T. I: Małopolska. Cz. I: Wiek XV–XVI. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź: Instytut Badań Literackich Polskiej Akademii Nauk, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1983, s. 352–357. ISBN 83-04-01258-8.
👍186🔥6
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: так кажуць пра таго, хто не ўмее захоўваць тайны (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
31%
"Як дзяцел у лесе" ("Ён твае сакрэты ўсім выдасць - як дзяцел у лесе")
15%
"Шнурок у шапцы не схавае" ("Ты яму скажы, дык сёння ўсе будуць ведаць — шнурок у шапцы не схавае")
12%
"Ключ ад скрыні на стале пакінуў" ("Гэны — балбатун. Ключ ад скрыні на стале пакінуў")
42%
"Жаба на языку не спячэцца" ("Каб усе ведалі скажы Мані: у яе жаба на языку не спячэцца")
🔥8🥰6😁54
📆 24 лютага 1935 нарадзіўся Рыгор Барадулін — паэт, эсэіст, перакладчык

🤗 Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Знак Пашаны, латвійскім ордэнам Трох Зорак, медалём Францыска Скарыны. Ганаровы доктар БДУ.
Рыгор Барадулін — апошні беларус, якому надалі званне Народнага паэта (1992).
У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію.

✍️ Быў дзейным чальцом Саюза беларускіх пісьменнікаў, адным са стваральнікаў, прэзідэнтаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра.
Прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984).

📚 Пераклаў на беларускую мову некалькі дзясяткаў зборнікаў такіх аўтараў, як Хаям, Вальеха, Лорка, Шэрман, Містраль, Рэлес, Леандоэр і шмат іншых.
🥰17🔥87
✍️ Беларусы не кажуць "Go ballistic" (пагражаць, крычаць, злавацца на каго).
📖 Беларусы кажуць "ДАЦЬ ПЕРУНОЎ"

"Хай толькі нап'ецца — пабачыць! Жонка дасць яму перуноў, што не рады будзе той гарэлцы!"
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
👍156😁5🔥321
8🔥6🥰4😁4
😁15🔥6
✍️ Выраз Дня з 🇬🇧: Scrooge - скнара, скупы (ад Скруджа з «Каляднай песні» Дзікенса)

📖 Беларускі адпаведнік:
- ВАДЫ ПРАМЫТАЕ НЕ ДАЦЬ
"Табе яны вады прамытае не дадуць: што зробіш — “не так!”, што скажаш — “не тое!”, падумаеш — “няпраўда!”"
(Крыніца: Фёдар Янкоўскі, "Беларуская фразеалогія")

Калі ласка, пакідайце свае прыклады ў каментарах. Таксама вы можаце прапанаваць вашыя любімыя выразы на любой мове - будзем спрабаваць шукаць адпаведнікі разам 🤗

#устойлівыявыразы #eng
11😁5🤣5
У каментарах было пытанне хто такі Заблоцкі

На гэты конт ёсць шмат версій, і некаторыя з іх сабраны ў артыкуле Радыё Свабода

А паслухаць можна на Палічцы - Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі
12🔥9🥰6👍1
🥰138👍4🤔1🫡1
Мілыя, цудоўныя, натхняльныя беларускі! 🌸

З Днём 8 Сакавіка вас – са святам жаночай моцы, прыгажосці і светлай надзеі. Вы – сэрца і душа Беларусі, вы – яе голас, яе пяшчота і яе адвага 🌼

Гэтыя гады паказалі, якая ў вас сіла: любіць нягледзячы ні на што, падтрымліваць нават праз адлегласці, заставацца нязломнымі, калі здаецца, што сілы ўжо на зыходзе. Вы ствараеце вялікія справы і моцныя супольнасці, дзе кожны знаходзіць падтрымку і цеплыню. Вы натхняеце, захапляеце і дорыце надзею 🌹

Няхай вас заўсёды атачаюць людзі, якія вас цэняць, любяць і падтрымліваюць. Няхай у вашых вачах заўсёды зіхаціць шчасце, а ў сэрцы жыве вясна, незалежна ад надвор’я за вакном. Памятайце, што вы неверагодныя! 💐

Жыве Беларусь і жыве каханне!
🤍❤️🤍
🥰199
Вітаем, даражэнькія! Каб абудзіцца раніцай панядзелка, патрэніруем інтуіцыю!

Традыцыйна, адзін сапраўдны выраз, астатнія - выдуманыя. Адгадайце, які сапраўдны! Сэнс выраза: вельмі злы, сварлівы чалавек (Толькі не Гугліце! 🤗)
Anonymous Quiz
7%
"Як кот, што ў ваду зваліўся" (Бурчыць, гырчыць, лютуе - як кот, што ў ваду зваліўся)
22%
"Як воўк на ланцугу" (Заўсёды раздражнёны на ўсіх, як воўк на ланцугу)
10%
"Злосці як у мядзведзя без лапы" (Ходзіць злы, як мядзведзь у якога ўвесну лапу адабралі)
61%
"Злосці поўныя косці" (У яе злосці поўныя косці: як пачне сварыцца, аж слінаю пырскае)
👍1264